Маленькая балерына
Шрифт:
Я ведаю.
Ну, як вам падабаецца тут?
Вельмі.
Яна нічога не заўважала, акрамя гэтага аблічча злева. І яна была такой шчаслівай, што, здавалася, яшчэ хвіліна — і сэрца разарвецца, не ў змозе вытрымаць гэтага.
Вы ведаеце, што вы вельмі таленавітая?
О… што вы! Мне проста хацелася станцаваць як мага лепш.
Нашто?
Мне хацелася, каб вам было весялей і лягчэй. Мне здалося, што вы трохі сумны, і мне стала шкада. Вы, напэўна, вельмі стаміліся, працуючы.
Яго аблічча яшчэ больш памякчэла. Ён быццам упершыню заўважыў яе.
Вы,
Не ведаю.
На сцэне пачалося "Балеро" Равэля, у якім Віцька іграў галоўную ролю, раўніўца. У палымяна-чырвоных бліках імчаліся па сцэне постаці, палка-трывожны іспанскі танец гучаў смяротнай страсцю.
Добра танцуе, сказаў ён.
О… вы не ведаеце, які ён таленавіты. Самы таленавіты з усіх.
Вы танцуеце лепш.
О не, не. Ён самы лепшы.
Дык вы яшчэ й зайздрасці пазбаўлены, задуменна сказаў ён. — Што ж, магчыма, і так.
І раптам па-змоўніцку падміргнуў ёй.
А што, калі мы па сканчэнні танца ўцячэм ад іх? Тут зараз сумна будзе. Выйдзе Табалеўскі і пачне тоўстым голасам пра віно спяваць.
Як хочаце, ціха сказала яна.
Яны сапраўды ўцяклі. Усталі і нячутна выйшлі з залы, пайшлі пакоем, у які, як на двор, выходзілі старыя сходы, упрыгожаныя двума львамі.
Хочаце паглядзець на палаты старажытных цароў?
Вельмі. Я ніколі не бачыла.
Яны пайшлі сходамі ўгару. Наверсе "маленькая" азірнулася і пабачыла шырокага чалавека, які таксама выйшаў з залы і глядзеў ім у спіну, засунуўшы рукі ў кішэні шэрага пушыстага гарнітура. Ён зрабіў выгляд, што выйшаў проста пакурыць.
Пацягнуліся церамы, нізкія, з малюсенькімі вокнамі, з цёмнымі распіснымі скляпеннямі столі. Усё пахнула нежылым: грубкі з кафлянымі седзякамі, крэслы, абіўка якіх здавалася пыльнай.
Ну як, усміхнуўся ён, хацелі б вы жыць "па-царску"?
Што вы, жахнулася яна, тут, напэўна, ніколі не праветрывалі, а я люблю паветра, сонца, люблю пайсці басанож у лугі. І каб нікога не было вакол.
Так, уздыхнуў ён, гэта добра… басанож.
Прыязджайце да нас, узгарэлася "маленькая", у нас дача напаўпустая, сад і рачулка цячэ зусім празрыстая, усе каменьчыкі відаць. Вы любіце казінае малако?
Калісьці любіў.
Да яго толькі трэба прызвычаіцца. І потым ужо нават самае лепшае малако ад каровы здаецца нясмачным… Сапраўды, прыязджайце.
На жаль, гэта не заўсёды залежыць ад мяне, дачушка.
Чаму? Сабрацца і паехаць. Гэта кожны можа.
Ён усміхнуўся.
Цяпер яны ішлі былой царскай апачывальняй. Смешна было бачыць крэслы і лялечна-маленькі ложак пад балдахінам.
Пэўна, і ногі выцягнуць нельга было, сказала "маленькая".
Так, жылі не вельмі.
У самым настроі гэтых пакояў, у вузенькіх пераходах паміж імі, у нізкіх скляпеннях было нешта трывожнае. "Маленькая" ўздыхнула:
Ім, пэўна, вельмі страшна было тут жыць. Кажуць, у Івана Грознага некалькі жонак атруцілі.
Яна не заўважыла дзіўнага выразу яго вачэй і казала далей:
І, ведаеце, мне яго шкада. Такі моцны, усе перад ім схіляюцца, а жыў заўжды ў такіх пакоях. Вакол — ворагі. За кожным выгібам можа чакаць чалавек з кінжалам… Бр-р.
Памаўчала.
І нашто ўсё гэта было ім? Незразумела. Лепей за ўсё жыць, калі нічога не хочацца, акрамя работы і мастацтва. Ды яшчэ каб усе цябе любілі.
Гэта праўда, ціха сказаў чалавек.
Калі яны зноў спусціліся са сходаў, шырокі мужчына ў шэрым гарнітуры ўсё яшчэ стаяў там.
Гэта мой Стораў, сказаў спадарожнік "маленькай", бачыце, стаіць, баіцца, каб ніхто не адкусіў ад мяне кавалка… Ну і астабрыд ён мне.
А ён нічога сабе, здаецца добрым.
Ён? — Спадарожнік хмыкнуў. — Ну, гэта вы ўжо ад занадта вялікага даверу да жыцця.
Ён стаў перад дзвярыма залы.
Ну вось мы і прыйшлі. Я думаю, вы не апошні раз тут, пабачыце яшчэ ўсё. Вы вельмі харошая, Ніна, і мне здаецца, ваш лёс — радаваць талентам і шчырасцю людзей.
І сказаў Стораву:
Запішыце. Гэта дзяўчынка будзе таксама цяпер выступаць у нас.
Паглядзеў на "маленькую" добрымі вачыма.
Бывайце. Да скорай сустрэчы.
…Так пацяклі далейшыя дні. Чалавек не забыў сваёй прапановы. Цяпер "маленькая" выступала амаль на ўсіх канцэртах. І ён заўсёды знаходзіў час пагаварыць з ёю, спытаць, як яна жыве, якія ў яе поспехі. Аднойчы нават паклаў ёй руку на галаву і пяшчотна пагладзіў попельныя валасы.
"Маленькая" пачала заўважаць, што ў студыі ставяцца да яе больш уважліва і насцярожана, з падкрэсленай ласкавасцю. Ёй гэта было непрыемна. І толькі адзін Нісоўскі па-ранейшаму, нават больш груба, грукаў палкаю аб падлогу з-за самай недарэчнай яе памылкі.
З вас нічога не атрымаецца, калі так пойдзе далей… Памрэце пад плотам.
Як быццам гэта быў самы звычайны канец для жанчыны: смерць пад плотам.
Нісоўскі лаяўся дарэмна. Ён і сам адчуваў гэта. "Маленькая" ўступала ў росквіт таленту. Талент і яна здаваліся цяпер адным паняццем. Яна танцавала так, што нават у відалых і таму скептычных знаўцаў з'яўляўся цёплы агеньчык у вачах.
Ад канцэртаў была і яшчэ адна карысць: відавочна павесялеў змрочны за апошні час бацька. І ўсё ж яна вельмі стамлялася ад іх і аднойчы нават паспрабавала адмовіцца ад аднаго запрашэння. Тады бацька, упершыню ў жыцці, накрычаў на яе. Пакрыўджаная і непаразумелая, яна паехала, а потым, уначы, бацька прасіў у яе прабачэння ледзь не са слязьмі на вачах.
Больш яна не адмаўлялася, хоць там яе цікавіў толькі чалавек з гусінымі лапкамі ля вачэй, да якога яна, нягледзячы на амаль бязмежную любоў і павагу, адчувала часам невыразнае пачуццё шкадавання. Яна не ведала, адкуль гэта. Ён быў проста самы лепшы чалавек на свеце, і ёй было яго шкада.
А на канцэртах былі заўжды амаль адны і тыя ж людзі. І ўсе хутка ўжо ведалі яе і віталі з усмешкамі.
"Маленькую" ўсе любілі.
Так прайшоў год. Усё тая ж сонечнасць вызначала яе, і яна не стамлялася радаваць сваёй шчырасцю людзей. І кожнаму хацелася, пабачыўшы яе, расчуліцца і чымсьці дапамагчы. Відаць, бываюць людзі, якія адной сваёй прысутнасцю каталізуюць у навакольных дабро.