Чтение онлайн

на главную

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

"М-м-м, як-кі сорам. Багатыя людзі. Абрабавалі, абдзерлі, кінулі. У старца кій адабралі".

Поп кажа аб паншчыне ў Магілёўскай губерні.

Сорак мужчынскіх і трыццаць жаночых рабочых дзён у год. Калі ўлічыць, што раней адзін чалавек з двара адрабляў тры дні ў тыдзень нават у Кроера, то палёгка, значыцца, толькі крышку больш, як у два разы.

Якія ў людзей вочы! Пэўна, цяпер і яны зрарумелі. А вось і нормы надзелаў. Для іхняга наваколля шэсць дзесяцін (нічога, ёсць месцы па тры дзесяціны без чвэрці),

а астатняе можна адрэзаць у карысць пана. Як жа так? Да рэформы надзел быў пятнаццаць-дваццаць дзесяцін.

І пакуль не выкупіш, зямля не мужычая, а юрыдычна панская, і за яе трэба несці павіннасць. Але ж на выкуп тэрміну няма, значыцца, і павіннасць не мае тэрміну.

І яшчэ мала таго. Калі будзе нядоімка пану або грамадзе — можна пусціць з малатка ўсё, аж да мужычай сялібы.

Пад скляпеннямі царквы гучалі словы аб капіталізацыі аброку, аб выкупных сумах, аб шасці працэнтах выплаты ў год. У храме божым гандлявалі чалавечым целам. І не знайшлося чалавека з вервіем, які выгнаў бы гандляроў з храма. Чалавека гэтага даўно і намёртва прымацавалі фарбай да купала няправеднага храма.

Немагчыма было.

…Калі народ пачаў пакідаць царкву, Алесь павітаўся з Ісленьевым.

— Да мяне?

— Не, трэба яшчэ на чытанне ў Сухадол, — сказаў стары.

— У Раўбіча чыталі?

— Чытаў. Гэх, Аляксандр Георгіевіч, дачакаліся мы канца святой масленіцы.

Граф быў ашаломлены, і Алесь падтрымаў яго жартам:

— Нічога, будзе яшчэ і вялікдзень. Невядома толькі, хто каму чырвонае яечка паднясе.

— Пэўна, мужыкі нам, — сумна сказаў Ісленьеў. — І варта.

Граф, згорбіўшыся, сеў у вазок.

Коні рушылі.

Алесь з вышыні ўзгорка бачыў, як брылі па шэрым снезе белыя сялянскія постаці. Нехта крануў яго за руку. Ага, бацька Кагут.

— Дзякуй табе, сынок, ад загоршчынскіх.

— За што?

— Праз цябе не нацярпеліся былыя вашы мужыкі сораму. Вось табе і воля.

Пайшоў і Кагут. Алесь пачаў быў спускацца з узгорка да сваіх коней, калі пачуў раптам пошчак капытоў. Распырскваючы хлапякамі мокры снег, ляцелі да царквы Вацлаў і Стась Раўбіч. Алесь здзівіўся, убачыўшы іх разам. Ён не ведаў, што ўсе гэтыя гады хлопцы ўпотай сустракаліся.

Але яму было прыемна.

— Вы што гэта, — удавана напусціўся ён на іх. — Галовы скруціць хочаце?

І асекся, убачыўшы твар Стася і светлае аблічча Вацлава. Дзіўна было ў такі дзень бачыць радасць на нечых абліччах.

— Алеська, братка… — захлынаўся Вацлаў.

— Што?! Хіба вы памірыліся?

— Мы і не сварыліся, — пачырванеўшы, сказаў Стах. — Ніколі-ніколі. Праўда, Вацлаў?

— Што такое? — спытаў Алесь.

— Раўбіч пасварыўся з Хаданскімі, — выпаліў брат. — Назаўсёды.

Вочы ў Раўбіча наймалодшага былі вільготныя. Вось-вось заплача з радасці.

— Праўда, — сказаў

ён. — Праз цябе.

— Як?

— Прачыталі маніфест. Хаданскія крыўдавалі на цара страшэнна. І тады бацька раптам разгневаўся і сказаў: "А Загорскі меў рацыю, што вызваліў сваіх, не чакаючы вынікаў гэтага рабунку. Малайчына хлопец. Малайчына". Тыя патрабавалі тлумачэнняў. А бацька ім сказаў: "Франс увесь час казаў мне праўду аб ім. Прасвяціў, відаць, яго бог. А я моцна вінаваты перад маладым князем".

Алесь пацалаваў іхнія свежыя ад язды і ветру, яшчэ дзіцячыя абліччы.

— Я страшэнна ўзрадаваны, Алесь, — сказаў Стах. — І Майка, і Франс. А Наталя аж скача і ў далонькі б'е.

— І я ўзрадаваны, — сказаў Алесь. — Калі можаш, скажы бацьку, што я прыйду пагаварыць.

— Паскакалі, — сказаў Вацлаў Стаху. — Да вас.

І яны з месца, кінуўшы з-пад капытоў цэлыя фантаны мокрага снегу, узялі наўскач. Алесь паглядзеў і ўсміхнуўся. Франс не падвёў. Мілы Франс. Значыцца, як толькі скончыцца пост, ён і Майка будуць жыць разам.

На хвіліну ён падумаў, што вось-вось настане сеча, і засмяяўся. Яго не маглі забіць у бітве. Для гэтага ён занадта быў поўны жыццём. Паўстанне было радасцю. Яны перамогуць, і тады ўсе людзі зробяцца шчаслівыя. Хоць бы толькі хутчэй. Хоць бы хутчэй Майка, бунт, перамога, свабода, вольная бацькаўшчына на вольнай зямлі.

Ён з асалодаю ўдыхнуў гаркаваты сакавіцкі вецер.

Усё ж такі ішла вясна.

XVI

Праз колькі дзён пасля чытання маніфеста ў Мілым памёр стары Даніла Кагут. Ніяк не мог апамятацца і пакінуць думаць аб сваяках Марылі. Паўтараў: "Два гады паншчыны для мужыкоў. Яшчэ два. А плаціць усё жыццё".

І вось у першы сонечны дзень узяў Юрася і, абапіраючыся на яго (а раней і кіем не карыстаўся), пайшоў з унукам пад запаветны дуб на канцы пасады.

Ішоў высокі, увесь белы як снег, ад валасоў і вусоў да світкі, да белых скураных поршняў.

— Памятаеш? — паказваў не прызбу Юрась. — Тут ты Алесю песню тады спяваў.

— Але… Даўно было.

— Дзеду, — спытаў Юрась. — А дзе тое белае жарабятка?

Вочы ў старога былі светлыя і пустыя:

— Хто ж яго ведае. Расце недзе, пэўна.

— Доўга нешта для каня.

— Гэта не просты конь.

Ішоў моўчкі і толькі потым дадаў:

— Вырасце, вырасце жарабя. Ты-то дачакаешся, а я — не. Не дачакаюся я, унук. Не дачакаюся светлага дня.

Ён ішоў дваром і аглядаў хату і дворныя будовы, ішоў садам і аглядаў дрэвы вялікага ўжо саду, які сам пасадзіў.

— Шкада, зямля яшчэ мёртвая. Пачуць бы, як мяккай зямлёй запахне.

— Пачуеш.

— Не. Адхадзіў сваё.

Адламаў танюткую галінку вішні. Яна была ўжо зялёная на зломе і пахла гаркаватым.

Поделиться:
Популярные книги

Изгой. Трилогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Изгой. Трилогия

Старатель 2

Лей Влад
2. Старатели
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Старатель 2

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Школа Семи Камней

Жгулёв Пётр Николаевич
10. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Школа Семи Камней

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Мимик нового Мира 11

Северный Лис
10. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 11

Пришествие бога смерти. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Ленивое божество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пришествие бога смерти. Том 5

Аномальный наследник. Том 3

Тарс Элиан
2. Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
7.74
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 3

Опер. Девочка на спор

Бигси Анна
5. Опасная работа
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Опер. Девочка на спор

Имя нам Легион. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 4

Приручитель женщин-монстров. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 8

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник