Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Героі Элады

Смирнова Вера Васильевна

Шрифт:

Аднойчы хлопчык-слуга падаў яму напіцца вады, якая прызначалася, каб умывацца. Геракл зазлаваў, стукнуў яго і забіў незнарок. Тады, каб навучыць героя цярплівасці, Зеўс наслаў на яго доўгую пакутлівую хваробу. Адважны герой, які не баяўся ні дзікіх звяроў, ні страшыдлаў, ні варожага войска, не мог цярпліва пераносіць боль. Ён не вытрымаў, звярнуўся да Апалона і запатрабаваў, каб бог святла, які ведае будучае людзей, сказаў яму, калі ён паправіцца і скончацца яго пакуты. Апалон не захацеў адкрыць герою гэтую тайну. Геракл раз'юшыўся і ўзняў руку на бога святла. Грамавержац разгневаўся, паслаў хмару, каб яна разняла задзір, і загадаў Гермесу

пакараць непакорнага героя.

Хітры бог гандлю прадаў Геракла лідзійскай царыцы Амфале за тры медныя манеты на тры гады ў рабства.

Вясёлая царыца Амфала не пасылала Геракла ў далёкія паходы і не патрабавала ад яго геройскіх спраў і перамог. Яна адабрала ў героя зброю - яго меч і лук са стрэламі, зняла з плеч ільвіную шкуру, апранула Геракла ў жаночае адзенне і дзеля пацехі прымушала яго, нібы служанку, прыслужваць ёй.

Яна садзіла яго за прасніцу разам з жанчынамі і весялілася, слухаючы, як казкі, яго расказы пра далёкія вандроўкі, цяжкія паходы і жорсткія бітвы.

Гэты палон у Амфалы быў для героя цяжэйшы за самыя мудрагелістыя даручэнні Еўрысфея. І часта Геракл так сумаваў і нудзіўся, што царыцы надакучваў яго змрочны выгляд, яна аддавала яму лук і стрэлы і дазваляла пагуляць па ваколіцах.

Аднойчы Геракл зайшоў вельмі далёка, у суседнюю з Лідзіяй краіну, стомлены лёг пад дрэва і заснуў. Праз сон ён адчуў нейкую мітусню вакол сябе, быццам маленькія звяркі бегалі па яго целе. Ён прачнуўся, працягнуў руку, злавіў аднаго.

Гэта быў не звярок, а смешны карлік - кекроп.

Шмат іх варушылася каля героя на зямлі - ім спадабаўся лук Геракла, і яны збіраліся сцягнуць яго. Геракл пачаў лавіць іх, звязваць за рукі, за ногі; потым начапіў іх на доўгую палку і панёс у Лідзію.

Кекропы не спалохаліся: яны скакалі па палцы, спрабуючы вызваліцца, гучна пішчалі і так пагражалі Гераклу і сварыліся на яго, што Геракл смяяўся ўсю дарогу.

Гледзячы на гэты маленькі смелы народ, Геракл развесяліўся.

Ён дайшоў да мяжы іх царства, развязаў сваіх маленькіх палонных і адпусціў на волю, а сам вярнуўся да Амфалы і пачаў патрабаваць і сабе волі. І Амфала ўрэшце адпусціла яго.

Геракл вызваляе Праметэя

Шмат яшчэ подзвігаў здзейсніў Геракл, і імя яго праславілася па ўсёй Грэцыі.

Калі Язон пабудаваў быстраходны карабель «Арго» і паклікаў герояў Грэцыі, каб плыць за тры моры, у Калхіду, здабываць залатое руно, магутны Геракл выправіўся ў паход разам з адважнымі арганаўтамі.

Але па дарозе, на адной са стаянак «Арго» каля берага невядомай зямлі, Геракл зайшоў далёка ў прыбярэжны лес, не вярнуўся ў час на карабель, і арганаўты паплылі далей без яго. А Геракл па сушы падаўся ў глыб краіны і неўзабаве прыйшоў у горы.

Дзікі і велічны край адкрыўся перад ім. Градою ўзвышаліся высокія горы, каля падножжа зарослыя густым лесам, а на вяршынях пакрытыя вечным снегам. Чым вышэй падымаўся герой, тым усё больш суровыя і непрыступныя рабіліся горы. Нарэшце ён забраўся на голую скалу, якая абрывалася па-над морам.

Раптам Геракл пачуў голас, які клікаў яго, і ўбачыў прыкаванага да скалы тытана.

Геракл пазнаў Праметэя - сына Феміды, багіні справядлівасці, і тытана Іапета, ад якога пачаўся на зямлі род чалавечы.

Калісьці, у даўнія-даўнія часы, людзей на зямлі было мала. Нібы звяры, блукалі яны па лясах,

палявалі на зверыну, елі сырое мяса, дзікія плады і карані, укрываліся звярынымі шкурамі і ў непагадзь хаваліся ў пячорах і дуплах дрэў. Розум у іх быў, як у малых дзяцей; яны былі бездапаможныя ў жыцці і безабаронныя супраць драпежных звяроў і грозных сіл прыроды.

