Героі Элады
Шрифт:
І вось нарэшце Праметэй пачуў крокі чалавека, які ішоў па гарах, і ўбачыў героя, якога чакаў увесь час.
Геракл наблізіўся да закаванага Праметэя і падняў ужо меч, каб збіць кайданы з тытана, але высока ў небе пачуўся крык арла: гэта Праметэеў арол у вызначаны час спяшаўся на свой крывавы баль. Геракл схапіў свой лук, пусціў стралу ў арла і забіў яго.
Геракл разбіў ланцуг, якім быў прыкуты Праметэй, выцягнуў у яго з грудзей алмазны клін, якім
Зеўс загадаў Гефесту зрабіць пярсцёнак са звяна ланцуга Праметэя і ўставіць у яго камень - асколак скалы, да якой быў прыкаваны тытан. Гэты пярсцёнак Зеўс загадаў Праметэю надзець на палец і заўсёды насіць яго, каб памятаў, што не парушана слова ўладара свету і навекі Праметэй прыкуты да скалы.
Канец Геракла
У бітвах, у паходах, у вандроўках па свеце праходзіла жыццё Геракла. Ён абышоў усю Грэцыю, пабываў у шмат якіх гарадах, але нідзе не жыў доўга, і доўга не меў ні сям'і, ні дома. Ды аднойчы ён успомніў, што ў царстве мёртвых абяцаў сябру Мелеагру ажаніцца з яго сястрой Дэянірай, і падаўся ў Калідон, дзе яна жыла.
У Калідоне ў гэты час ішлі спаборніцтвы жаніхоў - шмат іх дамагалася прыгажуні Дэяніры. Раптам сярод жаніхоў з'явіўся рачны бог Ахелой - страшыдла з бычынымі рагамі на галаве, з зялёнай барадой, па якой струменіла вада. Убачыўшы такога саперніка, усе жаніхі разбегліся. Дэяніра горка плакала ад страху.
Геракл прыйшоў ёй на дапамогу. Ён распачаў бой з Ахелоем і выламаў у яго адзін рог. Ахелой прызнаў сябе пераможаным, выпрасіў у Геракла назад свой рог, а Дэяніры падарыў узамен дзівосны Рог багацця, поўны кветак і садавіны, якія ніколі не зводзіліся ў ім.
Геракл ажаніўся з Дэянірай і падаўся з жонкай у горад Трахін, дзе яны збіраліся жыць. Па дарозе ім давялося пераходзіць цераз раку. Тут яны сустрэлі кентаўра Неса, які за плату пераносіў прахожых цераз раку на сваёй шырокай конскай спіне. Геракл пасадзіў жонку на спіну кентаўра, а сам пайшоў паперадзе. Ён ужо быў на сярэдзіне, ракі, як раптам пачуў крык Дэяніры і, азірнуўшыся, убачыў, што кентаўр імчыцца па беразе, несучы выкрадзеную красуню.
Геракл хуценька схапіў свой лук, і меткая страла ў адно імгненне дагнала кентаўра.
Нес перад смерцю парашыў адпомсціць Гераклу і сказаў Дэяніры:
– Кроў мая цячэ
Дэяніра паверыла кентаўру, сабрала яго кроў і схавала.
Геракл з Дэянірай пасяліліся ў Трахіне, жылі добра. Неўзабаве ў іх нарадзіўся сын.
Ішлі гады. Сын вырас. Геракл часта адлучаўся з дому на вайну. Аднойчы ён доўга не вяртаўся з паходу, і Дэяніра вельмі непакоілася. Яна хацела паслаць на пошукі бацькі сына, ды тут прыйшоў вястун ад Геракла і сказаў, што герой жывы і здаровы, вяртаецца дадому і пасылае ёй палонных, якіх ён захапіў у чужой краіне. Сярод палонных Дэяніра ўбачыла дзяўчыну незвычайнай прыгажосці і спытала ў вестуна, хто яна такая. Хітры вястун адказаў, што гэта не простая палонніца, а дачка пераможанага цара, якую Геракл калісьці хацеў узяць за жонку.
Дэяніра бачыла, што царэўна маладзейшая за яе і прыгажэйшая, і думала, што Геракл цяпер разлюбіць яе і пакіне адну. Яна прыгадала перадсмяротную параду кентаўра Неса: яго запечанай крывёю нацерла новае святочнае адзенне, якое сама выткала для мужа, і паслала з ганцом Гераклу.
Геракл узяў падарунак жонкі і захацеў адразу ж надзець яго. Але як толькі адзенне дакранулася да цела, атрута з крыві Неса трапіла ў Геракла і быццам агнём пачала пячы яго. Геракл ірваў на сабе праклятую вопратку, але яна прырасла да цела і прычыняла нясцерпны боль. Яго ахапіла шаленства, ён кідаўся ва ўсе бакі, крычаў і мучыўся невыказна. Калі пра гэта сказалі Дэяніры, няшчасная зразумела, што кентаўр ашукаў яе.
У роспачы, што яна загубіла мужа, Дэяніра кінулася грудзьмі на меч і памерла.
Даведаўшыся пра смерць жонкі, Геракл перастаў стагнаць і кідацца, сабраў апошнія сілы, наламаў галля ў лесе, склаў на пагорку вялікі касцёр і накрыў яго львінай шкурай. Потым ён лёг на яе, паклікаў сына і папрасіў падпаліць галлё.
Але ні сын, ні таварышы не адважваліся выканаць яго просьбу.
Раптам вялікая чорная хмара закрыла сонца, бліснулі маланкі, загрымеў гром. Маланка з хмары стрэліла ў касцёр і запаліла галлё. Вогнішча разгарэлася, густы дым падняўся да неба.
Тады, нябачная ў гэтым дымным воблаку, спусцілася з неба залатая калясніца, і мудрая Афіна Палада памчала на Алімп свайго героя. Там яго сустрэла з лагоднай усмешкай прымірэння багіня Гера, узяла за руку і павяла на баль багоў.