Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Iдзi за мной, - сказаў возчык, - я дапамагу табе.
Пад вечар яны прыпынiлiся ў карчме, вырашылi там пераначаваць.
Гаспадар карчмы, як толькi даведаўся, чаго жадае малады хлопец, сказаў яму:
– Калi табе хочацца навучыцца страху, то выпадак для гэтага ёсць.
Гаспадар расказаў яму, што непадалёк ад карчмы стаiць заварожаны замак. Варта там правесцi тры ночы запар, i страху можна навучыцца.
– Няўжо?!
– Слухай, хлопча, - таямнiча паведамiў карчмар, - кароль таго
Як толькi развiднела, пайшоў хлопец да караля i кажа:
– Калi будзе дазволена, то я хацеў бы правесцi тры ночы ў вашым зачараваным замку.
Каралю спадабаўся адчайны юнак, ён i прапанаваў:
– Прасi ў мяне тры рэчы, можаш iх узяць з сабой у замак.
Хлопец адказаў:
– Дайце мне агню, сталярны станок i такарны разам з разцом.
Кароль загадаў удзень занесцi ўсё гэта ў замак. А ноччу хлопец-смяльчак пайшоў туды. У адным з пакояў расклаў агонь, паставiў побач сталярны станок, а на такарны сам усеўся, зноў пачаў мармытаць:
– Ах, каб мне стала страшна!
Апоўначы чуе дзiўныя галасы:
– Мяў-мяў! Як нам холадна!
– Эй, вы, дурнi, - крыкнуў хлопец.
– Калi вам холадна, то падсаджвайцеся да агню ды грэйцеся.
I толькi ён так сказаў, як да яго скокнулi дзве вялiзарныя чорныя кошкi. Селi па баках, вочы агнямi гараць. Крыху сагрэлiся i прапануюць:
– Прыяцель, а давай у карты згуляем.
– Чаму б не згуляць - пагадзiўся хлопец.
– Толькi пакажыце спярша вашы лапы.
I выпусцiлi кошкi свае кiпцюры.
– Э-э, якiя яны ў вас доўгiя! Iх трэба крыху абрэзаць.
Схапiў ён кошак за шкiркi, падняў на сталярны станок i моцна прыкруцiў лапы. Пасля, мёртвых, выкiнуў праз вакно ў ваду.
Толькi прысеў ля агню, як з усiх куткоў павылазiлi чорныя кошкi i чорныя сабакi на распаленых ланцугах. Яны страшна крычалi, раскiдвалi агонь, хацелi яго патушыць.
Гэта раззлавала хлопца. Ухапiў ён разец i давай ганяць страшыдлаў. Каго забiў, выкiнуў у сажалку. Астатнiя разбеглiся.
Вярнуўся ён да агню, раздзьмуў яго, захацелася яму паспаць. Азiрнуўся, бачыць у куце вялiкi ложак.
– Гэта якраз мне i трэба, - узрадаваўся юнак.
А як толькi ўлёгся, ложак той пачаў рухацца i пакацiўся па замку, як бы ў яго запрэглi вараных. Праз парогi i лесвiцы, то ўнiз, то ўверх. Ды раптам гуп!-гуп!
– перакулiўся ложак, бытта гара на хлопца навалiлася. Вызвалiўся з-пад яго i кажа:
– Хай на iм катаецца той, каму ахвота.
Лёг ля свайго агню i заснуў. Так моцна спаў, што кароль, калi ранiцай убачыў яго, думаў ён мёртвы:
– Шкада мне хлопца-прыгажуна.
Пачуў гэта юнак i прачнуўся, сказаў:
– Усё было добра. Адна ноч прайшла, перажыву i дзве астатнiя.
Вярнуўся хлопец да карчмара, а той вачам сваiм не верыць, пытаецца:
– Ну, навучыўся страху?
– Не, усё марна. Ах, каб хто расказаў мне, што гэта за страх!
На другую ноч зноў пайшоў смяльчак у стары замак. Сеў ля агню, думае. З прыходам поўначы пачулiся шумы, стукi. Раптам з трубы выскачыла палова чалавека i звалiлася перад iм.
– Гэй, - крыкнуў хлопец, - а дзе ж другая палова? Гэтага мала!
Зноў падняўся шум, усё загрымела, завыла, i з трубы выпала другая палова.
– Пачакай, я для цябе раздзьму агеньчык.
Раздзьмуў, азiрнуўся, бачыць - страшны чалавек усеўся на яго месца.
– Так мы не дамаўлялiся, - зазлаваў юнак.
– Лаўка мая!
Спiхнуў ён страшыдла i ўсеўся на сваё месца. I выпала потым з трубы багата яшчэ такiх жа людзей. Яны прыцягнулi косткi мерцвякоў, два чарапы i пачалi гуляць у кеглi. Юнак пацiкавiўся:
– Слухайце, вы, а цi нельга з вамi пагуляць?
– Можна, калi грошы ў цябе водзяцца.
– Грошай хапае. А вось кеглi ў вас не зусiм круглыя.
Узяў ён чарапы, прыладкаваў iх на такарны станок, абтачыў.
– Так-то лепш будуць качацца. Цяпер гульня пойдзе весялей!
Згуляў юнак з iмi, прайграў крыху грошай. А як толькi пачало развiдняць, усе страшыдлы разбеглiся. Ён яшчэ паспеў моцна заснуць.
Прыходзiць ранiцай кароль:
– Ну, як гэту ноч правёў?
– У кеглi гуляў, некалькi талераў прайграў.
– А хiба табе не было страшна?
– Што вы, весела было. Эх, уведаць бы мне толькi, што такое страх!
На трэцюю ноч да хлопца з'явiлiся шэсць велiканаў. Прынеслi на пахавальных насiлках памёршага стрыечнага брата. Ён ляжаў халодны ў труне.
Юнак узяў нябожчыка на рукi, падсеў з iм да агню, пачаў расцiраць халодныя рукi. Нiчога не дапамагло, кроў не разыходзiлася па жылах. Тады хлопец вырашыў легчы з iм у пасцель i сагрэць яго сваiм целам. Так i зрабiў.
Адагрэўся мярцвяк, заварушыўся ды як крыкне:
– А цяпер я цябе задушу!
– Што?!
– здзiвiўся хлопец.
– Ты мне так хочаш аддзячыць? Калi так, то вяртайся ў сваю дамавiну.
Ён падняў мерцвяка, кiнуў яго ў дамавiну i прыкрыў векам. З'явiлiся шэсць велiканаў i вынеслi яго.
– Усё нiяк не робiцца мне страшна, - сам сабе паскардзiўся хлопец.
Тады раптам да яго падступiўся адзiн з велiканаў, ростам вышэй за ўсiх i старэйшы за iх, з доўгай сiвой барадой, закрычаў:
– Ах ты, хлапчук! Ты зараз даведаешся, што такое страх. Ты павiнен памерцi!