Чтение онлайн

на главную

Жанры

Людзі й людзі...

Акула Кастусь

Шрифт:

Ліха ў тым, што знайшліся махляры, каторыя жабу на патрэбны корч падсадзілі. Дый ці толькі падсадзілі! Яны й намовілі "інжынера", што ён — ого! — высака дапяцца можа.

Янку Бруцкага, — трэба яму справядлівасьць аддаць, — нельга поўнасьцю вінаваціць за тое, што тупым знарадзьдзем махляроў стаўся. Паколькі ён ніколі не грашыў ніякім інтэлектам, дык як яму разумець тую сітуацыю, у якой апынуўся? Ён проста "браў рубяжы" й нахабна "ў людзі" пхаўся. А калі збоку падыйшлі такія спэцы, як а. Кендыш, мітрапаліт Андрэй, два Гарошкі дый насамперш той злашчасны й цалкам самалюбна-амбітны матар'яліст Мікалай Войтанка, дык вось і знайшлі "мэсэнджэр бой", таго ідэальнага пасыльнага, якога ім і трэба было.

Чалавек, што раней абслугоўваў нашых замужніх жанчын, які, як відаць, не разумее хрысьціянскае маралі, - а дзе ўжо тут гаварыць пра хрысьціянскую ахвярнасьць і цярпеньне? — ці ня год адбарабаніў на багаслоўскіх курсах у Ўкраінцаў у Баўнд Бруку, што блізу Гайленд Парку, але дзеяць, наводля Унтэр Прышыбеева, пачаў куды раней. Мікалаю Войтанку карцела падзарабіць і выгнаць з парафіі БАПЦ у Гайленд Парку айца Аляксандра Яноўскага… Вось тут і знайшоўся на ўслугі ідэальны "мэсэнджэр бой".

Як славіш Госпада Бога, калі бачыш пры плённай працы ідэальных самародкаў! Як цешыцца сэрца твае, калі цьвіце й памнажаецца ўсё добрае, што й Сейбіт мо занядбаў! Як хочацца пісаць пра гэрояў, пра ўзьнёсласьць духа, пра веліч дастойных і годных людзей, у каторых ці пры каторых пульсуе вечная крыніца велічы жыцьця! А як цяжка разважаць пра забойчае самалюбства, маральны ўпадак, згубны матар'ялізм, пра тых людзей, якія ніколі й нікому нічога не даюць, адно іншых рабуюць, маральна забіваюць, у пякельнае бяздоньне цягнуць.

Нам, звычайным вернікам у Бога, здавалася, што царкоўнае пакліканьне на службу Богу, асабліва-ж калі чалавек рыхтуецца да вышэйшага сану, вымагае ад кандыдата першаякаснай маральнай чысьціні дый такіх дабрадзейнасьцяў, як ахвярнасьць, пакорнасьць, пасьвячэньне сябе на службу для дабра іншых, цярпеньне, любоў да бліжняга…

Калі думаеш пра такога абібоку, як Янку Бруцкага, прыгадваюцца словы князя Валкоўскага з аповесьці Дастаеўскага "Уніженные і Оскорблённые": "Но вот что я вам скажу! Еслі б только могло быть (чего, впрочем по человеческой натуре нікогда быть не может), еслі б могло быть, чтоб каждый із нас опісал свою подноготную, но так, чтоб не побоялся ізложіть не только то, что он боітся сказать і ні за что не скажет людям, не только то, что он боітся сказать своім лучшім друзьям, но даже і то, в чём боітся подчас прізнаться самому себе, — то на свете поднялся бы тогда такой смрад, что нам бы всем надо было тогда задохнуться".

Спытайцеся сяньня Янку Бруцкага дзе ён падзеў свайго бацьку, які разам з сынам пакінуў бацькаўшчыну, пасьля жыў у Мантрэалі. Іншыя бацькоў з паняволенай бацькаўшчыны на волю выцягваюць, радні памагаюць… Ня Бруцкі… Ён старога чалавека, якому памагаць не хацеў, назад на радзіму выпхнуў. Нажаль, нам няведама, што далей зь ім сталася.

Так з родным бацькам зрабіў чалавек, які публічна пагражаў некаторым суродзічам: — Я вас усіх перад сабой яшчэ на калені пастаўлю!

Пасьля стагодзьдзяў каляніялізму, калі Афрыка прачыналася да вольнага жыцьця, на паверхні яе зьявілася маса дыктатараў. Некаторыя зь іх дзеялі катэгорыямі каменнага веку. Іды Амін не паўстаў зь нічога.

Беларуская праваслаўная эміграцыя, побач выдатных пастыраў, як архіяпіскапаў Васіля й Мікалая, дзякуючы цёмным махляром, дала нам і Бруцкага…

… адзін жыве і сьлед пакіне, другі жыве, каб насьлядзіць.
* * *

У маю хату на вуліцы Клінтан у Тароньце ў канцы верасьня 1951 году завітаў чалавек, што гаварыў ціхім і памяркоўным голасам і, ветліва спытаўшыся, ці тут жыве Акула, прадставіўся: Міхась Мацукевіч.

З гутаркі выявілася, што нашы ваенныя сьцежкі перасекліся ўжо некалі ў абозе каля Тэрсо, на самым чубку паўночнай Шатляндыі, каля Аркнейскіх астравоў. Ён быў там у адзьдзеле Першага корпусу, а я адно на два тыдні затрымаўся падарозе ў Італію. У гутацы згадалі частыя, што іголкамі з боку Ісляндыі секлі, ліўні, бясконцую золь, надакучлівыя, — калі ледзь на нагах супраць іх устоіш, — вятры, ды гразь, ад якой нідзе й ніколі, здавалася, ратунку ня знойдзеш.

Такія згадкі ўжо завязалі нейкі наш супольны вузел, хоць у тым, праклятым жаўнерамі, Тэрсо, не ўсьміхнулася нам і не дала пазнаёміцца доля. Мой госьць гаварыў павольна, быццам ашчаджаў свой моўны запас словаў. Калі прыйшла гутарка пра будучыню, ён сказаў, што мае намер ехаць у ўкраінскую духоўную сэмінарыю ў Вініпэг, каб там на сьвятара вывучыцца.

Я крыху зьдзівіўся, мусіць, таму, бо ніколі ў жыцьці ня меў нагоды сустрэць чалавека, які ўжо цьвёрда пастанавіў і сьведама йшоў на службу Богу. Бязумоўна, як аднаму зь ініцыятараў арганізаванага беларускага жыцьця ў Канадзе, мне ўжо раней даводзілася гаварыць і думаць пра патрэбу тымчасам мясцовае праваслаўнае парафіі. Некалі ў памешканьне на вуліцы Квін, ці, як мы называлі, - Беларускае Палесьсе, — з сынамі зьявіўся сьвятар Мігай, каторы й цікавіўся магчымасьцю закладзінаў праваслаўнае парафіі. Прыгадваю, што яму надта карціла ведаць, ці многа ёсьць тут нас, праваслаўных, ці парафія змагла-б даць яму ўтрыманьне. Сьвятарова турбота пра забяспечаньне сабе кавалка хлеба мяне адразу насьцярожыла. Прапанаваў я, што памагу зрабіць кантакты з праваслаўнымі Беларусамі, перадусім сябрамі Згуртаваньня Беларусаў Канады, якое тады ўжо існавала, але на забяспрчанае ўтрыманьне, мусіць, трэба будзе пачакаць.

— Улівайцеся ў нашу грамаду, — сказаў я сьвятару Мігаю, — будзем разам арганізаваць праваслаўную парафію (я меў на думцы аўтакефальную), а там пасьля, калі будзе парафіянаў даволі, могуць даць вам і ўтрыманьне.

Памятаю, што сьвятар Мігай, — родам дзесь з Палесься, і ягоныя два сыны (адзін юнак, а другі ў дваццатых гадох) выйшлі ад мяне рашчараваныя й доўга нічога я ад іх ня чуў. Тая сустрэча насьцярожыла мяне да праваслаўнага клеру, тым больш, што ў галаве сядзелі сьвежыя згадкі пра "папоў", якія на паняволенай Бацькаўшчыне праводзілі рэлігійную палітыку Масквы.

Вось чаму я быў крыху зьдзіўлены Мацукевічам, якому, паводле выгляду, пераскочыла трыццатка. Сумленнасьцю сьвяціліся ягоныя вочы, калі гаварыў пра намеры пайсьці на службу Богу, пра арганізацыю парафіі, якая-бы належала да Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы на чужыне.

Міхась Мацукевіч, сьціплы паляшук, не прасіў у нікога з нас помачы на навуку ці ўтрыманьне. Мы пажадалі яму посьпехаў у навуцы й прасілі, каб пасьля высьвячэньня на сьвятара, вярнуўся да нас у Таронта, каб будаваць новую парафію БАПЦ. Ён не абяцаў сьпяшацца, бо хацеў поўнасьцю й грунтоўна закончыць навуку дзеля таго, як мы дагадаліся, каб у будучыні мець дзьверы ў вышэйшы духоўны сан адчыненыя. Ён і запраўды за цэлы час навукі ў Вініпэзе не прасіў у нікога грашовай помачы, а ўжо пасьля высьвячэньня, працуючы на хлеб, як і кажны з нас, на таронцкім прадпрыемстве, сам і даўгі за навуку сплаціў.

Памятаю, што яшчэ падчас завязі беларускага нацыянальнага арганізаванага жыцьця ў Канадзе, калі ўжо выявілася першая актыўная група — Акула, Пітушка, Пашкевіч, — а пасьля далучыліся Валер'ян Навіцкі, Мікола Ганько й Алесь Грыцук, мы часта разважалі пра тое, што рабіць, каб ня даць беларускім "лягерным спорам" ці палітыканству перакінуцца сюды, за акіян. Якія-ж мы былі наіўныя!

Першым з таго-ж, лягернага, боку ня толькі дысанансам, але запраўды крылата-дынамічным палітруком зьявіўся тут ведамы інтрыгант Сяргей Зіняк-Хмара. Сустрэў я яго першы раз у доме старых у Тароньце, калі ён мізэрны й спацелы, мыў у падвале бялізну. У Нямеччыне ён залажыў "Сябрыну беларускіх сыботнікаў", каб пасьля атрымаць помач украінскіх сыботнікаў на пераезд у Канаду.

Популярные книги

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Новый Рал 2

Северный Лис
2. Рал!
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Новый Рал 2

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Огни Аль-Тура. Желанная

Макушева Магда
3. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Огни Аль-Тура. Желанная

(не)Бальмануг.Дочь

Лашина Полина
7. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не)Бальмануг.Дочь

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Кодекс Охотника. Книга XIV

Винокуров Юрий
14. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIV

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Чужой портрет

Зайцева Мария
3. Чужие люди
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Чужой портрет

Ученичество. Книга 2

Понарошку Евгений
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 2

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг