Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Божа, ды памажы ж ты нам!
– усклiкнула яна.
– Лепш бы нас разарвалi дзiкiя звяры ў лесе, тады хоць бы загiнулi мы разам.
– Ну, годзе ныць!
– закрычала старая.
– Цяпер табе нiхто не паможа.
Ранiчкай Грэтэль павiнна была падняцца, выйсцi на двор, пачапiць кацёл з вадою i раскласцi агонь.
– Спачатку мы спячом хлеб, - сказала старая, - я ўжо выпалiла печ i замясiла цеста.
– Яна штурхнула бедную Грэтэль да самай печы, адкуль ледзь не апалiла яе пякельным полымем.
– Ну, лезь у печ, - загадала
Толькi паспрабавала Грэтэль лезцi ў печ, як ужо старая тут жа наладзiлася зачынiць яе там засланкай, каб Грэтэль засмажыць, а потым i з'есцi. Ды Грэтэль здагадалася, што задумала старая, i кажа:
– Ды я не ведаю, як гэта зрабiць, як мне туды залезцi.
– Вось дурная гуска, - незадаволена сказала старая, - глядзi, якiя вялiкiя чалеснiкi, я i то магу туды залезцi, - i яна ўзабралася на прыпек i засунула галаву ў печ.
Тут Грэтэль як пiхне ведзьму, ды так, што тая апынулася ў самым полымi. Хуценька Грэтэль прыкрыла печ жалезнай засланкаю i заперла на засаўку. У-ой як страшэнна завыла ведзьма! А Грэтэль пабегла; i згарэла ведзьма-душагубка ў страшэннай пакуце.
Кiнулася Грэтэль хутчэй да Гензеля, адчынiла хлеў i ўсклiкнула:
– Гензель, мы выратаваныя: старая ведзьма згiнула!
Выiмчаў Гензель з хлява, быццам птушка з клеткi, калi адчыняць перад ёй дзверцы. Як узрадавалiся яны, як кiнулiся адно да аднаго, як скакалi яны ад уцехi, як моцна яны цалавалiся! I паколькi iм не было чаго цяпер баяцца, дык яны ўвайшлi ў ведзьмiну хацiну, а стаялi там усюды па кутах куфэркi з жэмчугам i каштоўнымi каменьчыкамi.
– Гэтыя, бадай, будуць лепшыя за нашыя пясчанiкi, - сказаў Гензель i напоўнiў самацветамi поўныя кiшэнi.
– Мне таксама хочацца што-небудзь прынесцi дадому, - прамовiла Грэтэль i насыпала каменьчыкаў у фартух.
– Ну, а цяпер бяжым хутчэй адсюль, - сказаў Гензель, - бо нам трэба яшчэ выбрацца з ведзьмiнага лесу.
Вось прайшлi яны подбегам гадзiны са дзве i натрапiлi нарэшце на вялiкае возера.
– Не перабрацца нам цераз яго, - засмуцiўся Гензель, - нiдзе не бачна нi кладачкi, нi мосцiка.
– Ды i лодачкi нiдзе не вiдаць, - уздыхнула Грэтэль, - а вунь плыве белая качачка; калi я яе папрашу, яна паспрыяе нам перабрацца на той бераг.
I папрасiла Грэтэль:
– Кача, качачка, хутчэй
Падплывi да нас яшчэ.
Няма сцежкi, няма кладкi
Перапраў нас неадкладна!
Падплыла качачка, сеў на яе Гензель i паклiкаў сястрычку, каб i яна села побач з iм.
– Не, - адказала Грэтэль, - качачцы будзе зацяжка; няхай перавязе яна спачатку цябе, а потым i мяне.
Так добрая качачка i зрабiла, i калi яны шчаслiва перабралiся на той бераг i пайшлi далей, дык лес пачаў iм усё больш знаёмець, i яны заўважылi нарэшце здалёку бацькоўскi дом. Тут з радасцi яны кiнулiся бегчы, ускочылi ў пакой i прыпалi да бацькi.
З таго часу як той звёў дзяцей у лес, не было ў яго нi хвiлiны вясёлага
I скончылася iхняя нястача i гора, i пачалi жыць яны шчаслiва ўсе разам.
Тут i казка запыняецца,
А вунь мышка наперад спяшаецца;
Хто зловiць яе, той
Пашые сабе шапку скураную,
Ды вялiкую, не малую.
ШЭСЦЬ ЛЕБЕДЗЯЎ
Паехаў аднойчы кароль на паляванне ў вялiкi глухi лес; без стомы ганяўся ён за звярамi, i нiхто з яго людзей не мог за iм паспець. А тут ужо добра такi звечарэла; прытрымаў тады кароль свайго каня, азiрнуўся i бачыць, што заблудзiўся. Давай ён шукаць дарогу, але знайсцi нiяк не можа.
I вось убачыў ён у лесе бабульку, галава ў яе аж траслася ад старасцi; а iшла яна проста насустрач яму, i была то ведзьма.
– Бабуля, - звярнуўся кароль да яе, - цi не маглi б вы паказаць мне дарогу з лесу?
– О, так, ваша ягамосць кароль, - адказала яна, - я гэта магу, але пры адной умове, калi вы не выканаеце яе, то не выйсцi вам з лесу нiколi i загiнеце вы тут ад голаду.
– А якая ж гэта ўмова?
– пытаецца кароль.
– Ёсць у мяне дачка, - гаворыць старая, - яна такая прыгажуня, якой вам у цэлым свеце не знайсцi, i вартая яна таго, каб стаць вашай жонкай; калi вы згодны зрабiць яе каралевай, дык я пакажу вам дарогу з лесу.
Кароль ад страху згадзiўся, i старая прывяла яго ў сваю хацiну, дзе ля печы сядзела яе дачка. Яна сустрэла караля так, нiбыта толькi яго i чакала; i ўбачыў кароль, што яна вельмi прыгожая, аднак яна не спадабалася яму, i ён не мог пазiраць на яе без затоенага страху. Калi кароль пасадзiў дзяўчыну на каня, старая паказала яму дарогу i кароль зноў вярнуўся ў свой каралеўскi замак, дзе яны i справiлi вяселле.
А кароль ужо быў аднойчы жанаты, i ад першай жонкi было ў яго сямёра дзяцей - шэсць хлопчыкаў i адна дзяўчынка, i любiў ён iх больш за ўсё на свеце. Але ён баяўся, каб не пачала мачыха дрэнна з iмi абыходзiцца, каб не зрабiла iм якога лiха, i вось адвёз ён iх у таемны замак, якi знаходзiўся якраз пасярод лесу. Ён быў так схаваны ў лясным гушчары i так цяжка было адшукаць да яго дарогу, што i сам кароль не знайшоў бы яе, каб не падаравала яму адна чарадзейка клубок чароўных нiтак; i быў той клубок такi, што варта кiнуць яго перад сабою, як ён сам размотваўся i паказваў шлях-дарогу.
Вельмi часта ездзiў кароль да сваiх любiмых дзяцей у лес; i нарэшце каралева зацiкавiлася пастаяннымi яго адлучкамi; захацелася ёй даведацца, што ён робiць у лесе адзiн. Шмат грошай дала яна сваiм слугам, i яны выдалi ёй таямнiцу, а таксама расказалi пра клубок нiтак, якi адзiны можа паказаць туды дарогу. I не мела яна спакою да той пары, пакуль не выведала, дзе кароль хавае гэты клубок; затым пашыла яна з шоўку маленькiя белыя сарочкi i зашыла ў iх свае чары, бо яшчэ ад мацi ведала яна сакрэты чарадзейства.