Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Кравец паназбiраў у кiшэнi камянёў, а пасля ўзабраўся на дрэва, усеўся на галiне, якая акурат звiсала над велiканамi i пачаў кiдаць тыя камянi на грудзi аднаму з грозных храпуноў, камень за каменем. Велiкан доўгi час нiчога не заўважаў, але нарэшце прачнуўся, таўкануў сябра ў бок ды кажа:
– Ты чаму мяне б'еш?
– Гэта табе прыснiлася, - адказвае яму той, - я цябе нават пальцам не крануў.
– I яны зноў улеглiся спаць. А кравец зноў выняў камень ды скiнуў яго на другога велiкана.
– Што гэта?
– гукнуў другi.
– Ты чым у мяне шпурлянуў?
– Не шпурляў я
Так сварылiся велiканы нейкi час, а, калi нарэшце абрыдла гэта, памiрылiся ды зноў заснулi.
Кравец тым часам зноў пачаў гульню, выбраў камень ямчэйшы i з усяе сiлы запусцiў яго ў грудзi першаму велiкану.
– Ну, ведаеш, гэта ўжо занадта!
– закрычаў той i ўскочыў, як ашалелы, схапiў свайго сябру за грудзi i грукнуў аб дрэва, ажно яно закалацiлася. Другi велiкан адказаў тым жа, i яны абодва так раззлавалiся, што пачалi вырываць дрэвы ды бiць iмi адзiн аднаго, пакуль не пападалi мёртвымi на зямлю.
Тут кравец саскочыў з дрэва. "Шчасце яшчэ, - сказаў, пачухаўшы патылiцу, што яны да майго дрэва не дабралiся, давялося б мне тады скакаць, як вавёрцы, з дрэва на дрэва, з галiны на галiну. Ды не страшна - мы людзi жвавыя!" Ён выняў свой меч i з усяе сiлы грукнуў iм велiканаў у грудзi, пасля гэтага выйшаў з лесу да каралеўскiх коннiкаў i кажа:
– Справа зроблена, я прыкончыў абоiх. Аднак жа цяжкавата было; яны так перапалохалiся, што ажно дрэвы з зямлi вырывалi, каб баранiцца неяк, ды хiба ўратуешся ад таго, хто семярых адным махам на зямлю валiць.
– А вас не паранiлi?
– пытаюць коннiкi.
– Не-а, усё абышлося, - адказвае кравец, - i валасiнкi не ўпала.
Коннiкi не паверылi i пайшлi ў лес паглядзець. Бачаць, а там велiканы плаваюць у лужыне ўласнай крывi, а вакол iх павырываныя з карэннем дрэвы ляжаць.
I вось тады патрабаваў кравец ад караля абяцанай узнагароды, а той ужо так раскайваўся, што дужа шмат наабяцаў i пачаў прыдумваць, як бы нарэшце пазбавiцца ад гэтага героя.
– Перш чым ты атрымаеш маю дачку ў жонкi i палову каралеўства, - сказаў ён краўцу, - ты павiнен здзейснiць яшчэ адну геройскую справу. Жыве ў лесе адзiнарог, ён нам чынiць вялiкую шкоду, то злавi яго.
– Адзiнарога баюся яшчэ менш, чым двух велiканаў; семярых звалiць адным махам здолеў, злаўлю i адзiнарога.
Узяў ён з сабой вяроўку, сякеру, зайшоў у лес, каб падпiльнаваць таго рагатага звера. А людзям, якiя былi прыстаўлены яму дапамагаць, сказаў, каб чакалi на ўскрайку лесу. Доўга чакаць адзiнарога не давялося; той хутка з'явiўся i кiнуўся на краўца, намерыўшыся нанiзаць чалавека на рог.
– Цiшэй, цiшэй, пачвара, - кажа кравец.
– Так справа не пойдзе.
Ён спынiўся i пачаў чакаць, пакуль звер наблiзiцца, пасля жвава адскочыў i схаваўся за дрэва. Адзiнарог, якi шалёна iмчаўся, з усяе сiлы загнаў рог у дрэва, ды так моцна, што раве, круцiцца, а выцягнуць рог не можа, так i злавiўся.
– Цяпер птушачка ў маiх руках, - сказаў задаволена кравец i, выйшаўшы са схованкi, накiнуў адзiнарогу на шыю вяроўку, пасля адсек яму сякерай рог, i, калi ўсё было зроблена чын-чынам, вывеў звера з лесу i пакiраваў да караля.
Але кароль i на гэты раз не хацеў аддаваць наабяцанага i выказаў краўцу трэцяе патрабаванне. Цяпер павiнен ён быў злавiць дзiкага вепра для будучага вяселля, гэты звер чынiць лесу вялiкую шкоду, падкопваючы дрэвам карэнне. Дапамагчы краўцу павiнны былi егеры.
– Хай будзе так, - пагадзiўся кравец, - i гэта для мяне дзiцячая пацеха!
Егераў з сабой у лес ён не ўзяў, i яны былi гэтым вельмi задаволены, бо дзiк неаднойчы ганяў iх мiж дрэў i зноў сустракацца з iм не было нiякай ахвоты.
Калi дзiк заўважыў краўца, то адразу, з пенай на лычы, кiнуўся на чалавека, збiраючыся збiць яго з ног ашчэранымi iкламi. Але жвавы герой паспеў ускочыць у каплiчку, што стаяла паблiзу, i iмгненна выскачыў з яе праз акенца, з iншага боку. Дзiк таксама ўскочыў у каплiцу, а кравец тым часам аббег вакол будынiны ды зачынiў дзверы, - тут люты звер i злавiўся: быў ён дужа няўклюдны, тоўсты, каб выскачыць праз акно.
Паклiкаў тады кравец егераў, каб тыя ўласнымi вачыма пабачылi злоўленага звера, а сам пакiраваў да караля; i як ужо вяльможнаму не хацелася, а давялося-такi стрымаць абяцанае слова, i ён выдаў краўцу сваю дачку ў жонкi i перадаў палову каралеўства.
Ведаў бы ён, што стаiць перад iм не вялiкi герой, а звычайны кравец, то зрабiлася б яму дужа кепска.
Вяселле адсвяткавалi з вялiкай раскошай ды малой радасцю; i вось зрабiўся кравец каралём.
Праз нейкi час пачула ноччу маладая каралева, як яе муж у сне размаўляе: "Хлапчына, пашый мне куртку ды залатай порткi, а не зробiш, адлупцую аршынам". Тут i здагадалася яна, з якога завулка родам яе суджаны; ранкам расказала пра сваё гора бацьку i пачала слёзна прасiць яго, каб ён пазбавiў яе ад такога мужа. Пачаў кароль суцяшаць яе ды кажа:
– Гэтай ноччу ты свой пакой не запiрай, мае слугi будуць стаяць ля дзвярэй, i як толькi кравец засне, яны звяжуць яго i аднясуць на карабель, якi звязе самазванца ў далёкую краiну.
Каралева такiм абяцаннем засталася задаволеная, але каралеўскi зброеносец, якi ўсё гэта чуў, будучы верным маладому каралю, паведамiў яму пра ўсё гэта.
– Я iх не баюся, - сказаў кравец.
Вечарам ён улёгся, як звычайна, у пасцель са сваёй жонкай. Яна падумала, што ён заснуў, паднялася, адчынiла дзверы ды зноў лягла ў пасцель. А кравец зрабiў выгляд, быццам моцна спiць i пачаў, як скрозь сон, мармытаць: "Хлапчына, пашый мне куртку ды залатай порткi, а не зробiш, адлупцую аршынам! Я пабiў семярых адным махам, забiў двух велiканаў, вывеў з лесу адзiнарога, злавiў дзiкага вепра - цi ж мне баяцца тых, хто стаiць за дзвярыма!"
Пачулi слугi, што мармыча кравец i ахапiў iх такi страх, што яны збеглi куды вочы глядзяць. I нiхто з тае пары не адважыўся чапаць краўца.
I вось, як быў кравец каралём, так на ўсё жыццё iм i застаўся.
КАЗКА ПРА ТАГО, ХТО ХАДЗIЎ СТРАХУ ВУЧЫЦЦА
Былi ў бацькi два сыны. Старэйшы разумны ды талковы, усё ў яго ладзiлася. А малодшы - дурань. Нiчога нiбыта не разумеў i да вучобы быў няздатны. Людзi пра яго казалi:
– З гэтым бацька набярэцца клопату!
Меў, праўда, i старэйшы сын адну загану: быў баязлiвы. Пасылае, бывала, бацька куды-небудзь, а на вулiцы ўжо цёмна, то ён заўсёды просiцца: