Лiтаратурныя творы з казачнымi матывамi (на белорусском языке)
Шрифт:
Гэты самы воўк стаяў i цяпер!
Нiчога не сказаў я свайму бацьку, iду i пазiраю.
Дасьце веры: гэта была старая крывая бярэзiна, абросшая мохам i нахiленая над долам!
Я баяўся сьмеху i нiкому не сказаў аб гэтай памылцы, i толькi цяпер, мае дарагiя, прызнаюся вам ува ўсёй гэтай праўдзе.
Якуб Колас
ЯК ПТУШКI ДУБ РАТАВАЛI
Напэўна не скажу, над якою рэчкаю векаваў стары дуб: цi то над Нёманам, цi то над Сьвiслаччу. Ды гэта не мяняе сутнасьцi справы. Важна тое, што няўзнакi год за годам на дуб навальвалася старасьць. Верхавiна яго лысець пачала, i ўжо некалькi голых, як пальцы рук, галiн, нiбы сьвечкi,
Сарока, зразумеўшы думкi лазовых кустоў, першая зачычыкала, зашыкала, забалбатала на ўсе галасы:
– Чуеце, чуеце! Дуб старэе! Дуб старэе! Недалёка час, калi ён, небарака, рухне на дол!
На крык сарокi адгукнулiся галкi, вароны, сiваваронкi, гарласты драч, бакас-музыкант, чапля i шмат iншых птушак. Да iх далучыўся паважны крумкач. За даўгавечнасьць, за веданьне жыцьця, за мудрасьць адны называлi яго прафэсарам, другiя - акадэмiкам. Усё птацтва, як па сыгналу, сабралася каля дубу, пад дубам i на самым дубе.
– Ой, што-ж сталася з дубам, суседачкi мае!
– трашчэла сарока.
– Такi дзябёлы, такi моцны, i - на табе! Засыхае, бедненькi, - журылiся сiваваронкi.
Некаторы час каля дубу стаяў такi гармiдар, што, цяжка было разабраць, хто што гаворыць. Дзюбаты крумкач, седзячы на засохлым дубовым суку, раптам падаў нягромкi голас, але яго ўсе пачулi. Голас гэты быў нейкi зусiм асаблiвы, гарлавы, нiбы ён зарадзiўся ўнутры вальляка i там заграз. Цяжка было дакладна азначыць голас мудрага крумкача. Голас гэты нагадваў словы "грруп", "крруп", "крум". А некаторым навет здалося, што крумкач выразна вымавiў: "труп". На гэты час падляцелi сюды сойка, дрозд i галуб.
– А матачкi мае!
– у роспачы цiха прамовiла сойка: - гэта-ж ён варожыць, што памрэ дуб i ад яго астанецца труп!
– Не, ня гэта гаворыць мудры прафэсар, - уставiў слова галуб: - прафэсар дае параду, што хвораму дубу трэба круп, грэцкiх цi прасяных.
– Вы не разумееце слоў прафэсара, бо ён гаворыць па-лацiнску, - заўважыў дрозд.
– Цiха вы!
– зашыкала сарока: прафэсар хоча сказаць прамову!
– Акадэмiк, - паправiла яе сiваваронка.
I запраўды, крумкач заварушыўся, лапануў крыльлямi, зьляцеў на самыя нiзкiя дубовыя сукi, сеў i акiнуў вокам усю птушыную грамаду. Грамада зацiхла, замерла.
– Крак!
– цiха пачаў сваю прамову крумкач, так цiха як звычайна пачынаюць свае выступленьнi акадэмiкi на вучоных прэзыдыюмах.
– Ясна ўсiм, шаноўнае птушынае гразмадзтва, - казаў далей крумкач, - наш глыбокапаважаны дуб хворы: галава яго аблысела, а зьнiзу пачало ўтварацца дуплё. Трэба дасьледваць, у якiм стане знаходзiцца сэрцавiна дубу. Папрашу вас, шаноўнае птацтва, пашукаць дзятла i запрасiць яго сюды. Дзяцел, як вядома вам, - выдатны хiрург, добры доктар i прыяцель дрэва.
Цэлыя чароды птушак шуганулi ў лес, каб знайсьцi дзятла. Знайсьцi яго было ня цяжка: дзяцел сядзеў на дрэве i выстукваў аднастайныя гукi, нiбы тэлеграфiсты перадаваў тэлеграму. Птушыная грамада абкружыла дзятла.
– Мiленькi ты наш!
– зьвярнулася да дзятла галка: - прыляцелi мы да цябе ад птушынай грамады.
– Дуб стары занядужаў, той, што стаiць над рэчкаю, - далучыўся да галкi дрозд.
– Слаўны дуб, i ты, дзятлiк, прылятаў да яго ў госьцi. А што да мяне, дык лепшай пазыцыi для музыкi, як на гэтым дубе, нiдзе няма. Дык патурбуйся, будзь ласкаў, i адведай хворага. Усе мы просiм цябе.
Дзяцел прыпынiў сваю работу i сабраўся ў дарогу. Дарога, праўда, была нядоўгая, ды дзяцел па часьцi лётнiцтва не вялiкi мастак: падляцiць трохi ды прысядзе, а разам з гэтым у сiлу сваёй прафэсii зiрне на адно, на другое дрэва. Нарэшце, усё-ж такi дзяцел з птушкамi-пасланцамi прыбыў да старога дубу. Не сьпяшаючыся, як i належыць старому доктару, дзяцел агледзеў усе дубовыя галiны i невялiкiя дуплiнкi. Агляд рабiў уважна, старанна, залазiў сям-там i ў самае дуплё. Часамi ён, нiбы доктар-нэўрапатолёг, стукаў сваёй доўгай i войстрай дзюбай-малаточкам па дубовай кары, па галiнах. Птушкi з замiраньнем сэрца сачылi за кажным спрактыкаваным рухам дзятла i дзiвiлiся яго ў высокай ступенi спрытным дакторскiм прыёмам i захоўвалi ўрачыстае маўчаньне. Нарэшце, дзяцел скончыў агляд хворага, пасьля чаго, як спрытны акрабат, зрабiў на дзiва прыгожы паварот на пальцах сваiх лапак.
– Дуб хворы, але не настолькi, каб можна было трывожыцца за яго жыцьцё. Дубу патрэбен поўны спакой. Усе дзiркi, што вядуць у нутро дубу, трэба пазатыкаць, а разам з тым паклапацiцца, каб паўночныя i ўсходнiя вятры ня турбавалi старога дубу. А больш за ўсё глядзець, каб анi кроплi вiльгацi, цi будзе гэта дождж цi сьнег, не папала ў нутро дубу. Жалуды пазьнiмаць i лiсьце сям-там прарадзiць, каб умацаваць дубу каранi. Ну вось i ўсё.
Дзяцел пакланiўся птушынай грамадзе, сказаўшы на разьвiтаньне "чык", i наладзiўся ляцець у сваю дарогу.
– Дзякуем, дзякуем табе; дарагi доктар!
– адказала птацтва i таксама пакланiлася дзятлу. Галуб з драздом падхапiлi дзятла пад крыльлi i так ляцелi зь iм бяз усякiх перасядак да самай дзятлавай рэзыдэнцыi, а потым далучылiся да птушак, што заставалiся каля дубу.
– Кррак!
– зьвярнуўся з другою прамоваю да птушак крумкач: - будзем лячыць дуб. Перш за ўсё - павесiць посьцiлку, каб захаваць дуб ад паўночных вятроў. Дзе мы яе возьмем?
– Нарвем дзеразы i такую выштукуем заслону, што дуб аж ахне!
– азвалiся сарокi.
– Добра!
– згадзiўся крумкач i дадаў: - Трэба-ж i накрыць дуб.
– Мохам накрыем, сухiм, белым, баравым, - закракалi вароны: - такi выштукуем каптур яму, што нi адна кропля не пападзе ў нутро дубу.
– Усе шчылiнкi пазатыкаем, каб нiякая кропля вiльгацi не прасачылася, загракалi сiваваронкi.
Дружна ўзялiся птушкi за работу. Наўперад пастрасалi жалуды на дубе, паабшчыпалi лiсьце, а без жалудоў i бязь лiсьця дуб амаль тое самае, што чалавек без нагавiц. Шырокая посьцiлка-заслона захоўвала дуб ад паўночных i сухiх усходнiх вятроў, хоць яна замiнала дубу пазiраць у далечы, у шырокi сьвет, што дужа вабiў старога дуба. Пазатыканыя шчылiны не прапускалi ў дуб нi вiльгацi, нi кiслароду. А птушкi былi проста шчасьлiвыя, што так апекавалiся дубам.