Чтение онлайн

на главную

Жанры

Ферма (на белорусском языке)
Шрифт:

Але кожны працаваў адпаведна сваiм магчымасцям. Куры i качкi, напрыклад, уратавалi пяць бушаляў збожжа пад час жнiва, старанна падбiраючы зярняткi. Нiхто не краў, нiхто не скардзiўся за порцыi. Сваркi, бойкi i зайздрасць, такiя звычайныя штодзённыя з'явы колiшнiх часоў, цяпер амаль зусiм знiклi. Нiхто не ўхiляўся ад працы - цi амаль нiхто. Молi, што праўда, не надта ахвотна паднiмалася ранiцаю i мела звычку iсцi з працы раней, апраўдваючыся тым, што ёй у капыт забiўся камень. Дзiўныя былi i паводзiны ката. Неўзабаве ўсе заўважылi: як толькi трэба нешта рабiць, ката нiколi нельга знайсцi. Ён знiкаў на цэлыя гадзiны, тады раптам з'яўляўся, калi трэба было есцi, або ўвечары, калi праца была ўжо скончаная, з выглядам, быццам так i трэба. Але ён заўсёды знаходзiў такiя цудоўныя прабачэннi i муркаў так прыязна, што было проста немагчыма не паверыць у яго добрыя

намеры. Стары асёл Бэнджамiн, як здавалася, пасля Паўстання зусiм не змянiўся. Ён працаваў з той самай маруднай упартасцю, як i за часы Джоўнза, нiколi не ўхiляючыся, але i не беручы нiколi добраахвотна дадатковае працы. Пра Паўстанне i яго вынiкi ён звычайна не выказваў нiякiх думак. Калi ў яго пыталiся, цi шчаслiвейшы ён цяпер, пасля выгнання Джоўнза, ён звычайна адказваў: "Аслы жывуць доўга. Нiхто з вас яшчэ нiколi не бачыў мёртвага асла", i ўсе мусiлi задавольвацца гэтым загадкавым адказам.

Нядзелi былi вольныя ад працы. Снедалi на гадзiну пазней, чым звычайна, а пасля снядання адбывалася цырымонiя, якая неадменна паўтаралася кожны тыдзень. Спачатку паднiмалi сцяг. Сняжок быў знайшоў у рымарнi стары зялёны абрус мiсiс Джоўнз i намаляваў на iм белай фарбай падкову i рог. Сцяг паднiмаўся на флагштоку перад сядзiбай кожную нядзелю ранiцай. Сцяг быў зялёны, як тлумачыў Сняжок, таму што ён выяўляў зялёныя палi Англii, тым часам як падкова i рог азначалi будучую Рэспублiку Жывёлаў, якая паўстане, калi чалавечы род будзе канчаткова зрынуты. Пасля падняцця сцяга ўсе жывёлы iшлi гуртам у гумно на агульны збор, якi называўся Сходам. Тут планавалася праца на наступны тыдзень, высоўвалiся i абмяркоўвалiся розныя пастановы. Высоўвалi пастановы заўсёды свiннi. Iншыя жывёлы навучылiся галасаваць, але самi нiякiх прапаноў прыдумаць не маглi. Найбольш актыўнымi ў спрэчках былi Сняжок i Напалеон. Але можна было заўважыць, што гэтыя двое нiколi не пагаджалiся мiж сабою: калi адзiн з iх выказваў якую думку, можна было быць пэўным, што другi будзе яе абвяргаць. Нават калi было пастаноўлена - па сутнасцi, нiхто не меў нiчога супраць выдзелiць маленькi выган за садам у якасцi месца адпачынку для жывёлаў, якiя састарылiся i не маглi болей працаваць, дык усчалiся зацятыя спрэчкi наконт дакладнага веку выхаду на пенсiю для розных катэгорыяў жывёлы. Сход заўсёды сканчаўся адспяваннем "Звяроў Брытанii", i ўвесь час па абедзе прызначаўся на адпачынак.

