Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве
Шрифт:
Ваза-ваза. Белая ваза з сінімі рыбамі.
Ён пайшоў па напаўцёмных пакоях.
Чорныя ялiны. Змрокам напоўнены дом. За вокнамi гасцiнай халодная зорка гарыць мiж дрэў. Што гэта, пачатак канца цi канец пачатку?
Хоць бы хутчэй, хоць бы хутчэй паўстанне. Няхай нават смерць! Бо немагчыма
Лепей бы ўжо яму, Алесю Загорскаму, выкупіць грахі ўсіх, сваёй крывёю здабыць вызваленне для ўсіх, загінуць за ўсіх.
Ён раптам зразумеў, чаго яму не хапае, пакуль няма бітвы. Няхай сабе сябры і ён сам пагарджаюць вершамі. Сёння ён не можа.
Пяро бегала, пакідаючы радкі:
Чым угнявiла ты бога? I чым раззлавала, Што над табою, яшчэ не апетай i сотняю строф, Маятнiк часу упаў, i касцельная цемра настала, Цемра прабiтых далоняў i тысяч няправых галгоф? Што ты зрабіла зямлі — ад фіёрдаў да Рыма, Што залівалі пажары цябе, распраналі вятры, Што паміралі ў сібірах твае маладыя багрымы, ШтоЁн не верыў, а вобразы атрымаліся міфалагічныя.
Ды і хіба ў гэтым справа, калі сапраўды гіне ўсё добрае, калі праўду кажуць булгарыны, а за волю ваююць мураўёвы, калі сапраўды над зямлёю ўзлёт прабітых рук?
Ён глядзеў у акно, на зорку. I раптам убачыў…
…У небе стаялі светлыя слупы ад гарызонта да зеніту. Яны мяняліся месцамі, крайняя іхняя грань была зырка-барвяная, яна разгаралася і нагадвала пажар. А пасярэдзіне ўставалі белыя палосы і слупы.
Рэдкае на такім поўдні і таму слабое, уставала над зямлёй паўночнае ззянне.