Чтение онлайн

на главную

Жанры

Ферма (на белорусском языке)
Шрифт:

– Таварышы, - сказаў ён спакойна, - цi ведаеце вы, хто нясе адказнасць за гэта? Цi ведаеце вы, хто той вораг, якi прыйшоў уночы i разбурыў наш вятрак? Сняжок!
– I раптам ён закрычаў грымотным голасам: - Гэта ўчынiў Сняжок! З сваёй зламыснасцi, iмкнучыся сарваць нашыя планы i адпомсцiць за сваё ганебнае выгнанне, гэты здраднiк пракраўся сюды пад покрывам ночы i знiшчыў вынiкi нашай амаль гадавой працы. Таварышы, тут i цяпер я абвяшчаю Сняжку смяротны прысуд. Медаль "Жывёла-Герой" другога класа i пуд яблыкаў таму, хто выканае прысуд. Два пуды яблыкаў таму, хто зловiць яго жывога!

Жывёлы былi незвычайна ўражаныя, даведаўшыся, што Сняжок здатны на такое злачынства. Пачулiся крыкi абурэння, i кожны пачаў абдумваць, як злавiць Сняжка, калi той надумае вярнуцца. Амаль адразу ж на траве недалёка ад узгорка з ветраком былi заўважаныя свiныя сляды. Яны былi бачныя толькi на працягу некалькiх ярдаў, але было вiдаць, што яны вядуць да дзiркi ў агароджы. Напалеон прынюхаўся да iх i абвясцiў, што яны належаць Сняжку. Ён выказаў меркаванне, што Сняжок, вiдаць, прыйшоў з боку фермы Фоксвуд.

– Не будзем адкладваць на пасля, таварышы!
– закрычаў Напалеон, вывучыўшы сляды.
– Нас чакае шмат працы. Сёння ранiцай мы пачнём адбудоўваць вятрак i будзем будаваць яго ўсю зiму, i ў дождж, i ў сцюжу. Хай гэты няшчасны здраднiк ведае, што яму не ўдасца так проста закрэслiць нашую працу. Памятайце, таварышы, у нашых планах не павiнна быць нiякiх змен, усё мусiць быць выканана дзень у дзень. Наперад, таварышы! Няхай жыве вятрак! Няхай жыве Ферма Жывёлаў!

VII

Зiма была суровая. За шалёнымi вятрамi прыйшлi дажджы i снегапады, а пасля насталi жорсткiя маразы, якiя пачалi слабнуць толькi ў лютым. Жывёлы што ставала сiлы працягвалi адбудоўваць вятрак, добра ведаючы, што знешнi свет уважлiва сочыць за iмi i што зайздросныя чалавечыя iстоты будуць радавацца i святкаваць перамогу, калi вятрак не будзе пабудаваны ў пару.

На бяду жывёлам, чалавечыя iстоты ўдавалi, быццам не вераць, што вятрак разбурыў Сняжок: яны казалi, што ён развалiўся таму, што сцены былi занадта тонкiя. Жывёлы ведалi, што гэта няпраўда. I ўсё ж было вырашана рабiць сцены ўдвая таўсцейшыя, чым дагэтуль, што патрабавала значна большае колькасцi камення. Доўгi час кар'ер быў занесены снегам, i нiчога нельга было рабiць. Праца крыху прасунулася наперад у сухiя марозныя днi, але гэта было цяжкае выпрабаванне, i энтузiязму ў жывёлаў прыкметна паменшала. Iм увесь час было халодна, а часам i галодна. Толькi Баксёр i Канюшынка нiколi не падалi духам. Вiскун выступаў з блiскучымi прамовамi аб радасцi служэння ферме i высокай годнасцi працы, але астатнiя жывёлы значна болей натхнялiся з Баксёравай сiлы i яго нястомнага воклiчу "Я буду працаваць яшчэ старанней!".

У студзенi пачало не ставаць ежы. Норма збожжа была рэзка зменшана, i было паведамлена, што ўзамен будзе выдзяляцца дадатковая норма бульбы. Тады выявiлася, што большая частка ўраджаю бульбы памерзла ў капцах, якiя не былi як след накрытыя. Бульба зрабiлася мяккая i бясколерная, i толькi нязначная яе частка была прыдатная да ежы. Часам цэлымi днямi жывёлы нiчога не елi, апроч мякiны i буракоў. Галодная смерць, здавалася, ужо заглядала iм у твары.

Было жыццёва неабходна схаваць гэты факт ад знешняга свету. Падахвочаныя разбурэннем ветрака, чалавечыя iстоты выдумлялi новую хлусню пра Ферму Жывёлаў. Зноў пайшлi чуткi, што ўсе на ферме памiраюць з голаду i хваробаў, што яны няспынна варагуюць памiж сабою i дайшлi нават да канiбалiзму i дзетазабойства. Напалеон добра ўсведамляў, якiя былi б вынiкi, калi б за агароджаю фермы даведалiся пра сапраўднае становiшча з ежай, i ён вырашыў скарыстаць мiстэра Ўiмпэра, каб пашырыць звесткi адваротнага зместу. З гэтага часу жывёлы не павiнны былi мець нiякiх кантактаў з Уiмпэрам пад час ягоных штотыднёвых вiзiтаў, тым часам некалькi адмыслова вылучаных жывёлiн, у большасцi авечак, падвучылi казаць, нiбы мiмаходзь, у ягонай прысутнасцi, што нормы былi павышаныя. Да таго ж Напалеон загадаў напоўнiць амаль пустыя засекi ў свiрне да краёў пяском, а зверху прысыпаць рэшткамi збожжа i мукi. Прыдумаўшы нейкую патрэбу, Уiмпэра завялi ў свiран i дазволiлi яму зазiрнуць у засекi. Гэтак яго ўвялi ў зман, i ён надалей паведамляў знешняму свету, што Ферма Жывёлаў не мае нястачы ў харчах.

I, аднак, пад канец студзеня сталася вiдавочным, што трэба будзе аднекуль браць збожжа. Гэтымi днямi Напалеон рэдка паказваўся публiчна i ўвесь час праводзiў у сядзiбе, усе дзверы ў якой ахоўвалiся страхотнымi сабакамi. Калi ж ён i выходзiў на свет, дык вельмi ўрачыста, у атачэннi шасцi сабакаў, якiя шчыльна абступалi яго i вурчалi, калi нехта падыходзiў. Часта ён не паказваўся нават нядзельнымi ранiцамi, а пераказваў свае загады праз iншых свiнняў, звычайна праз Вiскуна.

Аднойчы нядзельнай ранiцай Вiскун абвясцiў, што куры, знёсшыся, адразу мусяць здаваць свае яйкi. Напалеон заключыў праз Уiмпэра кантракт на чатырыста яек у тыдзень. За атрыманыя грошы можна было б набыць дастаткова збожжа i мукi, каб пражыць да лета, калi жыццёвыя ўмовы будуць лягчэйшыя.

Калi куры пачулi гэта, яны ўзнялi страшны лямант. Iх i раней папярэджвалi, што iм, магчыма, давядзецца пайсцi на такую ахвяру, але яны не верылi, што гэтак сапраўды будзе. Яны якраз падрыхтавалiся да вясновага выседжвання i скардзiлiся, што забраць цяпер яйкi было б забойствам. Упершыню з часоў выгнання Джоўнза наспявала нешта падобнае на бунт. Узначаленыя трыма маладымi чорнымi мiноркамi, куры зрабiлi рашучую спробу сарваць Напалеонавы планы. Яны вырашылi заляцець на кроквы i несцi яйкi там, адкуль яны падалi i разбiвалiся аб падлогу. Напалеон дзейнiчаў хутка i бязлiтасна. Ён загадаў не выдаваць курам харчу i папярэдзiў, што любая жывёлiна, якая дасць курам хоць адно зернейка, будзе пакарана смерцю. Сабакi пiльна сачылi за выкананнем гэтага загаду. Куры трывалi пяць дзён, пасля здалiся i вярнулiся ў свае гнёзды. Тым часам дзевяць курэй памерла. Iх целы пахавалi ў садку, i было абвешчана, што яны памерлi ад какцыдыёзу. Уiмпэр пра гэтую справу нiчога не чуў, i яйкi дастаўлялiся бесперапынна, раз на тыдзень да фермы пад'язджаў фургон бакалейшчыка i завозiў iх у мястэчка.

Увесь гэты час Сняжка так нiхто i не бачыў. Хадзiлi чуткi, што ён хаваўся на адной з суседнiх фермаў, у Фоксвудзе або ў Пiнчфiлдзе. Да гэтага часу дачыненнi Напалеона з iншымi фермерамi крыху палепшалi. Неяк на панадворку знайшлi цэлы штабель драўнiны, складзенае там яшчэ дзесяць гадоў таму, калi вычышчалi букавы гай. Дрэва было сухое, i Ўiмпэр параiў Напалеону прадаць яго; мiстэр Пiлкiнгтан i мiстэр Фрэдэрык былi гатовыя яго купiць. Напалеон вагаўся перад выбарам пакупнiка, не могучы прыняць канчатковае рашэнне. Цiкава адзначыць, што, калi ён схiляўся да пагаднення з Фрэдэрыкам, абвяшчалася, што Сняжок хаваецца ў Фоксвудзе, калi ж ён думаў спынiць выбар на Пiлкiнгтане, казалi, што Сняжок сядзiць у Пiнчфiлдзе.

Аднойчы ранняй вясною нечакана выявiўся трывожны факт. Сняжок начамi патаемна прыходзiў на ферму. Жывёлы былi так усхваляваныя, што не маглi спаць у сваiх стойлах. Казалi, што кожнае ночы ён прабiраецца на ферму пад покрывам цемры i чынiць розную шкоду. Ён краў збожжа, перакульваў даёнкi, бiў яйкi, таптаў грады, абгрызаў кару на садовых дрэвах. Як толькi на ферме што-небудзь не ладзiлася, сталася звычаем прыпiсваць вiну Сняжку. Калi разбiвалася шыбiна або забiвалiся вадасцёкi, нехта абавязкова казаў, што ўначы прыйшоў Сняжок i зрабiў гэта, а калi згубiлiся ключы ад свiрна, уся ферма была ўпэўненая, што Сняжок закiнуў iх у калодзеж. Дзiўна, што яны верылi ў гэта нават тады, калi ключы знайшлiся пад мехам з мукою. Каровы ў адзiн голас заяўлялi, што Сняжок пракраўся ў iх стойлы i даiў iх, пакуль яны спалi. Казалi таксама, што пацукi, якiя прыносiлi нямала клопату гэтай зiмою, былi ў хаўрусе з Сняжком.

Напалеон заявiў, што неабходна правесцi поўнае расследаванне Сняжковае дзейнасцi. Выйшаўшы ў суправаджэннi сабакаў, ён уважлiва агледзеў усе гаспадарчыя будынкi, а ўсе астатнiя жывёлы сачылi за iмi на паважнай адлегласцi. Праз кожныя некалькi крокаў Напалеон спыняўся i нюхаў зямлю, шукаючы Сняжковых слядоў, якiя, як ён казаў, ён мог вызначыць па паху. Ён прынюхваўся ў кожным кутку, у гумне, у хляве, у курнiках, у гародзе, i знаходзiў Сняжковы сляды амаль усюды. Ён прыкладаў лыч да зямлi, колькi разоў глыбока ўдыхаў паветра i крычаў страшным голасам: "Сняжок! Ён быў тут! Я добра яго чую!", i, пачуўшы слова "Сняжок", сабакi гыркалi так, што кроў застывала ў жылах, i шчэрылi iклы.

Популярные книги

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Измена. Верни мне мою жизнь

Томченко Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Вечная Война. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Вечная Война
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.24
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VI

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Игрок, забравшийся на вершину (цикл 7 книг)

Михалек Дмитрий Владимирович
Игрок, забравшийся на вершину
Фантастика:
фэнтези
6.10
рейтинг книги
Игрок, забравшийся на вершину (цикл 7 книг)

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

Я – Орк. Том 5

Лисицин Евгений
5. Я — Орк
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 5

Идеальный мир для Социопата 5

Сапфир Олег
5. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.50
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 5

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Сумеречный стрелок 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8