Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маўглi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Гэта i ёсць чалавечае дзiцяня?
– спытала Мацi Ваўчыха.
– Я iх нiколi не бачыла. Прынясi яго сюды.

Воўк, якi прывык насiць сваiх ваўчанят, можа, калi трэба, узяць у зубы яйка i не раздушыць яго; i хоць зубы Бацькi Ваўка сцiснулi спiнку дзiцяцi, на скуры малога не засталося нават драпiны, пасля таго як ён палажыў яго памiж ваўчанятамi.

– Якое маленькае! Зусiм голае, а якое смелае!
– ласкава сказала Мацi Ваўчыха. (Дзiця працiскалася сярод ваўчанят блiжэй да цёплага бока.) - Вой! Яно смокча разам з астатнiмi! Дык вось яно якое, чалавечае дзiцяня! Ну калi ж гэта ваўчыца магла пахвалiцца, што сярод яе ваўчанят

ёсць чалавечае дзiцяня!

– Я чуў, што гэта бывала i раней, але толькi не ў нашай Чарадзе i не за маю памяць, - сказаў Бацька Воўк.
– Яно зусiм безвалосае, i я мог бы забiць яго адным плескачом. Зiрнi, яно глядзiць i не баiцца.

У пячоры пацямнела, святло месяца больш не прабiвалася ў яе: вялiзная квадратная галава i плечы Шэр-Хана загарадзiлi ўваход. Табакi павiскваў ззаду яго:

– Пане, пане, яно ўвайшло сюды!

– Шэр-Хан робiць нам вялiкi гонар, - сказаў Бацька Воўк, але вочы яго злосна блiснулi.
– Што трэба Шэр-Хану?

– Маю здабычу! Чалавечае дзiцяня ўвайшло сюды, - сказаў Шэр-Хан.
– Яго бацькi ўцяклi. Аддайце яго мне.

Шэр-Хан, як i гаварыў Бацька Воўк, скокнуў у вогнiшча дрывасека, апёк сабе лапы i цяпер ажно шалеў. Але Бацька Воўк добра ведаў, што ўваход у пячору занадта вузкi для тыгра. Нават там, дзе Шэр-Хан стаяў зараз, ён не мог варухнуць нi плячом, нi лапай. Яму было цесна, як чалавеку, якi надумаўся б распачаць бойку ў бочцы.

– Ваўкi - вольны народ, - сказаў Бацька Воўк.
– Яны слухаюцца толькi Важака Чарады, а не нейкага паласатага людаеда. Чалавечае дзiцяня наша. Захочам, дык заб'ём яго i самi.

– "Захочам, захочам"! Што мне да таго? Клянуся буйвалам, якога я забiў, доўга мне яшчэ стаяць, уткнуўшыся носам у ваша сабачае логава, i чакаць таго, што мне належыць па праву? Гэта гавару я, Шэр-Хан!

Рык тыгра запоўнiў пячору грамавымi раскатамi. Мацi Ваўчыха скiнула з сябе ваўчанят, скокнула ўперад, i яе вочы, падобныя ў цемры на два зялёныя месячыкi, сустрэлiся з палаючымi вачамi Шэр-Хана.

– А адказваю я, Ракша (Дэман): чалавечае дзiцяня маё, Лангры, i застанецца ў мяне! Яго нiхто не заб'е. Яно будзе жыць i хадзiць на паляванне разам з Чарадой i бегаць разам з Чарадой! Сцеражыся, паляўнiчы на голых дзiцянят, рыбаед, забойца жаб, - прыйдзе час, яно паганяецца за табою! А цяпер выбiрайся вон, а то, клянуся аленем, якога я забiла (я не ем падлы), ты пойдзеш на той свет кульгавым на ўсе чатыры лапы, смаленая пачвара джунгляў! Вон адсюль!

Бацька Воўк здзiўлена глядзеў на яе. Ён паспеў забыцца пра той час, калi адваёўваў Мацi Ваўчыху ў адкрытым баi з пяццю ваўкамi, пра той час, калi яна бегала разам з Чарадой i нездарма мела мянушку "Дэман". Шэр-Хан не пабаяўся б Бацькi Ваўка, але з Мацi Ваўчыхай ён не асмельваўся схапiцца: ён вёдаў, што перавага на яе баку i што яна будзе бiцца не на жыццё, а на смерць. Парыкваючы, ён падаўся назад i, адчуўшы сябе на волi, зароў:

– На сваiм двары кожны сабака брэша! Паглядзiм, што скажа Чарада наконт прыёмыша з чалавечага племенi! Дзiцяня маё, i рана цi позна я яго з'ем, о вы, даўгахвостыя зладзеi!

Мацi Ваўчыха, цяжка дыхаючы, кiнулася на зямлю каля сваiх ваўчанят, а Бацька Воўк сказаў ёй сурова:

– На гэты раз Шэр-Хан кажа праўду: дзiцяня трэба паказаць Чарадзе. Ты ўсё-такi хочаш пакiнуць яго сабе, Мацi?

– Пакiнуць сабе?
– цяжка паводзячы бакамi, сказала Ваўчыха.
– Яно прыйшло да нас зусiм голае, уночы, адно, i ўсё ж яно не баялася! Зiрнi, яно ўжо адпiхнула адно з маiх ваўчанят! Гэты кульгавы мяснiк забiў бы яго i ўцёк на Вайнгангу, а людзi ў адплату разбурылi б наша логава. Пакiнуць яго? Так, я яго пакiну. Ляжы цiха, жабянятка! О Маўглi - бо Жабяняткам Маўглi я назаву цябе, прыйдзе час, калi ты пачнеш паляваць на Шэр-Хана, як ён паляваў на цябе.

– Але што скажа наша Чарада?
– спытаў Бацька Воўк.

Закон Джунгляў гаворыць вельмi ясна, што кожны воўк, пасля таго як завядзе сям'ю, можа пакiнуць сваю Чараду. Але як толькi яго ваўчаняты падрастуць i стануць на ногi, ён павiнен прывесцi iх на Раду Чарады, якая збiраецца звычайна раз у месяц, у час поўнi, i паказаць усiм астатнiм ваўкам. Пасля гэтага ваўчаняты могуць бегаць, дзе iм захочацца, i пакуль яны не забiлi свайго першага аленя, няма апраўдання таму з дарослых ваўкоў, якi заб'е ваўчаня. Кара за гэта - смерць, калi толькi зловяць забойцу. Падумай з хвiлiну, i ты сам зразумееш, што так i павiнна быць.

Бацька Воўк пачакаў, пакуль яго ваўчаняты падраслi i пачалi бегаць, i ў адну з тых начэй, калi збiралася Чарада, павёў усiх ваўчанят, Маўглi i Мацi Ваўчыху на Скалу Рады. Гэта была вяршыня ўзгорка, усыпаная вялiкiмi валунамi, за якiмi магла схавацца цэлая сотня ваўкоў. Акела, вялiкi шэры воўк-адзiнец, абраны важаком усёй Чарады за сiлу i спрыт, ляжаў на скале, выцягнуўшыся на ўвесь рост. Пад скалой сядзела сорак з лiшнiм ваўкоў усiх узростаў i сама рознай масцi - ад сiвых, як барсукi, ветэранаў, што распраўлялiся адзiн на адзiн з буйвалам, да маладых чорных трацякоў, якiя ў думках лiчылi, што iм гэта таксама пад сiлу. Воўк-адзiнец ужо каля года быў iхнiм важаком. У юнацтве ён два разы трапляў у воўчую пастку, аднойчы людзi яго збiлi i кiнулi, бо парашылi, што ён здох, так што норавы i звычкi людзей былi яму знаёмыя. На Скале Рады амаль нiхто не размаўляў. Ваўчаняты кулялiся пасярэдзiне пляцоўкi, навокал сядзелi iхнiя бацькi i маткi. Час ад часу адзiн з дарослых ваўкоў нетаропка падымаўся, падыходзiў да якога-небудзь ваўчаняцi, пiльна глядзеў на яго i, бясшумна ступаючы, вяртаўся на сваё месца. Iншы раз мацi выпiхвала сваё ваўчаня на святло месяца, баючыся, што яго не заўважаць. Акела заклiкаў са свае скалы:

– Закон вам вядомы, закон вам вядомы! Глядзiце ж, о ваўкi!

I клапатлiвыя мацi падхоплiвалi:

– Глядзiце ж, глядзiце як след, о ваўкi!

Нарэшце - i Мацi Ваўчыха ўся натапырылася, калi падышла iх чарга, - Бацька Воўк выпiхнуў на сярэдзiну круга Жабянятка Маўглi. Маўглi сеў на зямлю, засмяяўся i пачаў забаўляцца каменьчыкамi, што паблiсквалi ў святле месяца.

Акела нi разу не ўзняў галавы, якую ён паклаў на пярэднiя лапы, толькi час ад часу ўсё гэтак жа паўтараў:

– Глядзiце, о ваўкi!

Глухi рык данёсся з-за скалы - голас Шэр-Хана:

– Дзiцяня маё! Аддайце яго мне! Навошта Вольнаму Народу чалавечае дзiцяня?

Але Акела нават i вухам не варухнуў. Ён сказаў толькi:

– Глядзiце, о ваўкi! Навошта Вольнаму Народу слухаць чужакоў? Глядзiце як след!

Ваўкi глуха загырчалi хорам, i адзiн з маладых чатырохгадовых ваўкоў у адказ Акелу паўтарыў пытанне Шэр-Хана:

– Навошта Вольнаму Народу чалавечае дзiцяня?

А Закон Джунгляў гаворыць, што калi пачынаецца спрэчка аб тым, цi можна прыняць дзiцяня ў Чараду, на яго карысць павiнны выказацца сама менш два ваўкi з Чарады, але не бацька i не мацi.

Поделиться:
Популярные книги

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Адаптация

Кораблев Родион
1. Другая сторона
Фантастика:
фэнтези
6.33
рейтинг книги
Адаптация

Темный Патриарх Светлого Рода 4

Лисицин Евгений
4. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 4

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Ротмистр Гордеев 2

Дашко Дмитрий
2. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 2

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Мимик нового Мира 10

Северный Лис
9. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
альтернативная история
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 10

СД. Том 14

Клеванский Кирилл Сергеевич
Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
7.44
рейтинг книги
СД. Том 14

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Иван Московский. Том 5. Злой лев

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Иван Московский
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.20
рейтинг книги
Иван Московский. Том 5. Злой лев

Купидон с топором

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
7.67
рейтинг книги
Купидон с топором

Не кровный Брат

Безрукова Елена
Любовные романы:
эро литература
6.83
рейтинг книги
Не кровный Брат

Хозяйка Междуречья

Алеева Елена
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка Междуречья