Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Раптам чуе ў паветры шум крылаў i свiст. Карлiк кажа:

– Гэта ляцяць дамоў крумкачы.

Вось прыляцелi яны, пачалi есцi-пiць. I кажуць крумкач крумкачу:

– Хто гэта еў з маёй талерачкi? Хто гэта пiў з майго кубачка? Чалавечымi вуснамi пахне...

Дапiў сёмы крумкач да дна свой кубак, а там - пярсцёнак. Зiрнуў на яго, пазнаў пярсцёнак бацькi-мацi i кажа:

– Дай Бог, каб наша сястрыца тут з'явiлася, тады мы вызвалiмся ад чараў.

А дзяўчынка стаяла за дзвярыма. Пачула яна пажаданне, увайшла да братоў. I

тут - о цуд!
– крумкачы сталi зноў людзьмi. Цалавалiся яны, весялiлiся i разам дамоў вярнулiся.

РАНЕЦ, ШАПАЧКА I РАЖОК

Жылi калiсьцi тры браты. Пачалi яны ўсё бяднець i бяднець i нарэшце так згалелi, што давялося iм зусiм галадаць, - не было ў iх нават i скiбкi хлеба на пражытак. Вось яны i кажуць:

– Так жыць больш нельга; ужо лепш мы пойдзем па свеце шчасця шукаць.

Выбралiся яны ў шлях i прайшлi ўжо далёка, багата дарог i сцежак пратэпалi, але шчасця нiдзе так i не знайшлi. Вось трапiлi яны адзiн раз у дрымучы лес, а пасярод яго стаяла гара, падышлi блiжэй, бачаць - а гара ж уся са срэбра. I кажа старэйшы:

– Ну вось я i знайшоў сваё шчасце жаданае, а большага я не хачу.
– Набраў ён срэбра столькi, колькi мог панесцi, павярнуў назад i дамоў прытупаў.

А двое iншых кажуць:

– Ад шчасця мы хочам большага, чым адно толькi срэбра, - i яны не ўзялi яго i рушылi далей.

Iшлi яны некалькi дзён i прыйшлi да гары, была яна ўся залатая. Спынiўся другi брат, падумаў i не ведаў, як яму быць.

– Што мне рабiць?
– кажа ён.
– Цi ўзяць мне золата, каб на ўсё жыццё хапiла, цi далей iсцi?

Нарэшце ён рашыўся i напакаваў усе кiшэнi золатам, развiтаўся са сваiм братам i дамоў вярнуўся.

А трэцi сказаў:

– Што мне срэбра ды золата! Не хачу я адмаўляцца ад свайго шчасця, - можа, выпадзе мне на долю што-небудзь лепшае.

Ён рушыў далей, прайшоў яшчэ тры днi i трапiў у лес, быў ён намнога большы, чым ранейшыя, i не было яму нi канца, нi краю; i не мог ён там нiчога знайсцi, каб паесцi i папiць, i пачаў ужо з сiлы выбiвацца.

Тады ён залез на высокае дрэва - паглядзець, цi не будзе вiдаць зверху, дзе таму лесу мяжа; але куды ён нi глядзеў, бачны былi адны толькi вяршалiны дрэў. Тады ён спусцiўся з дрэва, але яго мучыў голад, i ён падумаў: "Ах, калi б паесцi мне яшчэ хоць разок". Толькi ён злез з дрэва, бачыць, што стаiць пад дрэвам стол, i на iм пастаўлены розныя стравы, i падымаецца ад iх пара.

– Ну, на гэты раз, - сказаў ён, - маё жаданне споўнiлася своечасова, - i, не цiкавячыся, хто гэта прынёс ежу, хто яе прыгатаваў, ён сеў за стол i еў з апетытам, пакуль не наталiў голад.

Скончыў ён есцi i падумаў: "Шкада, што такi добры абрус прападае тут у лесе", - згарнуў яго i сунуў у кiшэню.

Ён пайшоў далей, i надвячоркам, калi зноў адчуўся голад, яму захацелася выпрабаваць свой абрус. Вось разаслаў ён яго i кажа:

– Хачу, каб ты быў зноў увесь застаўлены смачнымi стравамi.

I толькi вымавiў сваё жаданне, як паявiлася на абрусе мноства талерак з цудоўнейшымi стравамi, колькi месца хапiла.

– Цяпер я бачу, - сказаў ён, на якой кухнi гатуюць мне ежу; ты мне даражэй, чым цэлая гара срэбра i золата.
– Ён зразумеў, што гэта абрус-самабор.

Але каб вярнуцца дамоў спакойна, абруса-самабора яму было мала: яму хацелася павандраваць па белым свеце i паспрабаваць шчасця. Сустрэў ён неяк вечарам у дрымучым лесе мурзатага вугальшчыка; той абпальваў вугаль, i варылася ў яго на вячэру бульба.

– Добры вечар, чорны дрозд, - сказаў ён, - як ты тут адзiн жывеш-пажываеш?

– Ды з дня ў дзень адно i тое ж, - адказаў вугальшчык, - кожны вечар бульба; хочаш са мной падсiлкавацца - будзеш госцем маiм.

– Дзякуй, - сказаў вандроўнiк, - але я не хачу забiраць у цябе тваю вячэру: на госця ты не разлiчваў; а вось, калi табе хочацца, то я цябе запрашаю на вячэру.

– А хто ж табе прыгатуе вячэру?
– спытаў вугальшчык.
– Я бачу, што ў цябе з сабою нiчога няма; а тут i дзве гадзiны пройдзеш - нiкога не спаткаеш, хто мог бы даць табе што-небудзь паесцi.

– А ежа ўсё-такi будзе, - адказаў вандроўнiк, - ды яшчэ такая смачная, якой ты нi разу не каштаваў.

I вось выцягнуў ён з кiшэнi абрус, расклаў яго на зямлi i кажа:

– Абрус, накрыйся!
– I зараз жа паявiлася смажанае i варанае, i было яно гарачае, быццам толькi што з кухнi прынесена.

Вугальшчык вытрашчыў вочы, але доўга прасiць сябе не прымусiў, падсеў да ежы i пачаў запiхваць у свой чорны рот кавалкi, самыя большыя. Калi яны паелi, ухмыльнуўся вугальшчык i кажа:

– Паслухай, а твой абрус мне падабаецца; ён быў бы мне ў лесе вельмi зручны, бо тут нiхто не зварыць табе чаго-небудзь смачнага. Давай мяняцца. Вунь вiсiць у мяне ў кутку салдацкi ранец; хаця ён i стары i на выгляд несамавiты, затое схаваны ў iм дзiвосныя сiлы; мне ён, бадай, больш не патрэбны, i я гатовы памяняць яго на абрус.

– Але спярша мне трэба даведацца, якiя ў iм дзiвосныя сiлы прытоены, сказаў вандроўнiк.

– А я табе растлумачу, - адказаў вугальшчык.
– Вось як стукнеш ты па iм рукой, то з'явiцца зараз жа яфрэйтар з шасцю салдатамi, узброенымi з ног да галавы, i што ты iм нi загадаеш, тое яны i зробяць.

– Што ж, - сказаў вандроўнiк, - я, бадай, гатовы памяняцца, - i ён аддаў вугальшчыку абрус, зняў са сцяны ранец, павесiў яго сабе на спiну i развiтаўся.

Прайшоў ён частку шляху, i захацелася яму выпрабаваць дзiвосную сiлу свайго ранца, ён ляпнуў па iм рукой, i ўмомант перад iм з'явiлася сямёра воiнаў, i яфрэйтар сказаў:

– Што загадаеш, мой спадар i пан начальнiк?

– Адпраўляйцеся паскораным маршам да вугальшчыка i запатрабуйце ў яго назад мой абрус-самабор.

Яны зрабiлi "налева кругом" i неўзабаве прынеслi тое, што ён загадаў, яны адабралi ў вугальшчыка, не доўга пытаючыся, абрус-самабор.

Поделиться:
Популярные книги

Последний попаданец 2

Зубов Константин
2. Последний попаданец
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
рпг
7.50
рейтинг книги
Последний попаданец 2

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Восход. Солнцев. Книга IX

Скабер Артемий
9. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IX

Идущий в тени 3

Амврелий Марк
3. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.36
рейтинг книги
Идущий в тени 3

С Новым Гадом

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
7.14
рейтинг книги
С Новым Гадом

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник

Восход. Солнцев. Книга XI

Скабер Артемий
11. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга XI

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Пенсия для морского дьявола

Чиркунов Игорь
1. Первый в касте бездны
Фантастика:
попаданцы
5.29
рейтинг книги
Пенсия для морского дьявола

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой