Чтение онлайн

на главную

Жанры

Дзве душы

Гарэцкі Максім

Шрифт:

Іногды чакаў бясплодна аж да паўночы і раздзіраўся балючаю бязверыцаю, разважаў: ці ж яна кахае, калі шукаець прыемнасці без яго, пакідаець яго аднаго, так лёгка ймець веры, што ў яго галава баліць, калі трэба ехаць. Ці ж яна ткі кахаець?

Аднойчы ўранні хтосьці прынёс і вывесіў у лазарэце абвестку, што ў той жа дзень у Пяцігорску, у Лермантаўскай галерэі, адбудзецца першы арганізацыйны сход грамадзян-беларусаў, каторыя закінуты доляю на Каўказскія мінеральныя воды. Згукае ініцыятыўная група.

І Абдзіраловіч з недаўменнасцю прачытаў

сярод другіх салдацкіх і афіцэрскіх подпісаў: князь Гальшанскі.

«Таксама, значыцца, беларус, — падумаў ён, — забаўная штука».

А быў сам несвядомы і хоць горача любіў бацькаўшчыну, але з якоюсь недавернасцю думаў аб руху адраджэння, аб якім некалі чуў краем вуха.

Калі ён прыехаў на сход, то пераверыўся, што князь, каторы непрыхільна кіўнуў яму галавою, навет кіруе ўсім карагодам, стоячы сярод груду сабраных на сцэне хлапцоў і дзяўчат, салдатаў і нейкіх, відаць, вучыцялёў-бежанцаў.

Збіраліся беларусы надта ж неакуратна і марудна.

А ўрэшце панайшло дужа многа ўкраінцаў, а потым прырынуў вялікі натоўп бежанцаў Горадзенскай губерні: старых і дзяцей, дзяўчат і баб.

З першаю прамоваю, па-руску, выступіў князь Гальшанскі.

Ён салідна казаў аб тым, што ён любіць і што ўсім трэба любіць забытую, акінутую намі, няшчасную матку Белую Русь, бо цяпер ужэ самаазначаюцца. Запрашаў да працы і еднасці, каб забыліся на ўзаемныя крыўды з боку паноў і мужыкоў.

Няможна было зразумець, які чарвяк тут найпільней яго точыць. Але — нічога. Выступалі хворыя салдаты і нясмелыя, але заядлыя вучыцялі. Гарачых слоў было сказана шмат.

— У нас, белоруссов, нет классовой борьбы! — смачным, зычным голасам прагалашаў, князь у заканчальнай прамове. — Нет ее, не должно быть и не будет!! Мы все, от пана до Степана, как говорится, будем стоять за одно: тесный союз з Россией и законное наделение малоземельных крестьян землею!..

Так казаў князь, і аніхто з прысутных, ахвяруючы ва імя бацькаўшчыны, не пярэчыў яму, калі быў і не згодны.

Абдзіраловіч чуў, што сэрца ў яго тыхаець, як молат.

І раптам штось падхапіла яго і занясло на трыбуну.

Абурлівым, гняўлівым голасам, надаючы шмат страснай шчырасці і гледзячы ў бок убогай бежанскай масы, казаў ён у яе роднай мове, на якую не паспеў яшчэ забыцца, казаў усё страшней і страшней:

— Вашых бацькоў паны забівалі бізунамі, і мянялі на заморскіх сучак, і прадавалі, як быдла… Вашых матак гвалтавалі панічы… З вас самых высмактвалі кроў. За бярозавую хлабасцінку з панскага лесу вас гнаілі ў турмах…

Князь-старшыня патроху бялеў. Заля знямела і занзіла ў прамоўцу тысячы бліскучых вачэй.

— І цяпер вам кажуць: у вас няма змагання клясаў перад агульным ворагам… О, не! Яно ёсць!! — высокай, хваравітай, звінячай нотаю крыкнуў ён, бачыў, як з туману выходзіць абраз Алі, яна едзе ў горы з маткаю і князем, пакідаець яго. — Яно ёсць, гэтае змаганне, яно павінна быць! Хто яго не прызнае,

той не ведае холаду, голаду, а вы, вы… Падзівуйцеся на сябе і ўздумайце, што было! Вы бедны, убогі, дзеці вашыя галодны і няшчасны, і тысячы крыжоў укапалі вы па дарозе, уцякаючы з бацькаўшчыны…

Ён чуў, што кажа зусім не тое, што меўся казаць, што словы рвуцца без парадку, без яго поўнай волі, а гаварыў, гаварыў доўга… адылі быў гром воплескаў, галасы, плак нейкай бабулькі, — прамова перарвалася.

Салдаты пакінулі князя і абгуртавалі яго, быццам абіралі так на свайго глаўнага. Князь збялелы, як папера, але замкнуты і маўклівы, горды, нэрвова барабаніў па стале пальцамі.

Сход гудам гудзеў.

V

На другі дзень ён не сустрэўся з Аляю. Яна паехала з маткаю на станцыю Мінеральныя Воды: чакалі, што прыедзе Мікола Мартынавіч.

У парку Абдзіраловіч знайшоў макасееўскую няньку з дзяцьмі і нейкі час пабыў з імі.

Малодшы хлопчык, паміж гутаркі аб прыезджанню татулькі, сказаў:

— А наш татулька вельмі не любіць «таварышаў». І князь кажа, што яны — хуліганы.

— Калі падрасцеш і пачнеш цяміць усё сам, дык пабачыш, Валя, што гэта можа быць не зусім так.

— А чаму вы іх абараняеце? Князь казаў, што яны жалаванне ў афіцэраў адбяруць, а вы іх бароніце.

Дзіцёнак памаўчаў. Відаць, ён меркаваў нейкае пытанне і не важыўся папытацца.

— А любіце вы мужыкоў?

— Люблю.

— А я не. Яны ўсе вельмі дурныя.

— Няпраўда, Валя.

— А князь казаў, што праўда. Ён казаў, што за мужыкоў толькі тыя афіцэры, каторыя самі з мужыкоў.

— Дык ты, Валя, думаеш, што і я з мужыкоў, так? Ты хацеў спытацца ў мяне?

Хлопчык пачырванеў і ўтупіў вочы.

— Я не ведаю, — шапарнуў ён.

А Мікола Мартынавіч не прыехаў, і матка з Аляю зрабілі на другі дзень невялічкую вечарынку.

Пры сустрэчы, паміж слоў, запрасілі Абдзіраловіча, але ён пасля вячэры забавіўся ў лазарэце. У страўні да яго падсеў вайсковы чыноўнік, вядомы латышскі актор-мастак, хворы на сухоты, звычайна не гаварлівы надта чалавек. Ён пачаў распытавацца аб учорашнім сходзе беларусаў, запрасіў прапаршчыка да сябе ў палату, частаваў кавуном і вінаградам і даткнуўся яго палітычных паглядаў.

— Вы з пэўнасцю спачуваеце бальшавікам? — спытаўся ён.

— Не, — адказаў Абдзіраловіч па шчырасці, — мне не ймецца веры ў магчымасць існавання самастойнай улады радаў нашага пралетарыяту і наагул камуністычнага ладу жыцця. Гэта пакуль утопія.

У таго пайшлі на правай шчацэ плямкі, і ён раптам змяніў голас.

— А, та-а-ак, — працягнуў ён, — значыцца, я вас не добра разумеў. Мне пераказвалі, з прыгоды вашага выступу на сходзе, зусім што іншае. Значыцца, вы за хаўрус з такімі ягамосцямі, як нашае сіяцельства, каторае, колькі мне ведама, не дужа, аднак, шануе вашую асобу і не адмовіцца, бадай, падставіць вам ножку хаця б у інтымных справах.

Поделиться:
Популярные книги

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Путь (2 книга - 6 книга)

Игнатов Михаил Павлович
Путь
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Путь (2 книга - 6 книга)

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Темный Кластер

Кораблев Родион
Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Темный Кластер

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Совок 4

Агарев Вадим
4. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.29
рейтинг книги
Совок 4

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Герои Крайних Рубежей. Сборник

Михайлов Дем Алексеевич
Герои крайних рубежей
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Герои Крайних Рубежей. Сборник