Чтение онлайн

на главную

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

Корзун засмуціўся. Ведаючы ўсё ці многае з таго, што натварыў Абабурка, ён у глыбіні душы чакаў ад яго іншага. Не мог, думалася, нармальны чалавек, у якога крута і далёка не лепшым чынам ламаецца жыццё, не азірнуцца, не ўзважыць сваё мінулае. Інакш кажучы, не магло ў ім не абудзіцца сумленне — хаця б у чым-небудзь пракінуцца. У Абабуркі яно, відаць, як і раней, спала. Адзінай рэакцыяй Абабуркі, калі ён увайшоў, было здзіўленне, што ў крэсле следчага сядзіць Корзун.

— Чым гэта я зацікавіў крымінальны вышук? — спытаў ён, бадзёрачыся, нібы іх сустрэча адбывалася дзе-небудзь на вуліцы пасля нядаўняга і цёплага расстання.

— Хіба ў вашых дзеяннях няма нічога крымінальнага? — Корзуну раптам стала цікава: паядынак абяцаў быць напружаным.

— Ого, «вы»!.. Значыць, масты спалены, і мне дарогі назад няма?

— Вы не адказалі на пытанне.

— Як вам сказаць… э-э… Напэўна, я павінен гаварыць «грамадзянін інспектар»? — Абабурка яўна цягнуў час, стараючыся выбраць правільную лінію ў паводзінах, з'яўленне Корзуна азадачыла яго.

— Увогуле так. Але можна і «Аляксандр Антонавіч». Спаленыя масты заўсёды наводзяць на сумны роздум.

— Следчы лічыць…

— Міхаіл Карпавіч, — Корзун усё яшчэ не губляў надзеі, што тое добрае, якое павінна быць у кожным чалавеку, возьме верх над тым злачынным, якое чамусьці з'явілася ў Абабурку. — У такіх абставінах для вас і для нас таксама зусім не ўсё роўна, што думаеце вы.

— Чыстасардэчнае прызнанне. Так, Алесь Антонавіч? — іранічна ўсміхнуўся Абабурка. — Але ў чым? Былі прыпіскі? Былі, не адмаўляю. І ўлік заблытаны быў. Але ці мы хавалі ўсё гэта? Рэвізоры вунь з першага заходу заўважылі. Гэта адно. А другое — ці для сябе мы стараліся?

Ён выбраў-такі лінію. Маўляў, не я, а мы, і ніякае мае асабістае зацікаўленасці тут няма — усё, што рабіў, было на карысць раёну, бо і прадукцыі давалі нямала, і для іншых служылі маяком. І яшчэ ў словах, паводзінах Абабуркі было спадзяванне, што тыя, каму ад яго перападалі цукеркі, кветкі і парсюкі, нарэшце, у крыўду не дадуць. Корзун падумаў, што ўсё-такі правільна не нагадалі пакуль Абабурку пра свінаферму на хутары. Нават калі ён і не забіваў Рамейку, то не пашкодзіць выкрыць яго як звычайнага ашуканца. Паказаць яму ўсю тую шкоду — і матэрыяльную, бо калгас мог даваць значна болей мяса, і маральную, бо махінацыі, якія знаходзяць падтрымку, разбэшчваюць няўстойлівых, выклікаюць расчараванне ў сумленных працаўнікоў,— што нанёс ён сваімі нібыта клопатамі пра калгас. Аднак быў і чыста следчы момант, які раіў не спяшацца раскрываць усе карты, якімі Корзун валодаў. Свінаферма на хутары, мажліва, вяла непасрэдна да Рамейкі, і тады Абабурка будзе асабліва пільны да ўсіх пытанняў, якія так ці інакш звязаны з карэспандэнтам.

— Ну, вы таксама без прыварку не заставаліся, — Корзун у тон яму іранічна пасміхнуўся. — Я не кажу аб прэміях. А пашана! Помніце, вы, думаючы, што я газетчык, запрашалі мяне прыехаць, каб паказаць ваш вопыт? Так?

— Пра нас і без вас пісалі,— Абабурка абурыўся, і Корзун не мог уцяміць, шчырае абурэнне ці найгранае. — Той, хто пісаў, не дурны быў, нешта разумеў! — Не, абурэнне было шчырае, Абабурка з усяе сілы чапляўся за свае довады.

— І Рамейка, скажаце, таксама станоўчае ўбачыў? — Момант, каб памяняць напрамак допыту, здаўся Корзуну ўдалым. Ён узняў вочы, каб праверыць, як Абабурка ўспрымае гэта даволі хітрае пытанне.

— Ён з вашай пароды, — нахмурыўся падследны. — Прычапіўся не горш за рэвізора.

— Уедлівы быў журналіст, шкада, загінуў.

— Што і казаць. Лепш бы ён нас прапісаў у газеце, чым тая Мухіна з абласнога ўпраўлення ў акце.

— Думаеце, вам лягчэй было б? — Корзун занепакоіўся. Нешта ў паводзінах Абабуркі, які не ўхіляўся ад, здавалася б, небяспечнай для яго тэмы, не ўпісвалася ў загадзя пабудаваную Корзунам схему допыту.

— А то не? У раёне адрэагавалі б, і кропка, не было б крымінальнай справы.

Пэўны рэзон у гэтым сцвярджэнні быў. Сапраўды, не на кожнае выступленне друку адгукаецца міліцыя, асабліва калі ёсць так званае рэагаванне. Але што, калі Абабурка спрытна адводзіць ад сябе Рамейку? Часу, каб прыдумаць гэты, увогуле ўдалы, ход, у яго хапала. Ліквідацыю ж фермы на Вадвянскім хутары, напэўна, пачалі не выпадкова.

— Нават так? — Корзун зрабіў выгляд, што здзіўлены такой магчымасцю. — Я думаў, што журналісты не вельмі дзеляцца планамі, збіраючыся крытыкаваць.

— І здагадацца не цяжка, калі грэх ёсць…

— Нарэшце, Міхаіл Карпавіч, — засмяяўся Корзун. — Нарэшце вы прызналі за сабой сёе-тое. Праўда, грэх — не крымінал, — ён наўмысля на час адводзіў размову ўбок, — але, спадзяюся, урэшце пагодзіцеся…

— Што гэта вас развесяліла? — Абабурка пакруціў галаву. — Мне асабіста не да смеху.

— Даруйце, правільна, радавацца нагоды няма. Менавіта вам, столькі начапіўшы на сябе.

— Вось я і кажу, — ён пачынаў злавацца, не разумеючы, да чаго хіліць інспектар. — А начапіў, як вы кажаце, не я, а вы на мяне…

— Стаміліся ад ношы? Ну то, каб даць вам перадыхнуць, — падхапіў Корзун, зноў мяняючы кірунак размовы, — успомнім што іншае, — ён зрабіў выгляд, што раздумвае. — Ну то хаця б… Як я да вас у калгас прыязджаў. Мы тады, па-мойму, не дагаварылі, нешта перашкодзіла. Справа, вядома, мінулая, але, калі не супраць, задавольце маю інспектарскую цікаўнасць.

Пытанне было пастаўлена, як кажуць, у лоб. І зноў на Абабуркавым твары не здрыгануўся ніводзін мускул.

— Пра што?

— Ускосна вы мне ўжо сказалі, што прывяло карэспандэнта ў «Зялёны Бор». Але адкуль ён даведаўся пра вашы, скажам мякка, дасягненні ў перадавым вопыце, чаму апынуўся ў Лясным?

Абабурка паціснуў плячамі, аднак адказаў:

— На нас ці не капнуў хто, цяпер не прапусцяць, толькі дай повад. А ў Лясным… Бачыў яго на мясакамбінаце, што ён там рабіў — не пытаўся.

— І ў дарозе нічога не казаў? Праўда, вы сядзелі паасобку, — Корзун спецыяльна паказаў, што тое-сёе ведае, каб Абабурка раптам не пачаў выдумляць.

— Ого! — упершыню ў Абабуркавых вачах акрамя злосці прамільгнула нешта іншае — яшчэ не страх, хутчэй насцярожанасць, ад якой да страху, аднак, ужо блізка. — Умееце вы прыбядняцца, Шэрлак Холмс.

Популярные книги

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Кодекс Крови. Книга VII

Борзых М.
7. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VII

Райнера: Сила души

Макушева Магда
3. Райнера
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Райнера: Сила души

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Сын Петра. Том 1. Бесенок

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Сын Петра. Том 1. Бесенок

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Ведьма и Вожак

Суббота Светлана
Фантастика:
фэнтези
7.88
рейтинг книги
Ведьма и Вожак

Кодекс Охотника. Книга ХХ

Винокуров Юрий
20. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга ХХ