Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Вярнулася яна дадому i толькi прамовiла "добры вечар", як тут жа выпаў з яе рота чырвонец. Пасля яна расказала, што здарылася з ёй у лесе, i пры кожным слове падалi з яе рота чырвонцы, так што хутка ўвесь пакой быў завалены iмi.

– Паглядзiце вы на гэтую фанабэрыю!
– ускiпела яе зводная сястра, - проста пад ногi кiдае грошы.
– Але ўпотай яна ёй пазайздросцiла, i зажадалася ёй таксама пайсцi ў лес па сунiцы.

Мацi пачала яе адгаворваць:

– Не, мiлая дачушка, на дварэ надта холадна, ты можаш змерзнуць.

Але тая ўсё яе прасiла-малiла, i мацi нарэшце згадзiлася, пашыла ёй шыкоўную скураную, з густой шэрсцю футрачку i дала ёй у дарогу хлеб з маслам i булачкi.

Накiравалася дзяўчына ў лес i пайшла напрасткi да той маленькай хацiнкi. Тры маленькiя чалавечкi, як i тады, вызiрнулi з акенца, але яна з iмi не павiталася i, не зважаючы на iх i не прамовiўшы iм нi слова, уварвалася ў пакой, села каля грубкi i пачала ўплятаць хлеб з маслам ды пiражкi.

– Дай i нам крыху, - усклiкнулi маленькiя чалавечкi.

Але яна ад iх адмахнулася:

– Мне i самой не хопiць, дык чаму мне яшчэ з вамi дзялiцца?

Калi дзяўчына наелася, яны сказалi:

– Вось табе памяло, змяцi чыста перад чорнымi дзвярыма.

– Э, ды мяцiце вы самi!
– адказала яна.
– Я вам не пакаёўка.
– А калi яна адчула, што яны даваць ёй нiчога нават не думаюць, яна пайшла ад iх.

I пачалi раiцца памiж сабой тры маленькiя лесавiкi: "Што нам ёй такое даць за яе халоднае i злое сэрца, што не хоча нiкому рабiць дабрыню? "

Першы сказаў:

– Я ўзнагароджу яе тым, што будзе яна з кожным днём усё больш пачварная.

Другi прамовiў:

– Я ўзнагароджу яе тым, што пры кожным слове, што яна вымавiць, будзе з яе рота выскокваць лягушка.

А трэцi дадаў:

– А я ўзнагароджу яе тым, што яна памрэ цяжкою смерцю.

Пачала дзяўчына шукаць сунiцы, але не знайшла нi адной ягадзiнкi i вярнулася са злосцi дахаты. Толькi яна паспрабавала расказаць мацi, што здарылася з ёй у лесе, як пачало выскокваць з яе рота пры кожным слове па лягушцы, i ўсе адчулi да яе агiду.

Яшчэ больш неўзлюбiла мачыха сваю падчарыцу i пачала прыдумваць, як бы ёй дапячы, а падчарыца станавiлася з кожным днём усё прыгажэйшая i прыгажэйшая.

Нарэшце прынесла мачыха кацёл, прыладкавала яго на агонь i пачала кiпяцiць у вадзе пражу. Калi тая праварылася, узвалiла яна пражу на плечы беднай дзяўчыне, дала ёй у рукi сякеру i загадала iсцi на рэчку, каб высекчы там палонку i добра прапаласкаць пражу.

Дзяўчына паслухала, пайшла i высекла ў лёдзе палонку. Але калi яна секла лёд, пад'ехала шыкоўная карэта, i сядзеў у ёй кароль. Карэта запынiлася, i кароль запытаў:

– Дзiця маё, ты хто такая i што ты тут робiш?

– Я бедная дзяўчына, мыю пражу.

Кароль яе пашкадаваў i, бачачы, што яна вельмi прыгожая, сказаў:

– Хочаш, паедзем разам са мной?

– Ах, з вялiкай ахвотаю!
– адказала яна, узрадаваўшыся, што ёй не трэба будзе вяртацца да мачыхi i яе дачкi.

I села яна ў карэту, i паехала разам

з каралём. Прыехалi яны ў замак i адгулялi там пышнае вяселле, i была гэта ёй узнагарода ад маленькiх лясных чалавечкаў.

Праз год нарадзiла маладая каралева сына; i калi мачыха дачулася пра такое вялiкае шчасце, дык прыйшла са сваёю дачкой у замак, быццам жадаючы пабачыцца з ёю. Але якраз у тую часiну кароль кудысьцi адлучыўся i пры ёй не было нiкога; тады схапiла злая жанчына каралеву за валасы, а дачка ўзяла яе за ногi, яны паднялi яе з пасцелi i выкiнулi праз акно ў раку, што цякла каля самага замка. Пасля мачыха паклала ў пасцель сваю брыдкую дачку i накрыла яе ўсю коўдрай.

Вярнуўся кароль, i захацелася яму пагаварыць з жонкай, але старая закрычала:

– Цiшэй, цiшэй, цяпер няможна, яна ляжыць вельмi стомленая, няхай адпачне.

Кароль, не прадчуваючы нiчога благога, прыйшоў толькi назаўтра, i калi ён загаварыў з жонкаю, дык пры кожным слове з яе рота выскоквала лягушка, а раней, як усе ведалi, выпадаў чырвонец. Тады кароль запытаў, што гэта значыць, i старая патлумачыла, што гэта ў яе, маўляў, ад вялiкага поту i што гэта хутка мiнецца.

А ўночы ўбачыў маладзенькi кухар, як падплыла па вадасцёкавай канаўцы нейкая качка i запытала:

– Кароль, як ты жыў?

Гуляеш альбо спачыў?

Але калi ён ёй нiчога не адказаў, качка зноў падала голас:

– А як мае госцi, сядзяць?

Адказаў ёй маладзенькi кухар:

– Не, яны моцна спяць.

Пачала яна тады дапытвацца:

– А як родненькi сыночак?

I адказаў ён:

– Ён спiць сабе ў зыбцы ўсю ночку.

I паўстала тады з качкi каралева, i пайшла ў замак, пакармiла дзiця, пакалыхала яго ў зыбцы, накрыла i зноў паплыла па канаве. Так заяўлялася яна запар дзве ночы, а на трэцюю сказала маладзенькаму кухару:

– Iдзi i скажы каралю, каб ён узяў свой меч i тройчы ўзмахнуў iм нада мной на парозе.

Пабег той i расказаў пра гэта каралю. Прыйшоў кароль i тройчы ўзмахнуў мячом над зданню; i толькi ўзмахнуў трэцi раз, раптам бачыць: стаiць перад iм ягоная жонка, жывая, здаровая i цэлая, як была раней.

I меў кароль вялiкую радасць, але пратрымаў каралеву ў патайным пакоi да нядзелi, калi павiнны былi хрысцiць дзiця. А калi яго ахрысцiлi, кароль запытаў у старой:

– Што трэба зрабiць з чалавекам, якi сцягвае кагосьцi з пасцелi i кiдае яго ў ваду?

– Толькi так, - адказала тая, - пасадзiць такога нягоднiка ў бочку, прабiтую цвiкамi, i пiхнуць яе з гары ў раку.

I сказаў кароль:

– Ты сама сабе зрабiла прысуд.

I ён загадаў прынесцi бочку з цвiкамi, i ўвапхнуць у яе старую з дачкой. Зачынiлi бочку наглуха векам i пiхнулi з гары, i пакацiлася яна проста ў раку.

ГАРШЧОК КАШЫ

Жыла-была адна дзяўчынка.

Пайшла яна ў лес па ягады i сустрэла там бабульку.

– Дзень добры, дзяўчынка, - сказала ёй бабулька, - дай мне ягад, калi ласка.

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Хроники Сиалы. Трилогия

Пехов Алексей Юрьевич
Хроники Сиалы
Фантастика:
фэнтези
9.03
рейтинг книги
Хроники Сиалы. Трилогия

Повелитель механического легиона. Том I

Лисицин Евгений
1. Повелитель механического легиона
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том I

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Книга 5. Империя на марше

Тамбовский Сергей
5. Империя у края
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Книга 5. Империя на марше

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4