Чтение онлайн

на главную

Жанры

Грот афаліны

Мисько Павел Андреевич

Шрифт:

Калі начальнік скончыў допыт, то пасадзіў іх ужо ў адну камеру. Загадаў нават Махамуду выдаць ім дзве коўдры. «Ого!» — абрадаваўся Абдула. «Што — не горш, чым у гатэлі?» — пасміхнуўся Радж. Паслалі абедзве коўдры ў кутку на цэментаваную падлогу, леглі абняўшыся. Крануў Раджа ўчынак Абдулы: трэба было мець немалую мужнасць, каб асмеліцца заявіць паліцыі пра гераін. Тым самым Абдула ўступаў у смяртэльную барацьбу з кантрабандыстамі, з членамі трыяды. Як і Радж.

Абдула соп, уткнуўшыся носам яму ў плячо, а Раджа сон не браў. Думкі, думкі, думкі…

Шт прыязджаў, значыць, да Судзіра, вёў перагаворы. Судзір збіраецца заўтра ехаць з Рая на цэлы дзень.

Куды? Ну канечне ж, на Горны, у лагер! Піт і кампанія згадзіліся на дамаганні Судзіра, узялі яго кампаньёнам. І не таму, што баяліся, каб Судзір не выкрыў іх перад уладамі. Не з рукі Судзіру даносіць на іх: пачнуць разбірацца, могуць і самога ўблытаць. Як ні адмывайся ад дурыяну, як ні палашчы рот, але калі браў у рукі ці ў рот, будзеш смярдзець.

У лагернікаў не ладзіцца з дэльфінамі, гэта ясна. Трэба нічога не ведаць пра дэльфінаў, каб думаць, што яны любога паслухаюцца. Пахапалі дэльфінаў і думалі, што Судзір працягне з імі работу, на месцы давядзе ўсё да ладу. І Судзір на гэта спадзяваўся, разлічваў на дадатковы заробак — задатак атрымаў, хацеў мець і другую частку сумы. Паспяшаліся лагернікі і толькі абвастрылі сітуацыю. Судзір мог падумаць, што хацелі абысціся без яго.

Судзір будзе ў пячоры… І Янг у пячоры… Калі застаўся жывы… Што будзе, калі яны сустрэнуцца? Захоча мець хлопца за памочніка ці ўздумае пазбавіцца ад яго?

Калі Судзір убачыць, пераканаецца, што ў пячоры сапраўды можна начэрпаць, намыць золата, як павядзе сябе?

Радж сеў, абхапіўшы калені рукамі. Што яны сабе думаюць, гэтыя няўклюды паліцэйскія? Чаму не дзейнічаюць зараз жа? Кожная хвіліна дарагая… Маглі б Судзіра застаць на кватэры, успароць з ложка цёпленькага… А другія ў гэты час абшарылі б «рэзідэнцыю» і кабінет. Судзіра, схапіўшы, трэба адразу прыціснуць як след, каб сказаў адрас майстэрні ці чалавека, ад каго атрымлівае гэтых дэльфінчыкаў. Каб і на іх зрабіць налёт.

5

А ў гэты час начальнік званіў на Галоўны востраў у дэпартамент паліцыі. Не мог сам нічога рабіць. Міністр унутраных спраў выдаў колісь дырэктыву «333», каб усе справы, звязаныя з наркотыкамі, канцэнтраваліся ў спецыяльным аддзеле, вырашаліся цэнтралізавана.

І вось урэшце з Галоўнага прымчаўся спецыяльны катэр з афіцэрам і чатырма паліцэйскімі. Усе былі ў цывільным адзенні, але ўзброеныя, на бёдрах пінжакі тапырыліся.

Зноў допыты-роспыты, зноў ідзе час. Раджу афіцэр спадабаўся: чарнявы, гарбаносы, з дзіцячым чубком на лбе. І талковы, мабыць, схоплівае ўсё на ляту, робіць вывады адразу. Калі Радж сказаў, што Судзір звязаны з трыядай, і выклаў ланцужок фактаў, афіцэр тут жа згадзіўся з ім. Адразу стварылі дзве аператыўныя групы, двое прыезджых паліцэйскіх і адзін мясцовы на чале з начальнікам паліцыі, якіх таксама прымусілі пераадзецца ў цывільнае, павінны былі затрымаць Судзіра, зрабіць вобыск у яго дома. Другую групу з такіх жа трох чалавек узначаліў гарбаносы афіцэр. І першая, і другая групы потым сальюцца ў дэльфінарыі, дзе к таму часу павінен таксама закончыцца вобыск.

— А так не здарыцца, што спалім сто факелаў, а зловім адну жабу? — сказаў начальнік паліцыі Рая афіцэру з Галоўнага. Меў на ўвазе розгалас, які абавязкова пойдзе далёка і можа пашкодзіць прытоку турыстаў.

— Мне не жаба трэба! Судзір трэба! Жывы! І чым хутчэй! — накрычаў на яго афіцэр.

…Уляцелі ў дэльфінарый па заліву. Рулявы так крутнуў руль, што катэр ажно ўссунуўся на бераг — каля самага яліка з Абрахамсам. Ялік так гайданула хваляю,

што стары ледзь потырч не паляцеў, выкуліў за борт вялізную місу рыбы. Устаў, разявіўшы ад здзіўлення рот, ды так і стаяў, пакуль усе не пасаскоквалі на зямлю. Апошнімі — Радж і Абдула.

— Вы — з намі,— загадаў гарбаносы Абрахамсу. — Хто яшчэ ёсць у дэльфінарыі?

— Ёсць. Дворнічыха каля малой арэны. Прыбірае там, чарапаху корміць… У прахадной — вартаўнік… Новы сёння, другі раз толькі яго бачу, — Абрахамс хоць мо і здагадваўся, што за людзі высадзіліся, але запытальна глядзеў на Раджа, і той шапнуў:

— Паліцыя, дзядзька…

— Новы? — зацікавіўся гарбаносы. — Тады так: пойдзеце па яго вы і вы! — патыцкаў пальцам у грудзі Абрахамсу і аднаму паліцэйскаму. — Паклічце яго сюды… У размовы з ім не ўступаць, нікуды не адпускаць ні на крок.

Абрахамс у суправаджэнні паліцэйскага знік у алеі. Гарбаносы афіцэр, аглянуўшыся па баках, нібы арыентуючыся на месцы, пытаў: «Гэта куды вядзе?» — ківаў на бамбукавую лесвіцу. «А што там?» — паказваў на трое дзвярэй — у склад Абрахамса, у Раджаву камору, у душавую. Радж патлумачыў. Дайшлі да басейна, афіцэр крутнуўся і адразу ўбачыў дзверы «рэзідэнцыі»: «Тут?» Радж кіўнуў, дзівячыся: «Цёрты гэты афіцэр… І растаропны». Афіцэру далей не стаялася, хадзіў па два крокі туды-сюды, кідаў вачыма па трыбунах, па дэльфінах, а думкі яго, відаць, былі не тут. Паліцэйскія не падыходзілі да яго, паселі на лаўку насупраць Раджавай каморы.

І вось паказаліся з алеі Абрахамс і новы вартаўнік. Ішлі яны побач, а паліцэйскі — на два крокі ззаду. Пакуль падыходзілі, Радж разглядваў навічка: па выгляду падобны на японца ці кітайца, не такі сілач, як Алі, але сшыты моцна; па лёгкаму спружыністаму кроку можна вызначыць — спартсмен. І раптам Радж пазнаў яго: бачыў некалькі разоў на трэніроўках у Ромеша. Праўда, не на саміх трэніроўках, а сустракаліся ці ў раздзявалцы, ці ўжо на лесвіцы з падвала, займаўся новенькі каратэ ў змене, якая канчалася перад Раджавым прыходам.

— Усё нармальна? — насцярожана паглядзеў афіцэр на паліцэйскага, які так і спыніўся за спінаю навічка. — Нічога не гаварыў, нікуды не адпрошваўся?

— Нікуды. Я толькі дазволіў дадому пазваніць, хворыя ў яго дома, — еў вачыма гарбаносага афіцэра паліцэйскі.

— Пракляцце!.. А што ён гаварыў — не чуў?

— Нічога такога… «Бацька захварэў… Схадзі ў аптэку па лякарства, а то я заняты».

— Капшукі праклятыя! Нічога нельга даручыць… — вылаяўся афіцэр. — Пільнуй яго добра! — прыкрыкнуў на разяву паліцэйскага, і той задраў крысо пінжака, падтыкнуў яго за кабуру з пісталетам, а саму кабуру расшпіліў і трымаў правую руку на ёй. — А вы ламайце дзверы! Не бойцеся, пад маю адказнасць… — загадаў афіцэр Абрахамсу.

— Ага… Я сякеру толькі…— Абрахамс, божкаючы, патрухаў да свайго склада.

Але рукі ў Абрахамса трэсліся, рады дзвярам даць не мог. І тады ўзяўся за работу адзін з прыезджых паліцэйскіх — засунуў лязо ў шчыліну паміж вушаком і дзвярыма, ламануў.

Доўга і шукаць не трэба было. Цацкі ляжалі ў скрынцы пад канапаю. Блакітныя дэльфінчыкі на ружовай каробачцы-падстаўцы. Сем штук… Выклалі іх на стол, і афіцэр кожнага ўзважыў у руках, кожнага патрос каля вуха. Пустыя! Для пэўнасці раструшчыў аднаго абцасам на падлозе — пуста… Больш нічога падазронага паліцэйскія не знайшлі, і афіцэр незадаволена пабарабаніў пальцамі па стале. Абдула парываўся сказаць, што той дэльфінчык, які ён знайшоў у «Марской лініі», крыху не такі па колеру. Але Радж прытрымаў яго за плячо: «Не спяшайся…»

Поделиться:
Популярные книги

Проиграем?

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
Проиграем?

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Кремлевские звезды

Ромов Дмитрий
6. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кремлевские звезды

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Действуй, дядя Доктор!

Юнина Наталья
Любовные романы:
короткие любовные романы
6.83
рейтинг книги
Действуй, дядя Доктор!

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8