Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Так жылi яны да той пары, пакуль усе кубкi i мiскi не былi распрададзены. А потым муж зноў закупiў цэлы воз глiнянага посуду. Каралеўна ўселася на рыначнай плошчы, каля дарогi, расставiла вакол свой тавар i падрыхтавалася гандляваць.

Як раптам, адкуль нi вазьмiся, нейкi п'яны гусар на гарачым канi, як вiхор, вылецеў з-за вугла i пранёсся па збанках, пакiдаючы за сабой воблака пылу ды кучу бiтых чарапкоў.

Каралеўна залiлася слязьмi.

– Ах, як мне перападзе!
– у страху гаварыла яна, перабiраючы рэшткi растаптанага посуду.
– Ах, што цяпер скажа мой муж.

Яна

пабегла дадому i, плачучы, расказала яму пра сваё няшчасце.

– Ды хто ж садзiцца з глiняным посудам на рынку з краю, ля праезнай дарогi!
– сказаў муж.
– Ну добра! Досыць раўсцi! Я выдатна бачу, што ты не здатна нi для якой прыстойнай работы. Толькi што я быў у каралеўскiм замку i спытаў там на кухнi, цi не патрэбна iм пасудамыйка. Кажуць - патрэбна. Збiрайся! Я адвяду цябе ў замак i ўладкую там. Не будзеш у рэшце рэшт галадаць.

Так цудоўная каралеўна стала пасудамыйкай. Яна была цяпер на пасылках у повара i рабiла самую чорную работу. У глыбокiя кiшэнi свайго вялiкага хвартуха яна засунула па гаршчэчку i складвала там рэшткi ежы, якая выпадала на яе долю. А вечарам несла гэтыя гаршчэчкi дадому, каб павячэраць пасля работы.

У той самы час, калi каралеўна-пасудамыйка чысцiла на кухнi закураныя катлы i выграбала з печы попел, у палацы рыхтавалiся адсвяткаваць вялiкую падзею - вяселле маладога караля. Наступiў нарэшце i ўрачысты дзень. Скончыўшы работу, каралеўна цiхенька прабралася з кухнi наверх i стаiлася за дзвярыма параднай залы, каб хаця здаля падзiвiцца на каралеўскае свята.

I вось запалiлiся тысячы свечак. Агнi зiхацелi на золаце, серабры i каштоўных каменнях, i госцi - адзiн прыбраны лепш за другога - сталi ўваходзiць у каралеўскiя пакоi.

Каралеўна глядзела на iх са свайго кутка, i чым даўжэй яна глядзела, тым усё цяжэй станавiлася ў яе на сэрцы.

"Я лiчыла калiсьцi, што я лепшая за ўсiх на свеце, што я першая з першых, - думала яна.
– I вось цяпер я - апошняя з апошнiх..."

Мiма яе чарадой праходзiлi слугi, несучы на выцягнутых руках вялiзныя блюды з дарагiмi стравамi. А вяртаючыся назад, то адзiн, то другi кiдаў ёй якi-небудзь кавалак, якi заставаўся - скарынку пiрага, крылца птушкi цi рыбiн хвост, i яна лавiла ўсе гэтыя хвасты, крылцы i скарынкi, каб прыхаваць iх у свае гаршчэчкi, а потым аднесцi дадому.

Раптам з залы выйшаў сам малады кароль - увесь у шоўку i аксамiце, з залатым ланцугом на шыi.

Убачыўшы за дзвярыма маладую, прыгожую жанчыну, ён схапiў яе за руку i пацягнуў танцаваць. Але яна адбiвалася ад яго з усiх сiл, адварочваючы твар i хаваючы вочы. Каралеўна так баялася, што ён пазнае яе! Бо гэта быў кароль Драздабарод - той самы кароль Драздабарод, якога яшчэ зусiм нядаўна яна высмеяла невядома за што i прагнала з ганьбай.

Але не так лёгка было вырвацца з яго дужых рук.

Кароль Драздабарод вывеў каралеўну-пасудамыйку на самую сярэдзiну залы i пусцiўся з ёй у скокi.

I тут завязка яе хвартуха лопнула. Гаршчэчкi вывалiлiся з кiшэняў, ударылiся аб падлогу i разляцелiся на дробныя чарапкi. Пырснулi ва ўсе бакi i першае, i другое, i суп i смажанiна, i костачкi i скарынкi.

Здавалася, сцены каралеўскага замка абрушацца ад смеху. Смяялiся знатныя госцi, якiя прыбылi на свята, смяялiся прыдворныя дамы i кавалеры, смяялiся юныя пажы i сiвыя саветнiкi, рагаталi i слугi, згiнаючыся ў тры пагiбелi i хапаючыся за бакi.

Адной каралеўне было не да смеху.

Ад сораму i знявагi яна гатова была правалiцца скрозь зямлю.

Закрыўшы твар рукамi, выбегла яна з залы i стрымгалоў кiнулася ўнiз па лесвiцы.

Але хтосьцi дагнаў яе, схапiў за плечы i павярнуў да сябе.

Каралеўна падняла галаву, зiрнула i ўбачыла, што гэта зноў быў ён - кароль Драздабарод!

Ён ласкава сказаў ёй:

– Не бойся! Цi ж ты не пазнаеш мяне? Бо я той самы бедны музыка, якi быў з табой у маленькiм перакошаным дамку на ўскраiне горада. I я той самы гусар, якi растаптаў твае гаршкi на базары. I той абсмяяны жанiх, якога ты пакрыўдзiла нi за што нi пра што. З-за кахання да цябе я змянiў мантыю на жабрацкiя лахманы i правёў цябе дарогай зняваг, каб ты зразумела, як горка чалавеку быць пакрыўджаным i абсмяяным, каб сэрца тваё памягчэла i стала такiм жа цудоўным, як i твар.

Каралеўна горка заплакала.

– Ах, я так вiнавата, так вiнавата, што не заслугоўваю быць тваёй жонкай...
– прашаптала яна.

Але кароль не даў ёй дагаварыць.

– Годзе! Усё дурное засталося ззаду, - сказаў ён.
– Давай жа святкаваць наша вяселле!

Прыдворныя дамы прыбралi маладую каралеўну ў сукенку, расшытую алмазамi i жэмчугамi, i павялi ў самую вялiкую i цудоўную залу палаца, дзе яе чакалi знатныя госцi i сярод iх - стары кароль, яе бацька.

Усе вiншавалi маладых i без канца жадалi iм шчасця i згоды.

Тут i пачалося сапраўднае вяселле. Шкада толькi, што нас з табой там не было...

ЗАЛАТАЯ ПТУШКА

Жыў у старадаўнiя часы кароль. Быў у яго замак, а вакол замка цудоўны сад, i расло ў тым садзе дрэва, на якiм былi залатыя яблыкi. Як толькi яблыкi выспявалi, iх строга лiчылi, але кожнай ранiцой аднаго яблыка не хапала. Даведаўся пра гэта кароль i загадаў, каб кожную ноч пад дрэвам ставiлi варту.

Былi ў караля тры сыны, i вось з прыходам ночы паслаў ён у сад старэйшага. Але к поўначы змарыў яго сон, i ранiцой зноў не далiчылiся аднаго яблыка. На другую ноч павiнен быў вартаваць сын сярэднi, але i з тым здарылася тое ж самае: калi прабiла дванаццаць гадзiн, ён заснуў, а ранiцой не далiчылiся аднаго яблыка. Вось прыйшла чарга несцi варту малодшаму сыну; ён ужо падрыхтаваўся iсцi, але кароль не вельмi яму давяраў i падумаў, што гэты будзе яшчэ горшы вартаўнiк, чым яго браты, але нарэшце ён усё-такi яго паслаў.

Вось прылёг юнак пад дрэва, пачаў вартаваць, але не дазволiў сабе i вочы заплюшчыць. Прабiла дванаццаць гадзiн, i вось у паветры штосьцi зашумела; i ён убачыў у месячным святле лятучую птушку, усё пер'е яе адлiвала золатам. Апусцiлася птушка на дрэва i толькi дзеўбанула яблык, як пусцiў юнак у яе стралу. Птушка паляцела, ды папала страла ёй у апярэнне, i адно з залатых пёрак упала долу. Падняў яго юнак, прынёс назаўтра каралю i расказаў яму, што бачыў ён ноччу.

Сабраў кароль тады сваiх дарадцаў, i ўсе ў адзiн голас вырашылi, што такое пяро, як гэта, даражэй, магчыма, цэлага каралеўства.

Поделиться:
Популярные книги

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Измена. Осколки чувств

Верди Алиса
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Осколки чувств

Солдат Империи

Земляной Андрей Борисович
1. Страж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Солдат Империи

Ваше Сиятельство 4т

Моури Эрли
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т

Идеальный мир для Социопата 3

Сапфир Олег
3. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 3

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Рождение победителя

Каменистый Артем
3. Девятый
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
9.07
рейтинг книги
Рождение победителя

Последний Паладин. Том 6

Саваровский Роман
6. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 6

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Замуж второй раз, или Ещё посмотрим, кто из нас попал!

Мне нужна жена

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.88
рейтинг книги
Мне нужна жена

Темный Патриарх Светлого Рода 2

Лисицин Евгений
2. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 2

Большие дела

Ромов Дмитрий
7. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большие дела