Чтение онлайн

на главную

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

Корзун да яе яшчэ не заходзіў. Але нейкім чынам яна ўжо ведала, хто ён. Няйначай, падслухала, калі прадстаўляўся. Трэба было выпраўляць становішча, а то яшчэ гэта надта сур'ёзнае начальства пакрыўдзіцца.

— Калі дазволіце, я з вашымі дзяўчатамі спачатку пагутару, — сказаў ён.

— Калі ласка, — памякчэла старшы бухгалтар. Аднак дзверы за сабой не зачыніла — жаночая цікаўнасць была вышэй за гордасць адміністратара.

— Дзякую, — прамовіў услед Корзун і павярнуўся да Валі.

— Слухаю, — суха адказала дзяўчына і раптам, кінуўшы хуткі позірк на адчыненыя дзверы, гмыкнула, нібы падавілася смехам.

Корзун па-змоўніцку падміргнуў, але тут жа нахмурыўся з сваёй вольнасці — нагода, што прывяла яго сюды, была не з вясёлых.

— Хачу даведацца, як загінуў карэспандэнт, вось і хаджу па ягоных слядах.

— Хіба яго не Кучаронак забіў? — зноў выглянула з свайго кабінета старшы бухгалтар. У раённых цэнтрах заўсёды ўсе ўсё ведаюць. А гэта кабета, падобна, не любіла, каб навіны праходзілі міма яе.

— Ведаеце, — супакоіў Корзун, — наша міліцэйская справа, што ваша бухгалтарская. Пакуль апошнюю клетачку не запоўніш, справаздачу не здасі — не прымуць.

— Як жа, як жа, — згодна заківала яна галавой, нібы нешта зразумела. І вярнулася на месца.

— Карэспандэнт папытаў, ці часта гаспадаркі парушаюць узгоднены графік здачы жывёлы, чым гэта выклікана, — дзяўчына была памятлівая. Напэўна, праца з лічбамі прывучыла да такой дакладнасці.— Паглядзеў рахунак яснагорскага калгаса «Зялёны Бор». У той дзень адтуль без чаргі свіней прывезлі.

— Прынялі?

— Не хацелі, да дырэктара дайшло. Загадаў прыняць.

— Што ты, мілачка, — умяшалася бухгалтар з свайго пакоя. — З «Зялёным Борам» у нас ніколі не бывае канфліктаў.

Валя так паглядзела ў яе бок, што Корзуну здалося, быццам дзяўчына зараз язык высуне.

— У такіх выпадках, напэўна, сам заатэхнік прыбывае? — Корзун пачаў нешта разумець.

— Як кожны дбайны гаспадар, — перабіла старшы бухгалтар, і ў яе голасе загучалі павучальныя ноткі.

— З цукеркамі? — наіўна закончыў пытанне Корзун.

Дзяўчаты захіхікалі, а дзверы ў сумежны пакой сярдзіта ляпнулі, не пакінуўшы нават шчылінкі.

— Пра што яшчэ цікавіўся журналіст? — нібы нічога не адбылося, спытаў Корзун.

— Ці могуць калгаснікі прадаваць дзяржаве асабістую жывёлу праз калгас.

— Што вы адказалі?

— Што толькі пасля адкорму ў гаспадарцы, хаця, вядома, парушэнні бываюць. Купяць — і адразу вязуць, а пішуць, што гадавалі.

— І ўсё?

— Здаецца… А-а, карэспандэнт яшчэ пытаўся, ці прымаем мы жывёлу ад нарыхтоўшчыкаў і прыватных асоб. Вядома, не.

— Я здаволены, — падзякаваў Корзун і на развітанне, кіўнуўшы галавой на белую шыльду з вялікімі чорнымі літарамі, усміхнуўся: — Будзе вам.

— Міліцыя абароніць! — бліснула падфарбаванымі вачамі Валя. Але не было відаць, каб яна або яе сяброўкі надта баяліся свайго грознага непасрэднага начальства. Напэўна, у добрых калектывах узаемаадносіны грунтуюцца не на боязі, а на нейкіх іншых прынцыпах.

Наведаўшы мясакамбінат, Корзун яшчэ болей упэўніўся, што выбраў правільны шлях. Інтарэсы Абабуркі і Рамейкі перапляталіся ўсё цясней. Журналісту, каб паставіць апошнюю кропку ў праверцы пісьма, падобна, трэба было разабрацца, як рэалізуюцца лішнія свінні. Відаць, атрымаўся б неблагі, востры фельетон. І Корзун зноў параўнаў працу газетчыка са сваёй. Як многа агульнага! Асабліва калі трапляюцца вось такія выпадкі. А Рамейка малайчына, за колькі дзён раскруціў справу. Так што ў Абабуркі былі прычыны ўзненавідзець яго, а тады і знішчыць…

— Як ты гэта ўяўляеш? — спытаў Пратасеня, калі Корзун выклаў яму вынікі свайго паходу на камбінат і ўзніклыя пасля меркаванні.

— Убачыў, што Рамейка страціў прытомнасць, завёў на пераезд і пакінуў. А можа, яшчэ і прыстукнуў.

— Кучаронкава прызнанне пацверджана і выездам на месца, і экспертызай. А чым ты падмацуеш абвінавачанне супраць заатэхніка?

— Над гэтым думаю, — шчыра прызнаўся Корзун.

— Зразумей, кінуць можна было і ў полі, наўрад ці ён бачыў, як журналіста ўдарыла машына. А ў нашым выпадку падробка пад чыгуначнае здарэнне. Гэта адно. Другое: чалавека, які, хай і з дапамогай, але дайшоў да пераезда, проста так не кінеш. Што яму не дало зайсці ў будку вартаўніка? Акно ж свяцілася.

— Гарачка…

— Не ўскладняй. Што ён, як ты кажаш, у гарачцы, Абабурка павінен быў здагадацца адразу, як толькі сустрэліся, — Пратасеня перасмыкнуў плячамі, нібы ўявіў сябе на гарадской вуліцы ў той позні завірушны вечар. — Неверагодна. Усё неверагодна. Абабурка — не бандыт, — адказаў ён на нямое запытанне Корзуна. — Рамейкава гарачка і без таго давала яму тую перадышку, пра якую ты, прабач, дзяўбеш. Пакуль ён ачуняў бы, мінула б некалькі дзён. Не, — паўтарыў Пратасеня. — Неверагодна. І сама гарачка, і прагулка да чыгункі, і сустрэча…

— Вы не ведаеце Рамейку. Мог ён, мог прызначыць сустрэчу без сведак, бо не хацеў кідаць цень, не ўпэўніўшыся.

— На Абабурку? — перапытаў Пратасеня. — Ты ж казаў, што ён раскусіў заатэхніка. Не, ты заблытаўся, сам сабе пярэчыш!

— Але ж Рамейку знайшлі на пераездзе, — упарціўся Корзун. — І шафёру ён казаў аб сустрэчы.

— Адны домыслы, інспектар. Як пракурор папярэджваю — не прыму без доказаў,— і пасміхнуўся, не хацеў крыўдзіць чалавека, хаця і гаварыў яму суровую праўду.

— Шукаю, Аркадзь Міхайлавіч, доказы, абяцаю знайсці.

— Так. Начуўся пра тваю настойлівасць. Дай бог, як кажуць, нашаму цяляці воўка спаймаці. Буду толькі рады. А зараз ты што збіраешся рабіць? То, можа, пасядзіш? Кунцэвіч прыйдзе, хачу ўжо і з ім закончыць. Мы хутка.

— А што, пасяджу паслухаю. Ён у маім плане таксама значыцца.

Кунцэвіч паўтарыў сказанае мінулы раз, нічога новага не дадаўшы. Ды і Пратасеня не дамагаўся. Адчувалася, што паўторны допыт проста неабходная фармальнасць. Праўда, і ў Корзуна да нарыхтоўшчыка пытанняў не было. Паказанні Кунцэвіча былі дакладныя, а аўтар іх у даным выпадку быў пасіўным сведкам. Заўважыў і паведаміў. Што было раней ці пасля, яго не датычылася. Можна было закругляць допыт.

Популярные книги

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Боец: лихие 90-е

Гуров Валерий Александрович
1. Боец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боец: лихие 90-е

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Отверженный VII: Долг

Опсокополос Алексис
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг

Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Юллем Евгений
3. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Виконт. Книга 3. Знамена Легиона

Искатель боли

Злобин Михаил
3. Пророк Дьявола
Фантастика:
фэнтези
6.85
рейтинг книги
Искатель боли

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15