Казкi (на белорусском языке)

на главную

Жанры

Поделиться:

Казкi (на белорусском языке)

Шрифт:

Браты Грым

КАЗКI

ГЕНЗЕЛЬ I ГРЭТЭЛЬ

Жыў на ўзлессi глухога бору бедны дрывасек са сваёй жонкаю i дваiмi дзецьмi; хлопчыка называлi Гензель, а дзяўчынку - Грэтэль. Жыў дрывасек надгаладзь; але наступiла аднойчы на той зямлi такая дарагоўля, што не было за што яму купiць нават хлеба замарыць чарвячка.

I вось пад вечар, лежачы на пасцелi, пачаў ён думаць, i ўсё адольвалi яго розныя думкi i клопаты; паўздыхаў ён i кажа жонцы:

– Што ж цяпер будзе з намi? Як нам пракармiць няшчасных дзяцей, нам i самiм

няма чаго есцi!

– А ведаеш што, - адказала жонка, - давай раненька, як толькi пачне днець, завядзём дзяцей у лес, у самы глухi гушчар; запалiм iм вогнiшча, дадзiм кожнаму па лусце хлеба, а самi пойдзем на работу i пакiнем iх адных. Дарогi дадому яны не знойдуць, вось мы ад iх i пазбавiмся.

– Не, жонка, - гаворыць дрывасек, - гэтага я не зраблю, бо сэрца ў мяне не камень, я дзяцей адных кiдаць у лесе не магу, там нападуць на iх дзiкiя звяры i iх з'ядуць.

– Эх ты, дурань!
– зазлавала жонка.
– Учацвярых жа мы ўсе з голаду прападзем, i застанецца толькi адно - труны збiваць.
– I яна грызла яго да той пары, пакуль ён з ёй згадзiўся.

– А ўсё ж шкада мне маiх няшчасных дзяцей!
– сказаў дрывасек.

Галодныя дзецi не спалi, дык чулi ўсё, што i як гаварыла мачыха iхняму бацьку. Залiлася Грэтэль горкiмi слязьмi i кажа Гензелю:

– Мусiць, нам цяпер загiнуць прыйдзецца.

– Цiшэй, Грэтэль, - прамовiў Гензель, - не бядуй, я што-небудзь ды прыдумаю, як нам выратавацца.

I вось калi бацькi заснулi, ён падняўся, надзеў сваю куртачку, адчынiў дзверы ў сенi i цiхенька выйшаў на двор. У гэты час ярка свяцiў месяц, i белыя каменьчыкi, што ляжалi перад хаткай, блiшчэлi, быццам кучкi сярэбраных манетаў.

Гензель нагнуўся i напоўнiў iмi кiшэню. Пасля вярнуўся ён у хату i шапнуў Грэтэль:

– Суцешся, мiлая сястрычка, спi сабе цяпер спакойна, Бог нас не пакiне. I тут жа ён зноў лёг на сваю пасцель.

Толькi пачаўся свiтанак, яшчэ i сонейка не ўзыходзiла, а мачыха падышла ўжо i пачала будзiць iх:

– Гэй вы, лежнi, час падымацца, збiрайцеся з намi ў лес па дровы!

Дала яна кожнаму з iх па лусце хлеба i кажа:

– Вось гэта будзе вам на полудзень; ды глядзiце, не з'ешце ўсяго раней часу, больш нiчога я вам не дам.

Грэтэль схавала хлеб у свой фартух, бо ў Гензеля кiшэня поўнiлася каменнямi. I яны сабралiся iсцi разам у лес. Прайшлi яны крыху, раптам Гензель запынiўся, азiрнуўся, паглядзеў на хацiну, - так вось ён раз за разам азiраўся i запыняўся. А бацька яму i кажа:

– Гензель, чаго гэта ты ўсё азiраешся ды азiраешся? Не марудзь, iдзi шпарчэй.

– Ах, татачка, - адказаў яму Гензель, - я ўсё гляджу на сваю белую кошачку, вунь сядзiць яна на страсе, нiбы хоча сказаць мне "бывай".

А мачыха i гаворыць:

– Эх, дурань ты, гэта ж не твая котка, гэта ранiшняе сонца блiшчыць на трубе.

А Гензель зусiм i не на кошачку пазiраў, а даставаў з кiшэнi i кiдаў на дарогу блiскучыя каменьчыкi.

Вось увайшлi яны ў самую лясную нетру, а бацька i кажа:

– Ну, дзецi, збiрайце тут галлё, а я зраблю вам цяпельца, каб вы не ахаладалi.

Гензель i Грэтэль нанеслi шмут галля. Падпалiлi яго. Калi полымя добра ўспыхнула, мачыха падае голас:

– Ну, дзеткi, кладзiцеся цяпер ля вогнiшча ды адпачнiце як след, а мы пойдзем у лес дровы секчы. Закончым працу, вернемся сюды i возьмем вас дахаты.

Селi Гензель i Грэтэль ля агню, i, калi надышоў поўдзень, кожны з iх з'еў па кавалачку хлеба. Яны ўвесь час чулi стук сякеры i думалi, што iхнi бацька дзесьцi паблiзу. Але гэта быў зусiм не стук сякеры, а цурбана, якi навязаў дрывасек да сухога дрэва, i ён, гайдаючыся ад ветру, стукаў аб ствол.

Доўга сядзелi яны вось так ля агню, ад стомы пачалi злiпацца iхнiя вочы, i яны моцна-моцна заснулi. А калi прахапiлiся, была ўжо глухая ноч. Заплакала Грэтэль i кажа:

– Як жа нам цяпер выбрацца з лесу?

Пачаў Гензель яе суцяшаць.

– Пачакай крышачку, хутка ўзыдзе месяц, i мы тады знойдзем дарогу.

Калi ўзышоў месяц, узяў Гензель сястрычку за руку i патупаў ад каменьчыка да каменьчыка, а зiхацелi яны, быццам новыя сярэбраныя грошы, i падказвалi дзецям сцежку-дарожку. Яны iшлi ўсю ноч бесперапынна i падышлi на свiтанку да бацькавай хацiны.

Яны пастукалi, мачыха адчынiла iм дзверы; бачыць яна, што гэта Гензель i Грэтэль, i кажа:

– Што ж гэта вы, паганыя дзецi, так доўга спалi ў лесе? А мы ўжо думалi: вы дахаты не хочаце вяртацца.

Узрадаваўся бацька, убачыўшы дзяцей, - было ў яго на душы цяжка, што кiнуў ён iх адных.

А хутка зноў насталi голад i нястача, i дзецi падслухалi, як мачыха ўночы, лежачы ў пасцелi, гаварыла бацьку:

– У нас зноў усё ўжо з'едзена, засталося толькi паўакрайца хлеба, вiдаць, нам хутка будзе канец. Трэба ўсё ж нам ад дзяцей пазбавiцца: давай завядзем iх у лес яшчэ далей, каб не знайшлi яны дарогу дадому, iншага выйсця ў нас няма.

Зашчымела, забалела дрывасекава сэрца, i ён падумаў: "Ужо лепей мне апошняй крошкай з дзецьмi падзялiцца". Але жонка i чуць пра тое не хоча, пачала яго лаяць i папiкаць. I вось - як пагана пачнеш, дык добра не скончыш, - саступiў ён раз, давялося яму i цяпер саступiць.

Дзецi яшчэ не спалi i чулi ўсю гэтую гаману. I толькi бацькi заснулi, падняўся Гензель зноў, каб выйсцi на двор i назбiраць каменьчыкаў, як i ў мiнулы раз, але мачыха замкнула дзверы, i Гензель выйсцi з хацiны не змог. Ён пачаў суцяшаць сваю сястрычку i кажа:

– Не плач, Грэтэль, спi спакойна, Бог нам як-небудзь ды паспрыяе.

Ранiчкай прыйшла мачыха i ўстурыла дзяцей з пасцелi. Дала iм кавалак хлеба, ён быў яшчэ меншы, чым той раз. Па дарозе ў лес Гензель крышыў хлеб у кiшэнi, усё запыняўся i кiдаў хлебныя крошкi на дарогу.

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.8 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[7.5 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Заплатить за все

Зайцева Мария
Не смей меня хотеть
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Заплатить за все

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Гром над Империей. Часть 1

Машуков Тимур
5. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 1

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Защитник

Астахов Евгений Евгеньевич
7. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Защитник

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Приручитель женщин-монстров. Том 4

Дорничев Дмитрий
4. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 4

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев