Чтение онлайн

на главную

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

А цяпер да Ганны. Ён растлумачыць ёй усё. Гэта не помста. Калі ёй хочацца быць з ім — чаму ён павінен адмовіць у гэтым. Невялікае шчасце, але калі ёй спатрэбіўся гэты кавалак — няхай бярэ. Ва ўсякім разе, ён будзе добрым мужам. Будзе берагчы яе, вельмі шкадаваць, любіць за дабрыню і чалавечнасць. Яна ж лепей за тую. Яна застанецца з ім на ўсё жыццё, на радасць і гора, нязменная з нязменным, верная — з верным.

Досыць з яго.

I ўсё ж ён нічога не сказаў Ганне. Сорам не дазволіў. Сказала яна сама, як заўсёды, нейкім дзівам адгадаўшы яго думкі.

— Ты

гэтага ніколі не скажаш мне, Андруша.

Сядзела ў сваім улюблёным куточку канапы, асветленая аранжавым абажурам. Янтарны твар, залатыя валасы.

— Сорам не дазволіць. Але я ведаю, гэта не ад адчаю… Калі ты будзеш спакойны, хоць і няшчасны — я пайду з табой. Толькі гэта будзе потым — калі супакоішся. Магчыма, праз год. Я ведаю, ты ніколі не будзеш кахаць мяне. Але хіба не ўсё адно. Я зраблю так, што табе не захочацца пайсці ад мяне.

— Ты заўсёды даеш мне сілы. А што застанецца самой?

— Самой? — яна ўсміхнулася. — Самой застанецца ўсё. Як вы ганарыцеся сваёй сілай! А вы слабейшыя за нас, нават калі б'ецеся, як дзікія звяры… А зараз ідзі дадому… Ідзі, спі…

Яна хавала ад яго нешта, відаць, шкадуючы яго. Ён бачыў гэта па неспакою яе вачэй. Але ён так стаміўся, што не стаў дапытвацца.

Дома, перад тым як легчы спаць, ён знішчыў вершы, прысвечаныя Ірыне, знішчыў усе паперы, дзе хаця б прыпаміналася яе імя. Ён падаў з ног ад стомы, але не мог спаць, пакуль у пакоі заставаліся сведкі яго слабасці і яго ганьбы.

Р а з д з е л XXVIII

Трэба было жыць. I невядома было, як жыць. Перш за ўсё трэба было спалiць усе масты, што звязвалi яго з мiнулым.

Андрэй спаліў усе старыя канспекты, раздаў сябрам усе кнігі. Кнігі — першы друг, і гэтага друга перш за ўсё кідаюць, калі рэзка мяняюць жыццё. Яны занадта цяжкія для вандраванняў. Калі прыходзіць такі час — чалавек бярэ з сабою толькі тое, што змяшчаецца ў невялікі чамадан.

Таму Андрэй падарыў Янісу дывановае пакрывала і карціны. Харунжаму — бронзавага званара, што біў набат. Баранаўскасу — усе забаўкі. У чамадан, разам з вопраткай, ён паклаў толькі дагератып Каліноўскага.

Грошы для яго бадзянняў таксама не былі патрэбны. Толькі нямнога. Ён ведаў, што грошы псуюць падарожжа, ператвараюць яго ў турысцкую паездачку з паплёўваннем праз акно вагона-рэстарана. А ён збіраўся непасільна працаваць, бо толькі так і можна было забыць.

Сабе ён пакінуў толькі на білет да Уладзівастока і яшчэ дзве тысячы на выпадак, калі не адразу ўладкуецца на работу. Ды і што яму патрэбна? Хлеб, кава, два разы на тыдзень добры абед. Вось і ўсё. Адзенне пакуль што ёсць, а калі зносіцца — заробіць.

Цвёрдага плана ў яго не было. Прыблізны — выглядаў так.

Ён паедзе да Уладзівастока. Там альбо ўладкуецца падсобным рабочым у геалагічную групу, або матросам на нейкае судна. I тайга з яе гнусам або хвалі паступова, дзень па дню, выжывуць з яго гнеў, што душыць яго, і абурэнне. Зараз ён ненавідзіць яе, хоць ведае, што

гэта эгаістычна, што яна невінаватая ў сваёй слабасці. Ненавідзіць яе рухі, вочы, яе погляды на жыццё і мастацтва, ненавідзіць цяжкі вузел яе валасоў. Потым хвоі, салоны вецер і абшар акіяна паменшаць яго пакуту, заб'юць нянавісць, і тады можна будзе вярнуцца.

Забраць Ганну, паехаць з ёю на радзіму. Яна так прагнула вырвацца з гэтых каменных цяснін, так хацела гурбаў у кветніку. Ён дасць ёй усё гэта.

Ён пакіне ўсё, а сам паедзе да Яніса. Янісу нельга без Латвіі. Яму — без Беларусі. Ну і што, хіба цяжка разблытаць гэты вузел? Яны пабудуюць свой агульны дом якраз на мяжы. Палова яго будзе ў Латвіі, палова — у Беларусі. Сын Яніса будзе вадзіць Андрэевага сына, калі той народзіцца, апекаваць над ім, а потым, калі розніца ў гадах згладзіцца, яны пасябруюць, як іхнія бацькі. Пасябруе і Ганна з Лаймаю. Жанчыны будуць хадзіць адна да адной у госці "праз мяжу". А ён будзе працаваць, працаваць. Дзень за днём, год за годам. I ён забудзе ўсё. Забудзе. Забудзе.

Нікога не хацелася бачыць, акрамя сяброў. Жанчын — асабліва. Калі вахцёрша на трэці дзень сказала Андрэю, што яго выклікае да тэлефона Галіна Іванаўна і хоча яму нешта паведаміць, Андрэй кінуў:

— Скажыце, што мяне няма дома. I не будзе два дні.

Яніс глядзеў на зборы Андрэя з маўклівымі зітханнямі, але нічым не перашкаджаў. На пяты дзень, калі ўся падрыхтоўка была скончана і яны засталіся сам-насам з голымі сценамі і невялікім чамаданам, Андрэй нарэшце не вытрымаў гэтых уздыхаў.

— Янка, — сказаў ён, сядаючы на чамадан, — не шматуй ты майго сэрца. Ну што? Табе ж яшчэ месяц у Маскве. Потым цябе чакае жонка. Сын. Каб не гэта ўсё — я адразу, нават без адзінага слова, узяў бы цябе з сабою.

Яніс маўчаў. Толькі таўставатыя добрыя вусны часам уздрыгвалі. I тады Андрэй, адчуваючы, што ён зараз не вытрымае, сказаў:

— Згода. Калі табе немагчыма без мяне — прабудзь гэты месяц у Маскве, на ліпень і жнівень з'ездзі ў Рыгу, пажыві з жонкай недзе ў Дубалтах, а потым на ўсю восень прыязджай да мяне. Прабач, але мне хаця да восені трэба пабыць аднаму. Маім "банкірам" будзе Якуб Каптур. Я ведаю, зараз табе цяжкавата. Ён зробіць, каб ты даехаў да мяне. Уладкуем цябе як журналіста на той карабель, дзе буду я. Будзем плаваць разам… Курыльскія астравы, мора, вулканы на берагах. Памятаеш Кіплінга?

Пулею и решеткой подкрепленный закон Москвы:

Котиков на Командорских трогать не смеете вы.

А потым, восенню, там такія ясныя дні. А калі прыйдзе позняя восень, тады пачнуцца ўраганы, сівыя хвалі, лёд на робах… Ты прабудзеш са мною ўсю восень.

Яніс ужо ўсміхаўся, зачараваны, зусім як дзіця, якому расказваюць казку. I тады Андрэй дастаў з апусцелай шафы кетавы балык, хлеб, бутэльку «Белавежскай» і сказаў:

— А цяпер паслухай, што я прыдумаў. Наш з табою будучы дом. Мы пабудуем яго калісь, а пакуль не будзем вельмі бавіцца. Мора і вецер, і да д'ябла падалы хлуслівых жанчын.

Поделиться:
Популярные книги

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

Младший научный сотрудник 2

Тамбовский Сергей
2. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Младший научный сотрудник 2

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Володин Григорий Григорьевич
11. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 11

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Неестественный отбор.Трилогия

Грант Эдгар
Неестественный отбор
Детективы:
триллеры
6.40
рейтинг книги
Неестественный отбор.Трилогия

Попаданка в семье драконов

Свадьбина Любовь
Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.37
рейтинг книги
Попаданка в семье драконов

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Беглец

Кораблев Родион
15. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Беглец

Я – Орк

Лисицин Евгений
1. Я — Орк
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк

Смерть может танцевать 2

Вальтер Макс
2. Безликий
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
6.14
рейтинг книги
Смерть может танцевать 2

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Гром над Империей. Часть 1

Машуков Тимур
5. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 1