Чтение онлайн

на главную

Жанры

Героі Элады

Смирнова Вера Васильевна

Шрифт:

Залатое руно было здабыта, і арганаўты плылі дадому. Спадарожны вецер надзімаў ветразі, марская далячынь была чыстая, чароды дэльфінаў бесклапотна плюхаліся вакол «Арго». Ды нявесела было на караблі. На карме залівалася слязьмі Медэя. Яна пазірала ў той бок, дзе засталіся яе дом і бацька. Заклапочана хмурыўся Язон, і арганаўты ні ўдзень, ні ўночы не выпускалі з рук зброі, чакалі пагоні.

Яны не захацелі вяртацца той самай дарогай, па якой прыплылі ў Калхіду. Сын Фрыкса, які пакінуў разам з імі Калхіду, расказаў ім, што чуў ад калхідскіх карабельшчыкаў, нібыта з таго боку мора, насупраць Калхіды, ёсць вялікая паўнаводная

рака Істр. Яна бярэ свой пачатак далёка на поўначы, у краіне халоднага ветру, цячэ па шмат якіх землях і краінах і сустракаецца з другой ракой, якая ўпадае проста ў тое мора, што абмывае берагі Грэцыі.

– Плыць па рацэ карацей і лягчэй, чым вяртацца зноў праз тры моры, - парашылі арганаўты і паплылі ўздоўж берагоў Скіфіі да вусця Істра.

Але каля самага Істра яны наткнуліся на флот колхаў, які паслаў Ээт за імі ў пагоню і які апярэдзіў іх. Што рабіць? «Арго» адзін супраць многіх караблёў, купка герояў супраць цэлага войска!

Тады Язон кінуўся на хітрыкі. Ён распачаў з начальнікам колхаў Апсіртам перагаворы: ён гаварыў, што залатое руно павінна застацца ў арганаўтаў - ён жа выканаў усё, што загадаў яму цар Калхіды. Але Медэю Язон абяцаў аддаць колхам і запрашаў Апсірта прыйсці па сястру на бязлюдную выспу, у храм багіні Артэміды. Язон хацеў завабіць і ўзяць у палон Апсірта, каб пазбавіць колхаў іх камандзіра.

Апсірт быў малады і даверлівы. Ён паверыў Язону і ўночы адзін прыйшоў у храм на выспе, каб угаварыць сястру забраць у арганаўтаў руно і вярнуцца дадому. Але Медэя дала Язону меч і загадала забіць Апсірта. Цела брата яна кінула ў мора. У войску колхаў пачаўся пярэпалах, і, пакуль колхі шукалі ў моры свайго правадыра, «Арго» ўцёк ад ворагаў і заплыў далёка ўверх па Істру.

Арганаўты шчасліва праплылі Істр да таго месца, дзе ён зліваўся з другою ракой, і па гэтай другой рацэ выйшлі ў мора. Мора сустрэла іх страшэннай бураю. Быццам разгневаныя багі спусцілі з ланцугоў усе вятры, і яны сарвалі ветразі, сагнулі мачту і насілі «Арго» па моры, і забаўляліся караблём, нібы дзеці цацкай. У роспачы кінулі арганаўты вёслы і чакалі, калі паглыне іх раз'юшанае мора.

Ды тут раптам пачуўся голас з кармы. Ён ішоў ад кавалка свяшчэннага дадонскага дуба, устаўленага ў карму «Арго». Голас гаварыў:

– Багі разгневаліся на Язона і Медэю за тое, што яны забілі Апсірта. Плывіце на выспу Эа. Там жыве сястра Ээта, чараўніца Кірка. Папрасіце яе, няхай яна даруе Медэі. Тады вы зможаце вярнуцца дадому.

Бура сціхла. Арганаўты паплылі шукаць чароўную выспу. Доўга блукалі яны па моры, пакуль знайшлі яго. Чараўніца Кірка выйшла сустракаць іх на бераг, акружаная статкам свіней - усё гэта былі людзі, якія трапілі на выспу і якіх яна ператварыла ў жывёлін. Кірка адразу пазнала Медэю па вачах: ва ўсіх дзяцей Сонца ў вачах было асаблівае святло.

Медэя так упрошвала цётку дараваць ёй і гаварыла пра сваё каханне да Язона, што Кірка даравала ёй і адпусціла арганаўтаў з мірам.

Але шмат яшчэ розных небяспек давялося зазнаць арганаўтам, пакуль яны дабраліся да роднага краю.

У адкрытым моры карабель ганялі вецер і хвалі, але самае страшнае падпільноўвала маракоў у вузкіх пралівах.

Ім давялося праплыць паміж двума астравамі, на адным з якіх была вогнедышная гара. Дзве лютыя і прагныя пачвары пільнавалі гэты праход - Харыбда і Сцыла.

Харыбда жыла ў марскіх глыбінях. Вада кіпела і віравала над ёю, і варта было жывой істоце наблізіцца, як з вады высоўвалася прагная пашча і хапала цэлыя караблі з ветразямі і мачтамі.

