Чтение онлайн

на главную

Жанры

Героі Элады

Смирнова Вера Васильевна

Шрифт:

І «Арго» паплыў далей.

Аддаліўшыся ад Сімплягадаў, арганаўты павярнулі направа і паплылі ўздоўж берагоў, асцярожна абмінаючы скалістыя мысы і вялікія водмелі, якіх сустракалася цяпер шмат на іх шляху. Яны праплывалі міма земляў, населеных рознымі народамі, невядомымі ім раней, бачылі ваяўнічых жанчын-амазонак, якія праносіліся на дзікіх конях, бачылі высокія вежы, пабудаваныя на гарах, зарослых лесам, мінулі краіну халібаў, якія здабывалі з зямлі жалеза.

Аднойчы ўдзень «Арго» наблізіўся да невядомай выспы. Вялікая чырвоная птушка сядзела на беразе і, убачыўшы «Арго», паляцела

яму насустрач.

Падарожнікі са здзіўленнем пазіралі на яе. Раптам яна скінула пяро. Яно ўпала на карабель і ўпілося ў плячо аднаго з весляроў. Палілася кроў, і ад болю вясляр выпусціў з рук вясло. Выцягнулі пяро з раны і ўбачылі, што гэта была вострая медная страла.

Прыляцела другая птушка. Адзін з арганаўтаў схапіў свой лук і стрэліў у яе. Птушка ўпала ў мора. Пер'е яе звінела і зіхацела на сонцы.

Тады адзін са старэйшых арганаўтаў сказаў:

– Гэта Сцімфаліды - медныя птушкі бога вайны. Іх пер'е раніць, як стрэлы. Трэба надзець шлемы, прыкрыцца шчытамі, каб яны не нарабілі нам шкоды.

Арганаўты надзелі шлемы, прыкрыліся шчытамі і, падплываючы да берага, моцна крычалі і грукалі мячамі ў шчыты. Сцімфаліды ўзляцелі над выспай, асыпаючы «Арго» медным пер'ем. Пёры стукаліся аб шчыты, і ў паветры стаяў такі шум і звон, што напалоханыя птушкі ўзняліся і паляцелі прэч.

Арганаўты прычалілі да берага і знайшлі тут чатырох юнакоў, абарваных і галодных. Гэта былі сыны Фрыкса. Пасля смерці іх бацькі цар Ээт выгнаў іх з Калхіды і адправіў на караблі ў Грэцыю. Але бура разбіла карабель, і мора выкінула іх на гэту пустэльную выспу, дзе іх чакала галодная смерць.

Арганаўты ўзрадаваліся сустрэчы.

– Вы з Калхіды плылі ў Грэцыю, а мы з Грэцыі плывём у Калхіду па залатое руно, якое ваш бацька пакінуў у Ээта, - сказаў юнакам Язон і прапанаваў ім: - Вяртайцеся з намі ў Калхіду, памажыце нам здабыць залатое руно, і мы адвязём вас потым у Архамен, на радзіму Фрыкса.

Але юнакі спалохана круцілі галовамі. Старэйшы сказаў:

– Вы задумалі цяжкую справу. Цар Калхіды жорсткі і злосны і не аддасць вам залатое руно. І нават калі б ён згадзіўся аддаць вам яго, вы не зможаце перамагчы дракона, які пільнуе руно ў гаі Арэса. Гэты дракон ніколі не спіць, удзень і ўночы расплюшчаны яго вочы. Ён здалёку бачыць усіх, хто хоча падысці да свяшчэннага дуба, на якім вісіць залатое руно. І гора таму, хто падыдзе занадта блізка!

Арганаўтаў збянтэжылі гэтыя словы, але храбры Пялей сказаў:

– Не палохай нас, дзіця! Мы ведаем, што такое небяспека. Ёсць сіла ў нашых руках, нашы мячы вострыя і шчыты надзейныя. Мы воіны, і нам памагаюць багі Алімпа. Ужо зусім мала засталося нам плыць да Калхіды, а там няхай будзе што будзе!

На світанні паднялі ветразі, і сыны Фрыкса сталі на карме і памагалі рулявому кіраваць карабель да берагоў Калхіды. Плылі цэлы дзень - апошні дзень паходу - і да ночы дайшлі да вусця вялікай ракі. Гэта быў Фазіс, паўнаводная рака Калхіды.

Арганаўты згарнулі ветразі, на вёслах увайшлі ў раку і падняліся ўверх па цячэнні. Леваруч яны ўбачылі снежныя вяршыні Каўказа і на беразе горад Ээта, справа распасціралася пустое поле Арэса і цямнеў гай, дзе нядрэмны дракон пільнаваў залатое руно.

Усе

арганаўты сабраліся на палубе, і Язон стаў каля пазалочанай галавы багіні - ахавальніцы «Арго», наліў поўную чашу віна і выліў у ваду - у гонар маці-Зямлі, да якой яны набліжаліся, у гонар багоў, якія памагаюць падарожнікам, і ў памяць герояў, што загінулі ў дарозе. Потым скіравалі карабель у трыснёг, што рос каля берагоў, і, схаваўшыся ў высокай траве, паснулі амаль там, куды дагэтуль плылі.

Язон у цара Калхіды

На досвітку арганаўты прачнуліся і пачалі раіцца, што ім рабіць. Асцярожны Язон парашыў: усім заставацца на караблі і чакаць, а самому з сынамі Фрыкса і яшчэ двума арганаўтамі ісці ў палац Ээта - разведаць: ці не згодзіцца цар добраахвотна аддаць руно. І вось Язон разам з сынамі Фрыкса, з Тэламонам і Аўгіясам выправіўся да цара Калхіды Ээта. Па дарозе ў горад яны трапілі ў вялікі сад, дзе на кожным дрэве вісеў на ланцугу мярцвяк, укручаны ў шкуру вала. Яны жахнуліся. Але гэта быў звычайны калхідскі могільнік - так хавалі колхі сваіх мужчын, жанчын жа яны закопвалі ў зямлю.

Калі арганаўты ўвайшлі ў горад, густы туман апусціўся на зямлю, так што за тры крокі нельга было распазнаць сустрэчнага. Гэта заступніца Гера схавала ад вачэй колхаў прышэльцаў, каб яны без перашкод дайшлі да палаца Ээта. Тут туман развеяўся, і яны ўбачылі царскі палац з высокімі вежамі, з шырокімі варотамі, якія вялі ў вялікі чатырохкутны двор. У кутках яго білі чатыры фантаны. З аднаго струменем лілося малако, з другога - віно, з трэцяга - духмяны кветачны алей, з чацвёртага - сцюдзёная празрыстая вада. Пасярэдзіне быў вінаграднік. Двор акружалі чатыры палацы. У самым вялікім і прыгожым жыў Ээт са сваёй жонкай, а ў астатніх трох - яго сын Апсірт і дочкі Халкіопа і Медэя.

Зачараваныя гэтай прыгажосцю і багаццем, Язон і яго таварышы спыніліся каля аднаго з палацаў і моўчкі азіраліся па баках. У гэты час адчыніліся высокія дзверы, і ў двор выйшла дзяўчына ў доўгім чорным адзенні. Гэта была Медэя, малодшая дачка Ээта. Убачыўшы незнаёмцаў каля сваіх дзвярэй, яна спалохалася і закрычала. На крык выбегла з палаца яе сястра Халкіопа, жонка забітага Фрыкса. Сыны Фрыкса кінуліся да маці, і яна з плачам абняла іх. Яны расказалі Халкіопе, чаму вярнуліся ў Калхіду, і паказалі ёй на сваіх спадарожнікаў. Язон прывітаў Халкіопу і папрасіў, каб яна памагла ім. Медэя стаяла збоку і не ўдзельнічала ў размове, але яе чорныя вочы не адрываліся ад твару Язона, і тайная пяшчота да гэтага чужога чалавека раптам ахапіла яе з незразумелаю сілай.

Між тым цар, даведаўшыся, што прыехалі ўнукі і з імі нейкія чужаземцы, прыслаў слугу паклікаць усіх да сябе.

Са страхам увайшлі арганаўты ў вялікі палац, не ведаючы, што іх чакае.

У вялікай прыгожай зале за сталом на пазалочаным крэсле, пакрытым звярынай шкурай, сядзеў цар Калхіды і абедаў. Ён сустрэў арганаўтаў няветліва, ледзь кіўнуў галавой і сказаў:

– Будзьце гасцямі, калі прыйшлі.
– І, нахмурыўшыся, спытаў у старэйшага сына Фрыкса: - Што прымусіла вас вярнуцца?

Поделиться:
Популярные книги

Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
19. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.52
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Live-rpg. эволюция-4

Кронос Александр
4. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
7.92
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-4

Девятое правило дворянина

Герда Александр
9. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Девятое правило дворянина

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Вечная Война. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник