Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Як гэта?!

– Вось зараз...

Страшыдла працягнула рукi да хлопца, хацела ўхапiць яго, але ён выкруцiўся i сказаў:

– Цiшэй, няма чаго рукi распускаць! Калi ты моцны, то i я не слабы.

– Давай памераемся сiлай!

Велiкан павёў хлопца ў кузню, узяў сякеру i адным махам увагнаў кавадла ў зямлю.

– Я здолею не горш, - сказаў хлопец i падышоў да другога кавадла.

Стары сагнуўся, каб лепей бачыць, як юнак будзе заганяць кавадла ў зямлю. Барада яго апусцiлася.

А хлопец хуценька адсунуў кавадла дый зашчамiў у яго бараду страшыдлы.

– Вось ты i трапiў да мяне! Цяпер твая чарга памiраць.

Пачаў велiкан стагнаць, прасiцца. Паабяцаў вялiкае багацце. Паверыў хлопец, адпусцiў яго.

Павёў стары ў падзямелле замка i паказаў юнаку тры куфры, поўныя золата.

– Адна частка золата, - сказаў ён, - беднякам, другая - каралю, а трэцяя табе.

Мiж тым прабiла дванаццаць, i дух знiк. Хлопец застаўся адзiн упоцемку. Стаў прабiрацца вобмацкам. Знайшоў дарогу да пакоя, дзе гарэў агонь, i заснуў.

Прыходзiць ранiцай кароль, пытае:

– Ну што, цяпер страху навучыўся?

– Не!.. Пабываў тут мой памёршы стрыечны брат. Прыходзiў нейкi барадач, але што такое страх, так мне нiхто i не сказаў.

Кароль паведамiў яму:

– Ты замак мой вызвалiў ад чараў, можаш цяпер жанiцца на маёй дачцэ.

– Гэта добра, - адказаў хлопец, - але што такое страх, я так i не ведаю.

Паднялi з падзямелля золата. Згулялi вяселле. Малады кароль, як нi кахаў сваю жонку, як нi быў задаволены, а не-не дый паўтараў:

– Каб стала мне страшна!

Надакучыла слухаць такое каралеве. От аднойчы служанка i кажа ёй:

– У гэтай справе я дапамагу. Ён страху навучыцца!

Пайшла яна да ручая, якi бруiўся ў садзе, набрала поўны цэбар печкуроў. Ноччу, як толькi малады кароль заснуў, сцягнула жонка з яго коўдру i вылiла на яго поўны цэбар халоднай вады з печкурамi. Пачалi маленькiя рыбкi скакаць, цялёпкацца па целе маладога караля, ад чаго ён прачнуўся ды як закрычыць:

– Вой, мiлая жонка, як мне страшна, як страшна! Так, цяпер я ўжо ведаю, што такое страх!

КАРОЛЬ ДРАЗДАБАРОД

У аднаго караля была дачка, якая праславiлася на ўвесь свет сваёй прыгажосцю. I праўда, красуняй яна была вышэй усякай пахвалы, але затое i ганарыстая, як нiхто. Нiкога з жанiхоў не лiчыла яна вартым сваёй рукi. Хто нi сватаўся да яе, усе атрымлiвалi адмову ды яшчэ якое-небудзь злое слоўца цi насмешлiвую мянушку ў дадатак. Стары кароль усё дараваў сваёй адзiнай дачцэ, але пад канец нават яму надакучылi яе капрызы i дзiвацтвы.

Ён загадаў наладзiць пышнае свята i склiкаць з далёкiх краёў i суседнiх гарадоў усiх маладых людзей, якiя яшчэ не згубiлi надзею спадабацца каралеўне i дабiцца яе прыхiльнасцi.

З'ехалася нямала жанiхоў. Iх паставiлi ў рад, аднаго за другiм, па старшынству роду i велiчынi

даходу. Спачатку стаялi каралi i наследныя прынцы, потым - герцагi, потым - князi, графы, бароны i, нарэшце, простыя дваране.

Пасля гэтага каралеўну павялi ўздоўж раду, каб яна магла паглядзець на жанiхоў i выбраць сабе мужам таго, хто больш за ўсiх прыйдзецца па сэрцу.

Але i на гэты раз нiхто не прыглянуўся каралеўне.

Адзiн жанiх здаўся ёй надта тоўстым.

– Пiўная бочка!
– сказала яна.

Другi - цыбатым i даўганосым, як журавель на балоце.

– Жураўлiныя доўгiя ногi не знойдуць шляхi-дарогi.

Трэцi ростам не ўдаўся.

– Ад зямлi не вiдаць - баюся растаптаць!

Чацвёртага яна знайшла надта бледным.

– Белы як смерць, худы як жардзiна!

Пятага - надта румяным.

– Чырванаскуры, на рака падобны!..

Шостага - недастаткова стройным.

– Свежае дрэва - за печкай сушанае. Было сырое, стала сухое, было прамое, стала крывое!

Словам, усiм хапiла на арэхi.

Але чамусьцi горш за ўсiх дасталася маладому каралю, якi займаў у шэрагу жанiхоў ледзь не самае ганаровае месца.

Вось у iм, здаецца, не было нiчога смешнага. Любой дзяўчыне прыйшоўся б ён па густу, толькi не нашай каралеўне. Яна, бачыце, угледзела, што бародка ў яго вастрэй, чым трэба, i надта выдаецца ўперад. I гэтага было дастаткова, каб пазабаўляцца над iм, як можна.

– Ах!
– усклiкнула яна i засмяялася.
– Паглядзiце! Паглядзiце! У яго барада, быццам дзюба ў дразда. Кароль Драздабарод! Кароль Драздабарод!

А калi на свеце нямала ахвотнiкаў пасмяяцца над суседам, то слоўца гэта тут жа падхапiлi, i нiхто з той пары не называў iнакш маладога караля, як кароль Драздабарод.

Але ў кожнай забавы ёсць канец.

Калi стары кароль, бацька чароўнай каралеўны, убачыў, што дачка яго зусiм i не думае выбiраць сабе жанiха, а толькi дарэмна забаўляецца людзьмi, якiя з'явiлiся па яго запрашэннi, ён моцна раззлаваўся i пакляўся сваёй галавой i каронай, што выдасць яе за першага жабрака, якi трапiцца, якi пагрукае ў браму.

Прайшло два днi. I вось пад вокнамi палаца затрымцелi струны, i нейкi вандроўны музыка зацягнуў песеньку. Спеў быў варты музыкi, ды i песня была з тых, якiя спяваюцца не дзеля весялосцi, а толькi для таго, каб расчулiць слухачоў i выпрасiць у iх трохi грошай цi кавалак хлеба.

Але кароль прыслухаўся i паслаў па музыку сваiх слуг.

– Упусцiце яго. Няхай зойдзе сюды!
– сказаў ён.

Брудны, абарваны жабрак нясмела ўвайшоў у палац i праспяваў перад каралём i каралеўнай усё, што ведаў i помнiў. А потым нiзка пакланiўся i папрасiў мiласцiва ўзнагародзiць яго не столькi за ўмельства, колькi за старанне. Кароль сказаў:

Поделиться:
Популярные книги

Повелитель механического легиона. Том VI

Лисицин Евгений
6. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VI

Ваше Сиятельство 6

Моури Эрли
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 6

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Возвращение Безумного Бога 3

Тесленок Кирилл Геннадьевич
3. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 3

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Курсант: Назад в СССР 13

Дамиров Рафаэль
13. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 13