Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Памаўчаў бы ты, — суха сказаў князь, — хрысціянін.

— Ды ён жа не хоча. Ён пратэстуе! А яны не могуць!

— А ты можаш? — спытаў князь.

Алесь апусціў галаву. Усё было скончана. Прыніжэнне няшчаснага Тромба завяршыла ўсё. Eн ненавідзеў гэтага чалавека ўсёй сілай сваёй дзіцячай нянавісці. Так, ён не мог. Але чым вінаваты Тромб?..

Тромб раптам кінуўся ўбок, даў свечку — і людзі паляцелі ад яго.

Людзі сыпанулі хто куды — той на мур, той у стайню, толькі вароты ляснулі.

Поле бітвы ў імгненне асталося за канём. А ён то

біў пярэднімі капытамі ў вароты, то насіўся па манежы.

Князь адчуў нейкую пустату і павярнуўся.

…Алеся не было побач з ім. Хлопец падлез пад жэрдкі. Ён быў ужо амаль на сярэдзіне манежа… Iшоў да каня, танюткі, вельмі маленькі на пустым, сляпуча белым крузе.

Позна было крыкнуць. Позна кінуцца надапамогу. І Вежа толькі ўчапіўся пальцамі ў валасы.

Раз'юшаны конь заўважыў новага ворага, стралою кінуўся да яго і ўскінуў у паветра страшныя пярэднія капыты.

Князь не заплюшчыў павек — проста ў яго на хвіліну пацямнела ў вачах. Зараз апусціцца капыт… Ён сам не помніў, як ногі перанеслі яго пад жэрдкі, на дапамогу, на бязглуздую дапамогу.

Конь апусціў капыты… на пілавінне. Хлопец стаяў амаль паміж ягоных ног. Шыя каня была закінута, вочы глядзелі зверху на чалавечка, і ашчэраная пашча была ў некалькіх вяршках ад Алесевага аблічча.

Над манежам вісела вострая цішыня. Крыкні — і ўсё сарвецца. І ў гэтай цішыні пяшчотны, журлівы хлапечы галасок праспяваў пяшчотныя словы:

— Не трэба… Не трэба… Тромб…

Цяжка сказаць, як гэта адбылося. Можа, конь стаміўся, можа, ён разумеў, што нельга чапаць слабога дзіцяці. Але ён адвёў храпу і гучна пырхнуў.

Рука працягнула яму на далоні кавалак цукру. Ён зноў прыціснуў вушы — у людзей за цукрам заўсёды ідзе бізун.

— Вазьмі, Тромб, — спакойна сказаў чалавечак, і ў голасе яго цяпер не было журлівасці. — Вазьмі… Ну.

Тромб скасавурыўся. Хлапчынка быў маленькі і нястрашны. І гэта белае на далоні…

Ён пацягнуўся і ўзяў цукар. І Алесь адчуў, як нешта ў ім упала, адчуў слабасць.

Князь падыходзіў да яго, і Алесь сказаў глухім, каб не расплакацца, голасам:

— Загадайце прывесці мне маю кабылку… Я хачу дадому.

Вочы іх сустрэліся. І адным гэтым позіркам стары спасціг душу дзіцяці.

— Даруй мне, сынок, — сказаў ён. — Даруй.

XVI

Яны ішлі рука да рукі. Нічога не змянілася. Толькі хлопчык увесь час пытаў, а стары ўвесь час адказваў тым самым стрыманым тонам. Нават мова была тая самая, французская, толькі цяпер князь часцей ужываў мужыцкія словы, ужываў, не націскаючы на акцэнт, не агрубляючы іх, спакойна і натуральна.

Конюхі, калі стары і малады адыходзілі ад стайні, збянтэжыліся: не было ніякага загаду аб Тромбе. А Тромб, быццам баючыся астацца адзін, пайшоў асцярожна за хлопцам, касавурачыся вачыма на людзей. І тады стары павярнуўся.

— Каня — у стайню, — суха кінуў ён, — падвойную долю аўса і фунт цукру штодзённа.

— Дарэчы, — сказаў князь суха, — я не супраць пакаштаваць качыны. Загадай,

каб засмажылі ў іспанскай падліве, з гваздзікай.

Усе здзівіліся: князь цярпець не мог ні качынага мяса, ні гваздзікі. Ён любіў з дзічыны толькі кулікоў, ды і тое пад мясцовай поліўкай.

Усё было па-ранейшаму. Толькі нянавісць хлопца знікла, даўшы месца насцярожанасці. Ён не разумеў гэтага чалавека.

А князь ішоў і, не заўважаючы хлопцавага настрою, гаварыў:

— Любіш коней? Гэта добра… Што, бацька ўсё са сваёй вінакурняй?.. Ага… хваліў, кажаш, сваю гаспадарку? Дарэмна… Пагібель гэтыя бровары, вось што.

Ішлі тым самым запушчаным паркам, дзе толькі рэдкія статуі часам нагадвалі, што гэта парк.

Натрапілі на азярцо, абкружанае высокімі штучнымі скаламі, і таму ціхае і змрочнае, як возера мёртвых. Дзед узяў з грота дзве стрэльбы.

— Бачыш на тым баку белы камень?

— Ну.

— Пацэль.

Алесь пацэліў дзвюма кулямі з трох — відаць было, як паляцелі каменныя пырскі.

— Нядрэнна, — сказаў дзед. — Ану я.

І пачаў цэліцца. Мёртва ляжала роўнядзь глыбокай, спакойнай і празрыстай вады. І тут Алесь заўважыў, што руля дзедавай стрэльбы няўхільна і цвёрда апускаецца і цяпер глядзіць проста ў ваду, у якой нерухома стаяць адбіткі чорных скал і белы кружок каменя-мішэні.

— Куды вы? — спытаў Алесь.

Замест адказу стары націснуў курок. Так і ёсць, ніжэй, бо пырснула вада. Але адначасова — Алесь аж здзівіўся — ад каменя паляцелі аскепкі. Другі стрэл. Трэці. Чацвёрты. Тое самае.

— Табе трэба навучыцца, — сказаў дзед. — Я цэлюся ў адбітак на вадзе, а куля трапляе ў сапраўдную цэль, рыкашэтам, адскочыўшы ад паверхні [58] .

— Нашто гэта? — здзівіўся Алесь.

— А на тое, што той дрэнны стралок, хто добра страляе толькі ўдзень. Вучыся страляць і ўначы. У сутонні ты часта не бачыш ворага, які ідзе другім берагам, а адбітак добра бачыш. Клікні, а потым страляй.

58

Калiсьцi стральба па адбiтках у спакойнай вадзе была ледзь не народным спортам у Прыдняпроўi. Яшчэ сто пяцьдзесят год таму назад рэдка якое паляўнiчае свята абыходзiлася без яе. Потым, калi з-за паўстанняў пачалi адбiраць зброю, звычай пачаў знiкаць, але яшчэ за сто год да нас часам сустракаўся.

У невялікі разрыў лістоты Алесь убачыў над паркам — і вышэй за ўсё вакол — узгорак з голай верхавінай, а на ім нешта ружова-аранжавае, узнесенае проста ў неба сваімі каланадамі.

— Храм сонца, — сказаў дзед. — Ён даўжэй за ўсё наваколле бачыць сонца. Але туды мы не пойдзем. Там магіла майго лепшага каня. Звалі яго — Эол. Ды толькі ўсе яго дзеці і ўнукі не тое. Быццам ён усю смеласць за адзін свой век пражыў.

— Можа, не ведалі, як за Тромба ўзяцца?

— Можа, і так… Хочаш — сабе вазьмі. I… да стрэлаў усё ж прывучы…

Поделиться:
Популярные книги

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Авиатор: назад в СССР 12

Дорин Михаил
12. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Неудержимый. Книга IX

Боярский Андрей
9. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IX

Невеста

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
8.54
рейтинг книги
Невеста

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат