Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Шумна падляцелi да яе лебедзi i апусцiлiся так нiзка, што яна паспела кiнуць iм сарочкi; i як толькi да iх дакранулiся тыя сарочкi, звалiлiся з iх лебядзiныя ўборы, i стаялi перад ёй яе браты, жывыя, здаровыя, i па-ранейшаму прыгожыя, - толькi ў малодшага не хапала левага рукава, i таму на спiне ў яго засталося лебядзiнае крыло. Пачалi яны абдымацца ды цалавацца, i прыйшла каралева да караля, i ён быў моцна здзiўлены, але вось загаварыла яна i сказала:
– Мой любы кароль, з гэтай пары я магу размаўляць i скажу табе, што я нi ў чым не вiнаватая, - i яна расказала яму пра падман старой свекрывi, якая забрала i схавала
А кароль i каралева разам з шасцю сваiмi братамi жылi мiрна i шчаслiва доўга-доўга.
ЧОРТ З ТРЫМА ЗАЛАТЫМI ВАЛАСАМI
Жыла аднойчы бедная жанчына, вось нарадзiла яна сыночка, нарадзiўся ён на свет у сарочцы, i было яму прадказана, што на чатырнаццатым годзе ён ажэнiцца з каралеўскай дачкой. I здарылася, што неўзабаве пасля гэтага прыбыў у гэтую вёску кароль; але нiхто не ведаў, што гэта кароль, i калi ён пачаў распытваць у людзей, што ў iх новага, яму адказалi:
– Ды вось нарадзiлася ў нас на гэтых днях дзiця ў сарочцы; што яно нi задумае, ва ўсiм яму будзе ўдача. I прадказана яму яшчэ, што на чатырнаццатым годзе быццам ажэнiцца ён з каралеўскай дачкой.
А было ў караля сэрца лiхое; разгневаўся ён, даведаўшыся аб такiм прадказаннi, i пайшоў да бацькоў хлопчыка, прыкiнуўся такiм ласкавым, такiм добрым i кажа:
– Вы людзi бедныя, аддайце мне ваша дзiця, ужо я аб iм паклапачуся.
Спачатку яны адмаўлялiся, але калi гэты чужы чалавек прапанаваў iм за гэта нямала золата, яны вырашылi: "Ужо як ён нарадзiўся шчаслiўцам, то будзе гэта для яго да лепшага", i яны згадзiлiся i аддалi хлопчыка.
Паклаў кароль дзiця ў паходны куфэрак i паскакаў з iм далей. Пад'ехаў ён да глыбокага вiру, кiнуў куфэрак у ваду i падумаў: "Вось я i выратаваў сваю дачку ад няпрошанага жанiха". Але куфэрак не патануў, а паплыў, нiбы караблiк, i нi адна кропля вады ў яго не прасачылася. I адплыў ён на дзве мiлi ад каралеўскай сталiцы, прыплыў да млына i спынiўся каля плацiны. На шчасце, стаяў паблiзу батрак з млына, ён заўважыў куфэрак i выцягнуў яго бусаком на бераг, думаючы знайсцi ў iм немалыя скарбы; але калi ён яго адчынiў, то ўбачыў, што ляжыць у iм прыгожы хлопчык, здаровы i вясёлы. Ён прынёс яго да млынара i яго жонкi, i паколькi дзяцей у iх не было, то млынарыха зарадавалася i кажа:
– Гэта сам Пан Бог паслаў нам дзiцятка.
Пачалi яны аб знайдышы клапацiцца, i ён вырас, выхаваны на многiх дабрадзейных справах.
Але вось здарылася аднойчы, што кароль, жадаючы схавацца ад навальнiцы, зайшоў на млын i, заўважыўшы рослага хлопчыка, спытаў у млынара i яго жонкi, цi не iх гэта сын.
– Не, - адказалi яны, - гэта знайдыш. Чатырнаццаць гадоў таму назад яго прынесла ў куфэрку да нашай плацiны, i батрак выцягнуў яго з вады.
Тады кароль зразумеў, што гэта нiхто iншы, як той самы шчаслiвец, якога ён кiнуў у ваду, i ён сказаў:
– А цi нельга будзе, людзi добрыя, паслаць яго з маiм пiсьмом да каралевы. Я дам яму за гэта ўзнагароду - два залатыя.
– Як пажадае кароль, - адказалi млынар i млынарыха i загадалi юнаку рыхтавацца ў шлях-дарогу.
I напiсаў кароль лiст каралеве, а было ў iм сказана: "Як толькi гэты хлопчык прыбудзе з маiм пiсьмом, я загадваю яго забiць i закапаць у зямлю; i зрабiць усё гэта трэба да майго вяртання".
Выправiўся хлопчык з гэтым лiстом у дарогу, але на шляху заблудзiўся i трапiў пад вечар у дрымучы лес. У цемры ён заўважыў агеньчык: пайшоў насустрач яму i апынуўся каля хаткi. Зайшоў ён туды, бачыць - сядзiць каля печкi бабуля, а болей у хатцы нiкога няма. Яна згледзела юнака, спалохалася i кажа:
– Ты адкуль i куды кiруешся?
– Я iду з млына, - адказаў ён, - кiруюся да каралевы, нясу ёй пiсьмо; ды вось заблудзiўся ў лесе i хацеў бы ў цябе пераначаваць.
– Бедны ты хлопчык, - мовiла бабуля, - бо ты трапiў у разбойнiцкi прытон; калi разбойнiкi вечарам вернуцца дамоў, яны цябе заб'юць.
– Ну, што ж, няхай прыходзiць хто заўгодна, - сказаў юнак, - я нiкога не баюся; я так стамiўся, што iсцi далей не маю сiлы.
– I ён лёг на лаўку i заснуў.
Неўзабаве з'явiлiся разбойнiкi i гнеўна спыталi, чаму тут ляжыць нейкi чужы хлопчык.
– Ах, - сказала бабуля, - ды гэта ж зусiм нявiннае дзiця. Хлопчык заблудзiўся ў лесе, i я з жалю яго прытулiла; ён павiнен даставiць пiсьмо каралеве.
Распячаталi разбойнiкi лiст, прачыталi яго, а напiсана ў iм было, што як толькi ён з'явiцца, яго трэба тут жа забiць. I вось адчулi жорсткiя разбойнiкi жаласлiвасць, iх атаман разарваў лiст i напiсаў замест яго новы, дзе сказана было, што як толькi ён з'явiцца, яго зараз жа трэба абвянчаць з каралеўскай дачкой. Яны пакiнулi яго спакойна спаць на лаўцы да самай ранiцы, а калi ён прачнуўся, далi яму лiст i паказалi дарогу.
Каралева, атрымаўшы лiст i прачытаўшы яго, зрабiла так, як было ў iм пазначана: яна загадала наладзiць пышнае вяселле, i каралеўна была павянчана са шчаслiўцам. А паколькi юнак быў прыгожы i ласкавы, то жыла яна з iм радасная i задаволеная.
Праз некаторы час кароль вярнуўся ў свой замак i ўбачыў, што споўнiлася прадказанне i шчаслiвец павянчаны з яго дачкой.
– Як жа гэта здарылася?
– спытаў ён.
– Я ж у сваiм пiсьме даў зусiм iншы ўказ.
Тады падала яму каралева лiст i сказала: няхай, маўляў, сам паглядзiць, што ў iм напiсана. Прачытаў кароль лiст i адразу заўважыў, што яго падмянiлi iншым. Ён спытаў у юнака, куды падзеўся даручаны яму лiст i чаму ён прынёс замест яго iншы.
– Я нiчога аб гэтым не ведаю, - адказаў ён, - мабыць, яго ноччу падмянiлi, калi я спаў у лесе.
I сказаў разгневаны кароль:
– Ну, гэта табе не надта лёгка пройдзе! Хто хоча атрымаць дачку маю за жонку, той павiнен здабыць мне з пекла тры залатыя валасы з галавы чорта, калi прынясеш, што я патрабую, то застанецца мая дачка тваёй жонкай.
Так думаў кароль адчапiцца ад яго раз i назаўсёды. Але шчаслiвец адказаў:
– Што ж, залатыя валасы я вам здабуду, чорта я не баюся.
– На тым ён развiтаўся з каралём i пачаў сваю вандроўку.
I прывяла яго дарога ў адну сталiцу. Гарадскi брамнiк пачаў яго выпытваць, якое ён рамяство ведае i што ўмее рабiць.
– Я ўсё ўмею рабiць, - адказаў шчаслiвец.
– Тады акажы нам паслугу, - сказаў брамнiк, - растлумач, чаму наш фантан на рыначным пляцы, з якога раней бруiлася вiно, цяпер перасох i нават вада з яго не цячэ.
– Гэта я вам растлумачу, - адказаў юнак, - пачакайце толькi, пакуль я назад вярнуся.
I ён рушыў далей i падышоў да другога горада; i зноў спытаў у яго брамнiк, якое рамяство ён ведае i што ўмее рабiць.