Праметэй пашкадаваў людзей і захацеў памагчы ім.

Ён пайшоў да свайго сябра Гефеста, сына Зеўса, цудоўнага каваля і майстра. На выспе Лемнас, у нетрах вогнедышнай гары, была майстэрня Гефеста. Горача палаў у вялізным горне свяшчэнны агонь, без якога немагчыма ніводнае мастацтва і майстэрства. Тры аднавокія веліканы - Кіклопы - працавалі ў майстэрні Гефеста. Дзве статуі, якія ён сам адліў з золата, рухаліся, нібы жывыя, па майстэрні, і кульгавы бог-каваль абапіраўся на іх, калі куды-небудзь ішоў.

Праметэй застаў Гефеста за работай - бог-каваль каваў вогненныя стрэлы-маланкі для Зеўса-Грамавержца. Праметэй стаяў і глядзеў, як па-майстэрску працуе Гефест. Калі ж Кіклопы пачалі мяхамі раздзімаць агонь у горне і палаючыя іскры разляцеліся па ўсёй майстэрні, Праметэй злавіў свяшчэнную іскрынку і схаваў у пустой трысцінцы, якую трымаў у руцэ. Гэтую трысцінку з іскрай свяшчэннага агню Праметэй прынёс людзям, і людзі запалілі ад яе ўсюды на зямлі вогнішчы, ачагі і горны. Людзі навучыліся змагацца з прыродай, здабываць схаваныя ў нетрах зямлі медзь і жалеза, золата і серабро і вырабляць з іх розныя рэчы, зброю і ўпрыгожанні. Людзі пачалі будаваць сабе жыллё з дрэва і каменя і караблі з ветразямі, каб плаваць па рэках і морах. Людзі прыручылі дзікіх жывёл і прымусілі каня насіць на сабе чалавека, а казу і карову - карміць яго, а ў авечкі пачалі браць цёплую і моцную воўну для вопраткі. Святло ад свяшчэннага агню праясніла думкі людзей, абудзіла іх сонны розум, запаліла ў сэрцы імкненне да шчасця.

І яшчэ шмат чаму навучыў Праметэй людзей з дапамогай свяшчэннага агню. Ён навучыў іх гатаваць лекавы сок з раслін, якія памагаюць пры хваробах і ранах, і людзі пазбавіліся ад вечнага страху смерці. Праметэй адкрыў ім навуку лічбаў і навучыў запісваць знакамі словы, каб перадаваць свае думкі тым, хто жыве далёка.

З гордасцю глядзеў Праметэй, як людзі робяцца дужэйшыя, разумнейшыя і спрытнейшыя ў любой рабоце.

Але ўладар свету Зеўс разгневаўся на Праметэя і вырашыў жорстка пакараць выкрадальніка свяшчэннага агню. Цар багоў паслаў сваіх слуг Сілу і Ўладу схапіць Праметэя і адвесці яго на край свету, у бязлюдную горную краіну, а Гефесту загадаў прыкаваць тытана да гары. Горка было Гефесту выконваць гэты загад - Праметэй жа быў яго сябар, але такая была воля Зеўса. Гефест закаваў рукі і ногі Праметэя ў жалезныя кольцы, а потым моцным ланцугом прыкаваў яго да каменнай глыбы, вострым алмазным клінам прабіў яму грудзі і прыбіў яго да скалы.

І загадаў Зеўс, каб назаўсёды, на векі вякоў, застаўся Праметэй прыкутым да гэтай скалы.

Мінулі стагоддзі. Шмат што змянілася на зямлі. Толькі не канчаліся мукі Праметэя. Сонца пякло яго высахлае цела, сцюдзёны вецер замятаў яго калючым снегам. Кожны дзень у вызначаны час прылятаў вялізны арол, разрываў кіпцюрамі цела тытана і дзяўбаў яго печань. А ўночы раны гаіліся зноў.

Ды нездарма ён насіў імя «Праметэй», што азначае «прадбачлівы»: ён ведаў, што надыдзе часіна, і сярод людзей на зямлі з'явіцца вялікі герой, які здзейсніць шмат подзвігаў, каб ачысціць зямлю ад ліха, і прыйдзе вызваліць яго.

Поделиться:
Популярные книги

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Новая мама в семье драконов

Смертная Елена
2. В доме драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Новая мама в семье драконов

Прорвемся, опера!

Киров Никита
1. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера!

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Провинциал. Книга 3

Лопарев Игорь Викторович
3. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 3

Мимик нового Мира 5

Северный Лис
4. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 5

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

Сопротивляйся мне

Вечная Ольга
3. Порочная власть
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Сопротивляйся мне

Сам себе властелин 4

Горбов Александр Михайлович
4. Сам себе властелин
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
попаданцы
6.09
рейтинг книги
Сам себе властелин 4

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи