Чтение онлайн

на главную

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Ану іх да д'ябла! — сказаў Мсціслаў. — Смаркулі панскія, белая костка.

— Правільна, нечакана сказаў Звяждоўскі.

— Но-но, — сказаў Мсціслаў, — сам ці даўно белы быў.

— Ты ж мяне перавыхаваў, — засмяяўся Людвік.

— Ды ўжо, — буркнуў нехлямяжы Грыма, — ты, Людвік, раскажы, што чуў у палацы.

— Што ж, — Звяждоўскі думаў. — Прыемнага мала. Пойдуць на некаторыя ўступкі палякам і замажуць ім рот. Быў я ў вялікай княгіні Гелены Паўлаўны. Кола вузкае. Статс-сакратар Карніцкі, што прыехаў з Варшавы, міністр унутраных спраў Ланской, Валуеў, яшчэ некалькі чалавек. Уражанне: трохі спалоханыя людзі. Дый сапраўды, як не спалохацца. Не кажучы аб Польшчы, уся Літва і Беларусь служаць паніхіды па забітых. А ва ўладароў ніякага пачуцця маральнай сілы. Валуеў

сказаў Карніцкаму, што тут адно войска не паможа. Далгарукаў кажа Валуеву: "On prend la chose trop l'eg`erement chez nous”. Той яму: “Je tiens pour certain que la chose est tr'es grave". Князь толькі азірнуўся: “Chut! il n’en faut pas parler" [71] . А той: "Але чаму?"… Карніцкі прывёз ад намесніка ліст аб тым, што бараніць далей такі рэжым немагчыма і што трэба або зрабіць уступкі, або правіць царствам з дня ў дзень багнетамі і карцеччу.

71

"У нас занадта лёгка глядзяць на гэтую справу". — "Я знаю напэўна, што становішча вельмі цяжкае". — "Т-с-с! Не трэба аб гэтым казаць" (франц.)

— Цікава, — сказаў Кастусь.

— Але. Карніцкі кажа, што калі патрабаванні не будуць выкананы…

— Патрабаванні… — сказаў Біскуповіч. — Толькі агульная просьба звярнуць увагу на злашчасны стан Польшы.

— Не перапыняй, — буркнуў Грыма.

— …то ніхто не астанецца працаваць у Польшчы, бо струну нацягнулі да немагчымага, і яна парвалася. Gouverner c’est pr'evoir [72] . Потым Валуеў гаварыў з вялікай княгіняй. Яна запытала ў яго: "Que faut il faire en Pologne?" Ён кажа: "Changer de syst'eme, Madame”. Тая самая ўсміхаецца, паказвае на Ланскога: “Je le pense aussi; mais voici le ministre de l'int'erieur qui est flamboyant et parle des mesures de s'ev'erit'e”. Валуеў паціскае плячыма: “Mais on a 'et'e trente ans s'ev`eres, Madame, et o`u en est — on arriv'e" [73] .

72

Кіраваць — гэта прадбачыць (франц.)

73

"Што трэба зрабіць у Польшчы?" — "Змяніць сістэму, васпані". — "Я таксама гэтак думаю, але вось міністр унутраных спраў вельмі палкі і кажа аб строгіх мерах". — "Але мы на працягу трыццаці год былі строгія, васпані, а да чаго мы прыйшлі?" (франц.)

Кастусь засмяяўся. Звяждоўскі ўсміхнуўся яму ў адказ:

— Тады нехта невядомы мне кажа: "On ne tombe que du c^ot'e o`u l'on penche. Si nous tombons en Pologne, c’est donc du c^ot'e de mesures de police substitu`ees, 'a des id'ee's de gouvernement" [74] . Словам, нават яны бачаць: без уступак не абыдзешся.

— Гуляюць намі, — сказаў велікавокі Ясюкевіч. — Ах, лухта ўсё. Сваю рэвалюцыю нам трэба, чырвоную, вось што. Зямля, воля, паўстанне ўсюдых, братэрства ўсім народам.

74

"Падаюць толькі ў той бок, куды нахіляюцца. Калі мы ўпадзем у Польшчы, дык толькі ад паліцэйскіх мер, якімі замянілі ідэі ўрада" (франц.)

— Гм, — сказаў Ямант, — і маскалям? Чаму я павінен паміраць за маскаля?

— Кінь, Юзя, — з дакорам сказаў Алесь. — Гэта адны з самых добрых людзей на свеце. Урад у іх толькі дрэнны, вось што. Зменім усё будзе хораша.

— Я ведаю, — сказаў Кастусь. — Каб людзі жылі, працавалі і елі хлеб усё гэтае наша богам праклятае саслоўе на шыбеніцу. І вялікадзяржаўных бюракратаў да д'ябла.

— Не ведаю, —

змрочна сказаў Грыма. — Калі адзін чалавек не вычарпае ўсёй глыбіні натуры другога, які б ён ні быў геніяльны, калі ён не здолее замяніць яго, то і адзін народ не можа замяніць сабою другога, няхай нават больш слабага… Нашто ж тады кожнай нацыі крычаць аб сваёй перавазе? Гэта ж тое самае, што патрабаваць, заклікаць сцерці з зямлі суседні народ… Я так не магу… Я… не магу быць таму сябрам ні такім людзям, як Валуеў, ні табе, Ямант. І я пайду на бітву, каб ніколі, ніколі такога не было. Каб усе браты, і кожны вольны як птушка.

Кастусь устаў:

— Што ж, паны новапрызначаныя камісары будучага паўстання і камандзіры атрадаў, час разыходзіцца?

— Час, — сказаў Біскуповіч.

— Тады — па адным.

…Каліноўскі і Загорскі ішлі берагам Мойкі.

— Віктара я разарваць гатоў, — сказаў Кастусь. — Ты ведаеш, як ён "лекаваўся" ў Італіі? Далучыўся да гарыбальдзійцаў. А вярнуўся яму горш і горш.

— Што ж, пэўна, яму якраз было патрэбна паветра свабоды. Можа, таму ён і задыхаўся. Нічога. Дачакаецца перамогі. А там вылечым… Ты не хацеў бы схадзіць да Шаўчэнкі?

— Сорамна неяк.

— А ўсё ж сходзім. Заўтра, якраз перад ад'ездам.

— Давай.

Мойка пад парывамі ветру рабацінілася і моршчылася ля таго берага, адкуль ён прылятаў, і была спакойная ля другога.

— Ну вось, — сказаў Кастусь, — кінулі жэрабя. Ты не пакрыўдзіўся, што кіраваць сіламі Магілёўшчыны будзе Людвік?

— Звяждоўскі варты чалавек, — проста сказаў Алесь. — І ён вайсковы. Ды яшчэ з таленавітых. Я рэвалюцыянер, Кастусь. Хай будзе так, як лепей для справы. І потым, камісар атрадаў ніжняга Прыдняпроўя таксама мне работы хопіць. І ў сваім куце.

— Я гэта таму, што цябе мала ведаюць у цэнтры, і ты застрахаваны ад правалу.

— Не верыш "белым"?

— Не, — прызнаўся Кастусь.

— І я не веру.

— І потым, ты ездзіш па справах — табе лягчэй арганізаваць людзей.

Яны ішлі. У прыцемку асабліва пяшчотныя і прыгожыя былі абліччы жанчын, асабліва гордыя — твары мужчын. Але яны не думалі цяпер аб жанчынах. Ім было не да таго.

— Едзь, — сказаў Кастусь. — Стрымлівай, не давай, каб перадчасна расплюхалі гнеў.

Маўчалі. І раптам Калінаўскі спытаў:

— Ты не чуў, што Ясюкевіч вершы піша?

— Не.

— Піша, але хавае. Як кожны другі. Як ты і я.

Усміхнуўся:

— Як пошасць сярод нашых гэтыя вершы.

— Што ж зробіш? Малады народ, ірвецца наперад.

— Як думаеш, які шлях нашага верша? Сілабіка польская або тоніка? Або гекзаметр, які можа быць і тым і іншым?

— Нешта асобнае.

Алесь задумаўся.

— Ты аб чым?

— Я вось думаю, якімі вачыма глядзелі егіпцяне на першыя крокі грэкаў? Таксама з пагардай. І грэкам, сапраўды, яшчэ пяцьсот год трэба было ісці, каб зарабіць права на Фідыя і Эсхіла.

Яны падняліся па сходах у Кастусёў пакой. Каліноўскі запаліў свечку.

Але яны не паспелі нават скінуць паліто. Пачуўся грукат ног па сходах, і ў пакой уварваўся распатланы і страшны Віктар.

— Хлопцы! — крыкнуў ён. — Хлопцы, Шаўчэнка памёр!

— Ты што? — збялеў Кастусь. — Такі малады яшчэ?

— Памёр, хлопцы, памёр, — ашалела паўтарыў Віктар.

Твар ягоны быў белы. І раптам старэйшы Каліноўскі зайшоўся ў нясцерпным кашлі. Алесь кінуўся па ваду. Калі Віктара адпусціла і ён адняў хустку ад рота на хустцы была кроў. Хворы вінавата зірнуў на Алеся.

— Не дачакаўся, — разгублена сказаў Кастусь.

— Многія не дачакаюцца, — сказаў Віктар. — Многія не дачакаюцца волі.

XV

У Мілым чыталі маніфест аб скасаванні прыгону.

Царква была поўная як ніколі. Пахнула кажухамі і ботамі. Світкі, мужчынскія і жаночыя, кажухі, белыя мужыцкія галовы і снежныя намёткі жанчын.

Заднім цягнула ў спіны холадам з адчыненых дзвярэй. Нельга было не адчыніць, так надыхалі.

Стаялі змрочна і слухалі, мала разумеючы: напісана было блытана. З удаванай, але добра сыгранай радасцю чытаў поп. За спінамі вясна пахмуры сакавік.

Поделиться:
Популярные книги

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Идеальный мир для Социопата 4

Сапфир Олег
4. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.82
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 4

Проклятый Лекарь V

Скабер Артемий
5. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь V

Live-rpg. эволюция-5

Кронос Александр
5. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
5.69
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-5

Сонный лекарь 6

Голд Джон
6. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 6

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Титан империи 4

Артемов Александр Александрович
4. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 4

Бездомыш. Предземье

Рымин Андрей Олегович
3. К Вершине
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Бездомыш. Предземье

Возвышение Меркурия. Книга 16

Кронос Александр
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16

Генерал Скала и сиротка

Суббота Светлана
1. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Генерал Скала и сиротка