Чтение онлайн

на главную

Жанры

Эпісталярыя

Неизвестно

Шрифт:

7.ІV.1979.

Улашчык.

Калі надыходзяць вясеннія месяцы, то заўсёды ўспамінаюцца дзіцячыя гады, жаўранкі, шпакі, буслы, пачынаюць крактаць жабы і інш.

У 3 нумары «Вопросов литературы» кароткія тэксты выступленняў пры абмеркаванні гісторыі літаратуры. Там і мае тры грошыкі.

М.А. Ткачову

Дарагі Міхаіл Аляксандравіч!

Пішу адказ на Ваш цікавы ліст. Калісь, у 1948-49 г. я быў выкладчыкам у Маскоўскім універсітэце, і хоць мне і да таго, і пасля давялося шмат працаваць, але такім занятым я ня быў ніколі. Тое ўсё давядзецца перажыць некалькі гадоў і Вам, аж пакуль ня выпрацуецца нейкі нібы трафарэт, калі будуць зробленыя канспекты ўсіх лекцый і г.д.

Пра студэнтаў, якім абы скончыць, гаварыць ня будзем,

а пра тых, з якіх нешта будзе, трэба клапаціцца. Я тут бачу добрую практыку ў студэнтаў Гістарычна-архіўнага інстытуту (ці ня большасць супрацоўнікаў нашага Інстытуту дасавецкага часу вышлі з гэтага Інстытуту). Дбайныя студэнты з першага ці другога курсу бяруць тэмы, якія пазней робяцца курсавымі, а яшчэ пазней дыпломнымі, а пасля дысертацыямі. Добра, каб і ў Вас пайшло так.

Якія варта даваць тэмы? Тут шмат што ўпіраецца ў польскую мову. Абавязкова трэба прымушаць перспектыўных студэнтаў вучыць польскую мову, бо бяз гэтага надта шмат крыніц нельга ім рэкамендаваць. Дарэчы, трэба ўвесь час тлумачыць, што вывучыць мову проста. Колькі ўжо чуў, ды і на сабе выпрабаваў, што трэба пачынаць чытаць Сянкевіча, яго трылогію ў арыгінале, іншае прыкладзецца. Трэба рэкамендаваць і нямецкую, бо ў свой час у Караляўцы (Кёнігсбергу) вышла шмат капітальных прац, якія нам трэба ведаць.

Канкрэтна, што магу параіць. Думаю, што ў першую чаргу варта скарыстаць тыя тамы «Актаў» Віленскай камісіі, у якіх змешчаныя дакументы пра Горадню і Гарадзеншчыну (Тамы 1, 5, 7, 17, 21, 22, 24). Вельмі цікавы і змястоўны матэрыял пра Гарадзеншчыну знаходзіцца ў «Пісцовай кнізе Гарадзенскай эканоміі» (Т. 1,2). З гэтых публікацый трэба выбраць штось адно, ня надта вялікае, каб было па сілах студэнтам, а разам каб у іх з’явіўся імпэт да даследчыцкай працы.

З таго, што я перабіраў, лічу больш цікаваю «Кнігі расходаў і даходаў Магілёўскага магістрату». Там можна выдзяліць такія тэмы, як розныя святы, звычаі таго часу, грашовую сістэму, дзейнасць магістрату і шмат чаго іншага. У серыі «ИЮМ» ёсць матэрыялы пра Пасожжа і наогул пра Ўсходнюю Беларусь.

Вельмі драматычныя і цікавыя звесткі (пэўна гэта знойдзе дарогу ў друк) будуць пра чараўніцтва. Дарэчы, пра гэта пісаў толькі Доўнар-Запольскі. Вельмі цікавыя і драматычныя матэрыялы пра копныя суды.

Статуты цэхаў, думаю, варта было б даваць на старэйшых курсах, на першых яны будуць здавацца сухімі.

За запрашэнне дзякуй, але ў мяне том летапісаў пайшоў у друкарню, і таму, пакуль ня будзе падпісаны сігнал, я як прывязаны тут. А ў Горадні, асабліва ў Пышках, вельмі хораша.

У рэцэнзіі на аўтарэферат Ігнаценкі я напісаў, што дарма аўтар выказваецца проці Каяловіча, бо па сутнасці паміж Каяловічам і Ігнаценкам розніцы няма. Пра тое, што Ігнаценку выратаваў Капыскі, ня чуў. Сам я ў той час ляжаў у бальніцы, свой водгук перадаў. Мне сказалі, што яго прачыталі, але адразу здалося, што чыталі толькі маленькія кавалкі, апускаючы сутнасць.

Баяўся, каб у Вільні Каханоўскага не завалілі, бо Тышкевічы і Кіркар — беларускія даследчыкі — там падтрымкі не сустракаюць. Харашкевіч завецца Анна Леанідаўна. Яе адрас такі: Москва, 121, Рублевское шоссе, 93-1-31.

Зараз выйшаў другі выпуск.

«История СССР» адмовілася друкаваць рэцэнзію на Вашыя «Замкі», бо [яны] маюць ужо надта шмат рэцэнзій. Дамовіўся з «Вопросамн нсторнн», калі не зманяць.

1.VI.1979.

У нас спякота. З вясны не было ніводнага дажджу. З-за летапісаў нікуды нельга рушыцца. Блінова прыслала свой аўтарэферат.

А.П. Грыцкевічу

Дарагі Анатоль Пятровіч,

Шкада, што ня ўбачыліся. Я некалькі разоў званіў Вам, але кожнага разу Вас не было дома.

Адносна далейшых доследаў. Пры тым, што мы так кепска ведаем сваю гісторыю, тэмаў надта ж многа. Думаю, што Вам варта было б пераходзіць на іншую тэматыку. Калі браць з таго, што Вы найлепш ведаеце, можа лепей узяць на бліжэйшыя гады тэму Нясвіж — Слуцак як культурныя цэнтры: архівы, бібліятэкі, нумізматычныя зборы, карціны, друкарня і г.д. Гэта тэма ня толькі для

нас, але амаль для ўсяго культурнага свету. Пару дзён назад я пачаў корпацца на той сваёй паліцы, на якой польская літаратура. Там знаходзіцца стос кніг (улічваючы гадавыя справаздачы) Таварыства прыяцеляў навук у Вільні. Калісь збіраў гэтыя матэрыялы, бо меў намер напісаць пра Таварыства калі ня кнігу (яно вартае гэтага), дык хоць добры артыкул. Архіў Таварыства (100 тыс. адзінак), бібліятэка і асабліва друкаваная прадукцыя — гэта таксама частка нашай гісторыі. Можа возьмеце? Урэшце, крыніцазнаўства. З гэтага наогул усё і пачынаецца. Калісь у прысутнасці Петрыкава ў Бірылы спрабаваў угаварыць, што ў Мінску патрэбна або археаграфічная камісія, або сектар, які б спецыяльна займаўся толькі гэтым. У тых спецыялістаў гэтая думка не знайшла ніякага водгуку, але яна будзе ўздымацца яшчэ і яшчэ, бо без гэтага нельга ісці далей. У першую чаргу важна нават можа не археаграфія, але архівістыка ў тым сэнсе, што неабходна зрабіць улік матэрыялаў па гісторыі Беларусі — дзе яны знаходзяцца і чаго вартыя. Пакуль я знаходжуся тут і працую ў сектары крыніцазнаўства, маю магчымасць падтрымаць гэтыя тэмы, калі ў тым будзе неабходнасць.

Адпачываў больш чым 3 месяцы, а прыехаўшы зноў лёг. Наперадзе зіма, а каб скончыць кнігу пра летапісы, трэба ехаць у Ленінград і г.д.

22.Х.1980.

Улашчык

А.П. Грыцкевічу

Дарагі Анатоль Пятровіч,

Дзякуй за кнігу. 1 такую трэба мець і ведаць. Праглядзеў пачатак. Відаць, трэба было пасылаць на рэцэнзію ў наш Інстытут, але асцерагаліся, каб не трапіла да мяне (хаця можа як падручнік павінны былі паслаць у навуковую ўстанову). Бяляўскі (дарэчы, не М.П., а М.Т. — Тимофеевич) беларускімі праблемамі ніколі не займаўся, яшчэ меншы спецыяліст у гэтай галіне Фёдараў, але, зразумела, ад іх вымагалі самай агульнай ацэнкі, накіраванасці, а гэта Бяляўскі можа даць. У гістарыяграфічным раздзеле ўсе аўтары, пачынаючы з Турчыновіча, ідуць адным цветам, без усялякае спробы аналізу. Нарбут, Ярашэвіч і наогул усе, хто ня пісаў па-руску, адсутнічаюць. Нават пра Космана няма згадкі. Адпаў і я, а з-за мяне (так думаю) адпалі Пахілевіч і Мальцаў.

Пару дзён назад чуў, што лёс «Беларусі ў складзе…» вырашаецца зноў, бо прысланая без подпісу рэцэнзія на 30 старонак. Кажуць, што ўсё прыйдзе ў Інстытут яшчэ раз. Спадзяюся, што пра ўсё гэта мне зноў нічога ня скажуць.

Я, ведама, згодзен быць у Вас апанентам, але я фігура няпэўная па дзвюх акалічнасцях. Цяпер шыфр апанента павінен супадаць з шыфрам дысертацыі, а ў мяне ён далёкі. Другое, — я наогул не магу быць пэўным па гадох. Пакуль што добра, але ніякіх гарантый на будучае. Майце гэта на ўвазе і прыглядайцеся да кантрольнага.

Калі быў у Мінску ў жніўні, гаварыў па тэлефону з Чапко. Між іншага спытаў, ці ёсць на кафедры адпаведныя тамы ПСРЛ. Сказала, няма, — ні першага, ні другога. А як жа Вы так? Чаму ж не набылі, як жа ў Вас ідуць заняткі? Набываць — гэта справа бібліятэкі, а ня кафедры, а калі трэба, то студэнты ходзяць у Ленінскую бібліятэку. Адкуль жа тут загарэцца студэнту!

3.ХІІ.1981

Скора новы год. Як хутка ідуць наогул гады.

Улашчык

А.П. Грыцкевічу

Дарагі Анатоль Пятровіч,

Спачуваю Вам, але згодна з законам прыроды маладыя мамы ня любяць свякрух, а любяць сваіх мамаў. На такі выпадак трэба было б мець кватэру хаця б на чатыры пакоі!!!

Адносна рэцэнзіі на «Беларусь» мне званілі з Мінску, і я даў згоду, але, відаць, ня надта разумна сказаў, што рэцэнзія будзе адмоўная. Размова была больш за тыдзень назад, а рукапісу няма. Калі яго прысылалі ў Інстытут першыя два разы, то мне нічога не казалі, і я думаю, што пра гэта была папярэдняя дамоўленасць з Мінска. Апошні раз, калі адкрывалася абмеркаванне, мне прыслалі, але ішоў том летапісаў і я прачытаў толькі самы пачатак, прычым раздзелы гістарыяграфія і крыніцы мне здаліся нават ня ўбогімі, а зусім нічога ня вартымі. Затым (як скрозь зараз ва ўсіх мінскіх працах) рухаючаю сілаю гісторыі робіцца праваслаўны бог.

Поделиться:
Популярные книги

Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Блум М.
Инцел на службе демоницы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Последний Паладин. Том 3

Саваровский Роман
3. Путь Паладина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 3

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3