Чтение онлайн

на главную

Жанры

Эпісталярыя

Неизвестно

Шрифт:

У нас доўгі час гісторыкі пісалі толькі (ці галоўным чынам) пра сялянства, пра сялянскі рух, культурная частка была зусім закінутая. Спрабую ўзняць цікавасць да гэтай тэмы, а мне кажуць, што гэта сфера Галенчанкі, а Галенчанка піша, што мы ўсе «дзякуючы». Пра Слуцак, Нясвіж, Капыль даўно піша Грыцкевіч, але пра іх як пра культурныя цэнтры ён не гаворыць, а гэтая тэма наспела даўно. Дарэчы, і цікавасць чытачоў да гэтай тэмы надта ўзрасла. Таму дзякуй Вам за абедзьве кнігі.

Па-другое. Ваша кніга навуковая, гэта значыцца, што Вы трымаецеся тых правілаў, якія належыць выконваць пры напісанні навуковых прац. На фоне тых кніг, якія выпусцілі ў апошнія гады Абэцэд, Чапко,

Жучкевіч, Вашы можна ставіць як узорныя. Асабліва ўзрушыла мяне кніга Лойкі, які знайшоў мажлівым даследаваць, чыёй сапраўды дачкой была Ластаўскене. I такое паскудзтва надрукавана тыражом у 170 тыс. Спрабую надрукаваць рэцэнзію на кнігу, але аўтар абгарадзіўся такім тынам, што пэўна нічога ня выйдзе.[12]

Цяпер некалькі заўвагаў да Вашай кнігі. Ня ведаю, чаму Вы не кранулі прац Баброўскага аб Гарадзеншчыне. У яго такія ж ёсць. Наогул, як генерал Баброўскі, так і яго дзядзька М.К.Баброўскі вартыя спецыяльнай манаграфіі.

Ці вядома Вам, што ў 1863 г. у друкарні Завадзкага знаходзіўся рукапіс Міхала Борха пад назваю «Легендарная история русско-нормандского периода Белорусских стран». Рукапіс гэты быў адпраўлены ў Публічную бібліятэку, але да яе не дайшоў. Найболып пэўна, што нехта паспеў схапіць яго і схаваць, але хто, і ці захаваўся ён.

Пра музей у Нароўлі Горвата. У верасні 1929 г. дырэктар Бібліятэкі Сіманоўскі даручыў мне паехаць у Нароўлю і забраць там рэшткі бібліятэкі Горвата, нават далі мяшок тары, каб пакаваць кнігі. Калі я прыехаў, то палац Горвата быў цэлы (надта прыгожы, над Прыпяццю). Там даведаўся, што ўвесь палац уяўляў сабою музей прыроды Палесся, а ў бібліятэцы было сабрана ўсё (так у прынцыпе), што было надрукавана пра Палессе. Але ў той час, калі я прыехаў, там засталося некалькі чучалаў звяроў, і больш нічога. Тубыльцы сказалі такое: да першага пашырэння Беларусі Нароўля належыла да Гомельскай губерні, і калі ў Гомелі даведаліся, што Нароўля адыходзіць за «граніцу», то адтуль прыйшоў параход, каб забраць ўсё, што засталося (а было нямала). Музейныя экспанаты кідалі з вокан на зямлю, і адтуль кідалі ўніз (бераг там стромкі), а там на параход. Пра гэта я казаў людзям, але (здаецца так) ніколі нідзе не пісаў. Таму майце на ўвазе, як было.

Мая кніга пра летапісы пэўна ў гэтым годзе будзе гатова на машынку, а можа будзе і надрукаваная, выйсці павінна ў другім квартале наступнага году. Пасля здарэння з вёскаю, гаварыў пра гэта асцярожна. У плане выпуску на другі квартал выдавецтва «Наука» кніга лічыцца пад нумарам 19. Цана паказана незразумела высокая — 3.50, але гэта залежыць ад тыражу.

Вітаю Вас з вельмі цікаваю і патрэбнаю кнігаю.

7.ХІІ.1984

В.У. Скалабану

Шаноўны Віталь Уладзіміравіч!

Здарыўся нібы цуд: Вы прыслалі нататку з газеты, якая была надрукавана амаль дакладна 60 гадоў назад. Я толькі што паступіў ва універсітэт, адкуль добрыя людзі так стараліся мяне выжыць, і адразу ўхапіўся за ідэю стварыць краязнаўчую арганізацыю. Я быў неяк трохі ашалеўшы з гэтай ідэяй, мне здавалася, што ці ня ўсе людзі павінны займацца краязнаўствам. Дарэчы, гэта дало, хаця і на кароткі час, вынікі: летам 1926 г. мы, як члены краязнаўчага гуртка (я і Сяргей Шутаў), хадзілі ў першую ў гісторыі універсітэту даследчую экспедыцыю, расшукалі і апісалі археалагічныя помнікі на Ніжняй Свіслачы (ад Асіповіч да вусця). У наступны год гурток вырас у таварыства, старшынём якога стаў Пічэта. Між іншага, у кастрычніку гэтага году універсітэт наладзіў Пічэтаўскія чытанні, на якіх я меўся зрабіць паведамленне пра Пічэту як настаўніка, педагога, але ўніверсітэт у асобе Мельцара перадаў, што я ня проста не пажаданы,

але што загадана мяне не пускаць на чытанні. Ня ведаю, у якой форме ун-т не пускаў бы мяне (хіба б стаў пры дзвярах і ня пусціў сілком, калі б я-такі прыехаў).

Скандракоў сакратаром быў нядоўга; яго замяніў Каспяровіч (інструктарам ЦБК быў Крапіва). Спатыкаўся з ім я толькі некалькі разоў, і прытым толькі на паседжаннях. На нас, у той час паўвясковых, надта малакультурных хлопцаў, яго далікатнасць у абыходжанні з людзьмі рабіла вялікае ўражанне. Памятаю такі выпадак. Нейкая вучоная жанчына з Ленінграду рабіла ў памяшканні Камісарыяту асветы (зараз Рэвалюцыйная, 2) даклад. Мы ўсе сядзелі апранутыя, але дакладчыца, хаця і мерзла, скінула паліто. Пасля ўсяго, яна пачала адзяваць паліто, і тут Скандракоў, які быў недзе збоку, кінуўся, каб дапамагчы ёй, а пасля паціху да нас: «што ж вы, хлопцы, не памаглі». А мы і ня ведалі, што павінны былі памагаць, у нас так не было. Мне здаецца, што скора Скандракоў знік з Мінску (можа быў у Горках). Вось і ўсе мае небагатыя ўспаміны пра гэта.

У той час была мода падпісваць калі не псеўданімамі, дык ініцыяламі. Першы раз, відаць, падпісаўся сваім прозвішчам, калі даў у «Літаратурную старонку» «Звязды». У той час рэдактарам старонкі быў Жылка. Некалькі разоў друкаваў рэцэнзіі ў «Полымі», але як падпісваў, — не памятаю.

У «Сав. Беларусі» у 1926 ці 1927 г. пісаў пра менскую ахову помнікаў, таксама ня памятаю, за якім подпісам.

Між іншым, калі гартаеце «Сав. Беларусь» за восень 192627 г., можа спаткаеце нататку пра тое, што Сербаў у тым годзе каля Быхава рабіў археалагічныя раскопкі плутам, а ў наступным збіраецца пусціць трактар. Сказаў гэта як жарт Садоўскаму, які збіраў хаця якія навіны, а той узяў і надрукаваў. Было сорамна, а Сербаву нібы і нічога.

13.ХІІ.1984.

Улашчык

К.Т. Мазураву

Дарагі і высокашаноўны Кірыл Трафімавіч!

Вельмі ўдзячны Вам за кнігу і за такі харошы надпіс на ёй.

Каб напісаць такую кнігу, трэба многа перажыць і перадумаць, патрэбна вялікая дакументацыя, патрэбна добрая памяць. Шмат чаго патрэбна. Напісана яна сціпла, харошаю, выразнаю моваю без трафарэтаў. Думаю, што надта складаным было сказаць (па неабходнасці надта коратка) пра некалькі сотняў удзельнікаў барацьбы, з якімі Вы сустракаліся, ці ўдзельнічалі ў падзеях.

Для мяне самае цікавае ў Вашай кнізе — пачатак, першыя раздзелы, аўтабіяграфічныя звесткі, а таксама пра Вашую сям’ю.

З існаваўшай перад вайною літаратуры было вядома, што беларусы —гэта народ шэры, пахмуры, апатычны, фізічна слабы. «Культурныя» людзі яшчэ перад вайною, даведаўшыся, што я беларус, казалі: «Гэта ў вас там такая хвароба — каўтун». Дубоўка некалі на паседжанні «Маладняка» сказаў, што славуты географ Рэклю пра беларусаў напісаў так, нібы гэта скарэй земнаводныя, чым людзі, а на Рэклю арыентаваліся менш славутыя. Што тычыцца паляшукоў, то некаторыя свае вучоныя пісалі, нібы тыя пра сябе казалі, што яны не людзі, а паляшукі!

Як жа гэтыя нелюдзі ўзняліся ратаваць сваю зямлю, як гэта ў іх геройства стала звычайнаю справаю? Непасрэдны пераход ад земнаводнага да героя! Праўда, пасля рэвалюцыі прайшло 24 гады, але ж характар народу складаецца за тысячагоддзе.

Бяру Вашу кнігу, чытаю пра Вашую сям’ю, гляджу на фота. Сям’я вялікая, а зямлі мала. Згодна са схемаю, Вы ўсе павінны быць слабымі, занядбанымі, а з фота глядзяць энергічныя, моцныя, разумныя. Няма каўтуну, няма прыніжанасці, відаць: людзі. Ня з кожнай сям’і выходзілі дзяржаўныя дзеячы высокага рангу, але ў звычайным жыцці Мазуравы пэўна мала чым розніліся ад суседзяў.

Поделиться:
Популярные книги

Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Дракона. Предпоследний том. Часть 1

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Тринадцатый III

NikL
3. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый III

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Блум М.
Инцел на службе демоницы
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Инцел на службе демоницы 1 и 2: Секса будет много

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Последний Паладин. Том 3

Саваровский Роман
3. Путь Паладина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 3

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3