На адлегласці стрэлу з лука ад

Харыбды ўзвышалася вастраверхая скала, гладка абчасаная морам. У ёй была пячора. У гэтай пячоры хавалася шасцігаловая Сцыла з дванаццаццю лапамі. Як толькі дэльфін, або рыбіна, або судна з плыўцамі падплывалі да скалы, Сцыла высоўвала з пячоры сваё страшнае тулава, і ўсе дванаццаць лап шпарка шнарылі навакол, лавілі ўсё жывое і запіхалі ў прагныя пашчы з трыма радамі вострых зубоў.

Арганаўтам трэба было праплыць паміж Сцылай і Харыбдай, і яны, вядома, загінулі б, таму што ні смеласць, ні мужнасць, ні геройская сіла не маглі памагчы ім супраць гэтых страшыдлаў. Але зноў з'явілася іх заступніца Гера, кінула паміж Харыбдай і Сцылай свой залаты валасок, і па гэтай дарожцы, не адхіляючыся ні ўправа, ні ўлева, «Арго» пазбег небяспекі.

Аднойчы марскі вецер прынёс здалёку пах кветак, і арганаўты ўбачылі ў моры квітнеючую выспу Сірэн. Дзівосныя птушкі з жаночымі галовамі сядзелі на камянях, што тырчалі з вады каля берага, і спявалі чалавечымі галасамі. Яны клікалі стомленых маракоў адпачыць на квітнеючых лугах, абяцалі спакой і асалоду, вабілі ласкавымі словамі.

Мора вакол выспы здавалася таксама ласкавым і ціхім. Але ўся выспа была акружана водмелямі і падводнымі скаламі. Сірэны спявалі так соладка і такая чароўная сіла была ў іх песнях, што карабельшчыкі забывалі пра ўсё на свеце, скіроўвалі свае судны да выспы, разбіваліся на падводных камянях і гінулі ў хвалях.

Апынуўшыся каля выспы Сірэн, арганаўты таксама заслухаліся цудоўнымі спевамі і хацелі веславаць да берага. Самы малады з весляроў, зачараваны сірэнамі, кінуўся ў мора і загінуў на камянях. Тады Арфей узяў сваю кіфару, заспяваў гучным голасам і заглушыў спеў сірэн. Ён спяваў пра адважных маракоў, якія пераплываюць марскія прасторы і не хочуць ведаць ні ляноты, ні пяшчоты, спяваў пра родную зямлю, якая іх чакае. Арганаўты, слухаючы Арфея, апамяталіся і неўзабаве мінулі небяспечную выспу.

Каля выспы Схерыі, дзе арганаўты спыніліся, каб папоўніць запасы вады і ежы, іх карабель зноў акружылі судны колхаў, якія ў пошуках арганаўтаў блукалі па моры. Арганаўты папрасілі цара выспы абараніць іх. Хітры цар разважыў так: арганаўты павінны аддаць колхам іх царэўну Медэю, але яны не павінны аддаваць ім жонку Язона. Медэя стала жонкай Язона, і колхам давялося адступіцца. Але яны пабаяліся вяртацца ў Калхіду і пасяліліся на грэчаскіх астравах.

Адсвяткаваўшы вяселле Язона і Медэі, арганаўты паплылі далей. Доўгі час плаванне іх было спакойнае. Яны набліжаліся ўжо да берагоў Грэцыі, як раптам узнялася жудасная бура. Дзевяць дзён і дзевяць начэй насіў ураган іх карабель па моры і нарэшце выкінуў яго на далёкі бязлюдны бераг. «Арго» глыбока ўрэзаўся ў прыбярэжны пясок і нерухома застыў. Арганаўты сышлі на зямлю і агледзеліся. Перад імі распасціралася пустыня. Ні ракі, ні дрэў, ні людскога жылля - толькі пясок і неба. Арганаўты паспрабавалі ссунуць карабель у мора, каб пакінуць пустыню, ды не змаглі.

«Што ж нам рабіць?
– гаварылі яны.
– Куды занесла нас бура? Мы прападзём тут і ніколі не ўбачым роднага краю... Лепш было б нам разбіцца аб падводныя камяні або загінуць у няроўным баі, чым памерці ў пустыні ад голаду!»

Яны разышліся па беразе і блукалі да змяркання. Калі надышоў вечар, усе сабраліся каля карабля, развіталіся адзін з адным і палеглі на пяску, закруціўшыся з галавою ў плашчы. Яны ляжалі гэтак да раніцы. Раптам Язон адчуў, што нехта здымае плашч з яго твару. Ён прыўзняўся і ўбачыў перад сабою трох німф пустыні. Німфы сказалі яму:

Поделиться:
Популярные книги

Изгой. Трилогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Изгой. Трилогия

Старатель 2

Лей Влад
2. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 2

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Мимик нового Мира 11

Северный Лис
10. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 11

Пришествие бога смерти. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Ленивое божество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пришествие бога смерти. Том 5

Аномальный наследник. Том 3

Тарс Элиан
2. Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
7.74
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 3

Опер. Девочка на спор

Бигси Анна
5. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Опер. Девочка на спор

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Приручитель женщин-монстров. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 8

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник