Чтение онлайн

на главную

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Два цені, чорны і белы, стаялі асобна ад натоўпу і сачылі, хто выйдзе яшчэ. Кандрат паспрабаваў быў зрабіць крок, але яго раптам моцна сціснулі з бакоў. Ён пакасіўся: цяжка сапучы ад бегу, стаялі побач з ім бацька і Юрась.

— Галава яловая, — сказаў змрочны бацька.

Кандрат ірвануўся быў — сціснулі. Андрэй раптам пачаў пхаць яго назад, у натоўп.

— До, — сказаў ён. — Ты што, не бачыш? Пастка.

Строгія сінія вочы Андрэя сустрэліся з ягонымі вачыма.

— Хадзем адсюль, — сказаў Андрэй шэптам. —

Падвесці хочаш загорскае наваколле? Кінь, браце. Не час. Зразумей, галава ты дурная. Чакай. Выспімся мы яшчэ на іхняй шкуры. Дарэмна загінуць хочаш.

Падкова пачырванела на Кандратавым ілбе. Але сваякі моцна прыціснулі яго да глухой сценкі нейкай пуні.

Мусатаў стаяў трохі вышэй за мора агню. Рукі ягоныя, учэпістыя рукі ў рабацінні, нервова абмацвалі паяс.

Мусатаў не адчуваў ранейшай упэўненасці. I менавіта дзеля таго, каб яна вярнулася, спытаў:

— Яшчэ хто?

— Я, — рушыў з натоўпу Брона.

Ён аддаў штуцэр суседу і пайшоў, топчучы поршнямі снег.

— Хто такі? Адкуль?

— А ты не ведаеш? Дарэмна. Давялося-такі табе памучыцца з намі пад Глінішчамі.

У Мусатава перасмыкнулася шчака. I гэты лясны.

— Т-так, — працягнуў ён i, паколькi ўпэўненасць не прыходзiла, загадаў: — Салдаты, бярыце iх.

Траіх людзей схапілі за рукі.

— Гэта што ж? — спытаў Паківач. — А абяцанне?

— Лясным бандзюкам не абяцаюць.

— Людзі! — крыкнуў Брона. — Бачыце?!

— Ты што ж гэта робіш?! — закрычаў нехта з натоўпу.

Мусатаў узняў руку:

— Народ! Гэтыя людзі ўпэўняцца, што ніякага маніфеста ў царкве няма, і там жа будуць чакаць, пакуль прыйдзе расплата.

Кандрат Кагут адбіваўся ля сценкі. Яго трымалі.

— Пусцiце! Бачыце, як яны! Пусццiе!

Бацька раптам абхапіў скураной папругай яго заламаныя назад рукі. Сцягнуў іх так, што ў Кандрата пачалі крывёй налівацца кісці.

— Цягнiце яго, хлопцы, цягнiце адсюль.

За Кандратавымі нагамі цягнуліся два снегавыя разоры. Ён напінаўся і роў.

— Раю вам разысціся, — шчэцістыя бакенбарды капітана дрыжалі. — Сюды ідзе яшчэ дзве роты. Па-шкадуйце сваё жыццё.

Натоўп завагаўся. Корчак з адчаем бачыў, як трох чалавек цягнуць да брамы. Веска маўчала, глядзела цёмнымі вокнамі. Напэўна, за некаторымі з іх былі вочы, але нават не каля саміх каламутных шкельцаў, а ў глыбіні хаты.

— Хлопцы! — крыкнуў Корчак. — Ды што ж гэта яны, ірады? Выганяйце іх з хат. Паходню ў страху, калі не выйдуць.

Мужыкі пачалі біць у вокны і дзверы, выганяючы гарыпяціцкіх на вуліцу. Іх цягнулі з хат. Натоўп быў у ярасці: хаваліся за цёмнымі вокнамі, і ў кожнага, хто стаяў з паходняй, было таму страшна і сіратліва на сэрцы. А хіба тыя, што з паходнямі, зладзеі? Яны хацелі толькі ўпэўніцца ў хлусні.

— Корчак! — крыкнуў Мусатаў. — Не здзекуйся з людзей!

— Адпусці ўзятых,

доўбня! — крычаў Корчак. — Бач, літасцівы воўк! Успомні Півошчы!

Валтузня вакол Броны, Марты і Паківача на хвіліну прыпынілася.

— Людзі! — крыкнуў Мусатаў.

— Мы табе не людзi, а быдла, — адказаў Корчак. — А i вы нам не людзi, а ваўкi.

Навісла маўчанне.

…На загуменні бацька, Андрэй і Юрась трымалі, сапучы, Кандрата.

— Здраднiка з мяне робiце, — сiпеў той.

Вуліцай, прыгуменнямі, садкамі павольна, па адным, па тры адлучаліся ад натоўпу людзі.

— Бачыш? — сказаў Юрась, і раптам голас ягоны перасекся. — Бачыш? Вось табе гэты бунт. То ты што, у гульні хацеў галаву скласці?

Кандрат круціў галавою, як загнаны конь.

— Сорам, перад братамі сорам, — ён зноў пачаў вырывацца.

Андрэй схапіў яго за валасы і моцна, так, што Кандрат крыкнуў, павярнуў ягоную галаву да садкоў.

— Глянь! Ану, глянь! Унь яны, браты!

Ад вогненнага возера адрывалiся i плылi садкамi агеньчыкi. То адзiн, то другi з iх рабiў у цемры зыркае паўкола — зверху унiз, — i потым адтуль далятала сычэнне згасаючай паходнi, якую совалi ў сакавiцкi, нямоцны нават уначы, снег.

У Юрася нешта клекатала ў горле.

— Братка… — захлынаючыся, сказаў ён. — Братка, ты не думай. Мы пачнем не так. Калі мы пачнем — зямля пад імі ўсімі закурэе. Пачакай да таго часу, братка.

— Калі пачнецца сапраўднае — першы пайду з табою, — сказаў Андрэй.

— Мы з-пад іх зямлю рванем, — усё паўтараў Юрась. — Гэта ўжо скора. Вер мне, я людзей ведаю. Кандрат зноў ірвануўся з-пад іх.

Ён глядзеў, як сычэлі і сычэлі ў снезе згасаючыя паходні, як меншала і меншала — на вачах, агнёў. Сутарга раптам прабегла па Кандратавым целе, і ён, ірвучыся, закрычаў нема і страшна.

— Панеслі, — сказаў Юрась.

Андрэй ускінуў на плячо братава цела, і Кагуты рушылі зарасцямі вішняку, а потым узлобкам далей ад Гарыпяцічаў. Кандрат пагойдваўся на плячах, нерухома-цяжкі, як мёртвы.

На ўзгорку, перад тым як спусціцца ў яр, Юрась і Андрэй спыніліся. Агні ўсё яшчэ згасалі ў лагчыне, але сычэння не было чуваць: далёка.

— Нічога, мы ім гэта ўспомнім, — сказаў Андрэй.

Брат не сказаў нічога, але Андрэю стала страшна, калі ён убачыў сціснутыя Юрасёвы кулакі.

"Давялі, — падумаў ён. — Ваўкоў з людзей парабілі. I дзіва што…"

Натоўп радзеў. Засталіся толькі Корчакавы людзі і ўзброеныя мужыкі з вёсак Хаданскага, ды яшчэ гарыпяціцкія, якім не было куды ўцякаць.

Але Мусатаў усё адно адчуваў дзіўную слабасць.

…Натоўп тым часам усё яшчэ стаяў у нерашучасці. I салдаты стаялі перад ім таксама нерухома. I на тварах салдат, якія трымалі Брону, Марту і Паківача, была нерашучасць.

Часам у натоўпе выбухаў крык:

— Пусціце іх!

Поделиться:
Популярные книги

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

На три фронта

Бредвик Алекс
3. Иной
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
На три фронта

Авиатор: назад в СССР 11

Дорин Михаил
11. Покоряя небо
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 11

Санек

Седой Василий
1. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Санек

Лорд Системы 8

Токсик Саша
8. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 8

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Игра топа. Между двух огней

Вяч Павел
2. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Игра топа. Между двух огней

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Идущий в тени 6

Амврелий Марк
6. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.57
рейтинг книги
Идущий в тени 6

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10