Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Сёстры так моцна любiлi адна адну, што ўсюды хадзiлi разам, узяўшыся за рукi. I калi Беласнежка гаварыла: "Мы нiколi не расстанемся", то Красназорка дадавала: "Да таго часу, пакуль жывыя!" А мацi заканчвала: "Ва ўсiм дапамагайце адна адной i ўсё дзялiце пароўну".
Часта абедзве сястры хадзiлi ўдваiх у дрымучы лес збiраць спелыя ягады. I нi разу нiводзiн драпежны звер не крануў iх, нiводзiн маленькi звярок, убачыўшы iх, не схаваўся ад страху. Зайчык смела браў капусны лiст з рук у сясцёр, дзiкая каза, як дамашняя, пасвiлася ў iх на
Нiколi нiякай бяды не было з iмi ў лесе. Калi, бывала, яны забавяцца i ноч застане iх у гушчары, то клалiся побач на мяккi мох i спакойна засыналi да ранiцы. Мацi ведала гэта i зусiм не трывожылася за iх.
Беласнежка i Красназорка так чыста прыбiралi заўсёды сваю хату, што i заглянуць туды было прыемна.
Летам за ўсiм прыглядала Красназорка. Кожнай ранiцай, перш, чым прачыналася мацi, яна ставiла каля яе пасцелi букет кветак, а ў букеце абавязкова было па кветачцы з кожнага ружовага куста - белая ружа i чырвоная.
А зiмой у хаце гаспадарыла Беласнежка. Яна раскладала ў ачагу агонь i вешала на крук кацялок над агнём. Кацялок быў медны, але блiшчаў, як залаты, так ярка ён быў начышчаны.
Вечарам, калi за вокнамi хадзiла мяцелiца, мацi гаварыла:
– Iдзi, Беласнежка, зачынi шчыльна дзверы.
I яны ўтраiх садзiлiся перад ачагом.
Мацi даставала акуляры, раскрывала вялiкую тоўстую кнiгу i пачынала чытаць, а абедзве дзяўчынкi сядзелi за сваiмi калаўротамi, слухалi i пралi. Каля iх на падлозе ляжаў баранчык, ззаду, на седале, схаваўшы галаву пад крыло, - белы галубок.
Але аднойчы, калi яны сядзелi перад агнём i бавiлi вечар за кнiгай i калаўротам, хтосьцi нясмела пастукаўся ў дзверы, быццам прасiў упусцiць яго.
– Чуеш, Красназорка?
– сказала мацi.
– Адчынi хутчэй! Гэта, напэўна, якi-небудзь падарожнiк шукае ў нас прытулку i адпачынку.
Красназорка пайшла i адсунула засаўку. Яна думала, што ўбачыць за дзвярыма стомленага чалавека, якога застала непагадзь.
Ды не, на парозе стаяў не чалавек. Гэта быў мядзведзь, якi адразу ж прасунуў у дзверы агромнiстую чорную галаву.
Красназорка гучна ўскрыкнула i адскочыла назад. Баранчык забляяў. Галубок заляпаў крыламi. А Беласнежка схавалася ў самы цёмны куток, за ложак мацеры.
Мядзведзь паглядзеў на iх i сказаў чалавечым голасам:
– Не бойцеся! Я не зраблю вам нiякага зла. Я проста вельмi замёрз i хацеў бы хоць трохi сагрэцца ў вас.
– Ах ты, бедны звер!
– сказала мацi.
– Кладзiся вось тут, каля агню... Толькi глядзi не падпалi незнарок шубу.
Пасля яна закрычала:
– Беласнежка! Красназорка! Iдзiце хутчэй сюды! Мядзведзь не зробiць вам нiчога дрэннага. Ён разумны i добры.
Абедзве дзяўчынкi падышлi блiжэй, а за iмi баранчык i галубок. I неўзабаве ўжо нiхто з iх не баяўся мядзведзя.
– Дзецi, -
Дзяўчаткi прынеслi мяцёлку, абмялi, пачысцiлi густую мядзведжую футру, i мядзведзь расцягнуўся перад агнём, забурчаў ад задавальнення.
А Беласнежка i Красназорка даверлiва прымасцiлiся каля яго i давай тармасiць свайго непаваротлiвага госця. Яны кудлацiлi яго шэрсць, станавiлiся яму на спiну нагамi, штурхалi то ў адзiн бок, то ў другi, дражнiлi арэхавымi палкамi. А калi звер пачынаў раўцi, яны гучна смяялiся.
Мядзведзь дабрадушна дазваляў гуляць з iм, але калi яго вельмi даймалi, роў:
– Беласнежка! Красназорка!
Дзецi, грэх вам - не ха-ха,
Заб'яце вы жанiха.
Калi надышла ноч i трэба было класцiся спаць, мацi сказала мядзведзю:
– Заставайся ты тут, каля ачага. Тут будзеш заслонены ад ветру i сцюжы.
Махнаты госць застаўся.
На свiтаннi дзяўчаты адчынiлi дзверы, i мядзведзь павольна паплёўся ў лес па снежных гурбах.
Але з той пары кожны вечар у той жа час ён прыходзiў да iх, клаўся перад ачагом i дазваляў абедзвюм сёстрам тармасiць яго колькi iм захочацца.
Дзяўчаткi так прывыклi да яго, што нават дзверы не зачынялi, пакуль не прыйдзе iх калматы чорны прыяцель.
I вось надышла вясна. Калi ўсё навокал зазелянела, мядзведзь сказаў Беласнежцы:
– Бывай. Я павiнен пайсцi ад вас, i ўсё лета мы не ўбачымся.
– А куды ты iдзеш, мiлы мядзведзь?
– спытала Беласнежка.
– У лес - вартаваць сваё багацце ад злых карлiкаў, - адказаў мядзведзь. Зiмой, калi зямля моцна замярзае, яны не могуць выкарабкацца наверх i нехаця сядзяць у сваiх глыбокiх норах.
Але цяпер сонца абагрэла зямлю, растапiла лёд, i яны ўжо, напэўна, праклалi дарогу са свайго падзямелля на волю, вылезлi наверх, усюды шнараць i цягнуць да сябе ўсё, што iм прыглянецца. А хай што трапiць iм у рукi i апынецца ў iх нары, не хутка выйдзе зноў на белы свет.
Шкада было Беласнежцы расставацца з добрым другам. Яна ў апошнi раз адчынiла яму дзверы. А ён, прабiраючыся мiма яе праз парог, зачапiўся неспадзявана за крук у дзвярах i вырваў кавалачак шэрсцi. I тут Беласнежцы падалося, што пад калматай мядзведжай шкурай блiснула золата... Але яна вачам сваiм не паверыла. Мядзведзь з усiх ног кiнуўся ўцякаць i, перш чым яна паспела аглянуцца, знiк за дрэвамi.
Неўзабаве пасля таго паслала мацi абедзвюх дачок у лес па хвораст. У глыбiнi лесу дзяўчаты ўбачылi вялiкае дрэва, паваленае бурай. Яшчэ здалёк яны заўважылi, што каля ствала ў траве штосьцi мiтусiцца, скача. Але што гэта такое - яны не маглi разабрацца.
Сёстры падышлi блiжэй i ўбачылi карлiка - маленькага дзядка з маршчынiстым тварам i доўгай, белай як снег барадой. Кончык яго барады трапiў у расколiну дрэва, i дзядок скакаў i мiтусiўся, нiбы сабачка на вяровачцы, але нiяк не мог вырвацца на волю.