Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

— Тады я кажу адразу. Аперацыя.

— I ўсё ж не спяшайся. Схадзі заўтра.

— Сёння, — сказаў Андрэй, — скора пачне днець. Зараз.

— Транспарт не ходзіць.

— Дайду пехатою. А ты спі. Табе трэба спаць.

Ён казаў гэта назнарок уладна. Трэба было пераканаць яе ў тым, што ўсё будзе добра. Чужая моцная воля павінна была зрабіць гэта. Яго, Андрэя, воля.

— Я сапраўды, бадай, засну, — сказала яна. — Я спакойная зараз.

Пацалаваўшы яе, Андрэй выйшаў. Ганна цягнула ад дзвярэй чорнага сабаку.

— Непакоіцца, — сказала яна. — Так і ладзіць

вырвацца да яе дзвярэй.

— Сябра ў няшчасці, - сумна ўсміхнуўся Андрэй. — Што, гэта сапраўды можа скончыцца кепска, Ганна?

— Гэта можа скончыцца вельмі кепска, — проста сказала яна, і ў вачах яе Андрэй пабачыў слёзы.

— Ну-ну, — сказаў ён. — Не трэба. I вось яшчэ што, Ганна. Я буду ў клініцы, мне не будзе часу. Пазваніце Вайвадсу. Ён будзе поруч, калі што спатрэбіцца.

Ён выйшаў на вуліцу, напоеную свежым водарам майскай раніцы. Вуліцы былі пустыя. Толькі рэдкія дворнікі шоргалі мётламі па асфальце.

Горад пагасіў агні, і таму над ім на хвіліну з'явіліся зоры.

Ветрык часам уздыхаў, несучы аднекуль з парку водар расы і кветак.

Зоркі, самыя буйныя, чэзлі. Андрэй ішоў пад імі, і вадкае зеленаватае неба вісела над яго галавой.

Чамусьці ён успомніў магільную пліту ў старым Мядзелі, сярэдневяковую пліту. Тады беларусы любілі строіць кепікі са смерці, іранічна ставіліся да яе, не баючыся быццам ні бога, ні д'ябла. На пліце быў выразаны чалавек з шырокім разумным тварам, у вольных, відаць, тканых, адзеннях. Пад галавою яго была выразана сулея, пры баку — меч, у нагах — маленькі сабачка, падобны на карлікавага льва. Чалавек уіміхаўся быццам тым словам, што былі выразаны ніжэй сабачкі:

Тут ляжыць Іван Сямяшка.

Ў галавах гарэлкi пляшка.

Пры баку востры меч ляжыць,

У ног верны сабачка тужыць.

Ого-го, ого-го,

Што каму да таго?

Сапраўды, што каму да таго? Продкі любілі пасмейвацца са смерці. Але смерць, але прадчуванне яе — гэта зусім не смешна. Гэта агідна, брыдка, гэта варожа. З гэтым не можа прымірыцца сэрца… Леаніды адзначылі шлях прадзеда, і хоць гэтым святлейшая была ноч перад яго стратай. Іх няма зараз. Яны рэдка прылятаюць, і мы чакаем іх, такія самотныя ў цемры.

Яго, Андрэя, таксама прысудзілі да страты. Калісь. Даўно. Прысудзіла вайна, ад якой усё яшчэ часам паміраюць людзі, з якой яны ўсё яшчэ, задыхаючыся, уступаюць у адзінаборства такімі вось зеленаватымі, свежымі раніцамі мая.

Божа, пакарай іх, калі ты ёсць. Пакарай расстрэлы, пакарай атакі, пакарай іх за асколкі ў сэрцы, пакарай за слабенькія, як пялёсткі кветак, пальцы кволых жанчын, якія дрыжаць, чапляючыся за жыццё.

Божа, пакарай іх!

А калі ты смяешся там, над намі, смяешся смехам старога ідыёта, які ўзрадаваны мукамі пароды людской, яе слабасцю, слабасцю гэтых вуснаў, якія ловяць паветра, — тады сцеражыся! Сцеражыся тады, бо гэта ўжо за-над-та.

А калі цябе няма — хопіць прыдурвацца. Тады няхай сцерагуцца тыя, хто прыдумваў гэтую хлусню, гадаваў яе цэлымі стагоддзямі, хто па-езуіцку казаў, што забіваць нельга, але можна забіваць чалавека «чужой» крыві, што падмануць нельга, але можна зрабіць

гэта ў імя тых ці іншых меркаванняў, неабходнасці… Хай сцерагуцца, бо гэта немагчыма, каб самыя дарагія вусны хапалі паветра, якое павінна быць радасцю для ўсіх.

Да чор-та-вай ма-та-ры!

Людзі занадта лёгка забылі пра вайну. Яны лічаць, што гэта забаўкі. У многіх каціная памяць, ім абрыдлі напаміны аб ёй, яны не хочуць глядзець нават фільмаў аб тым, як людзі пакутавалі тады. "Вайна? Гэта прайшло".

А вайна не памерла. Не кажучы пра новую пагрозу, не памерла і старая. Яна толькі стаілася, яна гадамі падпільноўвала ахвяру. Будавалі дамы, пісалі кнігі, кахалі, а яна пільнавала… пільнавала… Яна не спяшалася. I вось дачакалася, калі прыйшло нясцерпнае шчасце, калі Нерль і Нява завабілі двух і далі ім бяссмерце, — кінулася і прыхлопнула цяжкай рукой.

Цяпер Андрэй ішоў ужо над Масквою-ракою. Мост вёў яго кудысь. Над горадам вось-вось павінна было ўзысці сонца, і немагчыма, немагчыма было, прадбачваючы ягоны прыход, не пакутаваць за вусны, там, на падушцы, і не абурацца да самых глыбінь душы.

Насустрач самотнай постаці Андрэя ішла ў першых праменнях сонца палівальная машына. Ішла, распусціўшы белыя вусы, гонячы перад сабою вясёлку.

I, калі яна прайшла, за яе спіною сталі два гарады, адзін сапраўдны, а другі бліскучы, размыты ўсімі абрысамі, перакулены ў другое неба, якраз пад нагамі.

Р а з д з е л XXIX

Андрэй сядзеў у кабiнеце намеснiка дырэктара iнстытута грудной хiрургii. Сядзеў удвух, разам з гаспадаром гэтага сляпуча-белага, вылiзанага да люстэркавай матавасцi пакоя.

Гаспадар, прафесар Глінскі, вялізны, вельш нязграбны, нейкі па-мужыкаватаму натапыраны сядзеў перад ім. Мажны, увесь у жорсткіх мускулах твар, сівеючыя скроні. Дзіўна было слухаць з гэтых вуснаў па-інтэлігенцку мяккую мову, дзіўна было бачыць пры гэтых магутных руках малатабойца кісці арыстакраткі-прыгажуні з матава-бледнымі вузкімі пальцамі.

— Адкуль я магу ведаць, — сказаў Глінскі. — Я сам не ляжаў пад нажом.

— Разумееце, — хваляваўся Андрэй, — я гэта да таго, што хачу ведаць, вельмі балюча гэта ці не. Я не магу, каб ёй — балюча.

За вокнамі быў зялёны трапяткі сад, яшчэ споўнены ранішняй прахалодай і ціньканнем птушак. Прафесар глядзеў туды.

— Што адчувае хворы пад нажом, калі робяць аперацыю сэрца, можа сказаць пакуль што толькі адзін чалавек на зямлі. Дарэчы, з вашага Мінска… Гэта хворы Пушкін. Тады ён працаваў на радыёзаводзе. У пяцьдзесят сёмым годзе яго аперыравалі ў трэцяй клінічнай бальніцы. Аперыраваў доктар Раўноў. Давялося аперыраваць пад мясцовай анестэзіяй.

— Ну, а наогул…

— Баіцёся — не кладзіце, — жорстка сказаў Глінскі. — Улічыце, гарантый тут не даюць… Так, аперацыя цяжкая, так, пасля яе, нават калі яна ўдалася, хворы дзён сем нават дыхае з цяжкасцю, так, гэта балюча. Балюча слова сказаць… I не дзіва — сэрца і сталь. I ў гэтым паядынку яны дзве… тры… зрэдку, вельмі рэдка, чатыры гадзіны.

Поделиться:
Популярные книги

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Темный Патриарх Светлого Рода 2

Лисицин Евгений
2. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 2

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Правила Барби

Аллен Селина
4. Элита Нью-Йорка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Правила Барби

Его темная целительница

Крааш Кира
2. Любовь среди туманов
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Его темная целительница

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье