Чтение онлайн

на главную

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

— Міхаіл Карпавіч, Міхаіл Карпавіч, навошта была гэта сцэна, га?

— Вы ўсё роўна не паверылі б.

— Хто ведае. Размова ж была шчырая, ва ўсякім разе, з майго боку, і ад вас чакаў шчырасці.

— Як у ваўка з авечкай, — Абабурка пакрысе рабіўся самім сабой.

— Гэта вы авечка? — Корзун рассмяяўся, да яго раптам вярнуўся добры настрой. — Хто вас ведае — пальца ў рот не пакладзе.

— І вам таксама!

— То я ж воўк. Але хопіць нам гуляць у словы. Каму вы казалі, што маеце сустрэцца з карэспандэнтам?

— Падумаеш, падзея. Хіба ўспомніш.

— Вядома. Але цяпер, кінуўшы вам падазрэнне, мушу праверыць вас да канца. Выйшлі з даверу, Міхаіл Карпавіч, не крыўдуйце.

— Калі так… — Абабурка нервова пацёпаў правым плячом. — Якушавай, ёй я ўдзень яшчэ казаў, калі прасіў дазволу завітаць. Сакратарка дырэктара мясакамбіната чула, мы пры ёй дамаўляліся ў прыёмнай. Яшчэ?.. Не, не помню. Каб-то знаццё…

— Ну, успомніце — скажаце следчаму, ён мне перадасць. Наогул пра ўсіх, з кім размаўлялі ў той дзень.

— Няўжо не шафёр? — Абабурка на хвіліну, падобна, забыўся на сваё становішча.

— Вы лепш аб сабе падумайце, — не стрымаўся Корзун. — А зараз да справы, бо спатканне наша зацягнулася. Як гэта вы вынайшлі прыпіскі?

— Не мы аўтары, — Абабурка, як адмяжоўваючыся ад іншых аматараў прыпісак, выставіў наперад далоні.— Толькі адным хоць бы што, а нас вось…

— Гэта вы дарэмна, Міхаіл Карпавіч. Ашуканствам у наш час не пражывеш, не соладка цяпер махлярам. Столькі часу ўводзіць у зман грамадскасць, як вы, мала каму ўдаецца. Таму і цікаўлюся вамі.

— Але ж мы не пра сябе дбалі, што-кольвек прыбаўляючы… — Ён яшчэ спрабаваў трымацца свайго. — Да таго, самі хацелі пакончыць.

— Добрымі намерамі, кажуць, пекла толькі забрукавана, — паківаў галавой Корзун. Ён ведаў пра гэтыя намеры больш, чым разлічваў Абабурка. І яшчэ ён ведаў, што злодзей, пачаўшы красці, спыніцца толькі тады, калі возьмуць яго за каўнер. — А пра сябе ці не пра сябе дбалі — гэта сутнасці справы не мяняе.

Корзун пагаварыў яшчэ з ім пра ўлік на калгасных фермах, пра рэвізораў раённага сельгасупраўлення, якія так і не заўважылі махінацый. У пратаколе, які падпісаў Абабурка, пра Рамейку не было ні слова.

XIII

Пасля допыту Корзун раз за разам перабраў усе вядомыя яму факты. Тое, што нядаўна ўяўлялася неаспрэчным, зараз пачало выглядаць зусім інакш, наводзіла на думку, што ў гібелі Рамейкі Абабурка не вінаваты. Але куды падзець тыя самыя факты, на якія ён увесь час абапіраўся? Яны ж засталіся і самі па сабе, бадай, існаваць не могуць. Такім чынам, сказаўшы «а», ён мусіць гаварыць і «б»: не зялёнаборскі заатэхнік, дык хто? А вось на гэта пытанне і не бачылася адказу.

Маёр Юркавец лічыў, што падначалены заўсёды павінен мець хай і памылковую, але ўласную думку, ад якой можна было б пачаць распрацоўку версіі, вядома, калі спатрэбіцца, зрабіўшы неабходныя папраўкі. Корзун не прывык карыстацца выпадковымі здагадкамі, спадзявацца, што за яго нешта прыдумае хто другі. Гэта не азначала, што ён заўсёды трапляў на прамую дарогу. Было, што і блукаў, як кажуць, шукаючы вугал у круглым пакоі. Але нават няўдалыя прапановы ў яго вызначаліся абгрунтаванасцю, адпавядалі тым звесткам, якія на той момант былі ў следства. Падпалкоўнік Шарай неяк сказаў, што ў яго інтуіцыя сапраўднага крыміналіста. Корзун з гэтым не пагадзіўся. Не ад сціпласці. Адзнака кіраўніка райаддзела была прыемнай, і ён нават злавіў сябе на тым, што пачаў задзіраць нос, нямнога, але заганарыўся. А разабрацца, дык інтуіцыя ні пры чым, проста ён, можа, больш уважліва, грунтоўна працаваў над матэрыялам, не пакідаў без увагі, не адкідаў без праверкі ніводнай дробязі, стараўся зразумець, чаму і як адбылося злачынства.

Выпадак з Абабуркам выглядаў няўдачай. Так, напэўна, і скажа начальнік аддзела. А ён запярэча: адноснай, таварыш маёр. Бо ўсё роўна перакананы, так ці інакш уся гэта гісторыя неяк з Абабуркам звязана: зніклі паперы, якія наводзілі менавіта на «Зялёны Бор». Таму падазрэнне ўзнікла не выпадкова, не на пустым месцы, яно мела падставу і, што самае важнае, не можа не мець працягу. Якаясьці нітачка ад галоўнага заатэхніка калгаса павінна працягнуцца да таго, каго яны з маёрам Юркаўцом прыдумалі, не ведаючы яшчэ пра Абабурку. Вось толькі ці пагодзіцца з гэтымі разважаннямі сам маёр?

Дабраўшыся да гэтага месца, Корзун нібы ўткнуўся ў глухую сцяну. А раптам сапраўды забойца толькі ўяўны і нітачка — апошняя саломінка, хапаючыся за якую, ён, інспектар крымінальнага вышуку, хоча апраўдацца і перад сабой і перад начальствам за марна страчаны час? Карэспандэнт мог згубіць паперы раней, пакінуць на стале ў гасцініцы або ў сталовай, адкуль прыбіральшчыца па прывычцы, не надта прыглядаючыся, выкінула іх у сметнік. Маглі, нарэшце, паперы ляжаць і ў папцы, якую карэспандэнт меў пры сабе, калі трапіў пад машыну, няважна, што дзяжурная ў гасцініцы не помніць гэтага. З гэтай папкай ён сунуўся на пераезд і па дарозе недзе згубіў. Чым следства можа абвергнуць гэта? Нічым. Снегу ў тую ноч намяло нямала. Дык ці не пагадзіцца з такім вывадам? У кожным расследаванні распрацоўваюць адразу некалькі версій, а пацвярджаецца толькі адна. Так што і папрокаў у адрас Корзуна не будзе. Думка была спакуслівая, дазваляла разам пакончыць з усімі турботамі і нават апраўдвала, маўляў, ты зрабіў болей, чым патрабавалася. Успомні Дзюбаву параду пра сініцу. Навошта табе той журавель, калі сініца ўжо ў клетцы, і не сініца, а цэлы крумкач, прычым злоўлены не без твайго ўдзелу. Няма Абабуркі-забойцы, ёсць затое Абабурка-раскрадальнік…

Корзун паглядзеў на стол, за якім сядзеў Дзюба. Наморшчыўшы нос, старшы лейтэнант нешта засяроджана пісаў. Напэўна, маючы ў руках такую справу, ён не стаў бы ламаць галаву — сумненні рэдка наведвалі яго. Зайздросная, увогуле, якасць, толькі не ў супрацоўніка міліцыі. Ен, Корзун, напэўна, спаць не змог бы, каб зараз пахаваў сваю версію. Зрэшты, ён і без таго не спіць. Круціць і так і сяк, сілячыся звязаць у адно дзве знешне зусім розныя нітачкі. Танюткія, слабенькія — адна яго, другая Пратасенева, якую Пратасеня хоча ўжо аформіць у закончаную справу. Падумалася: але і нахабнік ты, Корзун, такія ад сціпласці не паміраюць. Параўнаў сябе з Пратасенем, у якога гадоў на трыццаць большы крыміналістычны стаж! Па дзіўнай асацыяцыі чамусьці прыпомнілася гісторыя, якая, здавалася, не мела ніякага дачынення да цяперашняга расследавання.

У гарадок, дзе жыў Корзун да універсітэта, прыехаў артыст-матэматык. Ёсць сярод артыстаў, аказваецца, і такія спецыялісты. Выклікаючы захапленне дзятвы, гэты матэматык імгненна перамнажаў пяці-шасцізначныя лічбы, з аднага позірку запамінаў табліцу, у якой было да сотні напісаных гледачамі лічбаў. Пасля гэтых гастроляў слава Корзуна — першага матэматыка школы — страціла бляск. У гарадку гаварылі толькі пра артыста-віртуоза. На пераменках на класных дошках з'яўляліся табліцы, і вучні адзін перад адным стараліся запомніць і паўтарыць напісаныя крэйдай лічбы. Корзун не ўдзельнічаў у гэтым матэматычным буме. Ён быў здзіўлены і абражаны. Здзіўлены здольнасцямі заезджага гастралёра, абражаны непастаянствам славы. Ён тады яшчэ не ведаў, што слава, нібы вогнішча, — каб не згасла, трэба ўвесь час падкідваць дровы. Корзун рашыў, што паўторыць праграму матэматыка-артыста, і пачаў практыкавацца. Ён не ўмеў, ды, напэўна, і зараз не ўмее, рабіць што-небудзь напалавіну. Гэта неўзабаве адбілася на вучобе. Яго захапленне, вядома, не засталося тайнай для аднакласнікаў. І калі выкладчык алгебры аднойчы на ўроку спытаў: «Што з табой, Саша?», даволі блізкі таварыш, які горача падтрымліваў яго задуму, з нявінным выглядам — на жаль, і так бывае — растлумачыў настаўніку: «У артысты меціць!»

Популярные книги

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Райнера: Сила души

Макушева Магда
3. Райнера
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Райнера: Сила души

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