Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– I то праўда, - сказалi зладзеi, - паглядзiм, як ты з гэтым справiшся.

Прыйшлi яны да хаты пастара, i залез Хлопчык як пальчык у камору ды як закрычыць адтуль:

– Вы хочаце забраць ўсё, што тут ёсць?

Спалохалiся зладзеi i кажуць:

– Цiшэй гавары, а то яшчэ хто-небудзь прачнецца.

Але Хлопчык як пальчык нiбыта не зразумеў iх ды як закрычыць зноў:

– Вы хочаце забраць усё, што тут ёсць?

Пачула гэта кухарка, - яна спала ў суседнiм пакоi, - абаперлася на локаць i пачала прыслухоўвацца.

Зладзеi перапалохалiся i адбеглiся ад хаты, але пасля апомнiлiся i падумалi: "Наш хлопчына, вiдаць, хоча нас падражнiць". Яны вярнулiся i шапнулi яму:

– Хопiць сваволiць, дастань нам што-небудзь з каморы.

Але Хлопчык як пальчык зноў закрычаў, ды так гучна, як толькi мог:

– Ды я вам усё падам, вы толькi працягнiце рукi!

А служанка ўсё прыслухоўвалася i да слоўца пачула, што яны казалi; саскочыла яна з ложка i, спатыкаючыся, пабегла да дзвярэй каморы. Зладзеi пусцiлiся наўцёкi, быццам iх даганяў чарадзейны стралок. Служанка, нiкога не знайшоўшы, пайшла запальваць свечку. Увайшла яна ў камору, а Хлопчык як пальчык тым часам непрыкметна перабраўся ў адрыну.

Служанка абшнарыла ўсе закуткi i зноў лягла на ложак, думаючы, што ўсё гэта ёй прыснiлася. Хлопчык як пальчык тады залез у сена, знайшоў там утульнае месца i вырашыў пераспаць да ранiцы, а пасля ўжо вярнуцца дахаты, да мацi з бацькам.

Але давялося яму зазнаць iншае! Так, шмат яшчэ на свеце здараецца гора i няшчасця...

Калi развiднела, служанка ўстала з ложка, каб падкiнуць трохi скацiне. Пайшла яна ў адрыну, узяла ахапак сена, i сталася так, што захапiла яна якраз той жмуток сена, у якiм ляжаў бедны Хлопчык як пальчык. Ён спаў так моцна, што нiчога не чуў, i прачнуўся ўжо ў роце ў каровы, якая схапiла яго разам з сенам.

"Авохцi мне, а Божухна, - усклiкнуў ён, - хiба што я на сукнавальню трапiў!" - але хутка зразумеў, дзе апынуўся. I ён стараўся як-небудзь праслiзнуць памiж зубамi каровы, каб яна не раздушыла яго, i нарэшце давялося яму спаўзцi ўнiз, у страўнiк. "А ў каморы, вiдаць, забылiся вокны прарэзаць, прамовiў ён, - бач, i сонца ў яе не свецiць, i агню не запальваюць". Калi казаць праўду, дык кватэра гэтая яму мала падабалася, i горай за ўсё было тое, што ў дзверы лезла ўсё новае i новае сена, а месца заставалася ўсё менш i менш. Тады закрычаў ён са страху так моцна, як толькi мог:

– Не трэба мне болей свежага корму, не давайце мне свежага корму!

А служанка ў гэты час якраз даiла карову i пачула, што нехта крычыць, але нiкога не вiдаць, i здаўся ёй голас падобны на той, якi яна чула ноччу, i так перапалохалася, што ўпала з услончыка i разлiла ўсё малако. Пабегла, засопшыся, да свайго гаспадара i кажа:

– Ой, Божухна, спадар пастар, а наша карова пачала гаварыць!

– Не можа быць, - сказаў пастар, аднак пайшоў у кароўнiк - паглядзець, што там здарылася. Але не паспеў ён увайсцi, а Хлопчык як пальчык як закрычыць зноў:

– Не давайце мне болей свежага корму, не давайце мне болей свежага корму!

Тут i пастар спалохаўся i падумаў, што ў карову ўбiўся злы дух, i загадаў ён зарэзаць яе. Зарэзалi карову, а страўнiк, дзе схаваўся Хлопчык як пальчык, кiнулi ў кучу гною.

Хлопчыку як пальчык давялося доўга павалтузiцца, перш чым ён з неверагоднымi высiлкамi выбраўся з каровiнага страўнiка; вось ён ужо амаль што вылез i нават галаву высунуў, ды тут надарылася новая бяда: бег мiма галодны воўк, убачыў трыбухi, схапiў iх i праглынуў. Але Хлопчык як пальчык не разгубiўся. "Бадай што з ваўком можна будзе дамовiцца", - падумаў ён i закрычаў з воўчага чэрава:

– Шаноўны воўк, я ведаю, дзе ёсць для цябе спажыва.

– А дзе ж яна?
– спытаўся воўк.

– Ды вунь там у той хаце, але залезцi ў яе можна толькi цераз сцёкавую канаву; там чакаюць цябе i пiрагi, i сала, i каўбасы - усё, усё, чаго захочацца.
– I ён падрабязна апiсаў ваўку хату свайго бацькi.

Воўк не вагаючыся залез у хату цераз вадасцёкавую канаву i ўволю наеўся там у каморы ўсяго, што толькi знайшлося. Наеўшыся да адвалу, ён хацеў вылезцi назад, але жывот у яго так вырас, што ранейшым шляхам воўк вылезцi ўжо не мог! На гэта i разлiчваў Хлопчык як пальчык i падняў у воўчым жываце страшны шум, пачаў крычаць i брыкацца, што ёсць моцы.

– Ды сцiхнi ты там, - кажа воўк, - а то яшчэ людзей разбудзiш!

– Ну i хiтры ж ты, - сказаў хлопчык, - сам наеўся, дай i мне трохi павесялiцца, - i пачаў зноў крычаць на ўсё горла.

Тут ад шуму прачнулiся, нарэшце, бацька i мацi, падбеглi да каморы i зазiрнулi ў шчылiну. Як убачылi яны там ваўка, кiнулiся прэч; бацька схапiў сякеру, а мацi касу.

– Iдзi следам за мной, - сказаў бацька, уваходзячы ў камору, - калi я стукну яму, а ён будзе яшчэ жывы, ты яго дабiвай i касой распорвай жывот.

Пачуў Хлопчык як пальчык голас свайго бацькi i як закрычыць:

– Татка, дарагi, тут я, тут, я схаваўся ў воўчым жываце!

I ўсклiкнуў бацька ад радасцi:

– Дзякуй табе, Божа, наша дзiцятка знайшлося!
– i загадаў жонцы кiнуць касу, каб Хлопчыка як пальчык не паранiць. Затым ён як размахнуўся ды як стукне ваўку сякерай па галаве, той i ўпаў нежывы. Знайшлi яны нож i нажнiцы, распаролi ваўку чэрава i выцягнулi адтуль Хлопчыка як пальчык.

– А мы гэтулькi пакутавалi з-за цябе, - прамовiў бацька.

– Праўда, татка, шмат прыгод было ў мяне, але, дзякаваць Богу, зноў выбраўся на божы свет!

– А дзе ж ты прападаў?

– Ах, татка, быў я i ў мышынай норцы, i ў каровiным страўнiку, i ў воўчым жываце, а зараз ужо застануся ў вас, нiкуды не пайду.

– А мы не аддадзiм цябе нi за якiя скарбы на свеце, - сказалi бацька з мацi ды пачалi лашчыць i мiлаваць свайго дарагога Хлопчыка як пальчык. Накармiлi яго, напаiлi, пашылi яму новы касцюмчык, бо ранейшы добра-такi знасiўся.

ДЗЯЎЧЫНА-ДЗIКУНКА

Поделиться:
Популярные книги

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV

Кодекс Охотника. Книга IV

Винокуров Юрий
4. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IV

Жребий некроманта 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Жребий некроманта
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Жребий некроманта 3

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Хочу тебя навсегда

Джокер Ольга
2. Люби меня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Хочу тебя навсегда

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Кронос Александр
2. Мин Джин Хо
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ох уж этот Мин Джин Хо 2

Заход. Солнцев. Книга XII

Скабер Артемий
12. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Заход. Солнцев. Книга XII

Барон не играет по правилам

Ренгач Евгений
1. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон не играет по правилам