Чтение онлайн

на главную

Жанры

Грот афаліны

Мисько Павел Андреевич

Шрифт:

— Я ні перад кім яшчэ не падаў і не збіраюся падаць.

— Вы чалавек з гонарам, я ведаю. Калі хочаце, я паважаю такіх. І не люблю слімакоў і мядуз… Каб я мог, то пакідаў бы жыць толькі моцных, валявых асоб, а ўсіх слабакоў і вырадкаў тапіў бы з каменем на шыі. Мы павінны за бліжэйшыя пяцьдзесят гадоў вывесці і выхаваць такую расу людзей, каб у нашай дзяржаве былі толькі моцныя асобы.

— Хто гэта — мы?

— Мы — гэта таксама моцныя асобы.

— Штосьці я чуў такое: Еўропа… Гітлер… Расавая тэорыя. Другая сусветная вайна… Пяцьдзесят мільёнаў загінуўшых…

— Цябе палохаюць гэтыя лічбы? А мяне — не.

От ты жыў на Біргусе… («А-а, не хапіла духу, пачаў «тыкацца»)… Мабыць, і агародзік быў у бацькі, і расло нешта на градках… Я таксама мару купіць бунгала 24 … Дык вось, калі густа насеяна, дык там жа не расліны вырастаюць, а… Крывыя бляклыя нітачкі, якія не могуць даць ніякай карысці, не могуць нават пакінуць пасля сябе патомства… А каб і пакідалі, то каму патрэбна, скажы, такое хілабокае патомства? Таму добры агароднік выполвае з град пустазелле, потым прарэджвае пасевы, відавую праполку робіць… Чаму б і з людзьмі такое не рабіць?

24

Бунгала — загарадны дом, віла.

— Прабачце, у мяне яшчэ шмат работы… — Радж непакойліва зірнуў на запясце левай рукі, нібы там у яго быў гадзіннік.

— Значыць, так: лічы, што мы дамовіліся.

— Містэр Судзір, я прашу вас, дайце мне і на заўтра вольны дзень.

— Вось ты гаворыш, што ў цябе яшчэ многа работы. Улічы, работы будзе з кожным днём прыбаўляцца. Я думаю ператварыць дэльфінарый у марынарыум, а то і мэрынлэнд. Будзе пабудаваны падводны тэатр з усякай марскою жыўнасцю. Нават русалак туды запусцім… Пару дзяўчат голенькіх, прыгожанькіх… Яны будуць цэлае падводнае шоу разыгрываць, пацяшаць. У Японіі штосьці падобнае ёсць, у Іоміуры. Але чаму павінна быць толькі ў Японіі, а не ў нас? Што мы — горшыя?

«Гэтаму крывасмоку Крафт і ў падноскі не варты…»

«Не шукай у змяі ногі», — правільна ў народзе гавораць. Судзір не проста чалавеканенавіснік, гэта — фашыст. І не маскіруецца нават, адкрыта прапаведуе свае ідэі, не хаваецца. А каго яму баяцца? Султан камуністаў у падполле загнаў, на Судзіраў не звяртае ўвагі. А ўся небяспека — ад такіх вось! Яны і султану потым пад бок дадуць, захопяць уладу…»

— Містэр Судзір, я падумаў і рашыў згадзіцца, — сказаў уголас. — Толькі дайце мне права падабраць сабе асістэнта па густу. Мне з ім працаваць, а не вам, поўны кантакт павінен быць. Калі за тры дні не знайду хлопца, які задавальняў бы мяне, тады прыму любога, каго прызначыце.

— Во, гэта ўжо дзелавая размова. Тры дні даю — падбірай. А я гэтыя тры дні буду думаць, як нам лепш арганізаваць работу.

— Заўтра я ў дэльфінарыі не буду, дазволіце вы гэта мне ці не дазволіце. У мяне ўжо нікога не засталося на свеце, я павінен выканаць свой абавязак перад братам да канца.

— Шкада, што не слухаешся. Мяне таксама не будзе цэлы дзень, і хацелася б, каб хоць адна разумная галава заставалася на месцы. Гэты Абрахамс пад старасць апошнія глузды згубіў, пакідаць на яго аднаго дэльфінарыум рызыкоўна.

— Дарэмна вы на яго так. Ён вельмі стараецца на рабоце, усё выконвае сумленна.

— Залішне нават стараецца, суе нос куды не трэба. З сённяшняга дня павінна быць так: сумленна выконвай толькі свае абавязкі, а я іх распішу для кожнага,

астатняе не павінна цябе цікавіць… А ўсё Крафт вінаваты, гуляў тут з вамі ў лібералізм, параспускаў… Карацей: «Нептуна» больш не дам. Падрыхтуй мне на заўтра акваланг, касцюм, запраў балоны, пастаў пад вышку каля дзвярэй. Я хутка буду ісці, забяру.

«Ліха з табою…» — падумаў Радж, пакідаючы кабінет.

Пастаяў крыху на пляцоўцы, падыхаў свежым брызам. Меў такое адчуванне, што ў кабінеце не паветра было, а нейкая атрута, чад.

«Чым яму насаліў Абрахамс? Куды ён соваў свой нос? Трэба пры выпадку распытаць старога…»

Недзе з порта па-бычынаму, але стрымана, быццам баяўся разбудзіць каго, падаў голас цеплаход — мо хацеў швартавацца ці, наадварот, адчальваў з Рая. Пілікалі і верашчалі цыкады, у зялёнай зоне дэльфінарыя спалохана і плаксіва ўскрыквалі паўліны, чуваць быў лопат крылаў. «Ці не на перамену пагоды?» — падумалася Раджу з трывогаю. Няхай бы пастаяла добрая пагода яшчэ колькі дзён, бо сапсуецца — у мора не выйдзеш, зносіны з іншымі астравамі амаль спыняцца.

Паволі, прыкідваючы, што трэба зрабіць у першую чаргу, ступаў па скрыпучых прыступках. Зробіць спачатку тое, што загадвае Судзір, трэба пакуль што гадзіць яму, як ліхой скуле. Потым трэба ўпарадкаваць астатнія аквалангі, балоны і касцюмы. Амара не памог з імі разабрацца, ледзь прычалілі ў заліўчыку, скокнуў на бераг. Ён пазніўся на работу, не меў часу нават прыняць душ. Паспеў крыкнуць, што раніцаю прыбяжыць зноў. Другія суткі без сну — як ён вытрывае? Абдула таксама — сабачку пад паху і дзёру. Ну, гэты мог бы і не спяшацца, мог памагчы. Але мармытаў штосьці: «Донна… Сіньёра… Донна…» Прагаладаўся, мабыць, як звер, таму і спяшаўся. Не хацелася Раджу кепска думаць пра Янгавага сябра, але тое-сёе ў паводзінах хлапчука не падабалася. Было ў ім нямала ад гарадскога шпанюка. Так і давялося самому разгружаць «Нептун», заганяць яго тэльферам у гараж, самому ўсё пераносіць у камору. А тут і змрок нахапіўся.

«Куды ён зноў намерыўся пусціцца з аквалангам?» — падумаў пра Судзіра.

Радж адчуваў сябе страшэнна знясіленым, і не так фізічна, мускульна, як нервова. І як толькі ўбачыў, што Судзір пакінуў кабінет, прыйшоў у «рэзідэнцыю» прыхаваць да раніцы рыштунак, вырашыў не прыводзіць у парадак астатняе, а прыняць душ, пераадзецца і схадзіць у горад. Там перакусіць і загляне ў паліцэйскі ўчастак. Раскажа пра падводную пячору. Хай зацікавяцца лагернікамі не адкладваючы, каб не змаглі тыя замесці сляды. Пэўна ж, захочуць паліцэйскія самі пераканацца, заплысці ў пячору. Значыць, трэба будзе падрыхтаваць і ім пару аквалангаў. Але гэта ўжо зробіць, прыйшоўшы з горада. Галоўная задача — угаварыць паліцэйскіх паслаць у лагер узброены атрад.

Заўтра ж! Ён сам іх будзе суправаджаць, сам усе пакажа і раскажа, што ведае… «Толькі от каб Янг вытрываў там яшчэ суткі — калі жывы, вядома… У тыя анучкі, што Натача паказвала, цяжка паверыць. Але… чаго толькі не бывае на свеце!»

З-за шуму і плёскату вады не пачуў, калі Судзір пакінуў «рэзідэнцыю». Але калі выйшаў сам, то з лаўкі, з-пад магноліі, абазваўся Алі:

— Здароў, Радж. Пасядзі трохі, размова ёсць. — Калі Радж прысеў побач, адразу працягваў: — Прымі маё спачуванне — такое ў цябе гора… Мне толькі сёння Абрахамс сказаў, і трэба ж такому здарыцца! А такі хлапчына быў, я яго адразу ўпадабаў.

Поделиться:
Популярные книги

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

На три фронта

Бредвик Алекс
3. Иной
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
На три фронта

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Игра топа. Между двух огней

Вяч Павел
2. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Игра топа. Между двух огней

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Идущий в тени 6

Амврелий Марк
6. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.57
рейтинг книги
Идущий в тени 6

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10