Рымарню свiннi выбралi сабе за штаб. Вечарамi яны вывучалi тут кавальства, цяслярства i iншыя неабходныя рамёствы з кнiжак, якiя яны вынеслi з сядзiбы. Сняжок сам займаўся яшчэ i арганiзаваннем iншых жывёлаў у гэтак званыя Жывёльныя Камiтэты, выяўляючы пры гэтым нястомную заўзятасць. Для курэй ён заснаваў Камiтэт па Вытворчасцi Яек, для кароў - Саюз Чыстых Хвастоў, для авечак - Рух за Бялейшую Воўну. Быў створаны яшчэ Камiтэт Перавыхавання Дзiкiх Таварыстваў (з мэтаю прыручэння пацукоў i зайцоў) i шмат iншых, а таксама курсы па лiквiдацыi непiсьменнасцi. Агулам беручы, усе гэтыя задумы не ўдалiся. Спроба ўхатнiць дзiкiх жывёлаў, напрыклад, правалiлася амаль адразу. Тыя працягвалi паводзiць сябе па-ранейшаму, а калi да iх ставiлiся з шчодрасцю i спагадай, яны проста з гэтага карысталi. Кот далучыўся да працы Камiтэта Перавыхавання i колькi дзён быў вельмi актыўны. Адзiн раз бачылi, як ён сядзеў на даху i гутарыў з вераб'ямi, якiя абачлiва трымалiся ад яго на адлегласцi. Ён расказваў iм, што цяпер усе жывёлы таварышы i што любы верабей мог бы падысцi i сесцi яму на лапу; аднак вераб'i не наважвалiся падысцi блiжэй.

Гурткi ж па лiквiдацыi непiсьменнасцi якраз удалiся. Да восенi амаль кожная жывёлiна на ферме была ў пэўнай ступенi пiсьменная.

Што да свiнняў, дык яны ўжо выдатна ўмелi чытаць i пiсаць. Сабакi навучылiся чытаць даволi добра, але не выяўлялi асаблiвае ахвоты чытаць нешта, апроч Сямi Запаведзяў. Каза Мюрыэль навучылася чытаць крыху лепей за сабакаў i часам вечарамi чытала iншым з газетных шматкоў, якiя яна знаходзiла на сметнiку. Бэнджамiн умеў чытаць не горш за свiнняў, але нiколi не карыстаўся гэтым уменнем. Ён казаў, што, наколькi яму вядома, няма нiчога, што было б варта прачытаць. Канюшынка вывучыла ўсе лiтары, але не магла злучыць iх у словы. У Баксёра справа не йшла далей за D. Ён мог накрэслiць на пяску сваiм вялiзным капытом А, В, С, а тады, падцiснуўшы вушы, абаўрэла глядзеў на лiтары, часам патрэсваючы чубам, i што было моцы спрабаваў прыгадаць, што ж iдзе далей, але так нiколi i не прыгадваў. Часам, што праўда, яму ўдавалася вывучыць Е, F, G, Н, але да таго часу, як ён iх запомнiць, заўсёды выяўлялася, што ён ужо забыўся на А, В, С, D. Нарэшце ён пастанавiў, што яму хопiць i чатырох першых лiтар, i штодня раз цi два практыкаваўся пiсаць iх, каб асвяжыць памяць. Молi адмовiлася вучыць больш за чатыры лiтары, з якiх складалася яе iмя. Яна любiла акуратна выкладаць iх з галiнак i ўпрыгожваць параю кветачак, а пасля хадзiла навокал i захаплялася сваiм мастацтвам.

Нiводная iншая жывёлiна на ферме не пасунулася далей за лiтару А. Выявiлася таксама, што найдурнейшыя жывёлы, як авечкi, куры i качкi, былi няздольныя вывучыць Сем Запаведзяў на памяць. Пасля доўгага роздуму Сняжок абвясцiў, што Сем Запаведзяў, па сутнасцi, могуць быць зведзеныя да аднаго лозунга, а менавiта: "Чатыры нагi добра, дзве нагi дрэнна". У гэтым, сказаў ён, палягаў асноўны прынцып Жывялiзму. Той, хто глыбока iм прасякнецца, зможа нiколi не баяцца нiякiх чалавечых уплываў. Птушкi спачатку запярэчылi, бо iм здавалася, што яны таксама маюць дзве нагi, але Сняжок давёў iм, што гэта не так.

– Птушынае крыло, таварышы, - сказаў ён, - гэта орган руху, а не дотыку, i, такiм чынам, павiнна быць прыраўнянае да нагi. Адметны знак чалавека рука, прылада, якою ён чынiць усе свае зладзействы.

Птушкi не зразумелi доўгай прамовы Сняжка, але пагадзiлiся з ягоным тлумачэннем, i ўсе нiжэйшыя жывёлы ўзялiся вучыць новы лозунг на памяць. "Чатыры нагi добра, дзве нагi дрэнна" было напiсана вялiкiмi лiтарамi на гуменнай сцяне над Сямю Запаведзямi. Вывучыўшы нарэшце гэты лозунг на памяць, авечкi пранялiся да яго вялiкiм упадабаннем i часта, лежачы ў полi, яны ўсе разам пачыналi бляяць: "Чатыры нагi добра, дзве нагi дрэнна! Чатыры нагi добра, дзве нагi дрэнна!" i бляялi гэтак, не стамляючыся, цэлымi гадзiнамi.

Напалеон Сняжковымi камiтэтамi не цiкавiўся. Ён сказаў, што выхаванне моладзi - значна важнейшае за ўсё тое, што можна зрабiць для дарослых. Якраз здарылася так, што неўзабаве пасля сенакосу Джэсi i Званочак абедзве ашчанiлiся, спарадзiўшы на свет разам дзевяць здаровенькiх шчанятак. Як толькi яны адвучылiся ад матчынага малака, Напалеон забраў iх ад матак i сказаў, што сам паклапоцiцца аб iхнiм выхаваннi. Ён занёс iх на гарышча, куды можна было трапiць толькi па драбiне з рымарнi, i там трымаў iх у такiм адасобненнi, што ўсе на ферме неўзабаве пра iх забылiся.

У хуткiм часе раскрылася таямнiца таго, куды знiкала малако. Яго дамешвалi штодня ў ежу свiнням. Пачалi ўжо выспяваць раннiя яблыкi, i трава ў садзе была ўсыпаная ападкамi. Усе жывёлы меркавалi як пра нешта само сабой зразумелае, што яблыкi будуць дзялiць на ўсiх пароўну; аднак аднойчы выйшаў загад, паводле якога ўсе ападкi мусiлi сабраць i занесцi ў рымарню на спажытак свiнням. Нехта паспрабаваў наракаць, але нiчога не дапамагло. Усе свiннi былi аднадушныя ў гэтым пытаннi, нават Сняжок i Напалеон. Даць усiм iншым неабходныя тлумачэннi выслалi Вiскуна.

– Таварышы!
– закрычаў ён.
– Спадзяюся, вы не лiчыце, што мы, свiннi, робiм гэта дзеля эгаiзму або прывiлеяў? Шмат хто з нас папраўдзе не любiць малака i яблыкаў. Я i сам iх не люблю. Адзiнае, дзеля чаго мы iх ямо, - каб захаваць сваё здароўе. Малако i яблыкi (а гэта, таварышы, даказана навукай) змяшчаюць у сабе рэчывы, абсалютна неабходныя для добрага пачування свiнняў. Мы, свiннi, - працаўнiкi разумовае працы. Усё кiраванне фермаю i парадак на ёй залежаць ад нас. Удзень i ўночы мы клапоцiмся пра ваш дабрабыт. Вось жа якраз дзеля вас мы п'ём гэтае малако i ямо гэтыя яблыкi. Цi ведаеце вы, што б здарылася, калi б мы, свiннi, не справiлiся з сваiмi абавязкамi? Джоўнз вярнуўся б! Так, Джоўнз вярнуўся б! Напэўна, таварышы, - крычаў Вiскун ледзь не ўмольным голасам, скокаючы сюды-туды i матляючы хвастом, - напэўна, сярод вас няма нiкога, хто захацеў бы, каб вярнуўся Джоўнз?

I праўда, калi i было нешта, у чым жывёлы былi цалкам упэўненыя, дык гэта тое, што яны не хацелi, каб Джоўнз вярнуўся. I калi ўсё было выстаўлена ў такiм святле, iм не было чаго сказаць. Важнасць таго, каб свiннi заставалiся пры добрым здароўi, была аж занадта вiдавочная. I таму без далейшых спрэчак было дамоўлена, што ўсё малако i ападкi яблыкаў (а таксама i ўвесь ураджай, калi яны даспеюць) будуць належаць адным свiнням.

IV

Да канца лета вестка пра тое, што адбылося на Ферме Жывёлаў, разышлася па ўсiм наваколлi. Сняжок i Напалеон штодня высылалi па колькi галубоў, якiя мелiся ўвайсцi ў зносiны з жывёлаю на суседнiх фермах, расказаць ёй гiсторыю Паўстання i навучыць мелодыi "Звяроў Брытанii".

Поделиться:
Популярные книги

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Дарующая счастье

Рем Терин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.96
рейтинг книги
Дарующая счастье

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Утопающий во лжи 3

Жуковский Лев
3. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 3

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия

В тени большого взрыва 1977

Арх Максим
9. Регрессор в СССР
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В тени большого взрыва 1977

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Искатель. Второй пояс

Игнатов Михаил Павлович
7. Путь
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.11
рейтинг книги
Искатель. Второй пояс

Совок 5

Агарев Вадим
5. Совок
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Совок 5

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит