Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– На, бабулька, - гаворыць дзяўчынка.

Паела бабулька ягад i сказала:

– Ты мне ягад дала, а я табе таксама нештачка падару. Вось табе гаршчочак. Варта толькi сказаць:

– Раз, два, тры,

Гаршчочак, вары!

i ён пачне варыць смачную, салодкую кашу. А скажаш яму:

– Раз, два, тры,

Больш не вары!

i ён перастане варыць.

– Дзякуй, бабулька, - сказала дзяўчынка, узяла гаршчочак i пайшла дамоў да мацi.

Абрадавалася мацi гэтаму гаршчочку. Ды i як не радавацца? Без працы i клопату заўсёды на абед смачная, салодкая каша будзе.

Вось аднойчы пайшла дзяўчынка з дому, а мацi паставiла гаршчочак перад сабой i гаворыць:

– Раз, два, тры,

Гаршчочак,

вары!

Ён i пачаў варыць. Шмат кашы наварыў. Мацi паела ўволю. А гаршчочак усё варыць i варыць кашу. Як яго спынiць?

Трэба было сказаць:

– Раз, два, тры,

Больш не вары!

ды мацi не ўспомнiла гэтыя словы, а дзяўчынкi дома не было. Гаршчочак варыць i варыць. Ужо ўся кухня поўная кашы, ужо i ў прыхожай каша, i на ганку каша, а ён усё варыць i варыць. Спалохалася, мацi, пабегла шукаць дзяўчынку, ды не перабрацца ёй цераз дарогу - гарачая каша ракой цячэ. Добра, што дзяўчынка недалёка ад дому была. Убачыла яна, што на вулiцы робiцца, i бегам пабегла дамоў. Сяк-так узабралася на ганак, адчынiла дзверы i крыкнула:

– Раз, два, тры,

Больш не вары!

I перастаў гаршчочак варыць кашу.

А наварыў ён яе гэтулькi, што той, каму даводзiлася з вёскi ў горад ехаць, павiнен быў сабе ў кашы дарогу праядаць.

Толькi нiхто на гэта не скардзiўся.

Вельмi ўжо была каша смачная i салодкая.

ЦВIК

Адзiн купец добра пагандляваў на кiрмашы i набiў сабе поўную калiту золата i серабра. Сабраўся ён дадому вяртацца, - хацелася яму трапiць дадому да наступлення ночы. Вось прытарочыў ён дарожную суму з грашыма да сядла свайго каня i паехаў. Каля паўдня адпачываў ён у адным гарадку; сабраўся было ехаць далей, а тут падводзiць яму работнiк каня i кажа:

– Гаспадар, а на задняй левай назе ў падкове аднаго цвiка не хапае.

– Ну i няхай сабе не хапае, - адказаў купец, - за шэсць гадзiн, якiя мне застаецца праехаць, падкова нябось не звалiцца. Я спяшаюся.

Пасля паўдня, калi ён спешыўся i зноў вырашыў накармiць каня, уваходзiць у пакой работнiк i кажа:

– Гаспадар, а ў вашага каня на задняй левай назе няма падковы. Можа, адвезцi мне яго ў кузню?

– Ну i няхай сабе няма, - адказаў купец, ехаць жа ўсяго дзве гадзiны, бадай, з канём нiчога не здарыцца. Я спяшаюся.

Паскакаў ён далей; але неўзабаве пачаў конь прыкульгваць; пакульгаў ён, потым пачаў спатыкацца, потым павалiўся i зламаў сабе нагу. Давялося купцу каня кiнуць, адвязаць дарожную суму, узвалiць яе на плечы i дабрацца дадому пешкi, - i прыйшоў ён дадому позняй ноччу.

– А ўсёй жа бяды прычынай, - вымавiў ён пра сябе, - гэты пракляты цвiк.

А ты спяшайся павольна!

ПАДЗЕМНЫ ЧАЛАВЕЧАК

Жыў-быў некалi багаты кароль, i былi ў яго тры дачкi; яны штодня гулялi ў каралеўскiм садзе, а бацька быў такi аматар розных дрэў, што аб'явiў: калi раптам нехта сарве з дрэва хоць бы адзiн яблык, то ён, кароль, сiлаю праклёну загонiць зламыснiка на сто сажняў пад зямлю. Вось i наблiзiлася восень, i парабiлiся яблыкi на адной з яблынь чырвонымi, быццам крывёю налiлiся. А тры каралеўскiя дачкi штодня гулялi пад дрэвам ды пазiралi, цi не скiне вецер хоць бы адзiн яблычак, - бо за ўсё сваё жыццё яны не знайшлi нiводнага, якое б з яблынi звалiлася, - а само дрэва ад цяжкiх яблыкаў ажно на зямлю клалася. I вось вельмi ўжо захацелася малодшай каралеўне пакаштаваць яблычка i мовiла яна сёстрам:

– Бацька нас вельмi любiць, i, пэўна ж, не здзейснiць свайго праклёну; я думаю, што гэта датычыцца толькi чужых людзей.
– Пры гэтых словах яна адшчыкнула самы вялiкi яблык, наблiзiлася да сясцёр ды кажа:

– Вось, пакаштуйце, мiлыя сястрычкi, хоць бы кавалачак! Я за ўсё сваё жыццё не ела такога смачнага яблычка.

I адкусiлi абедзве старэйшыя каралеўны ад таго яблыка, i ўсе трое адразу знiклi

пад зямлёю, ды так глыбака, што адтуль не было нават чутно пеўневага кукарэкання.

Апоўднем кароль намерыўся папалуднаваць, але нiяк не мог даклiкацца дачок, ён доўга шукаў iх i ў палацы, i ў садзе, але марна. Ён гэтак засмуцiўся, што загадаў аб'явiць па ўсёй краiне ўказ, згодна якога той, хто знойдзе яго дачок, возьме любую сабе ў жонкi. I шмат хто з малайцоў выправiлiся ў пошукi, бо трох каралеўскiх дачок вельмi ўжо ўсе любiлi, - былi яны ласкавыя, а да таго дужа тварам вабныя. Мiж iншых смельчакоў было трое маладых паляўнiчых. Павандраваўшы тыдзень, пад'ехалi яны да палаца, а ў палацы тым прыгожыя пакоi, i ў адным з iх стол, а на iм розныя прысмакi панастаўленыя, i ўсе яны гарачыя, над iмi вiецца духмяная пара; а ў палацы гэтым не бачна нiводнай жывой душы. Прасядзелi там паляўнiчыя паўдня, а стравы, як былi гарачыя, так i засталiся, i над iмi вiецца духмяная пара; урэшце яны так згаладалiся, што паселi да стала i пачалi есцi. Добра наелiся, а пасля падумалi-падумалi ды вырашылi застацца ў гэтым палацы i кiнуць жэрабя, каму тут быць, а каму ехаць на пошукi каралеўскiх дачок; гэтак яны i зрабiлi; i выпала застацца ў палацы старэйшаму паляўнiчаму. Ранiцай двое паляўнiчых адправiлiся ў дарогу на пошукi, а старэйшы застаўся ў палацы. Раптам з'яўляецца апоўднем маленькi чалавечак i пачынае прасiць даць яму кавалачак хлеба; узяў тады старэйшы паляўнiчы хлеб, адкроiў лусту i падае яму, але маленькi чалавечак выпусцiў яе i папрасiў, каб той быў такi ласкавы i падняў яму гэту лусту хлеба з падлогi. Паляўнiчы згадзiўся i, вось калi ён нагнуўся, каб падняць той хлеб, маленькi чалавечак хапiў палку, учапiўся ў валасы i пачаў лупцаваць паляўнiчага.

Мiнуў дзень, у палацы давялося застацца сярэдняму - з iм таксама здарылася падобнае. Вярнулiся паляўнiчыя вечарам дадаму, а старэйшы i пытае сярэдняга:

– Як пачуваеш сябе, браце?

– Ой, не пытайся, дужа кепска!
– Пачалi яны тады спавядацца адзiн аднаму, расказваць пра свае здарэннi, а малодшаму пра ўсё тое не прызналiся, - яны яго недалюблiвалi i заўсёды дражнiлi дурнаватым Гансам, бо ён усюды паводзiў сябе не так, як яны.

А на трэцi дзень прыйшла чарга заставацца ў палацы самаму малодшаму; зноў з'явiўся маленькi чалавечак i папрасiў хлеба; даў яму Ганс лустачку, а той яе выпусцiў i пачаў прасiць, каб быў ён такiм ласкавым i падняў тую лустачку з падлогi. Але малодшы незадаволена сказаў маленькаму чалавечку:

– Што?.. Хiба ты сам не можаш падняць яе? А калi не можаш паклапацiцца пра хлеб свой надзённы, то цi варты ты таго, каб есцi яго?

Раззлаваўся маленькi чалавечак i сказаў, што хлапец павiнен падняць яму хлеб, але Ганс хапануў нахабнiка за каўнер i добра адлупцаваў. Пачаў тады чалавечак крычаць на ўсё горла:

– Не бi мяне, адпусцi, а я скажу табе, дзе каралеўны схаваныя!

Пачуў такое Ганс ды перастаў бiць нахабнiка. I расказаў яму чалавечак пра тое, што жыве ён пад зямлёй i што там такiх, як ён, больш тысячы, а тады прапанаваў паляўнiчаму iсцi разам з iм, паабяцаў паказаць, дзе тыя каралеўны схаваныя.

Прывёў хлапца да глыбокага калодзежа, праўда, без вады ён быў. Расказаў паляўнiчаму, што старэйшыя сябры хлапца супраць яго, малодшага, нешта нядобрае задумалi i што калi ён хоча вызвалiць каралёвых дачок, то павiнен гэта зрабiць сам. А яшчэ расказаў чалавек, што тыя два паляўнiчыя хочуць адшукаць каралеўнаў, не прыкладаючы вялiкай сiлы, каб не сутыкнуцца з якой небяспекай. Дык вось, калi малодшы хоча вызвалiць каралеўскiх дачок, то павiнен ён узяць вялiкi кош, сесцi ў яго, прыхапiць з сабою званочак, вялiкi паляўнiчы нож i спусцiцца ў калодзеж; а там, на дне, ёсць тры пакоi, i ў кожным з iх па каралеўне сядзiць, а каля кожнай каралеўны ляжыць шматгаловы дракон, i павiнен паляўнiчы тым драконам усе галовы паадсякаць.

Поделиться:
Популярные книги

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота

Стеллар. Трибут

Прокофьев Роман Юрьевич
2. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
8.75
рейтинг книги
Стеллар. Трибут

Смерть может танцевать 4

Вальтер Макс
4. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.85
рейтинг книги
Смерть может танцевать 4

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

СД. Том 17

Клеванский Кирилл Сергеевич
17. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.70
рейтинг книги
СД. Том 17

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Релокант. Вестник

Ascold Flow
2. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. Вестник

Горькие ягодки

Вайз Мариэлла
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Горькие ягодки

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь