Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая. Выйсце крыніц

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Алесь адчуў, што жалезны медальён на ягоных грудзях стаў гарачы.

— Яраш, — сказаў бацька, — ану ад'едзем на хвілінку.

— Давай, — сказаў Раўбіч.

Яны ад'ехалі сажняў на пяцьдзесят, да падножжа высокага кургана.

— Ну? — сказаў Раўбіч.

Бацька марудзіў.

— Ты прабач, не мая гэта справа, — сказаў ён нарэшце. — Але наваколле распусціла языкі, што цыганскія пугі… Усё пра… Раўбічава чарадзейства.

— Ты ж ведаеш, я выпісаў аж са сталіцы чалавека, каб аднавіць мазаікі ў маёй царкве, — у вачах Раўбіча нічога нельга

было пазнаць. — Ён варыць смальту, выпрабоўвае саставы, падганяе іх па колеры пад тыя кавалкі, што не асыпаліся яшчэ… Вось і ўсё.

Бацька разглядаў плецены карбач.

— Вядома, я ж кажу, што табе няма чаго палохацца… Але зацікавіліся блакітныя… Паручнік… прабач, які там вышэйшы чын, не памятаю… Мусатаў прасіў дваранскага маршалка Загорскага, каб той не падымаў залішняга шуму, калі сутарэннямі пана Раўбіча зацікавіцца жандармерыя.

— І што зрабіў маршалак Загорскі? — з усмешкай спытаў Раўбіч.

— Маршалак Загорскі не абяцаў яму задаволіць просьбу, бо гэта абразіць пачуцці дваран.

— Хіба пачуцці нашых дваран яшчэ можа нешта абразіць?

— Так… Псам няма чаго рабіць у нашых дамах. Іхняе месца на псярні, ля начовак з аўсянкай. Але ты сцеражыся, бо на маршалка таксама могуць не звярнуць увагі і абысціся без яго.

— Хай абыходзяцца, — больш цёпла сказаў Раўбіч. — Мне няма чаго баяцца… Але за высакароднасць, ва ўсякім разе, дзякуй маршалку Загорскаму… Двараніну Загорскаму.

— Няма за што, — адказаў Загорскі. — Бо сказаў табе аб гэтым не маршалак, а грамадзянін.

Абодва маўчалі. Курган над іхнімі галовамі залаціўся ад нізкага сонца.

— І той жа грамадзянін Загорскі просіць цябе, грамадзянін Раўбіч, каб ты быў асцярожны, каб ты яшчэ раз падумаў.

— Не разумею, пра што ты гэта?

— Дваранскі закалат — страшная штука, — проста ў чорныя зрэнкі Раўбіча зірнулі сінія вочы пана Юрыя. — Трэба быць высакародным і памятаць, што імя нашаму вылюдку — Мікалай, што адна гверылья скончылася гулам гармат, што франдзёрства і распушчаны язык скончацца толькі драганадамі шалёных псоў і горам для няшчаснага краю.

Твар Раўбіча задрыжаў усімі мускуламі.

— Няшчаснага краю… Я не разумею, аб чым ты гаворыш… Але дыхаць, дыхаць цяжка ад ганьбы і сораму за людзей.

— Менавіта сораму, — сказаў пан Юры. — Спадзявацца на людзей, за якіх сорамна, якіх ненавідзяць за лупцоўку і рабунак уласныя мужыкі, "гаротны народ"…

— Будзь на губернскім з'ездзе дваранства, — нечакана сказаў Раўбіч. — Абавязкова будзь.

Пан Юры зацікаўлена глянуў на яго.

— Што-небудзь будзе?

— Будзе, — сказаў Раўбіч.

— Вы?

— Не, не мы, але нам на руку.

— Буду, — сказаў пан Юры. — І толькі яшчэ раз прашу: не займайся сваім… чарадзействам, не крычы. Не насі сэрца на далоні — ведай сабе цану. Нядаўна з Пецярбурга выслалі чалавека толькі за фразу, кінутую ў тэатры.

— Якую?

— Было "Жыццё за цара". Хор спяваў: "После битвы молодецкой получили мы царя". І малады чалавек кінуў уголас: "Говорил же я вам, что драка до добра

не доводит".

— Малайчына, — сказаў Раўбіч.

Вялікасны маўклівы курган узвышаўся над імі, шызы ад палыну, ліловы ад верасу, сівы ад павуціння, спакойна-ганарлівы і высокі ў ззянні вольнага сіняга дня. Вольны капец над вольнай смерцю. І мускулістая безвалосая рука Раўбіча, упрыгожаная жалезным бранзалетам, павольна паказала на яго.

— Гэтаму лягчэй, — сказаў Раўбіч. — Шчаслівец!

XIX

Зала губернскіх дваранскіх збораў нагадвала мора ў непагоду. Уся гэтая паўкруглая зала, усе месцы за калонамі, подыюм і амфітэатр хораў — усё гэта было напхана людзьмі.

Старшыня Басак-Яроцкі, у сваім каўказскім афіцэрскім мундзіры і пры ўсіх рэгаліях, стаміўся біць малаточкам у гонг і толькі з дакорам пагойдваў галавою:

— Чорт ведае што. Дваране яшчэ называюцца. Горш за малых дзяцей.

— Дай ім выкрычацца, Пятро, — спакойна сказаў Юры Загорскі.

Ён высіўся ў першым радзе ганаровых крэслаў на подыюме. Побач з ім прыстроіўся стары граф Хаданскі. На сінім ад брытвы абліччы, як заўсёды, гуляла паблажлівая ўсмешачка.

Трохi далей, адсунуўшыся ад Таркайлы, сядзеў Iсленьеў. Румяны, як яблыка, старэчы твар яго быў нездаволены, трошкi нават грэблiвы: размовы, размовы, размовы — абрыдла.

У канцы стала, ля урны, наводдаль ад усіх, распанела, з мяккай старэчай грацыяй разваліўся ў крэсле стары Вежа. Рукою прыкрыў рот. Людзям у зале відаць было паўзверх рукі хітрае, з іскрай, вока.

Пан Юры, маршалак Юры — бо тут ён быў зусім іншы, невядома адкуль і веліч узялася — абводзіў вачыма залу.

…Усе знаёмыя, кожны твар, кожная постаць. Вунь сядзіць адзіная сярод усіх жанчына, Надзея Клейна (у яе ў доме няма дарослых мужчын, і ездзіць яна ў зборню прынцыпова). А вось там хвалюецца пан Мнішак з яго замучаным тварам і стрыманым гонарам у вачах. Ля яго Раткевіч Юллян, галава малодшага роду Загорскіх, чалавек з нервовым жаўтаватым абліччам. Ён гаворыць аб нечым з Мнішкам. Часам да іх схіляецца з задняга рада галава Міколы Браніборскага, таксама сваяка з малодшага роду. Непрыемная галава, сквапная, з хваткім, як у галаўня, ротам. Гэты, відавочна, запраўляе справамі ў сваім кутку і зараз нешта рыхтуе.

У першым радзе жоўчнае, знясiленае нейкай неадчэпнай думай аблiчча Яраша Раўбiча. На падлакотнiку крэсла цяжка ляжыць безвалосая рука з жалезным бранзалетам. Вочы-правалы часам сустракаюцца з вачыма пана Юрыя i змяжаюцца, як у стомленай птушкi.

…Пан Іван Таркайла з братам. Гэтыя, відаць, нешта прачулі, бо сядзяць насцярожана. Абодва пышнавусыя, абодва ў дыхтоўных, на сто год, сурдутах.

"Ох, нешта будзе. Дальбог, будзе", — думае пан Юры.

Тым больш што ў заднім радзе сядзіць далёкі брацік жонкі, любенькі пан Кастусь Кроер, распатланы, як заўжды на падпітку, з ашалелымі шэрымі вачыма, такімі вар'яцкімі, што хоць ты перахрысціся, зазірнуўшы ў іх выпадкам.

Поделиться:
Популярные книги

Восход. Солнцев. Книга XI

Скабер Артемий
11. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга XI

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Безродный

Коган Мстислав Константинович
1. Игра не для слабых
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Безродный

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Счастливый торт Шарлотты

Гринерс Эва
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Счастливый торт Шарлотты

На три фронта

Бредвик Алекс
3. Иной
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
На три фронта

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25