Чтение онлайн

на главную

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Вазьміце гэты табун, вялікая маці! — сказаў ён. — Такіх коней няма больш нідзе. Хай яны верна носяць вас, як верна будзе насіць вас мая зямля.

— Не трэба, князь.

І ён схіліў ветліва і проста сівую галаву.

— А дзе ваш сын, князь? Ён тут?

— Данііл! — грымнуў князь. — Выйдзі.

І тут яна ўбачыла, як з вясёлкавай гурмы выступіў трынаццацігадовы юнак, стройны, падобны і непадобны на бацьку. Лёгкім крокам падышоў да яе, зграбны, як казачны царэвіч, у расшытай срэбрам блакітнай вопратцы, у блакітных чаравічках, з залочаным кінжалам на баку.

Ішоў і не ведаў, што кожны яго крок — крок па сэрцы той, што глядзела на яго.

Каб такога сына!

Данііл падышоў, стаў і пачаў без страху глядзець у яе вочы. Гэта была царыца. Тая, перад якой трэба пакланяцца. Хлопчык глядзеў на яе, і яна здавалася яму прыгожай, бо ўсё было для яе. І ён спакойна падаў ёй букет палявых кветак, аблямаваны дымна-шызым палыном. Яго ніхто не вучыў. Проста ён любіў палын.

— Маленькі ліцвін, — сумна і горка сказала яна. — Калі-небудзь ён заменіць гэты кінжал шабляй і пойдзе на нас. Вы ж нас усіх ненавідзіце.

Шчокі яго ўспыхнулі, ён глыбока ўздыхнуў. А потым выцягнуў лязо з похваў, зламаў сталь і кінуў абломкі да яе ног.

Ад'язджаючы, яна сказала Акіму Загорскаму:

— Не захацеў узяць тады — вазьмі цяпер. Для яго.

— Для яго — вазьму.

Гэта былі землі на поўдні. Тыя, што праз дваццаць год былі прададзены за два мільёны. Акіму яны не прынеслі і шэлега.

Данііл праводзіў яе да Кіева. Яна сама папрасіла аб гэтым.

Даніілу Загорскаму было дваццаць чатыры гады, калі памерла імператрыца. Акім Загорскі памёр на год раней. У нейкіх пяцьдзесят год. З'ела яго, відаць, тая манера жыцця, якой ён трымаўся апошнія дваццаць год. Натура з лішкам сіл не магла змірыцца з бяздзейнасцю. Толькі памяць жонкі і сын, ды яшчэ паляванне. І вось, як толькі сын перастаў патрабаваць увагі, пачалося згасанне.

Пан Акім быў у ад'езджым полі яшчэ за два дні да скону. А назаўтра злёг. У горле нешта клекатала, а потым сціхла. Магутныя рукі нерухома ляжалі на атласе пакрывала. Прычасціўшыся, ён развітаўся з сынам і змоўк. І толькі за пяць хвілін да скону, не расплюшчваючы вачэй, сказаў адно слова, ледзь чутна.

— Палын.

І невядома было, аб чым ён гэта, аб месячным палыне ці наогул аб жыцці.

…Аб сконе бацькі сын паведаміў у Пецярбург. Яшчэ тады, падчас падарожжа, развітваючыся з ім, яна прасіла аб усіх зменах у жыцці пісаць непасрэдна ёй і дала сваю пячатку.

Ён нічога не сказаў у той час бацьку. І вось цяпер напісаў.

Месяцы два нічога не было чуваць. А потым на загоршчынскае падвор'е васьмёрка коней прывезла акутую жалезам павозку. На ёй была суцэльная глыба малахіту вышынёю ў два чалавечых росты. Нейкага дзіўнага дымна-зялёнага малахіту, у шызых разводах, — як палын.

На глыбе былі толькі чатыры словы:

Vale, principium finis mei! [50]

Акім Пятровіч быў пахаваны ў магільні Загорскіх умоўна. Там ляжаў толькі ларэц з ягонай зямлёй. А сам ён знайшоў спакой у маўзалеі — помніку жонкі, куды глыбу ўцягнуць было нельга. І таму малахіт паставілі на капец, які насыпалі звонку. З таго боку маўзалея, з якога — унутры — ляжаў ён.

50

Бывай, пачатак канца майго! (лац.)

Праз некалькі месяцаў імператрыца памерла. Але яшчэ да гэтага, у год смерці бацькі, малады пан ажаніўся. Дагэтуль бацька запаўняў усё яго жыццё, і, страціўшы яго, Даніла адчуў страшэнную самоту ў халодным пустым доме.

Бацька, шкадуючы

да пары сына, не прышчапіў яму сур'ёзнага напрамку думак, таго, які прымушае чалавека свядома выбраць сабе шлях і потым усё жыццё трымацца яго.

Гады за чатыры да скону пан Акім кінуўся быў разбірацца ў тым, што робіцца, чытаць філасофскія кнігі навейшага часу і ледзь не стаў марціністам, але потым кінуў гэты занятак. Фармазоны здаліся яму аж да немагчымасці нуднымі, — сядзяць сабе ў падполе, як шчуры, са сваімі цыркулямі ды малаткамі, абцягнулі сцены чорным аксамітам, адабралі ад свету яго фарбы. Змоваю гэта папахвае, вось што. А калі ўжо сварыцца з тымі, хто мае ўладу, дык не змовай, не шыпеннем у занорках, а мяцяжом — вось яно як! Ды і матуля іх не ўхваляла, апошняя яго жанчына, а пакуль яна жыла — ён не мог франдзіраваць.

З усёй гэтай кампаніі яму падабаўся адзін. Той, што напісаў кнігу такой страшнай моваю і якога за гэтую кнігу загналі ў Ілім. Кнігу гэтую пан Акім купіў за сто рублёў срэбрам і прачытаў, і не тое каб застаўся ў захапленні ад прапаноў аўтара, а проста так: спадабаўся яму чалавек. Смелы. Прыемна было б бачыць яго побач.

І вось таму ў галаве маладога Загорскага была мяшанка: рыцарскі кодэкс і кніга, купленая бацькам, абагаўленне царыцы і нянавісць да Пецярбурга, раман аб гожай пастушцы і вершы Війёна, песні, пачутыя на паляваннях, і галантныя раманы, вольныя разважанні і прыхаваная, не вельмі пачцівая вера.

А над усім гэтым — вольны дух першых год царавання Екацярыны: кнігі Мантэня, Дыдэрота, Бекана, Русо ў дзікім спалучэнні з куртуазнымі раманамі. І пры гэтым некаторая пагарда да кніг наогул, бо ён любіў абшары, бег каня, дзіду, што ўпіваецца на скаку ў шыю япрука — паміж чэрапам і першым пазванком.

Ён пагарджаў суседзямі. Раздураныя бабы! Халуі! Пагарджаў іхнім цярпеннем, рабалепствам і поўзаннем перад моцнымі. Пагарджаў іх паяздамі: карэтамі для дзяцей, карэтамі для дурняў, карэтамі для хворых сабак, карэтамі для прыгоннага гарэма, фурай для музыкаў, фурай для буфета і кухараў.

Тфу! Раней гэтага не было! I як не разумеюць, што сядло ў галавах зручней?.. Псяры!!!

Ён не піў віна. Яшчэ калі ён быў дзіцем, настаўнік аднойчы замкнуў яго ў камору за нейкае свавольства. Там ён налізаўся налівак. Ніхто не лаяў яго, але ён даў сабе слова заўсёды быць гаспадаром самому сабе.

Гэта быў адначасова чалавек вельмі харошы і вельмі дрэнны. Яго добрыя якасці былі прыродныя. Яго недахопы — недахопамі стагоддзя. І ўсё, што ён ні рабіў, сведчыла аб гэтым.

Ужо за год да смерці бацькі яго паважалі і баяліся як агню. Гэта пачалося так. У тысяча семсот дзевяноста чацвёртым годзе новаспечаная прыдняпроўская памешчыца Праскоўя Зубава папрасіла ў імператрыцы дазволу здаваць сваіх магілёўскіх сялян у рэкруты замест сялян з яе разанскіх вотчын, "равным образом и впредь так поступать". Дазвол далі.

— Несправядліва, — сказаў Даніла, пачуўшы пра гэта. — Чаму павінна ўдвая ісці ў салдаты тых, хто яшчэ дваццаць два гады таму зусім не ведаў рэкруцтва? Што ж, выходзіць, мы не роўныя дзеці?

Прыклад Зубавай здаўся зманлівым. Магілёскія сяляне былі дзёрзкія. Пазбавіцца ад некаторых было проста дабротай. І вось, адразу пасля Зубавай, аб тым самым папрасілі яшчэ тры паны, у якіх маёнткі былі ў Прыдняпроўі і за яго межамі, — Дзмітрыеў, Іваноў і Суканевіч.

І тады пачалося незвычайнае. Даніла не сцярпеў. Ён скарыстаў губернскі баль і выклікаў усіх трох. Яны паспрабавалі апраўдвацца — і тады Загорскі даў Суканевічу поўху, а Іванову кінуў у твар пальчатку.

Поделиться:
Популярные книги

Авиатор: назад в СССР 12+1

Дорин Михаил
13. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12+1

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2