Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Затым ён загадаў iм вярнуцца назад у ранец i адправiўся далей, спадзеючыся, што шчасце яму ўсмiхнецца яшчэ больш. На заходзе сонца прыйшоў ён да другога вугальшчыка, якi гатаваў сабе на цяпельцы вячэру.

– Хочаце павячэраць разам са мной?
– спытаў яго мурзаты хлопец.
– Бульба з соллю адна, а сала нi крышана, дык падсаджвайся да мяне блiжэй.

– Не, - адказаў вандроўнiк, - ужо будзь ты ў мяне на гэты раз госцем, - i ён разаслаў свой абрус; i паявiлiся на iм зараз жа самыя цудоўныя стравы. Селi яны побач, пачалi пiць i развесялiлiся.

Паеў вугальшчык i кажа:

– Ага, вось ляжыць наверсе

ў мяне на палiцы старая, паношаная шапка, але ў яе дзiвосныя ўласцiвасцi: варта яе надзець ды павярнуць на галаве, i ўмомант з'явяцца гарматы, i будзе наведзена iх аж дванаццаць у рад, i яны ўсё перастраляюць, - нiхто перад iмi не выстаiць. Шапка ж мне не патрэбна, а за твой абрус я ахвотна яе табе аддаў бы.

– Што ж, гэта, бадай, падыходзiць, - адказаў хлопец, узяў шапку, надзеў яе, а вугальшчыку пакiнуў свой абрус.

Прайшоў ён частку дарогi i стукнуў аб свой ранец, i яго салдаты прынеслi яму назад абрус. "Адно да аднаго падыходзiць, - падумаў ён, - але мне здаецца, што шчасце маё яшчэ наперадзе". I спадзяваннi яго не падманулi.

Прайшоў ён яшчэ дзень i прыйшоў да трэцяга вугальшчыка; гэты таксама запрасiў яго, як i тыя, паспытаць яго бульбы без сала. Але ён запрасiў яго паесцi з iм на абрусе-самаборы, i гэта так прыйшлося вугальшчыку да густу, што ён прапанаваў яму ражок, якi валодаў зусiм iншымi ўласцiвасцямi, чым шапачка. Калi на гэтым ражку зайграць, то паваляцца ўсе сцены i крэпасцi i ператворацца ўсе гарады i вёскi ў развалiны. I вось, хаця ён i аддаў вугальшчыку за ражок абрус, але зараз жа загадаў сваiм салдатам яго зноўку вярнуць. Нарэшце апынулiся ў яго i ранец, i шапачка, i ражок.

– Цяпер, - сказаў ён, - у мяне, бадай, ёсць усё; час i дамоў вяртацца i паглядзець, як маiм братам жывецца.

Вярнуўся ён дамоў, а браты тым часам пабудавалi сабе за срэбра i золата цудоўны дом i жылi прыпяваючы. Зайшоў ён да iх у дом у пашарпанай свiтцы, на галаве зашмальцаваная, паношаная шапачка ды стары ранец за плячыма - яны яго i за брата свайго прыняць не хацелi. Пачалi над iм насмiхацца i кажуць:

Ты вось сябе нашым братам лiчыш, а срэбрам ды золатам пагрэбаваў i пажадаў сабе большага шчасця. Не, наш брат з'явiцца акружаны пышнасцю багацеем, ужо ж напэўна магутным каралём, а не якiмсьцi жабраком, - i прагналi яны яго з двара.

Тут разгневаўся ён i пачаў бiць па сваiм ранцу да таго часу, пакуль не сталi перад iм у шарэнзе сто пяцьдзесят салдат. Ён загадаў iм акружыць дом сваiх братоў, а двум салдатам сказаў узяць пруты i надзерцi скуру двум ганарлiўцам, пакуль тыя не пазнаюць, хто ён такi. Паднялася вялiкая мiтусня, збеглiся людзi, каб пасобiць братам у бядзе, але з салдатамi нiяк не маглi справiцца. Нарэшце далажылi аб тым каралю, i быў кароль незадаволены i загадаў выслаць свайго начальнiка з атрадам салдат, каб выгнаць з горада парушальнiкаў парадку; але ў чалавека, якi валодаў ранцам, аказаўся неўзабаве куды большы атрад, i ён прымусiў адступiць каралеўскага начальнiка i яго салдат з разбiтымi насамi назад. I сказаў кароль:

– Гэтага збеглага злодзея трэба, аднак, злавiць.

На другi дзень ён выслаў супраць яго большы атрад, але поспех быў яшчэ меншы. Той выставiў супраць яго салдат яшчэ больш, i, каб хутчэй скончыць з каралеўскiм атрадам, ён павярнуў на галаве раз-другi сваю шапку - i пачалi смалiць цяжкiя гарматы, i каралеўскiя салдаты былi разбiты i пусцiлiся наўцёкi.

А цяпер я не заключу мiру, - сказаў ён, - пакуль кароль не аддасць мне дачку сваю за жонку i пакуль я не буду кiраваць усёй краiнай.

Аб гэтым ён i загадаў паведамiць каралю, i той сказаў сваёй дачцэ:

– Што цяпер рабiць? Давядзецца выканаць тое, што ён патрабуе. Калi хацець захаваць мiр i карону на галаве, то мне нiчога не застаецца iншага, як выдаць цябе за яго замуж.

I вось справiлi вяселле; але маладой каралеве было крыўдна, што муж у яе просты чалавек. Носiць падзёртую шапачку, за плячыма стары ранец. Ёй вельмi хацелася ад яго збавiцца, i яна думала дзень i ноч, як бы гэта ёй зрабiць.

I вось яна надумала: "А цi не ў гэтым ранцы хаваецца ўся яго дзiвосная сiла? " - i яна прыкiнулася такой ласкавай, расчулiла яго i кажа:

– Зняў бы ты свой стары ранец, ён так псуе твой выгляд, што мне прыходзiцца за цябе чырванець.

– Мая любачка, - адказаў ён, - гэты ранец i ёсць самы вялiкi мой скарб; пакуль ён у мяне, я не баюся нiчога на свеце, - i ён растлумачыў ёй, якой чароўнай сiлай той валодае.

Тут кiнулася яна яму на шыю, быццам хочучы яго расцалаваць, а ў гэты час спрытна зняла ў яго з плячэй ранец i, схапiўшы яго, уцякла.

Калi яна апынулася адна, яна стукнула па ранцу i загадала салдатам схапiць i звязаць iх ранейшага гаспадара i выгнаць яго з каралеўскага палаца. Яны паслухалiся, i тады каварная жонка выклiкала яшчэ салдат, каб прагналi яны яго зусiм з каралеўства. I давялося б яму загiнуць, калi б не засталося ў яго шапачкi. Толькi ўдалося яму вызвалiць рукi, павярнуў ён на галаве некалькi разоў шапачку, - i зараз жа пачалi грукатаць гарматы, усё было разгромлена, i давялося самой каралеве iсцi да яго i прасiць у яго лiтасцi. Яна так ласкава яго прасiла i абяцала выправiцца, што нарэшце ўгаварыла яго заключыць мiр. I прыкiнулася яна такой любячай, што здолела хутка яго абдурыць, i ён расказаў ёй, што калi хто i захопiць у яго ранец, то ўсё ж яго адолець нельга да таго часу, пакуль ёсць у яго гэтая старая шапачка.

Выведаўшы гэтую тайну, яна пачакала, пакуль ён заснуў, забрала ў яго шапачку i загадала выпхнуць яго на вулiцу. Але застаўся ў яго яшчэ ражок; i вось, моцна разгневаўшыся, пачаў ён дзьмуць у яго з усёй сiлы. I ўмомант павалiлася ўсё - сцены i крэпасць, гарады i вёскi, i былi забiты пры гэтым кароль з каралевай. I каб не перастаў ён дзьмуць у свой ражок, ператварылася б усё ў развалiны i не засталося б каменя на каменi.

I вось з таго часу нiхто ўжо больш не адважваўся выступаць супраць яго, i стаў ён каралём над усёю краiнай.

БЕЛАСНЕЖКА I КРАСНАЗОРКА

На краi лесу, у маленькай хацiнцы, адзiнока жыла бедная ўдава. Перад хацiнкай у яе быў сад, а ў садзе раслi два ружовыя кусты. На адным з iх цвiлi белыя ружы, а на другiм - чырвоныя. I былi ў яе дзве дачкi - адна бялей за белую ружу, другая румяней за чырвоную. Адну празвалi Беласнежкай, другую Красназоркай.

Абедзве дзяўчынкi былi сцiплыя, добрыя, працавiтыя, паслухмяныя. Здавалася, увесь свет абыдзi - не знойдзеш лепшых! Толькi Беласнежка была цiшэй i ласкавей, чым яе сястра. Красназорка любiла бегаць i скакаць па лугах i палях, збiраць кветкi, лавiць пеўчых птушак. А Беласнежка больш ахвотна заставалася каля мацi: дапамагала ёй па гаспадарцы або чытала што-небудзь услых, калi рабiць было нечага.

Поделиться:
Популярные книги

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Горькие ягодки

Вайз Мариэлла
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Горькие ягодки

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь