Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

Потьш усе пажадалі пачуць пра яго прыгоды пасля падзення з карка Доры, і хобіт сеў ды распавёў усё па парадку — усё, акрамя знаходкі пярсцёнка («не час» — падумаў ён). Асабліва іх зацікавіла гульня ў загадкі, і здрыгануліся яны самым спачу-вальным чынам, калі пачулі апісанне Глыкса.

— А потым я нічога не мог прыдумаць, бо ён сядзеў побач, таму і спытаў: «Што ў маёй кішэні?» А ён не здагадаўся з трох разоў. Вось я і сказаў: «Як наконт абяцанняў? Пакажы мне шлях да выхаду!» Але ён кінуўся на мяне, жадаючы забіць, я пабег, ён — за мной, я спатыкнуўся ў цемры ды бразнуўся на падлогу, а ён мяне не знайшоў. Потым я здолеў пракрасціся за ім, таму

што чуў, як ён сам з сабою размаўляе. Ён, напэўна, падумаў, што я ведаю шлях да выхаду, і вырашыў вартаваць мяне каля яго. Глыкс сеў у праходзе так, што і прайсці побач было немагчыма. Давя-лося скочыць над яго галавой і пабегчы да дзвярэй.

— А як жа вартавыя? — спыталі ў хобіта. — Ці ж іх не было?

— Былі! I мноства, але бег я хутка і праслізнуў паміж імі, толькі ў дзвярах захрас — яны былі амаль што зачыненыя, вузкая шчыліна заставалася, — колькі гузікаў згубіў! — сказаў ён, з горыччу паглядаючы на разадранае адзенне. — Але ж праціснуўся нарэшце — і вось ён, я!

Гномы зноў паглядзелі на яго з павагай — нішто сабе, спакойна распавядае, як над Глыксам скочыў, паміж гоблінамі прабег ды праціснуўся, быццам нічога ў тым вельмі небяспечнага й цяжкага.

— Ну што я вам казаў! — засмяяўся Гэндальф. — Не такі ўжо просты спадар Торбінс!

I зірнуў на хобіта з-пад кусцістых броваў, а хобіт задумаўся: ці не здагадаўся Гэндальф пра тую частку гісторыі, якая не прагучала?

Потым надышла чарга Більба распытваць і даведвацца. Бо калі Гэндальф і растлумачыў гномам што, як і чаму, Більба таго расповеду не чуў і жадаў даведацца, як гэта чараўнік знік ды зноў з'явіўся і што ўвогуле адбылося.

Ну, па праўдзе кажучы, Гэндальф быў не супраць распавесці зноў пра сваю вынаходлівасць ды майстэрства, таму сказаў, што ён з Элрандам добра ведалі пра злых гоблінаў у гэтай частцы гор. Але звычайна галоўная брама выходзіла на іншы перавал, лягчэйшы для падарожжа, так што злыдні часцяком захоплівалі вандроўнікаў, якія спыняліся на ноч пры браме. Відавочна, тым шляхам хадзіць перасталі, і таму зусім нядаўна гобліны прабілі новую браму каля перавала, на які скіравалася кампанія — дагэтуль шлях быў бяспечны.

— Трэба будзе знайсці больш ці менш добрасумленнага велікана, каб заткнуць гэтую іх новую дзірку, — сказаў Гэндальф, — а тое хутка праз горы ўвогуле не перабярэшся.

Як толькі Гэндальф пачуў Більбаў лямант, ён зразумеў, што здарылася. Асляпіўшы гоблінаў бліскавіцай ды забіўшы некаторых, ён праслізнуў у браму, пакуль яна яшчэ не паспела зачыніцца, а потым следам за папоннымі ды паганятымі дабраўся да краю вялікай залі, дзе сеў цішком і паспрабаваў што-кольвечы з магіі, якую толькі атрымалася зрабіць у паўцемры.

— Надта рызыкоўная справа, — сказаў ён, — адна памылка, і…

Але ж, зразумела, Гэндальф адмыслова вывучаў розныя хітрыкі й чары з агнём ды іскрамі (нават хобіт не забыўся на цудоўныя феерверкі на святкаванні сярэдзіны лета ў Старога Хвата, калі вы памятаеце). Усё астатняе — акрамя таго, што Гэн-дальф ведаў пра заднія дзверы, якія гоблшы называлі ніжняй брамай, дзе Більба страціў гузікі, — вы чулі. Пра гэтыя дзверы ведаў кожны вандроўнік праз горы, але ж весці кампанію ў правільным напрамку па тунелях у цемры, адбіваючыся ад гоблінаў, нават чараўніку каштавала шмат.

— Браму гэтую яны зрабілі даўным-даўно, — сказаў ён, — каб збегчы ў выпадку непрыемнасцяў, ды для начнога разбою ў нізавых землях. Яны і цяпер вылазяць па начах ды чыняць вялікую шкоду. Ніхто яшчэ не здолеў гэтую дзірку заткнуць, а пасля сённяшняга выпадку яе будуць пільнаваць яшчэ лепш.

Ён засмяяўся.

I астатнія засмяяліся. Хоць і страцілі шмат чаго, аднак Вярхоўнага Гобліна забілі (і шмат іншых разам з ім) ды ўцяклі цэлыя, жывыя і здаровыя. А што яшчэ трэба?

Але чараўнік хутка вярнуў іх да розуму.

— Рушыць трэба зараз жа. Мы ўжо крыху адпачылі, — сказаў ён. — Як ноч надыдзе, яны выбегуць сотнямі, а цені ўжо падаўжаюцца. Гобліны здольныя чуць наш пах на слядах шмат гадзін пасля таго, як мы тыя сляды пакінем. Да цемры нам неабходна быць на шмат міляў адсюль! Месяц будзе злёгку бачны, і гэта добра. Не тое, каб ім месяц перашкаджаў, але нам будзе хоць крыху святла, каб рушыць.

— Так, так! — адказаў ён нанасіупнышэрагхобітавыхпытанняў. — Ты страціў пачуццё часу ў гоблінскіх тунелях. Сёння чацвер, а захапілі нас у ноч з панядзелка на аўторак. Мы прайшлі мілі праз самае сэрца гор і апынуліся з іншага боку — зрэзалі, як той казаў. Але ж мы цяпер даволі далёка на шўнач ад месца, куды нас вывеў бы шлях, і наперадзе цяжкія для падарожжа мясціны. Ды мы яшчэ, зрэшты, і не спусціліся з гор. Так што — пойдзем!

«Ну і галодны ж я!» — прастагнаў Більба, які знянацку і вельмі моцна адчуў, што апошні сняданак быў у яго амаль два дні таму. Жахлівая рэч для хобіта! Узбуджэнне скончылася, у страўніку адчувалася безнадзейная пустэча і ногі трэсліся.

— Нічым дапамагчы не магу, — сказаў Гэндальф, — калі ты, вядома, не жадаеш вярнуцца да гоблінаў ды ласкава спытаць, ці не аддадуць яны твайго поні й багаж.

— Ужо не, дзякуй вялікі! — адказаў Більба.

— Што ж, тады зацягні як мацней папругу ды працуй — а тое сам станеш вячэрай, замест таго, каб павячэраць. А гэта трохі горш за поўную адсутнасць ежы.

Дарогай Більба толькі і зыркаў па баках, ці не трапіцца што-кольвечы прыдатнае для ежы. Але чарніцы толькі пачалі цвісці, і арэхаў яшчэ не было, не было нават ягадаў гоогу. Ён пажаваў крыху шчаўя, глынуў вады з маленькай горнай рачулкі, якая перасякала сцежку, падхапіў на беразе тры сунічкі — як жа гэтага мала!

А ісці давялося далей і далей. Ледзьве прыкметная сцяжынка ўвогуле знікла. Пайшлі кусты, доўгая трава паміж камянёў, потьш пляцоўкі абшчыпанай дзярніны. Чабор, шалфей з маяранам ды жоўтыя горныя ружы зніклі, і кампанія апынулася на версе крутога шырокага схілу, пасыпанага камянямі — рэшткі апоўзня. Калі пачалі спускацца, з-пад ног пакаціліся каменьчыкі ды смецце, большыя кавалкі камянёў пападалі, бразгаючы, ніжэй, спіхнулі ды падштурхнулі ніжнія камяні, потым заварушыліся патурбаваныя валуны ды панесліся ўніз, грукочучы ды з пылам і бразганнем адскокваючы ад самых вялізных камянёў. Хуткаўвесь схіл і над імі, і пад імі, здавалася, пачаў рушыць, ехаць, слізгаць, падаць. Кампанія сабралася ў цесны натоўп і разам ехала ўніз, пераскокваючы туды і сюды сярод страшэннага хаосу камень-чыкаў, камянёў ды валуноў, што сыходзіліся і разляталіся, скакалі, танчылі, слізгалі й грукаталі.

Выратавалі кампанію дрэвы. Сябры даслізгалі разам з камянямі да самага сасновага ўзлеску, што караскаўся па схіле ад цёмнага густога лесу ў даліне. Некаторыя ўхапіліся за ствалы дрэваў ды пазаскоквалі на ніжнія галіны, некаторыя (як маленькі хобіт, напрыклад) схаваліся за дрэва ад шаленства камянёў. Хутка небяспека скончылася, апоўзень спыніўся, і толькі слабыя водгукі грукату ды храску можна было пачуць ад найвялікшых патурбаваных апоўзнем вапуноў, якія скакалі й ламіліся праз сосны ды буралом далёка ўнізе.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Приручитель женщин-монстров. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 6

Попала, или Кто кого

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.88
рейтинг книги
Попала, или Кто кого

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар