Чтение онлайн

на главную

Жанры

Ферма (на белорусском языке)
Шрифт:

Мiстэр Джоўнз цяпер найчасцей бавiў час у бары ўiлiнгданскай карчмы "Чырвоны леў", скардзячыся кожнаму, хто б нi трапiўся, на ўчыненую яму нялюдскую несправядлiвасць - як яго выгнала з ягонага маёнтка нейкая купка нiчога не вартых жывёлiн. Iншыя гаспадары спачувалi яму дзеля прылiку, але не надта спяшалiся яму нечым дапамагчы. У душы кожны з iх патаемна разважаў, цi нельга было б Джоўнзава няшчасце павярнуць неяк на сваю карысць. На шчасце, уладальнiкi гаспадарак, прылеглых да Фермы Жывёлаў, увесь час не ладзiлi мiж сабою. Адна з iх, што звалася Фоксвуд, была вялiкай занядбанай старасвецкай гаспадаркаю, збольшага зарослай лесам, са змарнаванымi пашамi i несамавiтымi агароджамi. Гаспадар, мiстэр Пiлкiнгтан, быў нядбайны, ленаваты панок, якi большасць свайго часу прысвячаў, залежна ад пары, рыбалцы або паляванню. Другая гаспадарка, Пiнчфiлд, была меншая i лепш дагледжаная. Яе ўладальнiк, мiстэр Фрэдэрык, упарты i спрытны дзялок, увесь час з некiм судзiўся i меў славу няўступлiвага ў здзелках чалавека. Гэтыя двое так не любiлi адзiн аднаго, што iм цяжка было прыйсцi да нейкага пагаднення, нават калi справа тычылася абароны iх iнтарэсаў.

Тым не меней iх не на жарт спалохала паўстанне на Ферме Жывёлаў, i яны пастаралiся зрабiць, што маглi, каб iх уласныя жывёлы як мага меней пра гэта ведалi. Спачатку яны спрабавалi высмеяць саму iдэю таго, што жывёлы самi могуць весцi гаспадарку. Тыднi праз два ўсё гэта развалiцца само па сабе, казалi яны. Яны пускалi чуткi, што жывёлы на Ферме Мэнар (яны i далей упарта называлi яе "Ферма Мэнар", не церпячы назвы "Ферма Жывёлаў") увесь час ваююць памiж сабою i таму хутка памруць з голаду. Калi прайшоў нейкi час, а жывёлы зусiм не памерлi з голаду, Фрэдэрык i Пiлкiнгтан завялi iншую песню i пачалi гаварыць пра страшны шал злачыннасцi i распусты, якi нiбыта лютаваў цяпер на Ферме Жывёлаў. Казалi, што жывёлы там ядуць адна адну, катуюць адна адну распаленымi да чырванi падковамi, а самак ужываюць супольна. Вось што выйшла з гэтага паўстання супраць законаў Прыроды, казалi Фрэдэрык i Пiлкiнгтан.

Аднак нiхто да канца не верыў гэтым байкам. Няясныя i перакручаныя чуткi пра дзiвосную ферму, дзе жывёлы, выгнаўшы людзей, сталiся гаспадарамi свайго жыцця, разыходзiлiся ўсё далей, i ўвесь гэты год у наваколлi не спадала хваля бунтарных настрояў. Заўсёды паслухмяныя быкi раптам зрабiлiся дзiкiмi, авечкi зносiлi агароджы i пляжылi канюшыну, каровы перакульвалi даёнкi, конi адмаўлялiся скакаць цераз перашкоды i перакiдалi праз iх коннiкаў. Але, што найгорш, мелодыя i нават словы "Звяроў Брытанii" былi вядомыя паўсюль. Яны з дзiўнай хуткасцю разышлiся сярод жывёлаў наваколля. Чуючы гэтую песню, людзi не маглi стрымаць сваёй лютасцi, хоць i рабiлi выгляд, што лiчаць яе проста смешнаю. Яны не маглi зразумець, казалi яны, як самi жывёлы могуць дайсцi да таго, каб спяваць такую дзiкую лухту. Кожная жывёлiна, заспетая за тым, што спявае гэтую песню, каралася дубцом на месцы. I, аднак, песню гэтую нельга было задушыць. Яе высвiствалi ў жываплотах дразды, буркаталi ў вязах галубы, яна чулася ў грукаце кузняў i ў гудзе царкоўных званоў. I калi чалавечыя стварэннi слухалi яе, яны патаемна баялiся, чуючы ў ёй прароцтва сваёй будучай загубы.

На пачатку кастрычнiка, калi збажына была зжатая i стаяла ў сцiртах, а частка была ўжо абмалочаная, прыляцела, кружляючы ў паветры, купка галубоў i села на панадворку Фермы Жывёлаў у нязвыклым узрушэннi. Джоўнз i ўсе яго людзi, ды яшчэ паўтузiна iншых з Фоксвуда i Пiнчфiлда, увайшлi праз браму i рухалiся цяпер дарогаю, што вяла да фермы. Усе яны неслi кii, апрача Джоўнза, якi ступаў наперадзе з стрэльбаю ў руках. Яны вiдавочна збiралiся адваяваць ферму.

Гэтага чакалi ўжо даўно, i таму ўсё было загадзя падрыхтавана. Сняжок, якi ўважлiва вывучыў старую кнiгу пра выправы Юлiя Цэзара, знойдзеную ў сядзiбе, узяў на сябе кiраванне абароннымi аперацыямi. Ён хутка раздаў загады, i праз пару хвiлiн кожная жывёлiна была ўжо на сваiм баявым пасту.

Калi чалавечыя стварэннi наблiзiлiся да будынкаў фермы, Сняжок распачаў сваю першую атаку. Усе галубы, колькасцю трыццаць пяць, лёталi сюды-туды над галовамi людзей i брудзiлi на iх з паветра; i пакуль людзi абцiралiся, гусi, што хавалiся за жываплотам, кiнулiся на iх i пачалi бязлiтасна шчыпаць iх за лыткi. I, аднак, гэта была толькi лёгкая папярэдняя сутычка, скiраваная на тое, каб стварыць разлад у шэрагах супрацiўнiка, i людзi лёгка адагналi гусей кiямi. Тады Сняжок кiнуў у бой другую лiнiю атакi. Мюрыэль, Бэнджамiн i ўсе авечкi, на чале з Сняжком, рынулiся наперад i пачалi таўчы i басцi людзей з усiх бакоў, тым часам як Бэнджамiн, павярнуўшыся, бiў iх сваiмi маленькiмi капытамi. Але i тут людзi з сваiмi кiямi i падкутымi цвiкамi ботамi былi мацнейшыя за iх; раптам, пачуўшы Сняжкоў вiск, што было сiгналам да адступлення, усе жывёлы павярнулiся i ўцяклi на ўнутраны двор.

Людзi азвалiся пераможным воклiчам. Яны ўбачылi, як iм здавалася, што iх ворагi ўцякаюць, i бязладна кiнулiся за iмi. Гэта было якраз тое, чаго спадзяваўся Сняжок. Як толькi яны забеглi ў двор, тры канi, тры каровы i ўсе астатнiя свiннi, што хавалiся ў засадзе ў хляве, нечакана выйшлi на iх з тылу, адрэзаўшы шляхi да адступлення. I тады Сняжок даў сiгнал да атакi. Сам ён абрынуўся на Джоўнза. Джоўнз убачыў яго, узняў стрэльбу i стрэлiў. Шрацiны прадзёрлi крывавыя палосы на Сняжковай спiне, i адна авечка ўпала мёртвая. Не спыняючыся нi на хвiлiну, Сняжок увалiў усе свае шэсць пудоў у ногi Джоўнзу. Джоўнз павалiўся ў кучу гною, i стрэльба выпала ў яго з рук. Але найстрашнейшае вiдовiшча ўяўляў сабою Баксёр, якi стаў дыбкi i выбрыкваў сваiмi падкутымi жалезам капытамi, як стаенны жарабок. Яго першы ўдар лучыў у галаву памочнiку конюха з Фоксвуда, i той нежывы распластаўся ў гразi. Убачыўшы гэта, некалькi чалавек пакiдалi свае кii i паспрабавалi ўцячы. Iх ахапiла панiка, i ў наступную хвiлiну ўсе жывёлы, сабраўшыся разам, ганялi iх па ўсiм двары. Iх бiлi рагамi i нагамi, кусалi i тапталi. Не было нiводнай жывёлiны на ферме, якая б па-свойму на iх не папомсцiлася. Нават кот, раптоўна саскочыўшы з даху на плечы пастуху, запусцiў кiпцюры яму ў шыю, i той пачаў крычаць немым голасам. У той момант, калi брама расчынiлася, людзi з радасцю кiнулiся з двара i пабеглi да гасцiнца. I так, праз пяць хвiлiн пасля ўварвання, яны ганебна адступiлi той самай дарогай, якой былi прыйшлi, а за iмi, сыкаючы, беглi чарадою гусi i шчыпалi iх за лыткi.

Усе людзi ўцяклi, апроч аднаго. Вярнуўшыся ў двор, Баксёр пакратаў капытом памочнiка конюха, якi ляжаў нiцма, тварам у гразь, спрабуючы перавярнуць яго. Хлопец не варушыўся.

– Ён памёр, - з сумам вымавiў Баксёр.
– Я не хацеў яго забiваць. Я забыўся, што ў мяне жалезныя падковы. Хто цяпер паверыць, што я зрабiў гэта не наўмысна?

– Без сантыментаў, таварыш!
– закрычаў Сняжок, з чыiх ранаў усё яшчэ цякла кроў.
– Вайна ёсць вайна. Добры чалавек - мёртвы чалавек.

– Я не хачу забiваць, нават людзей, - паўтарыў Баксёр, i вочы яго напоўнiлiся слязьмi.

– А дзе Молi?
– усклiкнуў нехта.

Молi i сапраўды не было вiдаць. На хвiлiну ўзняўся вялiкi пярэпалах; баяяiся, што людзi маглi неяк ёй нашкодзiць або нават звесцi яе з сабою. Урэшце, аднак, яе знайшлi - яна хавалася ў сваiм стойле, засунуўшы галаву ў сена. Яна ўцякла, як толькi пачула стрэл. Аднак, калi ўсе вярнулiся з пошукаў, выявiлася, што памочнiк конюха, якi быў толькi аглушаны, паспеў ачомацца i ўцячы.

Жывёлы зноў сабралiся ўсе разам у вялiкiм узрушэннi i, перакрыкваючы адна адну, распавядалi пра свае подзвiгi ў бiтве. Тут жа адбылося iмправiзаванае святкаванне перамогi. Быў узняты сцяг, i колькi разоў запар былi праспяваныя "Звяры Брытанii", пасля адбылося ўрачыстае пахаванне палеглай у баi авечкi, i на яе магiле быў пасаджаны куст глогу. Сняжок выступiў над магiлаю з кароткай прамовай, падкрэслiўшы, што кожная жывёлiна мусiць быць гатовая загiнуць за Ферму Жывёлаў, калi гэта спатрэбiцца.

Жывёлы аднадушна пастанавiлi заснаваць ваенную ўзнагароду - медаль "Жывёла-Герой" першага класа, якi быў адразу ўручаны Сняжку i Баксёру. Гэты масянжовы медаль (у сапраўднасцi ж гэта былi масянжовыя бляхi, знойдзеныя ў рымарнi) належала насiць у нядзелi i святы. Заснавалi таксама медаль "Жывёла-Герой" другога класа, якiм пасмяротна ўзнагародзiлi забiтую авечку.

Шмат спрачалiся аб тым, як назваць гэтую слаўную бiтву. Нарэшце яе назвалi Бiтва пры Хляве, бо якраз там хавалася засада. Стрэльбу мiстэра Джоўнза знайшлi ў гразi, а было вядома, што ў сядзiбе ёсць патроны. Вырашылi ўсталяваць стрэльбу ля флагштока ў якасцi гарматы i страляць з яе двойчы на год - дванаццатага кастрычнiка, у гадавiну Бiтвы пры Хляве, i ў дзень напярэдаднi Янавай ночы, у гадавiну Паўстання.

V

З наблiжэннем зiмы паводзiны Молi пачалi ўсё больш i больш непакоiць. Яна спазнялася на працу кожнай ранiцы, просячы прабачэння, што праспала, i скардзiлася на нейкi загадкавы боль, хоць апетыт у яе заставаўся цудоўны. За любою зачэпкай яна ўцякала з працы i iшла на вадапой, дзе падоўгу стаяла i ачмурэла ўзiралася ў сваё адлюстраванне ў вадзе. Але хадзiлi чуткi i пра нешта больш сур'ёзнае. Аднойчы, калi Молi бяздумна прахаджалася па двары, памахваючы сваiм даўгiм хвастом i жуючы былiнку, Канюшынка адвяла яе ўбок.

Популярные книги

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Изгой. Трилогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Изгой. Трилогия

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

С Новым Гадом

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
7.14
рейтинг книги
С Новым Гадом

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Огненный князь 4

Машуков Тимур
4. Багряный восход
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 4

Скандальный развод

Акулова Мария
2. Скандальные связи
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Скандальный развод

Замыкающие

Макушева Магда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Замыкающие

Стреломант. Дилогия

Лекс Эл
Стреломант
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Стреломант. Дилогия

Я тебя не отпускал

Рам Янка
2. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.55
рейтинг книги
Я тебя не отпускал

Город- мечта

Сухов Лео
4. Антикризисный Актив
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город- мечта

Одиссея адмирала Кортеса. Тетралогия

Лысак Сергей Васильевич
Одиссея адмирала Кортеса
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
9.18
рейтинг книги
Одиссея адмирала Кортеса. Тетралогия

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий