Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Калi дзяўчаты падымалiся па лесвiцы, салдат забег наперад, лёг у ложак i захроп. Стомленыя каралеўны пачулi, як моцна спiць iхнi ахоўнiк, супакоiлiся: гэтага чалавека баяцца няма чаго. Яны раздзелiся i леглi спаць.

Ранiцай салдат вырашыў нiчога не расказваць каралю. Ён задумаў пабываць з каралеўнамi на дзiвосных танцах i на другую, i на трэцюю ноч.

Усё паўтаралася, як i ў першы раз. Каралеўны танцавалi з прынцамi ў замку да таго часу, пакуль туфлiкi не стаптвалiся. За трэцiм разам салдат прыхапiў

з сабою для доказу кубак, з якога пiлi вiно.

Вось закончылася салдатава выпрабаванне, пайшоў ён на споведзь да караля.

– Ну, сказвай, дзе мае дванаццаць дачок ноччу туфлiкi стаптваюць?
– грозна запытаў уладар.

– Разам з дванаццацю прынцамi ў падземным замку.

Салдат расказаў каралю ўсё падрабязна, а ў доказ перадаў тры галiнкi з дрэваў - срэбраную, залатую i алмазную. Ды яшчэ кубак, з якога маладыя пiлi вiно. У гэты час каралеўны стаялi пад дзвярыма i ўсё чулi.

Загадаў кароль паклiкаць сваiх дачок. Спытаў у iх:

– Цi праўду расказвае салдат?

Бачаць каралеўны, што на гэты раз раскрылася iх тайна, яны i прызналiся ва ўсiм. Тады кароль кажа салдату:

– Якую ты хочаш узяць сабе за жонку?

Салдат адказаў:

– Я ўжо не малады, то аддайце мне старэйшую.

У той жа дзень i вяселле згулялi. Паабяцаў кароль салдату пасля сваёй смерцi i ўсё каралеўства.

А прынцы былi заварожаныя на столькi дзён, колькi начэй яны танцавалi з каралеўнамi.

ЗАЯЦ I ВОЖЫК

Гэтай казцы вы, бадай, не паверыце. Аднак мой дзядуля, распавядаючы яе, заўсёды падкрэслiваў:

– Не ўсё ў гэтай казцы выдумка. Ёсць у ёй i праўда. Бо чаму б тады людзi сталi расказваць яе?

Пачыналася гэта казка так:

Аднойчы ў ясны сонечны дзянёк стаяў вожык каля дзвярэй свайго дома, склаўшы рукi на жываце, i напяваў песеньку.

Спяваў ён сваю песеньку, спяваў i раптам вырашыў: "Пайду я ў поле, на сваю бручку пагляджу. Пакуль, - думае, - мая жонка-вожычыха дзяцей мые ды апранае, я паспею i ў полi пабываць, i дамоў вярнуцца".

Пайшоў ён i сустрэўся па дарозе з зайцам, якi таксама iшоў у поле - на сваю капусту паглядзець.

Убачыў вожык зайца, пакланiўся яму i гаворыць ветлiва:

– Дзень добры, паважаны заяц. Як вы маецеся?

А заяц быў вельмi важны i горды. Замест таго каб ветлiва прывiтацца з вожыкам, ён толькi галавой хiтнуў i сказаў груба:

– Чаму гэта ты, вожык, у такую рань па полi рыскаеш?

– Я пагуляць выйшаў, - кажа ён.

– Пагуляць?
– спытаў заяц насмешлiва.
– А па-мойму, на такiх кароценькiх ножках далёка не зойдзеш.

Пакрыўдзiлi вожыка гэтыя словы. Не любiў ён, калi так гаварылi пра яго ногi, якiя i сапраўды былi кароценькiя i крывыя.

– Цi не думаеш ты, - спытаўся ён у зайца, - што твае заечыя ногi бегаюць хутчэй i лепш?

– Зразумела, - кажа заяц.

А цi не хочаш ты са мной навыперадкi пабегчы?
– пытаецца вожык.

– З табой навыперадкi?
– кажа заяц.
– Не смяшы мяне, - калi ласка. Ну няўжо ты на сваiх крывых нагах мяне абгонiш?

– А вось убачыш, - адказвае вожык.
– Убачыш, што абганю.

– Ну, давай пабяжым, - кажа заяц.

– Пачакай, - кажа вожык.
– Спачатку я схаджу дамоў, паснедаю, а праз паўгадзiны вярнуся на сваё месца. Тады i пабяжым. Добра?

– Добра, - сказаў заяц.

Пайшоў ён дадому. Iдзе i думае: "Заяц, вядома, хутчэй за мяне бегае. Але ён дурны, а я разумны. Я яго перахiтру".

Прыйшоў ён дадому i кажа жонцы:

– Жонка, збiрайся хутчэй, прыйдзецца табе са мной у поле iсцi.

– А што здарылася?
– пытаецца вожычыха.

Ды вось мы з зайцам паспрачалiся, хто хутчэй бегае - я цi ён. Я павiнен зайца абагнаць, а ты мне ў гэтай справе дапаможаш.

– Што ты - з глузду з'ехаў?
– здзiвiлася вожычыха.
– Куды табе з зайцам цягацца? Ён цябе адразу абгонiць.

– Не твая справа, жонка, - сказаў вожык.
– Збiрайся i пойдзем. Я ведаю, што раблю.

Вожычыха пайшла з вожыкам у поле. Па дарозе ён гаворыць жонцы:

– Мы пабяжым з зайцам вось па гэтым доўгiм полi. Заяц пабяжыць па адной баразне, а я па другой. А ты, жонка, стань у канцы поля ля маёй баразны. Як толькi падбяжыць да цябе заяц, ты крыкнi: "Я ўжо тут!" Зразумела?

– Зразумела, - адказвае жонка.

Так яны i зрабiлi. Адвёў вожык вожычыху на пачатак сваёй баразны, а сам вярнуўся на тое месца, дзе пакiнуў зайца.

– Ну што, - кажа заяц, - пабяжым?

– Пабяжым, - кажа вожык.

– Раз, два, тры!
– крыкнуў заяц.

I абодва яны пабеглi з усiх ног.

Зрабiў вожык крокi тры-чатыры, а потым цiхенька вярнуўся на сваё месца i сеў. Сядзiць i адпачывае. А заяц усё бяжыць i бяжыць. Дабег да канца сваёй баразны, а тут вожычыха яму i крычыць:

– Я ўжо тут!

А трэба сказаць, што вожык i вожычыха вельмi падобныя адзiн на аднаго. Здзiвiўся заяц, што вожык яго абагнаў.

– Бяжым цяпер назад, - кажа ён вожычысе.
– Раз, два, тры!

I паiмчаўся заяц назад хутчэй, чым раней. А вожычыха засталася сядзець на сваiм месцы.

Дабег заяц да пачатку баразны, а вожык яму крычыць:

– Я ўжо тут!

Яшчэ больш здзiвiўся заяц.

– Бяжым яшчэ раз, - кажа ён вожыку.

– Добра, - адказвае вожык.
– Калi хочаш, пабеглi яшчэ раз.

Так семдзесят тры разы бегаў заяц туды i назад. А вожык усё абганяў яго.

Прыбяжыць заяц да пачатку баразны, а вожык яму крычыць: "Я ўжо тут!"

Пабяжыць заяц назад да канца баразны, а вожычыха яму крычыць: "Я ўжо тут!"

Поделиться:
Популярные книги

Варлорд

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Варлорд

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Кровь Василиска

Тайниковский
1. Кровь Василиска
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.25
рейтинг книги
Кровь Василиска

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

На границе империй. Том 9. Часть 5

INDIGO
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Дядя самых честных правил 7

Горбов Александр Михайлович
7. Дядя самых честных правил
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дядя самых честных правил 7

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14

Сирота

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.71
рейтинг книги
Сирота