Чтение онлайн

на главную

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ты хто такая?

– Я бедная сiрата, няма ў мяне нi бацькi, нi мацi.

Пытаецца кароль зноў:

– А ты кiм ў мяне ў замку працуеш?

Яна адказвае:

– Ды я нiчога не ўмею, хiба толькi здзекi цярпець.

Пытаецца кароль зноў:

– А дзе ты ўзяла пярсцёнак, што апынуўся ў супе?

I яна адказвае:

– Пра гэты пярсцёнак я нiчога не ведаю.

Так i не змог кароль нiчога ўведаць, i давялося яму назад яе адсылаць.

Праз якi час быў наладжаны новы баль, i Дзiкунка папрасiла ў повара дазволу, як i ў мiнулы раз, пайсцi наверх i паглядзець. Повар адказаў:

– Добра, але глядзi, праз паўгадзiны вяртайся

назад, ды звары каралю хлебнай сёрбанкi, якая яму так прыйшлася да смаку.

Пабегла яна ў сваю каморку, хутка памылася, дастала з арэхавай шкарлупкi сукенку, што была срэбная, як месяц, i надзела яе. Паднялася яна наверх у замак i была падобная на каралеўну. Выйшаў да яе насустрач кароль, быў рады бачыць яе зноў, i якраз у гэты час пачынаўся танец, - i яны танцавалi разам. Але толькi танец скончыўся, яна знiкла так хутка, што кароль не паспеў заўважыць, куды яна падзелася. А яна забегла да сябе ў каморку, сталася зноў Дзiкункай i пайшла на кухню варыць хлебную сёрбанку. А повар быў на версе; i вось яна дастала залатое вераценца, кiнула ў мiску i налiла туды сёрбанкi. Падалi яе каралю, i ён яе еў, i сёрбанка яму спадабалася, як i ў мiнулы раз; загадаў кароль паклiкаць повара, i давялося яму i на гэты раз прызнацца, што суп варыла Дзiкунка. Паклiкалi Дзiкунку зноў да караля, але яна адказала, што адно толькi ўмее - гэта цярпець здзекi ды пабоi i што пра залатое вераценца ёй нiчога невядома.

Наладзiў кароль i ў трэцi раз баль, i атрымалася ўсё гэтак жа, як i раней. I хоць повар сказаў:

– Дзiкунка, ты, напэўна, ведзьма, магчыма, у суп штосьцi падсыпаеш, ад чаго ён робiцца такiм смачным i падабаецца каралю больш, чым той, якi вару я.

Але яна доўга яго ўпрошвала, i нарэшце ён адпусцiў яе на паўгадзiны паглядзець на баль. Надзела яна сукенку, што ззяла, як зоры, i пайшла ў залу. I зноў кароль танцаваў з прыгажуняй, яму здавалася, што яна нiколi яшчэ не была такой прыгожай. У час танцу надзеў ён ёй незаўважна на палец залаты пярсцёнак i загадаў, каб танцы працягвалiся даўжэй. Скончыўся танец, i ён хацеў утрымаць яе за руку, але яна вырвалася i тут жа згубiлася сярод гасцей. Пабегла яна хуценька ў сваю каморку пад лесвiцай, але паколькi яна прабыла ў замку больш чым паўгадзiны, то не паспела зняць з сябе цудоўную сукенку, а ахiнулася толькi ў мантыю i не змагла ў спешцы вымазацца ўся ў сажу, i вось адзiн палец застаўся ў яе белым. Прыбегла Дзiкунка на кухню, зварыла каралю хлебную сёрбанку i, толькi повар выйшаў, паклала ў яе залатое матавiла. Убачыў кароль залатое матавiла на дне мiскi i загадаў паклiкаць Дзiкунку. I раптам ён убачыў у яе белы палец, а на пальцы залаты пярсцёнак, якi ён падарыў ёй у час танцаў. Схапiў ён яе руку i моцна зацiснуў, i толькi яна паспрабавала вырвацца i пабегчы, раптоўна расхiнулася шыкоўная мантыя i заззяла на ёй зорная сукня. Схапiў кароль мантыю i сарваў яе з плеч. I тут ён убачыў залатыя валасы, i яна з'явiлася перад iм ва ўсёй сваёй прыгажосцi, - нiяк нельга было ёй ужо схавацца. А калi яна змыла з твару сажу i попел, то сталася яна прыгажуняй, i падобнай красы нiхто ў свеце яшчэ не бачыў.

I сказаў кароль:

– Ты мая нарачоная i мы назаўсёды з табой будзем разам.

А потым i вяселле згулялi, i жылi яны ў шчасцi i радасцi да самай смерцi.

МАЛАДЫ ВЕЛIКАН

У аднаго селянiна быў сын ростам з мезены палец. Праходзiў год за годам, а хлопчык не рос, усё заставаўся такiм жа маленькiм.

Вось аднойчы сабраўся бацька поле араць, а сын i гаворыць яму:

– Бацька, вазьмi мяне з сабой.

– Што ты, - кажа бацька, - заставайся лепш дома: ты такi маленькi,

глядзiш, i згубiшся.

А сын гаворыць:

– Не, я не згублюся, вазьмi мяне з сабой.

Ну што тут рабiць? Запхнуў яго бацька сабе ў кiшэню i паехаў на поле.

Вось прыехалi яны на поле. Пачаў бацька зямлю араць, а сына пасадзiў у свежую баразну.

Бацька арэ, а сын па баразне гуляе.

Раптам выходзiць з-за гары велiкан.

– Бачыш велiкана?
– гаворыць бацька сыну.
– Глядзi, далёка не адыходзься, а то ўбачыць цябе велiкан i забярэ з сабою.

Так i здарылася. Велiкан зрабiў два крокi i апынуўся ля той самай баразны, па якой гуляў хлопчык.

Нахiлiўся над iм велiкан, падняў яго асцярожна двума пальцамi, агледзеў з усiх бакоў, потым запхнуў сабе ў кiшэню i пайшоў.

Бацька так перапалохаўся, што слова вымавiць не мог.

"Прапаў, - думае, - мой сын, нiколi мне больш яго не ўбачыць. Чаму толькi я яго з сабой на поле ўзяў?"

А велiкан занёс хлопчыка да сябе ў горы i пачаў яго там кармiць горнымi арэхамi са свайго саду. Хто гэтых арэхаў паесць, той велiканам стане.

Два гады жыў хлопчык у велiкана, два гады лускаў арэхi i з кожным днём рабiўся вышэйшым i дужэйшым.

I вось вырашыў нарэшце велiкан выпрабаваць сiлу хлопчыка.

Павёў ён яго ў лес i сказаў:

– Ану, пакажы сваю сiлу.

Хлопчык схапiў дзвюма рукамi маладое дрэўца i вырваў яго з коранем.

– Не, - гаворыць велiкан, - вiдаць, ты мала сiлы набраўся. Трэба табе яшчэ ў мяне пажыць, яшчэ арэхаў паесцi.

Зноў прайшлi два гады. I зноў павёў велiкан хлопчыка ў лес.

На гэты раз хлопчык вырваў з зямлi старое дрэва з тоўстымi i доўгiмi каранямi.

Але i тут велiкан сказаў:

– Не, мала яшчэ ў цябе сiлы, iдзём дамоў.

I яшчэ два гады пражыў хлопчык у велiкана. Арэхi еў, сiлы набiраўся. I так вырас за гэты час, што стаў ужо не хлопчыкам, а маладым велiканам. Трэцi раз пайшлi яны ў лес.

– Ану, пакажы сваю сiлу, - сказаў яму велiкан.

Хлопчык паглядзеў навокал, выбраў самы тоўсты дуб i пачаў вырываць яго з коранем. Па ўсiм лесе i трэск пайшоў, калi ён цягнуў дрэва з зямлi.

– Вось цяпер у цябе сiлы даволi, - сказаў яму велiкан i павёў на тое ж самае поле, адкуль прынёс хлопчыка шэсць гадоў таму назад.

А бацька хлопчыка, як i шэсць гадоў таму назад, араў у гэты час зямлю.

Раптам падходзiць да яго малады велiкан i гаворыць:

– Дзень добры, бацька. Бачыш, якiм малайцом я стаў.

Бацька спалохаўся.

– Што ты, - гаворыць, - я цябе не ведаю, iдзi сваёй дарогай.

А малады велiкан кажа:

– Не, я твой сын. Дай ты мне паараць, я не горш за цябе спраўлюся.

Не верыць бацька.

– Зусiм ты не мой сын, - гаворыць.
– Iдзi адсюль, ты мне ўсё поле стопчаш.

А велiкан стаiць i не з месца.

Кiнуў тады бацька плуг, адышоўся ўбок i сеў на камень.

Ухапiўся малады велiкан за плуг, нацiснуў на яго злёгку адной рукой, ды так, што ўвесь плуг у зямлю ўвайшоў.

Разгневаўся бацька.

– Гэй, - крычыць, - што ты робiш? Хiба так аруць? Ты плуг паломiш!

Тады малады велiкан выпраг коней, а сам упрогся замест iх. А бацьку крыкнуў:

– Iдзi ты дамоў ды загадай мацi ежы пабольш нарыхтаваць, пакуль я тут поле ару!

Бацька махнуў рукой i пайшоў дамоў. Малады велiкан хутка ўзараў усё поле. Потым упрогся ў дзве бараны i iмгненна забаранаваў яго. А калi закончыў працу, вырваў на ўзлессi два дубы з каранямi, узвалiў iх сабе на плечы i падвесiў да iх верхавiн i каранёў плуг, коней,i бароны.

Поделиться:
Популярные книги

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

Гарем вне закона 18+

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Гарем вне закона
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.73
рейтинг книги
Гарем вне закона 18+

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания