Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Я - каралевiч, - сказаў юнак.
– Гэты злы карлiк выкраў мае скарбы, а мяне самога ператварыў у мядзведзя. Дзiкiм зверам павiнен я быў бадзяцца па лясных нетрах да таго часу, пакуль яго смерць не вызвалiць мяне. I вось нарэшце ён пакараны па заслугах, а я зноў стаў чалавекам. Але я нiколi не забудуся, як вы пашкадавалi мяне, калi я быў яшчэ ў звярынай шкуры. Больш мы з вамi не расстанемся. Няхай Беласнежка стане маёй жонкай, а Красназорка жонкай майго брата.

Так i адбылося. Калi прыйшоў час, каралевiч ажанiўся з Беласнежкай, а яго брат - з Красназоркай.

Каштоўныя скарбы, схаваныя карлiкам у глыбокай пячоры, зноў заблiшчалi на сонцы.

Добрая ўдава яшчэ доўга жыла ў сваiх дачок спакойна i шчаслiва. Абодва ружовыя кусты яна ўзяла з сабою. Яны раслi пад яе акном i кожны год расцвiталi там цудоўныя ружы - белыя i чырвоныя.

СТАПТАНЫЯ ТУФЛIКI

Жыў-быў некалi кароль. Меў ён дванаццаць дачок, адна за другую прыгажэйшая. Спалi яны ўсе ў адной зале, ложкi iх стаялi побач. Вечарам, калi яны клалiся спаць, кароль зачыняў дзверы на засаўку. А ранiцай, калi адкрываў дзверы, прыкмячаў, што туфлiкi ў дачок ад танцаў стаптаныя.

Задумаўся кароль: што адбываецца ноччу ў спальнi дачок?

Загадаў уладар клiкнуць клiч па ўсяму каралеўству: той, хто даведаецца, дзе яго дочкi танцуюць ноччу, зможа выбраць адну з iх сабе за жонку. А пасля яго смерцi стаць i каралём.

Была яшчэ адна ўмова. Той, хто возьмецца разгадаць тайну, але за тры днi i ночы не разгадае, пазбавiцца сваёй галавы.

Вось неўзабаве аб'явiўся адзiн смелы каралевiч. Яго добра прынялi, а вечарам адвялi ў пакой, побач з залай-спальняй. Вартаўнiку падрыхтавалi ложак, пакiнулi дзверы ў дзявоцкую спальню адчыненымi.

Але каралевiч не вытрымаў i моцна заснуў. А ранiцай усе ўбачылi, што каралеўны зноў хадзiлi некуды танцаваць. Туфлiкi iх стаялi ў зале, але падэшвы былi прашараваныя да дырак.

I на другую, i на трэцюю ноч здарылася тое ж самае. Каралевiчу без шкадавання адсеклi галаву.

Багата адважных малойцаў бралiся за рызыкоўную справу. Але нiхто не выканаў каралеўскага загаду.

I вось здарылася так, што ў той горад, дзе жыў кароль, завiтаў адзiн паранены салдат. Сустрэлася на яго шляху бабуля, пачала распытваць. Салдат жартуе:

– Ды я сам не ведаю, куды iду. Кажуць, тут нiяк не могуць дазнацца, дзе каралеўны свае туфлiкi стоптваюць. Хачу разгадаць тайну. Можа, каралём зраблюся.

– Ды гэта не вельмi цяжка, - сказала бабуля.
– Ты толькi не пi вiна, якое вечарам табе прапануюць. Прытварыся, нiбыта моцна спiш.

На развiтанне добрая бабуля дала салдату плашч-невiдзiмку.

Набраўся бедны салдат смеласцi i да караля жанiхом аб'явiўся. Яго прынялi хораша, як усiх папярэднiкаў. Прыбралi ў каралеўскую адзежу.

Наступiў вечар. Пара класцiся спаць. Салдата адвялi ў пакой, побач са спачывальняй каралеўнаў, прапанавалi кубак вiна. Але салдат схiтраваў. Прывязаў да падбародка губку. У яе ўсё вiно i ўвабралася.

Лёг салдат у ложак ды праз некалькi хвiлiн i захроп, нiбыта заснуў моцным сном. Пачулi гэта дванаццаць каралеўнаў, засмяялiся, а старэйшая сказала:

– I гэты малойчык мог бы сваё жыццё паберагчы.

Адчынiлi каралеўны шафы, куфэркi, шкатулкi, пачалi прыбiрацца, прыхарошвацца. Малодшая раптам кажа:

– Вы ўсе радуецеся, а ў мяне на душы неяк цяжка. Адчуваю, нешта з намi сёння здарыцца.

– Эх ты, пужаная варона, - сказала ёй старэйшая, - усяго ты вечна баiшся! Нас ужо вунь колькi каралевiчаў вартавала, а гэты салдат i без соннага зелля захроп...

Сабралiся каралеўны, яшчэ раз зiрнулi на соннага салдата, падумалi, што баяцца няма каго. Старэйшая пастукала па сваiм ложку, i ён у той жа мiг апусцiўся ў падзямелле. I сышлi каралеўны туды.

Салдат усё гэта прыкмецiў, бо ён жа толькi прытвараўся, што моцна спiць. Хуценька накiнуў на сябе плашч-невiдзiмку i таксама пабег унiз па лесвiцы. Ды заспяшаўся, наступiў малодшай на плацце. Каралеўна спалохалася, крыкнула:

– Што гэта? Нехта пацягнуў мяне за плацце.

– Не прыдумляй, - азвалася старэйшая.
– Гэта ты, вiдаць, за кручок зачапiлася.

Урэшце сышлi яны ўнiз. Апынулiся на цудоўнай алеi. Лiсце на дрэвах срэбранае. Ад гэтага алея зiхацела, свяцiлася. Салдат вырашыў узяць для доказу галiнку з дрэва. Толькi ламануў, як пачуўся страшны трэск.

– Вой, што гэта?!
– ускрыкнула малодшая.

Старэйшая супакоiла:

– Гэта салютуюць на радасцях, што мы хутка вызвалiм ад чараў нашых прынцаў.

I пайшлi каралеўны па залатой алеi, пасля - па алмазнай. Салдат i на iх адламаў з дрэваў па галiнцы. Кожны раз малодшая ад трэску палохалася, а старэйшая сястра - супакойвала.

Так дайшлi яны да вялiкай ракi. На беразе стаяла дванаццаць лодак. У кожнай з iх сядзеў прыгожы прынц. Пачалi каралеўны рассаджвацца: кожная да свайго прынца. Салдат ускочыў у лодку разам з малодшай каралеўнай.

Адплылi ад берага, прынц кажа:

– Нешта лодка сёння цяжкая. Грабу з усiх сiл...

– Гэта, вiдаць, ад спякоты. Мне таксама млява, - супакоiла малодшая.

Пераплылi раку, а на тым беразе стаяў прыгожы, асветлены замак. З яго лiлася вясёлая музыка, гучалi трубы, лiтаўры. Увайшлi маладыя ў замак. I кожны прынц пачаў танцаваць са сваёй любай.

Салдат танцаваў разам з усiмi. Ён быў нябачны, таму i пацяшаўся з гуляючых як хацеў. Паднясуць каралеўне кубак з вiном, а ён возьме ды цiхенька вып'е. Асаблiва жахалася ад гэтага малодшая, але старэйшая прымушала яе маўчаць.

Так яны пратанцавалi да трох гадзiн ранiцы. Туфлiкi iх стапталiся. Давялося прыпынiць скокi. Перавезлi прынцы каралеўнаў цераз раку. Салдат на гэты раз сеў у лодку да старэйшай. На беразе каралеўны развiталiся з малойцамi, паабяцалi вярнуцца да iх з надыходам новай ночы.

Популярные книги

Неудержимый. Книга VI

Боярский Андрей
6. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VI

Инферно

Кретов Владимир Владимирович
2. Легенда
Фантастика:
фэнтези
8.57
рейтинг книги
Инферно

Кодекс Охотника. Книга XXVI

Винокуров Юрий
26. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXVI

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Мой большой... Босс

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мой большой... Босс

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Идеальный мир для Социопата 5

Сапфир Олег
5. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.50
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 5