Чтение онлайн

на главную

Жанры

Людзі й людзі...

Акула Кастусь

Шрифт:

— Пэўне-ж Каліноўскага шаную. Нацыянальны гэрой…

— Кажаце, што шануеце, бо ён нацыянальны гэрой… Ага. І гэта ня гледзячы на тое, што сам, здаецца, быў рыма-каталіком. А ці-ж вам няведама, што ў той час якіх восемдзесят працэнтаў беларускіх сялянаў былі вуніятамі, што Кастусь Каліноўскі называў вуніяцтва "справядлівай верай", а праваслаўе называў "сызмай" і як мог бараніў вуніятаў?

Твар сьвятара пачырванеў. Ён цяпер пазіраў убок, а ня так, як раней, проста ў мае вочы.

— Мне крыху дзіўна, — прадаўжаў я, — слухаць вашыя такія напады на вуніятаў. Ясна, што наш народ шмат калі й шмат кім ды шмат куды заганяўся, у тым ліку, як вы кажаце, і вялікімі ды малымі магнатамі да папы рымскага. Але падумайце, — кажу, — ўладыка, ці гэтыя рэлігійныя гвалты ад вуніятаў пачаліся… Уявіце сабе. Хоць навошта тут уяўляць? Зь гісторыі ведама, як было. Калі прыйшло хрысьціянства ў Беларусь, дык пэўне-ж, — гэтта я ўжо перайшоў на зьдзеклівы тон, усе тыя пагане, каторых прашчуры, прадзеды й бацькі пакланяліся розным ідалам, яны — а як-жа! уміг спазналі мудрасьць Хрыстову, зазьзялі вялікай верай і напралом да крыжа пабеглі. Прабачце, уладыка, як вам ня сорамна! — ня вытрымаў я. — Асабліва цяпер, калі між галоўных цэркваў ёсьць тэндэнцыі да яднаньня… Ды й чаму толькі тэндэнцыі? Вунь і нейкія канкрэтныя пачынаньні ўжо ёсьць. І ўжо каму, як каму, а нашаму народу ого як патрэбнае тое яднаньне, а калі не, дык прынамсі рэлігійная талерантнасьць. А вы што? Як вам ня сорамна!

Гутарка на тым і скончылася й нашыя адносіны зьмяніліся. Адно тады поўнасьцю зразумеў я на колькі абмежаваны быў той духоўны пастыр і які неадпаведны чалавек узьлез на чало БАПЦ, калі шмат пазьней даведаўся, што ён ня толькі чытае, але й сам рассылае ведамую таронцкую "памыйніцу", г. зн. "Беларускі Голас", які Сяргей Хмара выдаваў у Тароньце. Падумайце сабе, людцы добрыя: мітрапаліт рассылаў найбольшы сорам, які выдаваўся й пашыраўся між найбольш адсталых палітычна й малапісьменных людзей беларускай эміграцыі!

Магчыма нам, з адлегласьці часу, нехта скажа: чаму-ж вы такога чалавека пусьцілі на такое высокае й адказнае царкоўнае становішча?

Ніхто яго ня пускаў і не падпіхаў, а сам ён напралом лез. Пры адсутнасьці выбару кандыдатаў царкоўнымі ўладамі, бязь дзейных, — хочацца сказаць, зубастых, — ворганаў дысцыпліны, як ты ўтаймуеш нахабнасьць ці нагласьць?

Навет ня ўсім нашым праваслаўным вернікам сяньня ведама, як і што запачаткавала крызіс у БАПЦ дый тое, што мітрапаліт Андрэй падаў усе амэрыканскія й канадыйскія парафіі ў сьвецкія суды таму, што вернікі яму не падпарадкаваліся. Вы сабе адно ўявіце патэнцыял высокага духоўніка, галавы аўтакефальнай царквы, якому не падпарадкаваліся ўсе парафіі ягонае-ж япарафіі!

Але гэта ўжо былі насьледкі ранейшага, якое нарадзілася й прарасло ў галаве Мікалая Войтанкі хутка пасьля сьмерці ягонай маткі Філамены, якая сына стрымлівала. Айцец Аляксандар Яноўскі, што прыехаў зь Беласточчыны й стаўся настаяцелем царквы ў Гайленд Пару, жыў у Мікалая Войтанкі ў хаце. Той браў ад сьвятара па дзесяць даляраў за кватэру ўдзень, каторыя плаціла парафія. За службу ў царкве сьвятар ня меў ніякае ўзнагароды й таму знайшоў сабе працу на хвабрыцы, на начной зьмене. У адлеглую за дзесяць кілямэтраў хвабрыку ня было ніякага даезду. Вось чаму новы сьвятар змушаны быў выбрацца ад Мікалая Войтанкі на кватэру, што была бліжэй працы. Войтанка Мікалай, чалавек злапомны й помсьлівы, пачаў дзеяць. Яму ўдалося "прыгасьціць" у сябе мітрапаліта Андрэя ў 1978 годзе аж… на шэсьць тыдняў, за што парафія Жыровіцкае Божае Маці ў Гайленд Парку заплаціла за кватэру "гасьця" "чалавеку божаму" Мікалаю аж чатырыста дваццаць даляраў, гэта значыць па дзесяць даляраў за кажны дзень. І ня хто іншы, як Мікалай Войтанка, — гэта поўнасьцю правераны факт, — намовіў мітрапаліта Андрэя, каб перавёў айца Аляксандра Яноўскага ў парафію ў Кліўлендзе, а калі той не згадзіўся, — гэтта на помач мітрапаліту прыйшоў ужо ведамы Янка Бруцкі, - выкінуць айца Яноўскага з парафіі й наагул з БАПЦ.

Памятаю, скардзілася мне адна старэйшая Паляшучка: — А Божа мой, ці-ж таму мы ад бальшавіцкай нечысьці ўцякалі, каб тут еты бабнік Бруцкі над намі зьдзекаваўся?

Трапіла на камень каса. Што сталася пазьней, — уключна ізь сьвецкімі судамі, - гэта быў клясычны прыклад самаволі першага ярарха БАПЦ мітрапаліта Андрэя, які, зігнараваўшы правы Сьвятой Праваслаўнай Царквы, уключна із Статутам БАПЦ, які вызначае нутраныя юрыдычныя ходы ў выпадку спорных пытаньняў, пайшоў сьведама на разбурэньне парафіяў свае япархіі толькі таму, каб задаволіць амбіцыі Мікалая Войтанкі, айцоў Янкі Бруцкага й Васіля Кендыша.

Калі-б першы ярарх БАПЦ мітрапаліт Андрэй запраўды дбаў пра Царкву, ды меў крыху клёку ў галаве, ён-бы перш за ўсё прыслухаўся да шматлікіх просьбаў ня толькі архіяпіскапа Мікалая, які некалі й падаў яго кандыдатуру на мітрапаліта, дый ня толькі да галасоў аграмаднае бальшыні сваіх амэрыканскіх парафіяў, але й знайшоў-бы ці адзін прэцэдэнс у гісторыі Праваслаўнае Царквы, каб параліжаваць крывадушныя інтрыгі ліхіх амбіцыянераў, задаволіць пакрыўджаных ды давесьці да ладу царкоўнае жыцьцё. На вялікі жаль, мітрапаліт, як гэтта паказалася, да гэтага не дарос. Ягоныя дыктатарскія загады й "распараджэньні" былі настолькі відавочным гвалтам над прынятымі нормамі нашага царкоўнага жыцьця, што не адразу, паступова, але абсалютна ўсе амэрыканскія беларускія парафіі зьвярнуліся да канадыйскага таронцкага архіяпіскапа Мікалая, каб узяў іх пад сваю апеку. І колькі архіяпіскап Мікалай, — лістоўна, тэлефонам і пры асабістых сдустрэчах, — не прасіў першага ярарха, каб апамятаўся, колькі не зьвярталіся да яго й старшыні парафіяў, мітрапаліт Андрэй, як адурманены прадаўжаў самагубны для БАПЦ шлях. І сяньня, дальбог, цяжка паверыць, навет пішачы гэтае, што так запраўды сталася. Я трымаўся дый цяпер яшчэ трымаюся думкі, што чалавек, які заняў высокі сан першага яраха БАПЦ, з прычыны сваіх заавансаваных гадоў, цярпеў ад нейкай Алзгэймэравай хваробы ці дзівацкае зьдзіцянеласдьці.

Калі адкінуць усялякую прапагандовую мякіну й зірнуць цьвяроза, дык трэба з усей пэўнасьцю сьцьвердзіць, што чалавек гэты сьведама пайшоў насустрач Хмаравай прапагандзе, Войтанкавай ненасытнай прагавітасьці й Кендышавай ды Бруцкага антыхрысьціянскай хворай амбіцыі. Адвакат Валентын Гарошка, які добра падзарабіў на сьвецкіх судох, ды ягоны брат Расьціслаў, із сваім "Беларускім Часам", што першы пачаў барабаніць пра "літыгацыю ў БАПЦ", мусіць, каб апраўдаць рэдактарава ўяўленае становішча, як вялікага царкоўнага дзеяча, — зыгралі гэтту гнюсную ролю.

Пра архіяпіскапа Мікалая будзе гутарка асобна, але гэтта трэба сказаць, што ён зрабіў правільна, калі задаволіў просьбы парафіяў япархіі мітрапаліта Андрэя і ўзяў іх пад сваю апеку. Калі-б ён гэтага не зрабіў, парафіі тыя перайшлі-б у юрысдыкцыю якой іншай Праваслаўнай Царквы ў Амэрыцы, каб пазбавіцца "апекі" свайго зьдзіцянелага пастыра.

Пра сьмерць мітрапаліта Андрэя я даведаўся позна ў сыботу 21-га травеня, калі затэлефанаваў да аднаго сябры. Памятаю, быў я тады сам у Гутырчыкавай хаце (не, ня зусім сам, бо са мной быў Гутырчыкаў кот і сабака), а Сяргей і ягоная жонка Літвінка гулялі дзесьці на вясельлі, якое наладзіў Мікола Абрамчык для сваей дачкі. І мне сулілі заглянуць на тое вясельле, бо, казалі, "там-жа будзе якая сотня нашых, калі ня больш". Але… Была-б нагода сяго-таго пабачыць, на "Зважай" скубануць. Ды далёкае падарожжа аўтобусам, пасьля аграмадны лівень змучылі па дарозе. А ў гіганьце Ню Ёрку пакуль дабярэшся ў які Бруклін ці Джамэйку, ды назад у Самэрсэт, дух зь цябе вон. Не да вясельля. І памятаю, пачуўшы, што першы ярарх адыйшоў у іншы сьвет тае самае сыботы дзесьці каля першай гадзіны раніцай, значыцца перад першымі петухамі, я падумаў… Але не. Няхай слова мае ў нас вельмі шанаваная й характарам абаяльная спадарыня Орсіха, якая назаўтра, пасьля сьвятое Літургіі ў царкве на Гайленд Парк, сустрэла мяне з такімі славамі:

— Спадар Акула, што-ж вы, Божа мой, што-ж вы нарабілі?

У гэтай жанчыны, што выгадавала выдатную беларускую сям'ю, кпінка па твары бегала.

— Як я, што гэта я нарабіў? — няўцямна, але й вінавата спытаўся я.

— А ці-ж вы ня чулі, што наш мітрапаліт, калі дачуўся, што вы сюды едзеце, дык перапалохаўся вас, ды ўзяў і памёр…

Гэтта быў і нейкі падтэкст, бо пазалетась, калі я паехаў у Лёндан на сьвяткаваньне дзясятых угодкаў бібліятэкі Скарыны, падчас мае прамовы ў перапоўненай людзьмі зале біскуп Часлаў Сіповіч меў разрыў сэрца.

У тую-ж нядзелю, назаўтра пасьля сьмерці першага ярарха БАПЦ, айцец Аляксандар Яноўскі, па загаду архіяпіскапа Мікалая, адслужыў паніхіду. Пасьля яе да мяне падыйшоў добра знаёмы чалавек ды сказаў:

— Спадар Акула, вы чулі зь якім энтузіязмам мы сяньня паніхіду па Андрэю сьпявалі?

Ужо па дарозе назад у Канаду, калі наш аўтобус затрымаўся ў Рачэстэры, непадалёк Бафало, пазваніў я да спадарыні Натальлі Арсеньневай, сказаў пра сьмерць мітрапаліта.

— Пара яму, ужо пара адпачыць, пажыў чалавек… — сказала паэтка.

Популярные книги

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

(не)Бальмануг.Дочь

Лашина Полина
7. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не)Бальмануг.Дочь

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Чужой портрет

Зайцева Мария
3. Чужие люди
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Чужой портрет

Ученичество. Книга 2

Понарошку Евгений
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 2

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг