Чтение онлайн

на главную

Жанры

Лiтаратурныя творы з казачнымi матывамi (на белорусском языке)

Неизвестен 3 Автор

Шрифт:

На сваiм невялiкiм кавалку зямлi Вышамiрскi вёў культурную гаспадарку. У яго быў добра агледжаны, чысьценькi садок, рыбная сажалка, некалькi калод пчол, канюшына i кавалак сенакосу. Былi пракапаны канаўкi для стоку вады, бо яго палоска зямлi знаходзiлася ў нiзiне ля возера. Над канаўкамi былi пароблены высокiя прыгожыя масткi. У цэнтры яго зямлi стаяла альтанка з круглымi каляровымi акенцамi. Уся яго зямля была абсаджана лiпамi. На некаторых зь iх гнязьдзiлiся буслы. Дзесяткамi год гэты сваеасаблiвы аматар хараства не пакладаючы

рук працаваў на сваiм кавалачку зямлi, якi ператварыў у надзвычайна прыгожы куток.

Мне, малому хлопчыку, здавалася, што гэта рай. Голубы Вышамiрскага ляталi над мястэчкам. У сiняве неба яны здавалiся сьнежнымi. Яго буслы выляталi на паляваньне на балота, а нанач вярталiся ў свае гнёзды на лiпах.

Улюбёным заняткам Вышамiрскага было паляваньне. У маёй памяцi ён ужо быў слабы, непрацаздольны. Гаспадаркай пад яго доглядам займалiся дочкi.

За Вышамiрскiм бегаў яго вечны сябар - стары сабака Лютня. Абодва яны дажывалi свой век. Вышамiрскаму асталася адна ўцеха - успамiны, якiмi ён дзялiўся зь людзьмi ўсяе ваколiцы. Яго лiчылi за манюку, бо ён апавядаў такiя дзiвосныя гiсторыi з свайго паляўнiчага жыцьця, якiм, запраўды, цяжка было верыць.

Нявысокага росту, худы, з чыста выгаленым тварам, ён хадзiў ад хаты да хаты i частаваў людзей паляўнiчымi апавяданьнямi. Улетку ён насiў белую палатняную вопратку i такi-ж капялюш. Зiмою ён быў апрануты ў футру. На галаве - цёплая шапка.

Калi-нi-калi Вышамiрскi прыносiў дзеду ў кузьню мёд i яблыкi. Дзед кiдаў работу, запрашаў Вышамiрскага ў хату i частаваў гарбатай.

Вышамiрскi апавядаў розныя прыгоды iз свайго паляўнiчага жыцьця, галоўным чынам пра паляваньне на мядзьведзяў. Такiх апавяданьняў у яго было шмат.

Кажны раз, калi Вышамiрскi гаварыў "i яшчэ адно апавяданьне", ён дадаваў:

Каб я з гэтага месца ня ўстаў, калi маню!

Адзiн мужычок, звалi яго Хомка, паехаў у панскi лес мох дзерцi. Надзёр моху поўны воз. Бачыць ён - пара мядзьведзянят гуляе на сонцапёку. Яны лагодненькiя, калмаценькiя, сьмяшлiвыя, як тыя дзецi. Кульгiкаюцца, качаюцца па зямлi, скачуць, тоненькiмi галасамi вiзгочуць. Забаўляюцца. Хапаюць адно аднога за вушкi. Жартуюць. Мiны забаўныя строяць. Глядзiць на iх Хомка i рагоча - тэатр!

Любуецца на iх мужычок. А мядзьведзяняткi яшчэ дурненькiя. Не разумеюць, што трэба ўцякаць ад чалавека. Тут Хомка ўспомнiў, што ў вёску прыехаў цыган-мядзьведнiк. Ён скуплiвае малых мядзьведзянятак для скамарохаў. Ня раз Хомка сам бачыў гэтых скамарохаў зь мядзьведзямi.

– А ну, Мiшка, люльку куры!

Мiшка курыць.

– А ну, Мiшка, танцуй!

Мiшка танцуе.

– А ну, Мiшка, сьпявай!

Мiшка раве.

Хомка ўзяў мядзьведзянят, пасадзiў на воз i павёз дамоў. Аднак не пашанцавала Хомку. Цыган-мядзьведнiк паехаў. Хомка ў сенцах прывязаў мядзьведзянят, кармiў, паiў i чакаў, пакуль мядзьведнiк вернецца назад.

Быў якраз час жнiва. Жалi бабы на панскiм полi. Тут над iмi стаялi прыганятыя зь бiзунамi. Панiч Прушынскi разгульваў па полi iз стрэльбай. А поле было ля самага лесу. Тут-жа пад дрэвамi, у цяньку, ляжалi ў кашолачках малыя дзецi. Сусолачкi смакталi. I вось не агледзелiся людзi, як да дзяцей падкраўся мядзьведзь i хапнуў Хомкiна дзiцё разам з кашолкай. Агледзелiся людзi. Хомчыха ўзьняла плач, лямант, крык:

– Дзiцянё родненькае... Дзiцянё мiлёнькае... Дзiцянё бедненькае...

Мядзьведзь нясе сабе дзiцё павольна, асьцярожна. Панiч нацэлiўся iз стрэльбы ў мядзьведзя.

– Не страляй, панiчок! Не страляй...
– загаласiла Хомчыха.
– Яшчэ дзiцятка застрэлiш.

– Дурная ты!
– сказаў панiч.
– Няхай лепш куля трапiць у дзiцё, чымся дзiцё ў зубы й кiпцюры мядзьведзя. Лягчэйшая сьмерць...

Няпрошаны абаронца мужыцкiх дзяцей цэлiўся ў малое дзiцё...

Выстралiў.

Пошчакi разьлягалiся па лесе. Мядзьведзь павалiўся i яшчэ здолеў асьцярожна паставiць убок кашолку зь дзiцём.

– Дзiцё жывое! Жывое! Жывое!
– закрычалi жнейкi на розныя галасы.

Пабегла Хомчыха па дзiцё. Падняла кашолку i ўзрадавалася.

– Дзiцё цэленькае! Сьмяецца дурненькае... Дзякуе панiчу.

У гэтую-ж хвiлiну зь лесу выскачыла мядзьведзiха, вырвала з рук Хомчыхi дзiцё i зьнiкла ў лесе.

Дзiвiлiся людзi, а Хомчыха качалася па iржышчы ды галасiла.

– Дзетка мая мiленькая... Дзетка мая родненькая...

Панiч склiкаў паляўнiчых з усёй ваколiцы. Нарыхтавалi аблаву. Мядзьведзiхi i сьлед прастыў.

Суседзi радзiлi Хомку панесьцi малых мядзьведзянятак у лес на тое самае месца, дзе ён iх узяў.

Хомка так i зрабiў.

У тую-ж ноч чуе Хомка - нехта стук-стук у вакно. Ён падыйшоў, бачыць - за вакном мядзьведзiха стаiць ды лапай, як чалавек, не раўнуючы, грук-грук па шыбе.

Пабаяўся Хомка выйсьцi з хаты. Затое Хомчыха сьмела выскачыла - матка... Сэрца маткi заўсёды чуе i кепскае, i добрае.

Мядзьведзiха падняла зь зямлi дзiцё i падала мацi ў рукi. Хомчыха падзякавала. Мядзьведзiха нешта зараўла ў вадказ. Паглядзела на Хомчыху, паслухала, як тая плача й сьмяецца ў вадзiн i той самы час, выцерла лапай вочы ды спакойна пайшла на гумно, а адтуль - у лес.

Хоць дзiцё жыло ў мядзьведзiхi цэлы тыдзень, але было вясёлае й ружовенькае - лепш, чым у маткi. Мядзьведзiха не адбывала-ж прыгону. Вiдаць, акуратна кармiла чалавечае дзiцё сваiм мядзьведзкiм малаком.

Дзiцё расло дужае, здаровае. Вырас добры хлопчык. Як ён пачаў хадзiць, яго ўсё цягнула ў лес. Аднаго разу ён пайшоў у лес - i колькi яго нi шукалi, не знайшлi.

– Пэўна, ваўкi зьелi, - гаварылi людзi.

Усё лета палясоўшчыкi скардзiлiся, што хтосьцi крадзе ў iх хлеб i мёд.

Поделиться:
Популярные книги

Совок – 3

Агарев Вадим
3. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
7.92
рейтинг книги
Совок – 3

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Попутчики

Страйк Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попутчики

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Стар Дана
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ребёнок от бывшего мужа

Бальмануг. Студентка

Лашина Полина
2. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. Студентка

Физрук: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
1. Физрук
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Физрук: назад в СССР

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Идеальный мир для Социопата 6

Сапфир Олег
6. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.38
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 6

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2