Чтение онлайн

на главную

Жанры

Героі Элады

Смирнова Вера Васильевна

Шрифт:

Язон сказаў Пелію:

– Я не буду біцца з табою. Мы не чужыя, мы адной з табой крыві: ты брат майго бацькі, ты мне радня. Я не хачу мячом вырашаць нашу спрэчку, хачу ўсё скончыць мірам. Аддай мне па-добраму ўладу, якую ты захапіў сілай, і я пакіну табе ўсе твае багацці, усю зямлю, з якой ты збіраеш ураджай, і ўсе твае статкі і табуны коней, і тваю калясніцу, і твой палац, і твае багатыя ўбранні. Ты будзеш дажываць свой век у дастатку і спакоі, і я не крану ні цябе, ні тваіх дзяцей.

Але Пелій так адказаў Язону:

– Твая праўда, сын Эзона, і я згодны аддаць табе тое, на што ты маеш права. Ды толькі

ці справядліва гэта, што ты хочаш атрымаць усё гэта дарэмна. Я ж дваццаць гадоў цараваў у Іолку і за гэтыя гады таксама набыў права на яго. А ты хочаш, каб я аддаў табе Іолк без усякай платы з твайго боку? Ты малады і дужы, Язон, ты мог бы зрабіць мне паслугу. Даўно ўжо каменем ляжыць на мне кроўная родавая крыўда, а ты ж сам сказаў: мы не чужыя...

– Загадвай!
– усклікнуў горда Язон.
– Абяцаю зрабіць усё, што ты скажаш.

– Слухай!
– сказаў Пелій.
– Ці ведаеш ты пра залатое руно? Ці ведаеш ты, што бацька Фрыкса і твой дзед былі браты, як твой бацька і я? Ці ведаеш ты, што сталася з Фрыксам у Калхідзе?

І Пелій расказаў Язону, што спачатку цар Ээт любіў Фрыкса, выдаў за яго старэйшую дачку Халкіопу і зрабіў яго сваім наследнікам. Але потым Ээт зноў сам ажаніўся, і новая жонка нарадзіла яму сына Апсірта. Тады цар загадаў Фрыксу ісці прэч з Калхіды. Фрыкс запатрабаваў, каб цар аддаў яму назад залатое руно. Пачуўшы пра гэта, Ээт раз'юшыўся і забіў свайго зяця.

– Цень Фрыкса не дае мне спакою, - з няшчырым сумам гаварыў Пелій Язону, - ён прыходзіць да мяне ўночы і просіць і патрабуе, каб я выправіўся ў Калхіду і адабраў у Ээта залатое руно. Але я стары, і няма ў мяне здароўя на такое далёкае падарожжа... Гэта павінен зрабіць ты, Язон! Здабудзь залатое руно, і ты адпомсціш за Фрыкса і твой родны край стане самым багатым на свеце, а я з радасцю аддам табе ўладу над Іолкам.

Так гаварыў Язону каварны Пелій, а сам думаў:

«Ідзі шукаць сваю пагібель! Дзе-небудзь ты знойдзеш яе - ці ў бурным моры, на чужым беразе, ці ў гасцях у каварнага Ээта - усё роўна ты загінеш, сын Эзона. Не бачыць табе Іолка, як не здабыць і залатое руно!»

Язон пачаў збірацца ў небяспечную і цяжкую дарогу.

Каб пераплыць тры моры і дабрацца да Калхіды, патрэбны быў вялікі карабель, быстраходны і моцны, якога яшчэ не было ў Грэцыі. А каб зрабіць далёкае падарожжа на вялікім караблі і сілаю або хітрасцю здабыць залатое руно, Язону патрэбны былі адважныя і дужыя таварышы - маракі і воіны.

З гэтымі думкамі падаўся Язон у Пеліёнскі лес - шукаць дрэва, якое магло б стаць асновай для яго карабля. Неўзабаве каля падножжа гары знайшоў ён сасну і ўзяўся секчы яе. Раптам ён пачуў звонкі голас:

– Я памагу табе, Язон. У цябе будзе карабель, якога яшчэ не мелі людзі. Я дам табе ў таварышы найлепшых герояў Грэцыі і сама павяду вас скрозь буры і туманы, і ты здабудзеш залатое руно.

Язон пазнаў голас - голас старой, якая дзякавала яму, калі ён перанёс яе цераз раку.

Гэта была сама багіня Гера, жонка вялікага Зеўса, якая вырашыла памагчы Язону. Яна загадала яму даручыць пабудову карабля іолкскаму будаўніку Аргу і папрасіла дачку Зеўса Афіну Паладу, заступніцу і ахоўніцу вучоных і рамеснікаў, кіраваць работай.

А пакуль будаваўся карабель, Язон аб'ехаў усю Грэцыю, збіраючы сабе спадарожнікаў для далёкага плавання.

Адплыццё

З

вялікай пеліёнскай сасны, што ссек Язон, зрабілі аснову карабля. Прыладзілі сасновыя рэбры, змацавалі іх тоўстымі бярвёнамі; на іх наслалі палубу. Абшылі карабель дошкамі; у борце прарэзалі круглыя адтуліны для вёслаў і абшылі іх скурай. Пасярэдзіне карабля паставілі высокую тонкую сасну з перакладзінамі і на іх умацавалі палатняныя ветразі. У карму карабля ўставілі кавалак свяшчэннага дуба з Дадонскай дубровы. Гэты дуб быў чарадзейны: у шолаху яго лістоў людзі маглі пачуць свой лёс. Будаўнікі карабля спадзяваліся, што гэты кавалак дадонскага дуба падкажа мараплаўцам, што ім рабіць у цяжкую часіну. На носе карабля выразалі з дрэва прыгожую галаву багіні Геры, заступніцы адважных падарожнікаў, і пазалацілі яе: няхай ззяе і блішчыць яна спераду карабля, няхай здалёку бачаць усе, што сама Гера вядзе карабель Язона.

Шмат часу мінула, пакуль нарэшце быў пабудаваны карабель, прасмолены, аснашчаны і спушчаны на ваду.

І вось надышоў дзень, калі ў гавані Іолка стаў каля прычала цуда-карабель, лёгкі на хаду, устойлівы на хвалях, акрылены ветразямі, імклівы і прыгожы. Яго назвалі «Арго» - у гонар майстра, што пабудаваў яго.

Шумна і весела было ў Іолку. Пяцьдзесят самых лепшых грэчаскіх юнакоў, краса і сіла ўсёй Грэцыі, з'ехаліся сюды, каб на «Арго» плыць у далёкую Калхіду па залатое руно. Тут былі: магутны Геракл са сваім юным сябрам Гіласам, браты-блізняты Кастор і Палідэўк, якія ніколі не разлучаліся, браты Пелей і Тэламон з Фесаліі, афінскі цар Эгей, Лаэрт - цар выспы Ітакі, юны Адмет - сваяк Язона, сілач Ідас і мудры Амфіярай, які ўмеў адгадваць будучае; прыйшоў са сваёй кіфарай* славуты грэчаскі спявак Арфей; прыляцелі на магутных крылах два сыны бога ветру Барэя - Калаід і Зет. І шмат іншых герояў сабралася ў прызначаны дзень у Іолку. Галоўным у паходзе быў Язон, рулявым карабля - умелы і вопытны марак Тыфіс, яго памочнікам - зоркі Лінкей, які бачыў усё, нават глыбока пад зямлёй. Размеркавалі месцы для весляроў, а на кармавое вясло прызначылі двух самых дужых - Геракла і Анкея. Пагрузілі на «Арго» запасы харчоў, віна і прэснай вады, каб у дарозе было ўволю што піць і есці.

* Кіфара - музычны струнны інструмент.

Апошнюю ноч арганаўты - так называлі яны сябе - правялі на беразе мора, каля свайго карабля. Яны весяліліся, слухалі расказы бывалых людзей і цудоўныя песні Арфея і доўга не маглі заснуць.

На досвітку Тыфіс пабудзіў усіх: пара было адплываць. Весляры селі за вёслы, рулявы стаў каля руля.

Язон наліў поўную чашу віна.

– За шчаслівае плаванне!
– усклікнуў ён і выліў віно ў мора - такі быў звычай маракоў перад адплыццём.

Весляры налеглі на вёслы, і «Арго» памчаўся па ціхім заліве.

За Пеліёнскім мысам, калі выйшлі ў адкрытае мора, арганаўты паставілі ветразі. Дзьмуў спадарожны вецер, і лёгкі карабель шпарка паплыў уздоўж гарыстых берагоў Фесаліі.

Вось коні Геліёса вынеслі на неба сонечную калясніцу - узышло сонца. Радаснымі воклічамі віталі арганаўты першы дзень свайго плавання. На небе не было ні хмурынкі, мора спакойнае. Сэрцы поўніліся чаканнем і надзеяй, вернымі спадарожнікамі мараходаў.

Поделиться:
Популярные книги

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Запретный Мир

Каменистый Артем
1. Запретный Мир
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
8.94
рейтинг книги
Запретный Мир

Ты предал нашу семью

Рей Полина
2. Предатели
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты предал нашу семью

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Волк 7: Лихие 90-е

Киров Никита
7. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 7: Лихие 90-е

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Приручитель женщин-монстров. Том 9

Дорничев Дмитрий
9. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 9

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Я – Орк. Том 6

Лисицин Евгений
6. Я — Орк
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 6

Совок-8

Агарев Вадим
8. Совок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совок-8