Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Грот афаліны

Мисько Павел Андреевич

Шрифт:

— Я магу пайсці, але потым будзеце самі мяне шукаць, — Абдула не зазлаваў на дурнога паліцэйскага, спакойна падняў дэльфінчыка і каробачку, зноў працягнуў іх цераз бар'ер. — Вы панюхайце! Вунь дзірачкі ў ражках — нюхніце!

Паліцэйскі асцярожна, нібы чакаў якога розыгрышу, паднёс каробачку адпілаваным ражком да носа, грэбліва скрывіўся.

— Ну і што? Брудам пахне, смеццем… — і зноў замахнуўся, каб кінуць.

— Гераінам пахне! Наркотыкам! Я гэты пах з сотні магу вылучыць.

— Носік у цябе… — недаверліва сказаў паліцэйскі, але на твары ўжо з'явілася цікаўнасць. Зноў панюхаў па чарзе з каробачкі і

з дэльфінчыка. — Сабакі, кажуць, добра чуюць яго пах.

— Калі хочаце ведаць, дзе іх бяруць, то скажу. У дэльфінарыі! Цэленькія, запоўненыя парашком! Сам бачыў, як дрэсіроўшчык Судзір раздаваў такія прызы. Пакруціць круцёлку-барабан, выцягне паперкі з нумарамі. Нібыта выпадковым людзям, а сам добра ведае, каму даваць. Гэта мой вывад.

— Іч, сышчык знайшоўся. Наглядзеўся фільмаў?

— Я ў кіно быў усяго два разы ў жыцці.

— А хто ты такі? Як трапіў у гатэль, хто цябе туды пусціў?

Давялося трохі расказаць пра сябе. «Агы… Агы…» — слухаў паліцэйскі, а сам нешта памячаў на паперы. Левая рука легла на трубку тэлефона ды так і ляжала, нібы не адважвалася здымаць. Потым паліцэйскі загадаў яму прысесці і пасядзець, пакуль ён складзе пратакол на такое здарэнне. Абдула не ведаў, што гэта за штука, але прысеў.

— А цяпер зайдзі сюды… Штурхай дзверцы ў бар'еры, во… Падпішы, што ўсё расказанае — праўда.

Абдула нерашуча зайшоў, узяў ручку, сяк-так вывеў каракулі. Хацеў аддаць паліцэйскаму ручку, але той не ручку ўзяў, а сціснуў яго запясце.

— Пусціце! — ірвануўся Абдула. — Я праўду сказаў! Я памагчы вам хацеў! Я буду Тэрэзе скардзіцца! — лепятаў абы-што. Думаў хапануць паліцэйскага зубамі, але той заламаў яму руку за спіну так, што Абдула ўскрыкнуў, прысеў. Паліцэйскі штурхануў дзверы, што былі ў яго за спінаю ў сцяне. Абдула ўбачыў прыцемак калідора і яшчэ некалькі дзвярэй направа і налева.

— Пасядзіш да раніцы, а там разбярэмся, — паліцэйскі пхнуў яго ў камеру злева і замкнуў за ім дзверы.

3

— Я з дэльфінарыя. Зваць — Радж Сінх.

— А мяне завуць Махамуд, сяржант званне. Ну й што? — паліцэйскі глядзеў на Раджа цераз бар'ер, той на яго — вочы ў вочы, нібы ў дзіцячай гульні: хто каго пераглядзіць.

— Вельмі прыемна, — Радж рашыў браць ветлівасцю. — Калі вы служыце ў паліцыі, то, напэўна, чулі, што ў дэльфінарыі пакралі дэльфінаў.

— Чуў. Я прыязджаў нават да вас — не прыпомніце? Прынеслі мне навіну!

— Я прынёс другое. Я ведаю, хто пакраў дэльфінаў, ведаю, дзе дэльфіны.

— О, алах… І што гэта за дзяжурства ў мяне сёння? Дэльфінарый лічыўся самым ціхім раёнам, і раптам столькі ўсяго.

— Трэба аператыўная ўзброеная група. Злодзеяў можна накрыць з доказамі злачынства, — даводзіў сваё Радж.

— Адзін смаркач у сышчыкі лезе, другі — у аператыўнікі. Няма ў нас вакансій, і, наколькі мне вядома, штат паліцыі на Раі не будзе павялічвацца. Казна пустая… — паліцэйскі штучна пакашляў, нібы спахапіўся, што нагаварыў лішняга.

— Я з вамі не жартую.

— І я таксама. Сядайце! Я мушу ваш данос запісаць у журнал здарэнняў. Але ўлічыце, што, калі гэта паклёп, вам давядзецца адказваць.

А запісаў, то папрасіў Раджа прайсці за бар'ер, нібыта каб падпісаць нейкую паперу. І адразу хапіў за локаць, паштурхаў перад

сабою ў той жа калідор, што і Абдулу. Толькі ў камеру пасадзіў не тую. На абурэнне Раджа адказаў:

— Раніцаю захоча з вамі разабрацца начальнік. А дзе мне вас тады ўзяць?

4

Аднак сяржант Махамуд не чакаў раніцы. Спачатку вагаўся, змагаючыся сам з сабою, прыкідваў, як лепш падаць начальніку ўсё, што запісалася ў журнале дзяжурства. А трэба так далажыць, каб стварылася ўражанне: няйначай і Махамуд прыклаў руку, каб нечага дабіцца, нешта выкрыць. А яшчэ вагаўся таму, што званіць трэба начальніку на кватэру. А раптам возьме трубку жонка і скажа: «Не магу паклікаць яго… Ён з работы яшчэ не вярнуўся. На службе яго шукайце». Вось так… Гарыць начальнік на рабоце, продыху няма, ледзь не круглыя суткі заняты. Гэтак ён, пэўна, апраўдваецца дома, калі позна вяртаецца, змарнелы ад карт ці рулеткі, пад хмяльком. Начальнік і ўсіх падначаленых прывучыў адказваць на званкі жонкі, калі яго няма: «На аператыўным выездзе… Тэрміновы аператыўны выезд…» У падрабязнасці не ўдавацца, усё павінна быць ахутана тайнай.

Недзе за поўнач, калі, па падліках Махамуда, пан начальнік не мог не заявіцца дадому, пазваніў. Папрасіў прабачэння за турботы, але служба ёсць служба. Далажыў спачатку пра дэльфінчыкаў з гераінам, асмеліўся нават выказаць думку, што гэтыя прызы — нітачка, за якую можна выцягнуць увесь клубок. Пачуў Махамуд у трубцы прыглушанае: «Ну вось бачыш, дарагая… Справа яшчэ больш абвастраецца». Мабыць, начальнік звяртаўся да жонкі. Потым і пра другі візіт далажыў, Раджаў, які дае магчымасць і другое нераскрытае злачынства раскрыць. «Дарагая… — пачуў сяржант усхваляваны голас начальніка. — Можа стацца, што твой муж атрымае ордэн… — І ў трубку: — Дзякую за службу, сяржант! Буду зараз жа!»

І начальнік сапраўды прыбыў хутка, за паўгадзіны. Сам дапытаў Абдулу і Раджа, потым звёў іх разам. «Гэта ты-ы?!» — моцна здзівіўся Радж, убачыўшы хлапчука. З перакрыжаванага апытання Радж пачуў пра гераін у дэльфінчыках — і не стрымаўся, ахнуў. Начальнік ухапіўся і за гэта:

— Што яшчэ ведаеце — выкладвайце.

— Нічога больш. Проста лапавухія мы ўсе ў дэльфінарыі, ні пра што не здагадваліся… Не марудзьце, калі хочаце здабыць доказы. Здаецца, у яго «рэзідэнцыі» ёсць такія нерэалізаваныя дэльфінчыкі.

Раджу не хацелася адразу выкладваць усе здагадкі, хоць у галаве ўжо ўзнік вывад: Судзір — член трыяды. Падкінутае пісьмо Крафту — яго работа. Гэта ён і Пуола прыбраў, з цела тады дасталі Судзірава лязо, у Судзіра ёсць нож, што страляе лязамі. Не вельмі дрэсіроўшчык паказвае каму гэтую дарагую штуку. Чатырма лязамі страляе, пятае, асноўнае, пры патрэбе адкідваецца, ледзь цісканеш на кнопку… З кампаніі Судзіра былі і тыя, што забіралі прыхаваны пад вадою кантэйнер, паранілі Раджа з падводнага ружжа. А размова ў «рэзідэнцыі» Судзіра, калі частаваўся адзін з тых, што лавілі дэльфінаў? Пра Раджа вялі гаворку, было ў Судзіра заданне і Раджа прыбраць. Але не забіў, адстояў яго перад трыядай. А чаму? Ужо тады меў планы на ўвесь дэльфінарый, на яго. А мо таму, што тыгр каля свайго логава стараецца не паляваць? Дэльфінарый прыбраў да рук, ажыццявіў мару. Добрае цяпер будзе ў іх прыкрыццё для трыяды, легальнае гняздо…

Поделиться:
Популярные книги

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

На три фронта

Бредвик Алекс
3. Иной
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
На три фронта

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Игра топа. Между двух огней

Вяч Павел
2. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Игра топа. Между двух огней

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Идущий в тени 6

Амврелий Марк
6. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.57
рейтинг книги
Идущий в тени 6

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10