Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Сорамна ёй зрабiлася, што паголеная ў яе галава, вось i забегла яна ў лiсiную нару, схавалася там. Вярнулася лiса з палявання, бачыць у цемры нары блiшчаць два вялiкiя вокi, напалохалася яна i збегла.
Сустрэў лiсу мядзведзь, бачыць, што яна перапалоханая, цiкавiцца:
– Што з табой, лiсiчка-сястрычка?
– Ох, - адказвае рыжая, - страшны звер засеў у маёй нары, з вогненнымi вачамi.
– Ды мы яго ўраз выганiм!
– кажа мядзведзь.
Пайшлi яны да нары. Мядзведзь зазiрнуў туды, спалохаўся вогненных вачэй i
– Мядзведзь, чаго выгляд у цябе такi маркотны, дзе згубiў сваю весялосць?
– Табе добра разважаць, - адказвае мядзведзь - а вось у лiсiным домiку засеў страшны звер, вочы вылупiў, i выгнаць яго мы не можам.
I сказала пчала:
– Шкада мне цябе, мядзведзь. Хаця я, пчала, слабая i бедная, вы на мяне i глядзець не хочаце, але я ўсё-такi магу вам дапамагчы.
Пчала ўляцела ў лiсiную нару, села казе на паголеную галаву i так моцна яе ўджалiла, што каза ажно падскочыла. Закрычала:
– Ме-ме!
Як ашалелая выскачыла каза з лiсiнай нары. I нiхто да цяперашняга часу так i не ведае, куды яна збегла.
ТРЫ МАЛЕНЬКIЯ ЛЕСАВIКI
Жыў-быў адзiн чалавек, i памерла ў яго жонка; i жыла жанчына, i памёр у яе муж; была ў чалавека дачка, i ў жанчыны таксама была дачка. Дзяўчаты ведалi адна адну i хадзiлi разам гуляць, i зазiралi часта да гэтай жанчыны ў дом. Вось жанчына аднойчы i гаворыць дачцэ таго чалавека:
– Паслухай, скажы свайму бацьку, што я жадаю выйсцi за яго замуж, што ты будзеш за мной кожны дзень у сырадоi купацца ды вiно смакаваць, а дачка мая няхай у вадзе плюхаецца i п'е толькi ваду.
Вярнулася дзяўчына дахаты i расказала бацьку пра тое, што яе прасiла перадаць жанчына. Кажа бацька:
– Што мне рабiць? Ажэнiшся раз, а наракаеш увесь свой век, - усё гэта i радасць, i гора.
I вось, не ведаючы, што яму выбраць, сцягнуў ён з нагi бот i гаворыць:
– Вазьмi гэты бот - у iм падэшва дзiравая, занясi яго на гарышча i павесь на вялiкi цвiк, i налi ў бот вады. Калi вада з яго не прасочыцца, дык прыйдзецца мне другi раз жанiцца, а працячэ - дык не буду жанiцца.
Дзяўчына зрабiла тое, што сказалi ёй; але ад вады дзiрка ў боце зацягнулася, i бот утрымаў па самы верх ваду. Расказала дачка пра гэта свайму бацьку. Вось ён падаўся на гарышча i ўбачыў, што тая гаворыць праўду; пайшоў да ўдавы i жанiўся з ёю, - тут яны i вяселле згулялi.
Назаўтра паднялiся абедзве дзяўчаты, бачаць: стаiць перад бацькавай дачкою малако для мыцця i вiно для пiцця, а перад жончынай дачкою - вада, каб памыцца, ды вада, каб папiць. Новай ранiцай бачаць: стаiць вада мыцца i пiць i перад гаспадаровай дачкою, i перад гаспадынiнай. А яшчэ праз дзень i ноч убачылi: стаiць вада спаласнуцца ды вада прамачыць у роце перад бацькавай дачкою, а малако для мыцця ды вiно для пiцця перад жончынай дачкою; гэтак пайшло-павялося яно i далей.
Неўзлюбiла мачыха падчарку i не ведала, што б такое прыдумаць,
Аднойчы зiмою, калi надышлi лютыя маразы i ўсё навокал замерзла, горы i далiны засыпала снегам, пашыла мачыха папяровую сукенку, паклiкала дзяўчыну i кажа:
– Начапi гэтую сукенку, iдзi ў лес ды прынясi мне поўную лубку сунiц: мне хочацца ягадамi пачаставацца.
– Божа, ды зiмою сунiцы не растуць, - усклiкнула дзяўчына, - зямля ж глыбока замерзлая i снегам накрытая. I як пайду ў папяровай сукенцы? На дварэ так холадна, што дых займае, вецер прадзьме мяне наскрозь, а калючы цярноўнiк парве мне адзенне.
– Ты што гэта? Iдзеш мне насуперак?
– запытала мачыха.
– Iдзi борздзенька i не думай нават мне на вочы паказвацца, пакуль не назбiраеш поўную лубку сунiц.
Яна дала ёй кавалак сухога хлеба i дадала:
– Гэта табе хопiць на цэлы дзень, - а сама падумала: "На дварэ ты змерзнеш i з голаду загiбееш, i нiколi дадому не вернешся".
Дзяўчына паслухала, ускiнула на сябе папяровую сукенку i выйшла з дому з лубкай. А навокал снег ды снег, белыя прасторы i далечынi, i нiдзе нiякага зялёнага сцябла не бачна.
Прыйшла яна ў лес, заўважае: стаiць маленькая хатка; i пазiраюць з яе тры невялiкiя лесавiкi. Павiталася яна з iмi i нясмела ў дзверы пастукала. Яны крыкнулi: "Заходзь!" - i яна ўвайшла ў пакой i села на лаўку каля печы, - ёй захацелася пагрэцца i з'есцi свой кавалак хлеба. А маленькiя чалавечкi i гавораць:
– Дай i нам крыху.
– Добра, - адказала яна i разламала свой кавалак хлеба напалам i адну палавiну аддала iм. А потым яны пытаюць:
– Чаму ты ў такой тоненькай сукеначцы зiмою ў лесе?
– Ах, - уздыхнула дзяўчына, - я павiнна дабраць поўную лубку сунiц, а без iх мне дадому вяртацца няможна.
Калi яна з'ела свой кавалачак хлеба, яны далi ёй памяло i сказалi:
– Цяпер змяцi снег за хатнiмi чорнымi дзвярыма.
Яна выйшла, а маленькiя чалавечкi пачалi памiж сабою раiцца: "Што нам ёй такое даць за яе дабрыню i стараннасць ды за тое, што з намi хлебам сваiм падзялiлася".
I сказаў першы з iх:
– Я ўзнагароджу яе тым, што будзе яна з кожным днём усё прыгажэць i прыгажэць.
Другi прамовiў:
– А я ўзнагароджу яе тым, што будуць з яе рота, толькi скажа яна слова, выпадаць чырвонцы.
Дадаў трэцi:
– А я ўзнагароджу яе тым, што заявiцца кароль i возьме яе замуж.
Зрабiла дзяўчына тое, што сказалi ёй маленькiя лесавiкi, змяла памялом снег каля хаткi. I як вы думаеце, што ж яна ўбачыла? Спелыя сунiцы! Яны прабiлiся цёмна-чырвонымi ягадкамi з-пад снегу. I набрала радасная дзяўчына поўную лубку; падзякавала маленькiм лесавiкам, развiталася з кожным з iх за руку i пабегла дахаты, жадаючы прынесцi мачысе тое, што тая ёй загадала.